• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    АА 1831 (Зладзейская абедня) + 1536 ( = АТ 1536 А. Нябожчыцазладзейка). АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5, сш. 1, л. 8. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны тэксты 73—76, 166.
    Да тыпу 1831. Казкі-анекдоты пра тое, як non і яго хаўруснікі-зладзеі перагаварваліся (пра няўдалы крадзеж жывёлы) за абедняй, адзначаны ў Паказальніку AT у рускім, фінскім, эстонскім, літоўскім, ірландскім, французскім, іспанскім і лаціна-амерыканскім фальклорным матэрыяле. Бел. вар.: Federowski, III, стар. 178, № 336; стар. 294, № 565. Рус. вар.— 4 (АА, стар. 105; Ннкяфоров, № 67; М. Азадовскнй. Народные сказкп о боге, святых н попах. М., 1963, № 30 —тэкст з архіва РГО). Укр. вар.: ZWAK, VIII, 1884, стар. 234; зб. «Народ про релігію», упорядкувалн М. Родіна, Ф. Ткаченко. Кяі'в, 1958, стар. 92. Польск.— 4 (Krzyz., II, стар. 147—148).
    Казкі пра нябожчыцу-зладзейку тыпу 1536 распаўсюджаны ў многіх краінах Еўропы. У Паказальніку AT улічаны таксама фальклорныя тэксты, запісаныя ў Індыі, Карэі і Амерыцы. Найбольшая колькасць тэкстаў ёсць у фінскім матэрыяле (130). Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 232—235; Federowski, III, стар. 83—85, № 72; К 1 і с h, стар. 22—24, № 15. Рус. вар.— 3 (АА, стар. 91). Укр. вар. — 5: К о 1 b е r g, 1888, IV, № 67, 69; Етногр. зб., VII, № 21; Гнряк, II, 1969, № 53; IV, 1972, № 37. Польск.— 16 (Krzyz., II, стар. 83—84). Заключны эпізод гэтай беларускай казкі, а таксама іншых казак пра нябожчыцу-зладзейку нагадвае казкі тыпу 1537 (Мёртвае цела).
    78.	Аб ксяндзу і арганістаму
    АА 1831 (Зладзейская абедня). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 53, сш. 2, л. 31. Зап. I. Чыгрын у 1960 г. у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. ад М. М. Белага.
    Аб сюжэтным тыпе 1831 гл. у каментарыі да тэксту 77. У казцы М. М. Белага распрацаваны больш падрабязна, чым у казцы «Поп, сыны і пападдзя», заключны эпізод.
    79.	Ксёндз і аргавіст
    АА 1536 ( = АТ 1536 А. Нябожчыца-зладзейка). Друкуецца з архіва Л. Барага. Апубл. на нямецкай мове: В a r a g, стар. 433—535, № 76. Зап. Л. Бараг у 1945 г. у в. Барукі Астраўскога с/с Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. ад Міхася Паўлавіча Рыбака, 74 г. У яго рэпертуары было каля 20 сацыяльна-бытавых казак.
    Аб сюжэце «Нябожчыца-зладзейка» гл. у каментарыі да тэксту 77. У казцы М. П. Рыбака заключныя эпізоды распрацаваны больш падрабязна, чым у казцы «Поп, сыны і пападдзя».
    80.	Мужык і пан
    АА *2014 = AT 2040. Гл. таксама S. Thompson. Motif-index (FFC, № 116), стар. 427, № 41, 10. Сержпутовскнй, стар. 83—86, № 47. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобласці) ад стогадовага дзеда Рэдкага. Ад яго ж запісаны тэксты 12, 146, 190, 191, 193.
    У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны варыянты анекдатычнага сюжэта «Усё добра» («Сцізорык зламаўся»), запісаныя ў Амерыцы. Літаратурная гісторыя анекдота адносіцца да XIII ст. («Exempla of Jacque de Vitry», № 205). Бел. вар.: E. Tyszkiewicz. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847, стар. 428; Federowski, HI, стар. 150, № 262' Ш e й н, стар. 321, № 158. Pyc. вар. — 5 (Пропп, стар. 500; Ннкнфоp o в, № 30). Укр. вар.: Г рннченко, Вес. оповідач, стар. 14, Xs 41. Казка Рэдкага вылучаецца сярод іншых апублікаваных фальклорных тэкстаў гэтага сюжэтнага тыпу сатырычнай глыбінёй і яскравасцю адлюстравання класавай нянавісці да прыгнятальнікаў.
    Чаго-кольвек — чаго-небудзь.
    Крадэнс — гасціная.
    Прэндзэй—хутчэй.
    Жжэбец — жарабец.
    Выжэл — сабака.
    Прэнтко — хутка.
    Спалілысен — спаліліся.
    Змарл — памёр.
    Гадай — гавары.
    81.	Мужык з рапортам
    АА *2014 = AT 2014. Federowski, III, стар. 150, № 262. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Хадароўка Сакольскага п. Гродзенскай губ. ад Яна Дзежкі. Ад яго ж запісаны тэксты 82, 91.
