Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Пайшоў мужык шукаць праўду ў заможніка-кулака і стаў прасіць яго прыняць к сабе на падзённую работу, каб пракарміць сябе і падгадаваць сваю сям'ю. Кулак паглядзеў на бедняка і паставіў яго к сабе на работу з умовай — плаціць за кожныя тры месяцы акуратна. Бядняк праслужыў падзённікам тры месяцы з гакам і патрабаваў плату за сваю работу, а кулак замест платы паказаў яму дулю і прагнаў яго са двара. Прыйшоў бядняк-мужык дамоў, паглядзеў на сваіх дзяцей і падумаў: «Дык вось якая праўда ў кулакоў-жывадзёраў».
Пайшоў мужык шукаць праўду ў папа і стаў прасіць яго параіць, як бедняку выбіцца з нястачы і голаду. Поп ласкава паглядзеў на беднага мужыка і параіў яму заказаць малебен за палепшанне мужыцкага жыцця з умовай, што мужык за параду і малебен адпрацуе шэсць дзён на папоўскай гаспадарцы. Мужык хаця-нехаця згадзіўся на заказ малебна і адпрацаваў у гаспадарцы папа шэсць дзён. Але жыццё мужыка-бедняка ні капелькі не палепшала, наадварот — яшчэ пагоршала. Пачухаў мужык патыліцу і падумаў: «Дык вось яна, папоўская праўда, папоўская малітва».
Пайшоў мужык шукаць праўду па розных шляхах і напрамках. Хадзіў доўга па свету, сустракаўся з рознымі людзьмі, a праўды нідзе не знайшоў. Нарэшце, сустрэў на сваім шляху чалавека праўдзівага, каторы распытаў мужыка-бедняка, дзе ён быў, куды хадзіў і чаго шукаў. Мужык праўдзіва расказаў, што хадзіў шукаць праўду і ў цара, і пана, і заможніка-кулака, і папа, але, акрамя здзекаў з мужыка, нічога там не знайшоў. Падарожны выслухаў і сказаў яму:
— Ты крэпкі, працавіты мужык, але шукаеш праўду там, дзе яе ніколі не было і не можа быць. Калі хочаш дабіцца праўды і лепшага жыцця, ідзі за рабочым і сумесна з ім праламайце рэбры вашым царам і панам, заможнікам-кулакам і папам. Толькі такім шляхам вы сумесна з рабочым даб’ецеся сваёй праўды і лепшага жыцця для ўсіх працоўных.
Субяседнік развітаўся з мужыком, назваўся Леніным і пайшоў сваёй дарогай. Мужык падбадзёрыўся і падумаў: «Дык вось дзе сапраўдная наша праўда, дык вось якім шляхам трэба дабівацца праўды і лепшага жыцця для ўсіх працоўных».
Пайшоў мужык-бядняк за рабочым, і сумесна яны скінулі цара і прагналі паноў, кулакоў-міраедаў, капіталістаў, чыноўнікаў і папоў, устанавілі сваю, Савецкую ўладу, а зараз пад кіраўніцтвам партыі Леніна будуюць сацыялізм у сваёй краіне, дзе жыць стала лепш, жьшь стала весялей для ўсіх працоўных.
210. ПРОСЬКА-ЗМАГАРКА
Даўным-даўно гэта было. Вельмі цяжка тады жылося на нашай вялікай зямлі. Паны ў сялян кроў смакталі, жыць добра не давалі. Вось жыла-была ў аднаго пана прыгожая сялянка Агапа. Мела яна двух сыноў-кавалёў і дачку Проську. Прыгожыя былі браты-кавалі, на ўвесь свет сваёй працай славіліся.
А такой красуні, такой прыгажуні, якой была Проська, увесь свет абыдзі — нідзе не знойдзеш. Вочы яе былі, што сінь пдлёў, што зоркі ясныя, што сонца залатое, рукі, што тысячы рук. Імі яна магла карміць і адзяваць увесь свет.
А запяе Проська — бег рэк становіцца, пушчы не гамоняць, птушкі не пяюць, ветры не шумяць — усе слухаюць ды слухаюць Проську-прыгажуню. Хоць і была на ўвесь свет белы найздальнейшая і прыгажэйшая, аднак кепска ёй жылося. Слязьмі горкімі яна лугі паіла, горам цяжкім лясы сушыла.
Ноч і дзень Проська з маткай і братамі на пана працавала, славу багатыра яму здабывала.
