Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Гл. каментарый да тэксту 15.
18. Якую кум у кума гасціну меў
АА—.AT—. Далучаецца ў асноўным да сюжэтнага тыпу 1572. F е derow s k і, III, стар. 155—156, № 278. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Куклічы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад сялянкі Агаты Праснячыхі.
Бел. вар.: Дабравольскі, I, стар. 709, № 20 (гаспадар палохае вельмі доўга гасцяваўшага ў яго кума войтам і вязе дадому ў мяшку быццам для таго, каб не бачыў войт; крычыць, пераймаючы голас войта, і б’е па мяшку). Нагадвае польскія казкі-анекдоты аб хітрыках войта: паводле Паказальніка Кржыжаноўскага — № 1336 d, е.
19. Карчмар і мужык
АА—.AT—.Далучаецца да сюжэтнага тыпу AT 1336. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 84, сш. 2, л. 37. Зап. К. Кабашнікаў у 1963 г. уг. Тураве ад Івана Якаўлевіча Земляніка, 67 г. Ад яго ж запісаны тэксты 1, 33.
Сюжэт пра дурня, які схаваўся ў мяшок ад уяўных лясных разбойнікаў і быў абрабаваны і збіты сваім фурманам, мае сярэдневяковае паходжанне. Ен вядомы, напрыклад, па польскіх фацэцыях (гл. спасылкі ў Паказальніку Кржыжаноўскага). Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 430— 431, № 10; Сержпутовскнй, стар. 60, Ns 32; Federowski, III, стар. 226, № 451—452; G 1 і n s k і, IV, Ns 10. Укр. вар.: Грннченко, II, стар. 228—229, № 169; Nowosielski, II, стар. 221—225; ZWAK, VMI, 1883, стар. 238; Левченко, стар. 258—259, № 400; Казкн Буковннн, стар. 16—18. Польск.— 4 (Krzyz., II, стар. 42—43).
20. Як стражнік хітра сала адабраў
АА—.AT—.Federowski, III, стар. 160, № 282. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Дварчаны Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Марысі Гарбачыхі.
Традыцыйным для ўсходнеславянскага рэпертуара з’яўляецца другі анекдатычны сюжэт пра крадзеж сала — АА 1525*J = AT 1525 М*=1624 В*: злодзей прапануе гаспадару ўкрадзенае ў яго ж сала, якое быццам даў чорт, або пытаецца, «ці не патрэбна сала?», «ці не былі тут нашы?». Параўн.: Federowsk і, III, стар. 135, Ns 242; Ш е й н, II, стар. 196—197, Ns 91; стар. 327, № 165; стар. 332, № 175; рус. вар.—А ф а н а с ь е в, III, № 487; укр. вар.— А ф а н а с ь е в, III, № 473 (у каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940) адзначана 7 украінскіх казак-анекдотаў такога тыпу; гл. таксама: Левченко, № 598). Падобны польскі анекдот улічаны ў Паказальніку Кржыжаноўскага (II, стар. 76).
Ганавіцы — нагавіцы.
21. Аб Сахарку-злодзею
АА 1525 А (Крадзеж каня, папа і інш.). Federowski, III, стар. 145—147, Ns 259. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Рудаўка Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Антона Жукоўскага.
Гісторыя гэтага сусветна-папулярнага сюжэта звязана з арабскімі і еўрапейскімі літаратурнымі помнікамі (апавядальнымі зборнікамі) эпохі сярэднявечча — Масудзі, Манеці, Страпаролы, Паулі і інш. Першыя ўсходнеславянскія літаратурныя апрацоўкі казак пра спрытнага злодзея адносяцца да XVIII ст. (у зб. «Старая погудка», «Русскне сказкн» В. Лёўшына). Бел. вар.: Federowski, II, стар. 255—256, № 274; III, стар. 237, № 249; стар. 140—142, № 255; стар. 147—148, Ks 260; KI ich, стар. 85—■ 87, № 1; Г о с п о д а р е в, стар. 505—510, № 56. Рус. вар. — 42 (П р о п п, стар. 491; Някнфоров, № 57; Молдавскнй, Бахтнн, стар. 166— 171; Б а р а г, № 11). Укр. вар.— 28 (Андр., Укр.). Польск.— 45, Krzyz., II, стар. 71—73; дадаткова: «Literatura ludowa. Ziemia Lomzynska i Wiska». Warszawa, 1962, стар. 73—74; A. Lozowoj. Opowiesci ludu spiskiego. Warszawa, 1967, стар. 267). Эпізод выкрадання папа (Сахарка выдае сябе за анёла і абяцае падняць папа ў мяшку на неба) з'яўляецца традыцыйным для казак тыпу 1525 А, але сустракаецца даволі рэдка і нагадвае казкі тыпу 1737 — «Поп у мяшку»; параўн. Federowski III, стар. 136, № 245; Р ом а н о в, III, стар. 410—413, № 19; Сержпутовскнй, стар. 52—53, № 27. Казка «Аб Сахарку-злодзею», якая мае характэрную ўсходнеславянскім варыянтам гэтага сюжэта сатырычную антыпамешчыцкую і антыпапоўскую завостранасць, адрозніваецца самабытнай трактоўкай галоўнага героя — дурня, які робіць усё быццам неўпапад і разам з тым спрытна.
