Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
51. Як дурань шкуру біў
АА 1535 (Дарагая шкура) + 1537 (Мёртвае цела). Ш е й н, II, стар. 232—235, № 107. Зап. А. Лісоўская ў канцы XIX ст. у Каралеўскай вол. Віцебскага павета і губ.
Аб сюжэтным тыпе 1535 гл. у каментарыі да тэксту 42. Ва ўсходнеславянскім фальклорным матэрыяле нярэдка сустракаюцца казкі, у якіх матыў пра дарагую шкуру зліваецца з сюжэтам пра мёртвае цела. Далей расказваецца аб прыгодах дурня, як ён ашукаў сваіх разумных братоў.
Сюжэт тыпу 1537 тут не набывае поўнага развіцця. Звычайна герой атрымлівае адступное шмат разоў: труп прыстаўлены да чужога вакна або вулля, пасаджаны ў чужы склеп, у лодку і інш.; людзі прымаюць кожны раз труп за злодзея. Старажытныя літаратурныя версіі сюжэта — усходнія: пярсідскі зборнік VIII—IX стст. «Царь Афсханеб»; арабскі зборнік «Тысяча і адна ноч»,— ноч дваццаць пятая — «Казка пра гарбуна». Паводле меркавання В. Шовеня, казкі пра мёртвае цела першапачаткова сфарміраваліся на старажытнававілонскай культурнай глебе. Вядомы сярэдневяковыя заходнееўрапейскія шванкі, фабліё, фацэцыі пра мёртвае цела, a таксама падобныя ўсходнія анекдоты, героем якіх выступае Насрэддзін. Самая ранняя ўсходняя публікацыя — руская: «Сказка о Дурнне...» М., 1794. У Паказальніку AT побач з еўрапейскімі адзначаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Паўднёва-Заходняй Азіі і Лацінскай Амерыцы. Бел. вар.: III е й н, II, стар. 219—221, № 102; стар. 235—236, № 108; Р о м ан о в. III, стар. 422—424, № 24; Чубннскнй, II, стар. 495—496, № 4 (Кобрынскі п.); Kolb erg, 1889, (ZWAK, XIII, 1889), стар. 200—201, № 1; стар. 205—206, № 5; Weryha, стар. 52—55, № 13; Federowski, III, стар. 291—293, № 561; K 1 i c h, стар. 103, № 1; Карскнй, IV, 1903, стар. 195—196; Господарев, стар. 376—396, № 29; параўн. таксама тэксты казак тыпу 1536 А («Нябожчыца-зладзейка»), у якія ўваходзіць эпізод «Мёртвае цела». Рус. вар.— 24 (П р о п п, стар. 492—493; Б а р а г, № 11; Ннкяфоров, № 8, 105). Укр. вар. указаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940); дадаткова: Ск. Верховнны, стар. 48—50. Польскіх, акрамя адзначаных у Паказальніку Кржыжаноўскага пад нумарам 1536 А (эпізод «Мёртвае цела»), няма. Казкам тыпу 1537 прысвечана .спецыяльная манаграфія: Н. S u с h і е r. Der Schwank von der viermal getoteten Leiche.
Halle, 1922. Параўн. тэксты 56, 144.
Ізабыль— на самай справе, у сапраўднасці.
52. Як Ванька братоў падмануў
АА 1535 + 1537. АІМЭФ, ф. 13, воп. 5, спр. 4, л. 11. Зап. Д. Малашэўскі ў 1947 г. у в. Паныш Лагойскага р-на Мінскай вобл. ад П. Г. Паныша, 71 г. Ад яго ж запісаны тэксты 53, 133.
Аб сюжэтным тыпе 1535 гл. у каментарыях да тэкстаў 42, 43, 50, 51. Замест шкуры ў казцы П. Г. Паныша дурань быццам бы прадае бабу. Матыў «Палюбоўнік выгнаны ў выглядзе чорта» адсутнічае.
Аб сюжэтным тыпе 1537 гл. у каментарыі да тэксту 51. Як і ў папярэднім варыянце сюжэт разгорнуты няпоўнасцю.
53. Як Ванька падмануў жаніха
У першай частцы развіваецца сюжэт тыпу АА 1525 G (=АТ 1525 Р*. Крадзеж быка), а ў другой частцы — сюжэт пра дурня, які выдаваў сябе за нявесту і выпытваў у жаніха, дзе закапаны грошы,— часткова нагадвае тып АА *1538 I (=АТ 1538*. Блазен-нявеста). АІМЭФ, ф. 13, воп. 5, спр. 4, л. 1. Зап. Д. Малашэўскі ў 1947 г. у в. Паныш Лагойскага р-на Мінскай вобл. ад П. Г. Паныша, 71 г. Ад яго ж запісаны тэксты 52, 133.