Так з году ў год гаравалі яны. Але скора мамка родная Проські не вытрымала цяжкай працы, дрэннага жьшця. Памёрла, бедная... Яшчэ горш стала жыць Проська. Угледзеў яе аднойчы пан і галава яму аж ускружылася. Надта яму падабалася Проська-прыгажуня. Загадаў ён слугам сваім у палац яе прывесці, каб сваёй палюбоўніцай зрабіць.
Паляцелі слугі панскія на конях быстрых. Сілай у братоўкавалёў сястру адабралі. Завезлі яны к пану злому, за вялікія дзверы пасадзілі. Сядзіць Проська, сумуе. He хоча яна славы панскай, шкада ёй братоў-кавалёў, усіх бедных людзей.
Надышла цёмная-цёмная ночка. Заснулі слугі панскія. Адамкнула дзверы вялікія Проська, як сінічка, выпархнула з палаца пана-зладзея, пана-разбойніка, галубкай беленькай над хатай сваіх братоў апусцілася. Рана-ранюсенька пан аб прыгажуні сваёй успомніў. Устаў ён, адамкнуў вялікія дзверы, а там нікога няма.
Узлаваўся ён. Загадаў слугам сваім і войску Проську-прыгажуню ў палац, што б там ні стала, вярнуць. Кінуліся дзікай чарадой падлізы панскія на хату братоў-кавалёў. Але не так лёгка прышлося ўзяць. За Проську браты-кавалі заступіліся, усе сяляне, як адзін чалавек, гарой за яе сталі. Завязалася барацьба са слугамі панскімі. Біліся, біліся браты-кавалі за сястру родную, адважна змагаліся ўсе сяляне, але ж усё-такі сіла большая ака-
залася на баку паноў. Пачалі вязань Проську, а яна, адважная, непаксрная такая, смелую да людзей прамову гаворыць, навучае іх:
— Людзі добрыя, залаценькія, падыміцеся, даражэнькія, ды вазьміце вы зброю вострую, ды паўстаньце сілай грознаю. А вы, браткі мае родныя, сваёй сястрыцы паслухайце, зброяй смяртэльнай к пану ў дзверы пастукайце. Куйце, братцы, мячы вострыя, узбройвайце масы бедныя, усіх паноў знішчайце, беднаму люду дарогу дайце!
Вязалі Проську, у ланцугі закоўвалі, а яна людзям праўду казала, свет ім адкрывала. I ўсе слухалі, варухнуцца ніхто не мог — так смела і праўдзіва гаварыла Проська-змагарка. Завезлі Проську-змагарку, у цямніцу яе за непакорнасць укінулі. Пан ад радасці аж заскакаў, што перамогу такую атрымаў. Назначыў ён з вялікай радасці баль.
Заззялі палацы панскія агнём яркім, вясёлай музыкай заліліся. Сабралася к яму бачана-нябачана гасцей. Усіх ён смачнай ежай частаваў, заморскім віном паіў, лоўкімі штукарамі весяліў, прыгожымі песнямі і музыкай радаваў.
Позна весяліліся. Усім-усякім забаўляў багаты пан сваіх гасцей. Пад канец балю гасцям надакучылі забавы. Пачалі сумаваць госці. I тут успомніў пан пра Проську-прыгажуню, Проську-весялуню. Дарагіх гасцей парадаваць захацеў, сваім слугам сказаў, каб весялуню на баль ураз з цямніцы прывялі. Пабеглі слугі ў цямніцу і дзіву даліся. Жалезныя краты разломлены, а Проські і след прастыў.
Выратавалі яе браты-кавалі. Выкавалі яны сабе мячы-самасекі, надзелі шапкі-невідзімкі і прабраліся ў палацы панскія.
Паслаў быў пан пагоню вяліку, але нідзе не знайшлі Проськізмагаркі. Уцякла яна ў лес. А там многа народу сабралася. Ад паноў, вядома, усе хаваліся, каб адпомсцінь паганцам за цяжкае, за беднае жыццё сялянскае.
Выбралі сяляне Проську-змагарку сваім атаманам. 3 таго часу сталі палаць кругом панскія палацы. Помстай гарэлі сэрцы сялян да паноў. Усё больш і больш барацьбітоў збіралася. Для ўсіх іх браты-кавалі зброю кавалі, чым маглі ўзбройвалі. Ніхто не мог перамагчы Проські-змагаркі.