    Гл. каментарыі да тэксту 80.
    Двухмоўны дыялог (пан пытаецца па-польску, а мужык адказвае пабеларуску) часта сустракаецца ў казках заходніх абласцей Беларусі і надае народнай сатыры асаблівую мастацкую выразнасць.
    Едэн — адзін.
    Огер — жарабец.
    82.	Якую святы Марцін даў немцу навуку
    A A—. AT—. Далучаецца да анекдотаў пра дурняў тыпу 1312. F е de­row s k і, III, стар. 205—206, № 400. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Хадароўка Сакольскага п. Гродзенскай губ. ад Яна Дзежкі. Ад яго ж запісаны тэксты 81, 91.
    Бел. вар.: Federowski, III, стар. 210, № 413. Аддалена нагадвае рускую казку-анекдот пра немца-кіраўніка, які не дазволіў рабочым адпачываць у свята святога Міколы, але, спалохаўшыся сарака мучанікаў, згадзіўся даць ім адпачынак у іншае свята (Матерналы н нсследовання по фольклору Башкнрнн н Урала, вып. I. Уфа, 1974, стар. 87, № 45).
    Кілька — некалькі.
    Ніц — нічога.
    Но, паночку, буду святкаваць, бо дзісь ушысткіх святых — Ну, паночку, буду светкаваць, бо сёння свята ўсіх святых.
    To як он зостал една, кеды юж была ушыстке свентэ — Дык як жа ён застаўся адзін, калі ўжо было свята ўсіх святых.
    Ніц не бэндзе — нічога не будзе.
    Ну, ты фозіц мне до его, я з нім розправіц се/ — Ну, ты вязі мяне да яго, я з ім распраўлюся.
    Цо — што.
    83.	Прысяга жаноцка
    АА 1352* ( = АТ 1510 Несуцешная ўдава). Federowski, III, стар. 25—26, № 63. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Дрыга Сакольскага п. Гродзенскай губ. ад Яна Дзежкі. Ад яго ж запісаны тэкст 10.
    Вытокі гэтага сюжэта ў старажытнейшых помніках індыйскай і кітайскай пісьменнасці IV ст. да н. э. вядомы па навеле Пятронія «Матрона з Эфесу» з «Сатырыкона» (I ст. н. э.) і неаднаразова літаратурна апрацоўваўся ў сярэднія вякі (зборнікі Жака дэ Вітры, Іагана Паулі і інш.). Вядомы таксама польскія вершаваныя пералажэнні і інсцэніроўкі сюжэта «Несуцешная ўдава» XVII—XVIII стст. Даследаванне: Griesbach. Die Wanderung der Nowelle von treulosen witwe diirch Weltliteratur. Lpz., 1886. У Паказальніку AT улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў еўрапейскіх краінах, на Бліжнім Усходзе, у Афрыцы. Польская казка гэтага тыпу (са збору Нітша) адзначана у Паказальніку Кржыжаноўскага, II, стар. 69. Ва ўсходнеславянскіх зборніках варыянтаў няма. Казка Я. Дзежкі мае своеасаблівы фінал: жаніх забівае ўдаву (у іншых падобных казках жаніх кідае яе).
    Жэб — каб.
    Т ылё — столькі.
    84.	Як сабе мужык парадзіў з ліхою жонкаю
    АА 901 А (=АТ 901. Утаймаванне свавольніцы). Federowski, III, стар. 78—79, № 160. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Новікі Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад сялянкі Седлярышкі.
    Казкі гэтага тыпу вусна бытуюць ва ўсіх частках свету. Параўн. камедыю Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы». Ей папярэднічалі іншыя літаратурныя апрацоўкі гэтага фальклорнага сюжэта — Жуана Мануэля (зб.
    «Прынц Луканор», каля 1300 г.) і Страпаролы (зб. «Прыемныя ночы», XVI ст.). Параўн. варыянты беларускага казачніка: Господарев, стар. 419— 422, № 34, Рус. вар.— 10 (П р о п п, стар. 483; Б a р а г, стар. 87, № 15). Укр. вар.: Рудченко, I, № 68; Етногр. зб., XXX, № 97. Фінал казкі своеасаблівы: жонка забівае мужа.
    85.	Як хлопец дзеўку к рабоце прыламіў
    АА 901 A = AT 901. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 43, сш. 2, л. 5. Зап. К. Ідэльсон у 1959 г. у в. Масленка Крупскага р-на Мінскай вобл. ад Цімафея Камарова, 50 г.
    Аб казках гэтага тыпу гл. у папярэднім каментарыі. У гэтым варыянце сюжэт ускладняецца эпізодам перавыхавання лянівай цешчы. У адрозненне ад «У таймавання свавольніцы» В. Шэкспіра і казкі «Як сабе мужык парадзіў з ліхою жонкаю» ў гэтай казцы муж перавыхоўвае лянівую, а не свавольную жонку.
