• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Я там быў, мёд, віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала. Далі мне барану -— я адтуль смаргануў, далі мне смаляную кабылу; ехаў я, ехаў на ёй — стала мне холадна. Разлажыў я агонь, пачаў грэцца, а кабыла мая і растаяла, ізвесна дзела: смаляная.
    205.	ЯК Я ПАСВІУ ПЧОЛЫ
    Раскажу я вам пра сваю малалетнюю жызнь. Калі мне было яшчэ дванаццаць лет, то я застаўся служыць ў хазяіна. Хазяін даў мне пасвіць пчолы і прыказаў:
    — Глядзі! Калі ты мне хоць адну пчалу загубіш, то твая служба прападзе, не заплачу табе за цэлы год.
    -— Добра.
    Як выганю пчолы, то іх пералічу і дадому прыганю, зноў пералічу.
    Аднаго разу прыгнаў я іх дамоў, пералічыў: няма адной пчалы. Я бягом яе шукаць, а ўжо змрок на дварэ. Чую я: за лесам пчала равець. Я бягом туды, гляджу: аж за ракой сем ваўкоў душаць маю пчалу. Я пусціўся адганяць тых ваўкоў ды цераз раку няможна было перайсці — рака дужа глыбокая.
    Узяў я сябе за валасы, каб перакінуць чэраз раку, а папаў у самую раку. Выбраўся я кое-как із ракі, узяў другі раз сябе за валасы і як махнуў і перабросіў сябе чэраз раку. Ваўкоў і адагнаў, а пчалу яны ўжо задушылі.
    Узяў я два паленца, накрыў пчалу, штоб ваўкі яе не з’елі, a сам пайшоў дамоў і кажу хазяіну:
    — Бяда мне здарылася.
    — Што такое? — спрашывае хазяін.
    — Да ваўкі пчалу задушылі.
    — А яшчэ не з’елі?
    — He, яшчэ цэла.
    — Ну, харашо, калі цэла. Пойдзем забяром.
    Запраглі мы дзве пары валоў, паехалі. Там парубілі гэту пчалу на кускі, узлажылі на вазы, прывязлі дадому, пасалілі тры кадзі мяса і цэлы год мы елі гэту пчалу. Зато хазяін аддаў мне ўсе грошы за год. 3 гэтымі грашмі я і адышоў ад хазяіна.
    «Ну,— падумаў я цяпер,— трэба мне ўжо жаніцца, аднаму жыць скушна».
    Высватаў я сабе дзеўку, патом папрасіў гасцей на вяселле к сабе, напёк пірагоў, дастаў гарэлку, зарэзаў барана, сабраўся зусім і здзелаў вяселле, як трэба быць. Гасцей сабралася баяр і прошаных і няпрошаных: усяго барана з’елі, застаўся толькі адзін задок. Жана мне і кажа:
    — Купі ты карову, будзем даіць да хоць гаршок забелім, a то заўсёды нішчымны крупнік мы ядзім.
    Паслухаў я жаны, купіў карову. А жана таму і рада: я не дужа люблю малако і мяса, а мяса даўно ўжо ў нас не было. Узяў я зарэзаў гэту карову: пярэднюю палавіну парубіў на кускі, а заднюю павесіў у хляве. I даіў я гэты задок яшчэ тры гады. А жана як начнець печку тапіць, так з ёй січас і пачынаем сварыцца: яна хоча з мясам, а я з малаком, дак мы і сварымся, сварымся і нічога не зварым і застанемся цэлы дзень не еўшы.
    206.	ЛЯТУЧЫ non
    Пасеяў non пшаніцу. Унадзіліся ў яе журавы. Поп узяў ды наліў гарэлкі ў карытцы. Жураўлі прыляцелі, напіліся гарэлкі і не маглі паляцець. Поп навязаў жураўлёў і начапіў на вяроўку. He данёсшы дадому, жураўлі працвяразіліся, паляцелі і панеслі папа. Тады non уздумаў, што ў кішэні ляжыць нож. Поп адрэзаў пару жураўлёў і стаў спускацца, адрэзаў паследнюю пару, а затым скінуўся ў балота. Паўз балота ехаў чалавек. Поп і давай крычаць, каб гэты чалавек выратаваў. Чалавек падаў вяроўку і выцяг з балота папа.
    Поп давай пытапца ў чалавека, якая гэта вобласць, каб чалавек завёз яго дадому. Чалавек згадзіўся і павёз папа дадому. Ехалі яны, а затым замарыліся без сну і заснулі па дарозе. KoHi былі галодныя, то яны пачалі есці траву. Калі коні пасагіналіся есці траву, а перасядзельніка не было, то скінуўся хамут. На хамуце была кроў. Мядзведзь прышоў і стаў лізаць гэту кроў, а ў гэты момант прачхаліся жураўлі і пачалі біць мядзведзя. Мядзведзь схапіў хамут і пашоў у лес. Ен узяў гэты хамут, занёс на дуб, дзе стаялі вуллі з пчоламі. Потым мядзведзь наеўся мёду, зачапіў хамут за сук, а сам спусціўся і пашоў у лес.