22. Як Іванушка навучыўся красці і ажаніўся на дачцы пана
АА 1525 А (Крадзеж каня і шкатулкі). Р о м а н о в. Матерналы, II, стар. 377—378, № 20.
Пра сюжэтны тып 1525 А гл. у каментарыі да тэксту 21. Уступны эпізод «Дурань і яго разумныя браты дзеляць бацькоўскую спадчыну» з'яўляецца традыцыйным для ўсходнеславянскіх казак не толькі дадзенага тыпу, але і тыпу 1535 (Дарагая шкура)—параўн., напрыклад, тэкст 44.
Бардзо гожа ■— вельмі прыгожая.
23. Пра злодзея
АА 1525 А+1525*= 1525* (Крадзеж быка: хвост аднаго быка ў роце другога, быццам другі з’еў першага). АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 15, сш. 2, л. 37. Зап. К Кабашнікаў у 1969 г. у в. Сінкевічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. ад A. Р. Федаровіча, 66 г. Ад яго ж запісан тэкст 143.
Пра казкі тыпу 1525 А гл. у каментарыі да тэксту 21. Сюжэт-матыў 1525 Р* (нярэдка кантамінуецца з тыпам 1525 А) адзначаны ў Паказальніку AT толькі ў літоўскім, эстонскім і рускім фальклорным матэрыяле, але сустракаецца і ў беларускіх зборніках: Federowski, III, стар. 139— 140, № 254; К а р с к н й, IV, стар. 195—197 (параўн. рус. вар.: Афан а с ь е в, III, стар. 383). У казцы «Пра злодзея» сюжэт атрымлівае больш традыцыйнае развіццё, чым у казцы «Аб Сахарку-злодзею»; бацька выпрабоўвае здольнасці сваіх сыноў і пераконваецца ў прызванні малодшага да крадзяжу; той спрытна крадзе з панскага статку быка, спойвае вартаўнікоў і крадзе ўначы з канюшні каня, выкрадае сарочку жонкі пана (гэтых эпізодаў няма ў казцы аб Сахарку). Своеасаблівая тут іранічная канцоўка: злодзею прысуджаюць дыплом.
24. Аб злодзею Кліну
АА 1525 Д (Герой падманвае зладзеяў: кідае на дарозе адзін бот, затым другі) + 1525 A. Federowski, III, стар. 140—141, № 255. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Красна Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад селяніна Чырвоніка.
У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны варыянты сюжэтнага тыпу 1525 Д, запісаныя ў Індыі і Лацінскай Амерыцы. Пра тып 1525 А гл. каментарыі да тэкстаў 15, 16, 17. Эпізод крадзяжу жонкі пана, які адсутнічае ў казках «Аб Сахарку-злодзею» і «Пра злодзея», нярэдка сустракаецца ў казках гэтага тыпу ў многіх народаў. Імя Клін — скажонае «Клімл. Клімам (Клімко) называецца герой у радзе апублікаваных рускіх, беларускіх і ўкраінскіх казках пра спрытнага злодзея.
Украд козэ — украў казу.
Украднеш кровэ — украдзеш карову.
Украднэ — украў.
Кеды — калі.
Дзісяй уноцы — сёння ўначы.
Се — сябе.
Жжэбца — жарабца.
Добжэ — добра.
25. Майстар-злодзей
АА 1525* С I (Злодзей некалькі разоў прыкідваецца, што павесіўся на дрэве ля дарогі; людзі, шт_о праязджаюць, вяртаюцца і пакідаюць коней, якіх крадзе злодзей) + 1525 Д + 1525 А (часткова: эпізоды крадзяжу сарочкі каралевы і крадзяжу печані з каралеўскага стала). F ederowski, III, стар. 143—145, № 258. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст., у в. Кузінцы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Юлека Баярчука. Ад яго ж запісан тэст 164.
Гл. каментарыі да тэкстаў 21, 22, 23, 24. Варыянты сюжэтнага тыпу АА 1525* С 1 адзначаны толькі ў рускім фальклорным матэрыяле: 4 вар. (П р о п п, стар. 491). У казцы «Майстар-злодзей» своеасабліва распрацаваны эпізод выкрадання печані з каралеўскага стала (злодзей па чарзе выпускае з мяшка на дзядзінец трох зайцоў). Арыгінальная развязка: злодзей узнагароджваецца за сваю спрытнасць тым, што бярэ шлюб з каралеўнай.