    86.	Хомкава жонка
    АА 1383 (Жонка не пазнае сябе). Р о м а н о в, III, стар. 382—383, № 5. Зап. Е. Раманаў у 1870—1880-х гадах у Рагачоўскім П. Магілёўскай губ.
    У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Паўночнай Амерыцы. Гісторыя гэтага сюжэта прасочваецца на Захадзе з XVI ст.: нідэрландская школьная камедыя на лацінскай мове: «Aluta» (1535), шатландская балада, нямецкія шванкі. Параўн. камедыю Ж. Мальера «Жорж Дандэн» (Муж не пазнае сябе). Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 187—190, № 89; Сержпутоўскі, Казкі, стар. 64—66, № 28. Рус. вар.— 14 (П р о п п, стар. 490). Укр. вар.— 12 (Андреев; Л і нт у р, Сатнра, стар. 93—97).
    87.	Вада памагла
    АА *1429 = AT 1429*. Сержпутовскнй, стар. 44—45, № 21. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Лучыцы Мазырскага п. Мінскай губ. ад I. П. Азёмшы. Ад яго ж запісаны тэксты 59, 88, 109— 112, 141, 154.
    У Паказальніку AT улічаны толькі адзін фальклорны тэкст — рускі: М. С е р о в а. Новгородскне сказкн, нзд. 2-е. Л., 1925 (АА, стар. 86). Другі рускі варыяпт: Матерналы н нсследовання по фольклору Башкнрнн н Урала, т. I. Уфа, 1974, стар. 211—212.
    88.	Чорт і баба
    АА 1165* ( = АТ 1353. «Баба горш за чорта») + 1130 (Капялюш грошай) + 1083 (Бойка віламі). Сержпутовскнй, стар. 67—71, № 37. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Лучыцы Мазырскага п. Мінскай губ. ад I. П. Азёмшы. Гл. таксама казкі I. П. Азёмшы: 59, 87, 109—112, 141, 154.
    Гісторыя сюжэта «Баба горш за чорта», які бытуе ў многіх краінах Еўропы і Азіі, звязана са старажытнымі ўсходнімі зборнікамі «Панчатангра», «Трыпітака» і «Ятака». Даўнейшая еўрапейская версія Іозефа бен Сабары з Барселоны датуецца XII ст., была апрацавана ў XIII ст. Адольфусам у творы пра жаночае каварства («De astucio majerum»). Казка гэтага тыпу ўвайшла затым у зб. Жуана Мануэля «Прынц Луканор». У XVI ст. сюжэт літаратурна апрацоўваўся Марцінам Лютэрам («Застольныя прамовы») і Гансам Саксам («Fastnachsspiele»), ён вядомы таксама па зборніках павучальных прыкладаў для каталіцкіх прапаведнікаў. Гл.: Ю. П о л і ў к а. «Баба хуже черта». «Русскнй фнлологкческнй вестннк», 1910, № 1, стар. 342—366. Бел. вар.: Добровольскяй, I, стар. 346—348, № 5; Ш е й н, II, стар. 135—140, № 61—62; Этнографнческое обозренпе, 1895, Хэ 1, стар. 117—118; Сержпутовскпй. стар. 67—-71, № 37; Glinski, III, № 13; Господарев, стар. 515—517, № 59. Рус. вар.: Худяков (1964), № 57; Королькова, стар. 343—346; Ннкйфоров, № 16. Укр. вар.: Р у дч е н к о, I, стар. 72—74, № 40; Грннченко, II, стар. 62—63, № 65; Грннченко. Нз уст народа, стар. 393—395, № 364. Польск.— 12 (Kriyz., II, стар. 50). Эпізод «Чорт павінен насыпаць поўны капялюш грошай» адпавядае сюжэтнаму тыпу 1130. Гісторыя гэтага сюжэта (матыва) звязана з сярэдневяковай легендай пра каталіцкага святога Бенедзікта. Даўнейшая літаратурная апрацоўка адносіцца да XVI ст. — шванк Ганса Сакса. У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Вест-Індыі. Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 412—414, № 57; Federowski, I, стар. 31—32, № 100; К 1 і с h, стар. 85—87, Xs 1; Сержпутовскнй, стар. 109—112, № 57. Рус. вар.— 14 (П р о п п, стар. 487). Укр. вар.— 18 (Андреев; Ск. Верховнны, стар. 147—149). Эпізод «Баба і чорт б’юцца віламі» адпавядае сюжэтнаму тыпу 1083. Бел. вар.: Federowski, I, стар. 33—34, № 102; К 1 і с h, стар. 85—87, № 1. Рус. вар. — 2 (АА, стар. 74). Казка Азёмшы вылучаецца цудоўнай драыатычнай выразнасцю, жывасцю дыялога і з’яўляецца адной з лепшых усходнеславянскіх казак пра бабу, якая абхітрыла і чорта.