    207.	HI У ВОДНЫМ СЛОВЕ ПРАУДЫ НЯМА
    Ішоў дзядзька адзін на Пятра. Захацеў вады напіцца. Узяў сякеру, пайшоў на рэчку, прарубіў палонку да й апусціў сякеру ў палонку. Сякерка ўтапілася. А дзядзька пачаў ваду вешаць на лозы. Тая сякерка ў вадзе наплодніла сем воз сякерак. Пайшоў дзядзька па сваю кабылку і бачыць: каза бяжыць. Узяў ён пусціў сякерай і забіў сем воз коз.
    Пайшоў ён, узяў сваю кабылку і нагрузіў на яе сем воз сякерак і сем воз коз. Едзе ён, едзе і паламалася спіна ў кабылкі.
    Пайшоў дзядзька, высек ён з таполя парастак, збіў ёй спіну і дальш едзе. Парастак пусціў карэнне і галлё і быстра так расце. Глянуў дзядзька ўверх і не відна канца парастка. Захацелася яму на небе пабуваць. Ен палез па парастку. Лез, лез, залез на неба, ходзіць там, абы што разглядае. Потым прыйшоў туды, дзе парастак тарчаў раней. Глядзь — няма парастка. Шукаў, шукаў, бачыць: грэчнева мякіна ляжыць.
    Узяў пачаў плесці вяроўку.
    Выплеў яе, прывязаў за неба і пачаў злазіць.
    Злазіў-злазіў, злазіў-злазіў, канца не бачыць, далёка ад зямлі. Як спусціцца, то па вушы ўлезе ў зямлю. Потым чуе — нешта за шываратам шавеліцца. Бачыць — вош. Яшчэ прытачыў сем метраў вяроўкі. Калі нядобра прывязаў вяроўку, яна адвязалася, паляцеў ён на зямлю, аж па вушы ўлез.
    А потым чмялі пачалі ў яго галаве мёд рабіць. Унадзіўся мядзведзь у мёд, пачаў драць мёд сабе. А потым таму дзядзьку пачала балепь у галаве, ён і пачаў крычаць. А мядзведзь уцякаць ад яго. А дзядзька за хваста яго схапіў да і выцягнуўся. Пайшоў найшоў тую кабылу да і казцы канец.
    208.	ЛЕНІНСКАЯ ПРАУДА
    Жылі на вёсцы два браты. Поле яны аралі, зямлю слязьмі палівалі, гарбы сабе нажывалі. Хлябок і скаціну ў іх паны забіралі, а плацілі за гэта кулакамі ў спіну.
    Жылі браты не год і не два, а невядома колькі. Навокал і другія мужыкі таксама жылі.
    Абрыдла братам рабіць на чужое здароўе. Рашылі яны адправіцца па Расіі-матушцы праўды шукаць.
    Ідуць яны месяц, ідуць год. Бачаць — стаіць вялікае сяло. Пасярэдзіне — панскі дом і царква каменная.
    — Дай,— думаюць браты,— зойдзем сюды і папытаем праўды.
    Ідуць яны па вёсцы, а насустрач ім пан у калясцы едзе.
    — Чые вы, мужычкі, адкуль ідзеце і чаго шукаеце? — запытаў іх пан.
    Браты адказваюць яму:
    — Жылі мы, жылі ў жабрацтве, у горы, больш сілы не хапіла так жыць. Ідзем праўды шукаць. Навучы нас, пане, дзе яе знайсці.
    — Добра,— кажа пан,— пакажу я вам праўду, калі пажадаеце, толькі вы мне папрацуйце за гэта.
    Згадзіліся браты.
    Працавалі яны, працавалі: поле аралі, зямлю слязьмі палівалі. Прайшоў год. Прыходзяць яны да пана і гавораць:
    — Навучы цяпер, пане, як нам нраўду знайсці.
    — Ну, вось вам і праўда,— адказвае ім пан,— голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў.
    Плюнулі браты і пайшлі далей. Ідуць яны месяц, ідуць год. Бачаць — стаіць non.
    — Навучы, айцец, дзе праўду знайсці? — пытаюць яны.
    — Добра,— кажа ён,— я вам праўду ў цара нябеснага вымалю, а вы ў мяне папрацуйце за гэта.
    Згадзіліся браты. Працавалі яны, працавалі, зямлю слязьмі палівалі. Прайшоў год. Прыйшлі браты да папа, а ён ім кажа:
    — Працуйце вы добра і не гнявіце бога — вось і ваша праўда.
    Плюнулі браты і пайшлі далей. Прыходзяць яны да купца. Выйшаў ён — тоўсты і багацей за пана і папа.
    — Добра,— кажа купец,— навучу я вас праўдзе, толькі папрацуйце на мяне.
    Згадзіліся браты. Пачалі браты працаваць і гарбы нажываць. Вучыў іх купец, як чэсны народ ашукваць і беднату абмерваць. He дачакаліся і году, як малодшы брат і кажа:
    — He пайду я больш праўды шукаць, няма яе на свеце, праўды мужыцкай.