A йо ж ты повеш? — А што ж ты скажаш?
П рышэчы — прыйшоўшы.
Утэды — тады.
Вясціме — будзе весці.
З’очыў — убачыў.
26. Поп і хітры мужык-злодзей
АА 1525 А (Крадзеж коней і сарочкі пападдзі) + 1740 (свечкі на спінах у ракаў). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 54, сш. 1, л. 35. Зап. А. Фядосік у 1960 г.у в. Лешня Капыльскага р-на Мінскай вобл. ад В. С. Гаршчэні.
Гэта кантамінацыя сюжэта з яўляецца традыцыйнай, але сустракаецца рэдка. Пра тып 1525 А гл. у каментарыі да тэксту 21.
Да тыпу 1740. Шведскі фалькларыст В. Люнгман эвязвае паходжанне гэтага сюжэта з тым, што ў XVI ст. пратэстанцкія свяшчэннікі абвінавачвалі каталіцкіх у афёры: тыя быццам бы ставілі запаленыя свечкі на спіны ракаў і пускалі ракаў уначы па могільніку, выдаючы агеньчыкі за блукаючыя душы. Сюжэт распаўсюджаны пераважна ў краінах Усходняй Еўропы, часта кантамінуецца з сюжэтам тыпу 1737. Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 11 — 15, № 8; Fed erowski, III, стар. 136, № 245; стар. 137—138, № 249; Сержпутовскнй, стар. 27; стар. 52—53; стар. 63—64, № 34. Рус. вар.: Ннкнфоров, № 57; Бараг, № 12. Укр. вар.: Ч у б н н с к н й, II, стар. 620, № 89; Етногр. зб., IX, стар 14 № 8; Казкн Буковннн, стар. 33—35. Польск. — пяма.
27. Міхей-кравец і Марцін-шавец
АА 1525 Е (Зладзеі і іх вучань) + *1525 1 ( = АГ 1525 К. Каму павінна дастацца футра?) + 950 (Дзядзька і пляменнік) + І740 (Свечкі на спінах у ракаў) + 1737 (Поп у мяшку падымаецца на неба). Р о м а н о в, III, стар. 410—413, № 19. Зап. Е. Раманаў у другой палавіне XIX ст. у в. Шарахоўскія Буды Рагачоўскага п. Магілёўскай губ. ад Максіма Пятрова, 50 г., непісьменнага.
Да тыпу 1525 Е. У Паказальніку AT улічаны нешматлікія фальклорныя тэксты, запісаныя ў еўрапейскіх краінах і Турцыі. Першая ўсходнеславянская літаратурная апрацоўка: В. Левшнн. Русскне сказкн. М., 1780, «Пра злодзея Цімона». Параўн. Господарев, стар. 536—538, № 58. Рус. вар. — 4 (АА, стар. 89; дадаткова: А. Новнкова, A. О с о в е цк н й, Сказкн Купрняннхн. Воронеж, 1937, № 49). Польск.— 6 (Krzyz., 11, стар. 75).
Да тыпу AT 1525 К. У Паказальніку AT улічаны толькі рускія і літоўскія тэксты. Першая ўсходнеславянская апрацоўка: казка «Пра злодзея Цімона», гл. В. Левшнн. Русскне сказкн. Бел. вар.: Federowski, III, стар. 98—100, № 189 (крадзеж залатога кубка); К 1 і с 1і, стар. 82—83, № 1 (крадзеж царскай кароны). Рус. вар.— 12 (П р о п п, стар. 491—492). Укр. вар. — 8 (тэксты пералічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 144).
Да тыпу 950. Старажытная егіпецкая версія пераказана на аснове тэкста грэчаскага аўтара Еўгемона з Цырэны (Лівія)—гл. Геродот. Нсторня в девятн кннгах. Л., 1972, стар. 116—117. Літаратурны лёс казак тыпу 950 звязаны з індыйскімі (санскрыцкімі) зборнікамі «Панчатантра» і «Катхасарытсагара» (разнавіднасць «Самадэвы»), кітайскім зборнікам «Трыпітака» (пераклад з санскрыту), лацінскім зборнікам XIII ст. «Dolopotos» і сярэдневяковымі фабліё: гл. J. Bedie. Les Fabliaux. Paris, 1925, стар. 107, 448. Старадаўні ўсходнеславянскі тэкст: руская казка пра злодзея Шыбарша, яго дзядзьку Барма і цара Івана Васільевіча, запісаная ў сярэдзіне XVII ст. англічанінам С. Колінзам. Даследаванне: A. Н. Веселовскнй. Сказкн об Нване Грозном. Собр. соч., т. 16. Л„ 1938, стар. 149—166. Кантамінацыя сюжэтных тыпаў 950 і 1525 з’яўляецца традыцыйнай для ўсходнеславянскіх казак і казак іншых краін Еўропы.