Пра сюжэт «Крадзеж быка» гл. у каментарыі да тэксту 23.
Параўн. вышэй названыя варыянты сюжэта «Блазен-нявеста» — тэксты 42, 40. Эпізод «Падманшчык (прытворная нявеста) уцякае з шлюбнага ложка, прывязаўшы замест сябе казу» нярэдка сустракаецца ў казках гэтага тыпу.
54. Пан і парабак
АА 1535* (Чалавека хочуць кінуць у мяшку ў ваду: ён заманьвае на сваё месца другога) = AT 1535 (канец). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 6, сш. 1, л. 54. Зап. М. Меяровіч у 1945 г. у в. Акулава Плешчаніцкага р-на Мінскай вобл. ад Веры Пятроўны Філіповіч, 30 г.
Гл. каментарый да тэксту 35. У казцы В. П. Філіповіч вельмі свогасабліва распрацаваны ўступны эпізод (жорсткі пан збівае свайго работніка, садзіць у мяшок і вязе тапіць у рэчку).
55. Прыгоды салдата
A A 1680 (Пошукі павітухі: герой памылкова топіць павітуху, забівае дзіця) + 1875 (На хвасце ў ваўка: герой пасаджаны ў бочку, праз дзірку трымаецца за хвост ваўка) + 1311 (Ваўка прымаюць за барана). АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 40, сш. 5, л. 3. Зап. Г. Гушко ў 1953 г. у г. Маладзечна Мінскай вобл. ад Міхася Кішкурко.
Незвычайная і цэльная кантамінацыя вельмі розных сюжэтаў.
Да сюжэтнага тыпу 1680. У Паказальніку AT улічаны толькі фінскія, эстонскія, літоўскія, нямецкі, грэчаскі фальклорныя тэксты. Бел. вар.: Federowski, III, стар. 91—92, № 181. Рус. вар.: М. С м н р н о в, Сборннк велнкорусскнх сказок Архнва РГО. Пг., 1917, № 187. Укр. вар.: Грннченко, I, стар. 223; II, стар. 235; Гнедкч, IV, стар. 68—69, № 1538.
Да тыпу 1875. Літаратурная гісторыя сюжэта прасочвасцца з XIV ст.-~ «Навелы» Сакецці (№ 17). У XVI ст. сюжэт быў апрацаваны Гансам Саксам. Польскія апрацоўкі небыліцы «На хвасце ў ваўка» даследаваны Ю. Кржыжаноўскім, гл. Paralele. Warszawa, 1961, стар. 149 і наст. У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Амерыцы.
Аб сюжэтным тыпе 1311 гл. у каментарыі да тэксту 48.
56. Мудры дуракь
АА 1537 (Мёртвае цела) + 1653 В (Браты на дрэве). О. К о 1 b е r g. Dzieia wszystkie, t. 52. Biaiorus— Polesie. Wroclaw—Poznan, 1968, стар. 457—459, № 8. Зап. y XIX ст. y Пінскім п. Мінскай губ. (цяпер — Брэсцкая вобл.).
Аб сюжэтным тыпе 1537 гл. у каментарыі да тэксту 51. У гэтай казцы сюжэт набывае развіццё, традыцыйнае для ўсходнеславянскіх казак пра дурня: дурань забівае маці, прывозіць яе да папа на споведзь, абвінавачвае папа ў забойстве і г. д. Эпізод «Дурань кідае на галовы людзей, што размясціліся пад дрэвам, мёртвае цела» сустракаепца і ў іншых беларускіх і рускіх казках — кантамінапыях тыпаў 1537 і 1653. Параўн. напрыклад: Ш е й н, II, стар. 235—236, № 108.
Гісторыя сюжэта «Браты на дрэве» звязана са старажытнымі кітайскімі і індыйскімі зборнікамі «Трыпітака» (V ст.) і «Катхасарытсагара» (XI ст.). У Паказальшку AT улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў многіх краінах Еўропы і іншых краінах свету. Бел. вар. (акрамя адзначанага вышэй зборніка Шэйна): Federowski, III, стар. 97—98, Xs 187? К a r I о w і с z, 1887, стар. 258, № 220; В a r a g, стар. 335—338, № 42. Pyc. вар.— 5 (AA, стар. 99; Ннкнфоров, № 5, 8). Укр. вар.— 12 (Андреев; Г н р я к, II, 1966, стар. 131—135, № 24). Польск.—-34 (Krzyz., II, стар. 116—118). Казка «Мудры дурань» адрозніваецца paflam своеасабліва распрацаваных эпізодаў: мёртвая маці дурня ў царкве; «шышкі» падаюць з сасны на пана; дурань авалодвае багаццем пана, панскімі коньмі.
Злякался — спалохаўся, коч — карэта з адкідным верхам.