    I вярнуўся ён у сваю вёску. А старшы брат настойлівы — не хацеў ён без праўды дамоў варочацца. Пайшоў ён адзін да фабрыканта. Фабрыкант і за пана, і за папа, і за купца багацей. Пачаў старшы брат працаваць у яго. А на фабрыцы многа людзей працуе.
    Працавалі яны многа год. Гарбы нажывалі, а праўды не бачылі. Толькі раз пачуў брат на змене ціхую гутарку:
    — Ёсць чалавек адзін — ён і праўду ведае. Завуць гэтага чалавека Леніньтм, а жыве ён на поўначы, у Піцеры.
    Запомніў брат імя гэта і пайшоў шукаць гэтага чалавека.
    Ішоў многа дзён, а можа быць і месяцаў. Прыйшоў у Піцер. Бачыць — ідзе рабочы. Ён яго запытаў ціханька:
    — Дзе тут Леніна знайсці?
    А той яму яшчэ цішэй: —Пойдзем са мной, я цябе давяду.
    Вось і прыйшлі яны ў звычайны пакой. Кругом розных кніг многа. Выйшаў да іх чалавек, апрануты небагата, але чыста. Ён і кажа:
    — Добры дзень, таварышы, што скажаце добрага?
    Расказаў яму брат, як ён праўду шукаў. Доўга з ім гаварыў Ленін, аб парадках на фабрыцы распытваў, аб вясковай беднаце, а потым сказаў:
    — Правільна ты зрабіў: на фабрыцы праўду ты лепш пазнаеш. Вы яе там у руках трымаеце.
    I расказаў Ленін брату, як трэба за рабочую праўду змагацца, каб не служыць ні панам, ні купцам, ні фабрыкантам, і як выгнаць іх разам з царом.
    Вярнуўся брат зноў на фабрыку і пачаў другім ленінскую праўду тайнымі словамі расказваць. Адзін расказвае, а дзесяць слухаюць, дзесяць расказваюць, сто слухаюць. I пайшла ленінская праўда па ўсяму свету. Многа год хадзіла яна па фабрыках і вёсках. Узнімала яна рабочых і сялян на барацьбу. А ў Кастрычніку 1917 года абвясцілася гэта праўда зычным голасам, залпамі на ўвесь свет. Пайшлі рабочыя і сяляне бязлітаснай вайной на памешчыкаў і фабрыкантаў. А вёў іх тады сам Ленін... I ўзяла верх у Кастрычніку ленінская праўда.
    3 таго часу рабочыя і сяляне больш не працуіоць на паноў і фабрыкантаў, гарбоў не нажываюць, зямлю слязьмі не паліваюць: самі гаспадары сваіх фабрык, сваёй зямлі і свайго жыцця.
    209.	ЯК МУЖЫК-БЯДНЯК ДАБІЎСЯ СВАЕЙ ПРАУДЫ
    Жыў-быў мужык-бабыль, здаровы, працавіты мужчына, здольны на ўсякую работу. Сухія і чэрствыя мазалі ніколі не сыходзілі з яго закаравелых рук. Але колькі ён не біўся, колькі ні матаўся, а з нужды-голаду выбіцца не мог. Хата-халупа развалілася, жонка б’ецца без кароўкі, дзеткі плачуць — есці хочуць, a самому хоць лезь у пятлю ці галавою ў пролубку. Няма і нявідна ніякага выхаду. Такая мужыцкая доля, каб век на другіх працаваць, мазалі наганяць і самому галадаць.
    Вось мужык, падцягнуўшы свой жывот папругай, пайшоў дабівацца праўды, як жыць на свеце працоўнаму люду без нястач і голаду. Прыйшоў к цару і стаў прасіць яго навесці добры парадак і праўду сярод людзей, каб усім было добра жыць і працаваць. Цар скоса паглядзеў на мужыка і паслаў яго ў салдаты і далей на вайну. Мужык некалькі гадоў пацёрся ў салдатах, пабываў на вайне, атрымаў некалькі pan і вярнуўся дамоў, дзе знайшоў сваю сям’ю ў горшай бядзе і голадзе. Пачухаў сваю патыліцу мужык і падумаў: «Дык вось якая царская праўда, якія царскія парадкі». ГІайшоў мужык шукаць праўду ў пана. Зняў шапку і стаў прасіць прыняць яго на работу, каб пракар.міць сябе і падгадаваць сваю сям’ю. Паглядзеў пан з насмешкай на мужыка і паслаў яго батраком на свой фальварак. Праслужыў мужык год батраком на пэнскім фальварку і патрабаваў плату за сваю работу. Пан паслаў мужыка на канюшню і загадаў сваім слугам даць яму сто лоз гарачых за гадавую работу, а затым прагнаў яго са двара. Прыйшоў мужык дамоў і знайшоў там яшчэ большыя нястачы і гора. Пачухаў мужык патыліцу і падумаў: «Дык вось яна, панская праўда, панская ласка».