Дзе яна з баявой дружынай праходзіла, там паны прападалі, людзі бедныя шчаслівымі станавіліся — не ліліся слёзы горкія, а несліся песні звонкія; дзе балоты, пустыні былі, там сады зацвілі, радасць на тым месцы хадзіла.
Вось якою заступніцай была Проська-змагарка.
КАМЕНТАРЫІ
*
Як і ў папярэдніх тамах «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971) і «Чарадзейныя казкі» (1973), каментарыі складзены па наступнай схеме: даецца парадкавы нумар, назва казкі, вызначаецца яе сюжэтны тып паводле паказальнікаў казачных сюжэтаў Аарнэ — Андрэева 1 і Аарнэ — Томпсана2, указваецца крыніца, з якой узята казка, і адзначаецца, хто запісаў твор, дзе і ад каго. Паведамляюцца таксама варыянты казкі, у тым ліку перш за ўсё беларускія, рускія, украінскія. Варыянты польскіх казак даюцца па паказальніку Ю. Кржыжаноўскага 3.
У многіх казках вызначаюцца важнейшыя ідэйна-мастацкія асаблівасці. Беларускія казкі параўноўваюцца з казкамі іншых народаў. Замежныя і дыялектныя словы тлумачацца ў канцы каментарыяў4.
У каментарыях прыняты наступныя скарачэнні:
Андреев— Н. П. Андреев. К характернстнке украннского сказочного матернала. С. Ф. Ольденбургу. М.—Л., 1934, стар. 60—72.
Афанасьев — Народные русскне сказкн A. Н. Афанасьева. Подготовка текста н прнмечання В. Я. Проппа, т. I—III. М., 1957.
Бараг — Л. Бараг. Народные сказкн, легенды, предання н былн Башкнрнн. Уфа, 1969.
Балашов — Д. Балашов. Сказкн Терского берега Белого моря. Л., 1970.
Бел. фальклор у суч. за п.— Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. Складальнік В. А. Захарава. Мінск, 1973.
Бессараба— Н. В. Бессараба. Матерналы для этнографнн Херсонской губерннп. Сборннк ОРЯС АН, т. 94, № 4. Пг., 1916.
Гнряк, II, 1966 — Украінські народні казкн Східноі' Словаччннн. Упорядкування, післямова та коментарі М. Гнряка, т. 2. Пряшів, 1966.
Гнряк, III, 1969 — Украінські народні казкн Східноі' Словаччннн. Упорядкування, післямова та коментарі М. Гнряка, т. 3. Пряшів, 1969.
1 Н. П. А н д р е е в. Указатель сказочных сюжетов по снстеме А. Аарне. Л.. 1929. Агульнапрынятае абазначэнне паказальніка — АА.
2 The Types of the Folktale. A Classifikation and Bibliography Antti Aarne's Verzeichnis der Marchnentypen (FFC N3). Translated and enlarged by Stith Thompson. Second Revision. Helsinki, 1961. Агульнапрынятае абазначэнне паказальніка — AT.
3. J. Krzyzanowski. Polska bajka ludowa w ukladzie systematycznym. t. I—II. Wroclaw—Warszawa—Krakow, 1962—1963.
4 Тлумачэнні слоў i каментарыі да казак савецкага часу дае A. С. Фядосік, ім жа складзены паказальнікі.
Г нряк, IV, 1972 — Украінські народні казкн Східноі Словаччннн. Упорядкування, післямова та коментарі М. Гнряка, т. 4. Пряшів, 1972.
Гнеднч, IV — П. Гнеднч. Матерналы по народной словесностн Полтавской губ., вып. IV. Полтава, 1916.
Господарев — Сказкн Фнлнппа Павловнча Господарева. Запнсь текста, вступнтельная статья н прнмечання Н. В. Новнкова. Петрозаводск, 1941.
Грннченко — Б. Грннченко. Этнографнческне матерналы, собранные в Черннговской н соседннх с нею губерннях, вып. I—II. Черннгов, 1895, 1897.
Грннченко, В е с. Оповідач — Б. Грінченко. Веселнй Оповідач. Чернігов, 1913.
Грннченко, Казкн — Б. Грннченко. Украінські народні казкн, внбрані для дітей, 3-е внд. Кнів, 1917.
Гулевіч — Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча. Зборнік склаў П. Ахрыменка. Мінск, 1963.
Д і д о-в с е в і д о— Дідо-всевідо. Закарпатські народні казкн. Запіс текстів та упорядкування П. В. Лінтура. Ужгород, 1969.