57. Аб набітым дурню
АА 1696 А = АТ 1696. Ш е й н, II, стар. 236—238, № 109. Зап. у какцы XIX ст. у Барысаўскім п. Мінскай губ.
Літаратурная гісторыя гэтага сюжэта, папулярнага ва ўсіх частках свету, звязана са старажытнымі ўсходнімі зборнікамі (кітайскі зборнік «Трыпітака», V ст., пераклад з санскрыту), «Кшга тысячы і адной ночы» і інш.). На заходнееўрапейскай культурнай глебе гісторыя казак тыпу 1696 прасочваецца з XVII ст. Старэйшы ўсходнеславянскі тэкст — жартоўная песня «Про дурня» зборніка Кіршы Данілава «Древнне росснйскне стнхотворення». Літаратурнай апрацоўкай народнай казкі-песні з'яўляецца казка «Дурань» Л. М. Талстога. Бел. вар.: Дмнтрнев, стар. 143—149; Ш е й н. Белорусскне народные песнн. СПб, 1874, стар. 420—423, № 755 (казка-песня); Ш е й н, II, стар. 238—239, № 110; Р о м а н о в, III,
стар. 424, № 25; Federowski, III. стар. 95, № 185; параўн. стар. 88, № 177, 178 (дурань ідзе жаніцца і гаворыць усё неўпапад). Рус. вар.— 17 (Пропп, стар. 497). Укр. вар. дадаткова да ўказанняў Больтэ—Поліўкі ўлічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), дадаткова гл.: Гнряк, II, 1966, стар. 136—138, № 25; IV, 1972, стар. 154—158, № 24). Польск,-— 7 (Krzyz., II, стар. 128). Гэта беларуская казка мае характэрную кампазіцыю. Гл.: М. Н a v і о. Kettenmarchen (FFC, № 88). Helsinki, 1929, стар. 94—224.
58. Набіты дурань
АА 1696 А (=АТ 1696. Дурань гаворыць усё неўпапад) +1685 В (=АТ 1685. Дуракь-жаніх з’ядае кацянят). АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 21, сш. 1, л. 37. Зап. Е. Кардаш у 1965 г. у в. В. Малешава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. ад A. I. Краўцовай.
Аб сюжэтным тыпе 1696 гл. у папярэднім каментарыі. Даная разнавіднасць гэтага сюжэтнага тыпу («Маці пасылае дурня да людзей і вучыць, як з імі гаварыць») асабліва характэрная для ўсходнеславянскіх казак пра дурня, які гаварыў усё неўпапад. Сюжэт пра дурня-жаніха, які ўсё рабіў кеўпапад і з'еў уначы кацянят, таксама мае шырокае міжнароднае распаўсюджанне. Параўн. казку пра жаніха, які з’еў кацянят, у зборніку Федароўскага, III, стар. 108, № 197. У іншых апублікаваных усходнеславянскіх казках пра вяселле дурня эпізод з кацянятамі адсутнічае. Назавем беларускія тэксты тыпу 1685: Добровольскпй, I, стар. 140, № 73; Романов, III, стар. 422—424, № 24; Federowski, III, стар. 92—93, № 183, 184; часткова стар. 86—88, № 176. Рус. вар.— 7 (П р о п п, 49о; П о м е р а н ц е в а, Б а ш к., стар. 126—127, № 31). Укр. вар.— каля 10 (дадаткова да ўказанняў Больтэ — Поліўкі гл.: Гнряк, II, 1966, стар. 131—135, № 24; IV, 1972, стар. 154—158, № 24). У Паказальніку Кржыжаноўскага польскія казкі тыпаў 1685 і 1691 не размежаваны і абазначаны нумарам 1685— 15 тэкстаў (II, стар. 125).
59. Смерць
АА 1354 А*. Сержпутовскнй, стар. 96—97, № 51. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Лучыцы Мазырскага п. Мінскай губ. ад Івана Паўлавіча Азёмшы. Аб гэтым казачніку гл. у прадмове да зборніка А. Сержпутоўскага «Сказкн н рассказы белорусов-полешуков». Гл. таксама тэксты 88, 109, 112, 141, 154, запісаныя ад I. П. Азёмшы.
Бел. вар.; Federowski, III, стар. 82, № 162. Укр. вар.: Г р н вч е н к о. Нз уст народа. Чернвгов, 1901, стр. 349—350, № 327. Польск,— 2 (Krzyz., II, стар. 51).
60. Як дзед бабу гладзенька ашукаў
АА—. AT—. Ср. АА 901 *В = АТ 901 В*. (Жонка правучана мужам за глупства). Эпізод продажу быццам цудоўвай лыжкі часткова нагадвае казкі тыпу 1539 —пра блазна. Federowski, III, стар. 131, № 236. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у с. Куклічы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Льяша Кярдоля.