• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    89.	Жонка стражніка і чорт
    АА 1164 (Злая жонка ў яме). Ш е й н, II, стар. 140—143, № 63. Зап. М. Навіцкая ў другой палавіне ХіХ ст. у Навагрудскім п. Мінскай губ.
    Гісторыя сусветна вядомых казак гэтага тыпу звязана з «Тысячай і адной ноччу», зборнікам Страпаролы «Прыемныя ночы» (сярэдзіна XIV ст.) і навелай «Бельфагор» Макіявелі (1469—1527). Сюжэт «Бельфагор» апрацоўваўся пісьменнікам Казімірам Тэтмайерам (апавяданне «Як баба чорта выгнала»). Даследаванні: Axon. The story of Belfagor in Folk­lore and Literature. London, 1902; J. Krzyzanowski. Paralele. Warszawa, 1961, crap. 430 i наст. Бел. вар.; P o м a н o в, III, стар. 384—385, № 7; IV, стар. 119—121, № 62, 63; Добровольскнй, 1, стар. 357—358, Xs 10; Federowski, II, стар. 256—258, № 275—276; К 1 і с h, стар. 13— 14, № 7; Сержпутоўскі, Казкі, стар. 52—53, № 24. Рус. вар.— 21 (Пропп, стар. 488; Ннкнфоров, Xs 32; Королькова, стар. 232— 236; Балашов, стар. 113, Xs 84). Укр. вар. — 9 (пералік тэкстаў гл. у каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 459). Польск.— 22 (К r z у z., II, стар. 22—23).
    Прэндзей — хутчэй.
    90.	Баба і чорт
    Параўн. АА 1164. Шейн, II, стар. 143—144, № 64. Зап. А. Ф. Лісоўскі ў Каралеўскай вол. Віцебскага п. і губ.
    Аб казках тыпу 1164 гл. у папярэднім каментарыі. Гэты тэкст уяўляе сабой вельмі своеасаблівую разнавіднасць сюжэта «Бельфагор» (Злая жонка ў яме).
    91.	Якую ксёндз даў раду старому ойпу
    АА—. AT 982 = 946* (Камяні ў куфры або шкатулцы, збане). F еd erowski, III, стар. 29—30, № 69. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Хадароўка Сакольскага п. Гродзенскай губ. ад Яна Дзежкі. Ад яго ж запісаны тэксты 81, 82.
    Рэшнія —■ апошнія.
    У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны індыйскія і інданезійскія фальклорныя тэксты. Для польскіх і іншых заходніх варыянтаў характэрны ўступ: стары дзеліць маёмасць паміж дочкамі. Бел. вар.: К а рскнй, II, стар. 63—67 (Мазырскі п.). Укр. вар.: Драгоманов, стар. 177—178. Польск.— гл. К r z у z., I, стар. 288.
    92.	Салдацкі «отчэ наш»
    АА—. AT—. Адносіцца да казак пра разумныя і камічныя адказы. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 1, л. 36. Зап. М. Грынблат у 1946 г. у в. Чыжэвічы Старобінскага р-на Бабруйскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Я. А. Альховіча, 61 г. Ад яго ж запісаны тэксты 93, 94.
    93.	Салдат у касцёле
    АА—. AT—. Адносіцца да казак пра разумныя, камічныя адказы. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 1, л. 1. Зап. М. Грынблат у 1946 г. у в. Чыжэвічы Старобінскага р-на Бабруйскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Я. А. Альховіча, 61 г. Ад яго ж запісаны тэксты 92, 94.
    94.	Як кучар вучыў пана птушачаму языку і зрабіў такое, каб было з чаго пасмяяцда
    АА—. AT—. Першая частка (Кучар вучыць птушачай мове) адносіцца да анекдатычных сюжэтаў пра дурняў. Сюжэт другой часткі (Пан знаходзіць у пані палюбоўніка) часткова нагадвае казкі пра бабіны хітрыкі (тып 1406) і пра мужа, які вартаваў сваю жонку і трапіў у непрыемнае становішча (тып 1407). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 8, сш. 2, л. 18. Зап. М. Грынблат у 1946 г. у в. Чыжэвічы Старобінскага р-на Бабруйскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Я. А. Альховіча, 61 г. Ад яго ж запісаны тэксты 92, 93.
    Вар.: Сержпутовскнй, стар. 49—50, № 25 (Пан знаходзіць для пані «майстра», дае яму ўсялякага матэрыялу, адводзіць яму ў пакоях месца, а той становіцца палюбоўнікам).
    Жэб — каб.
    95.	Як Данілка прадаваў зайцаў і вучыў гаварыць пеўняў
    АА*1731 (=АТ 1745*. Мужык прадае зайцаў дочкам папа і пападдзі: яны згаджаюцца на яго прапанову) + 1750 (Палюбоўнік папоўны і пападдзі бярэцца выседжваць яйкі і навучыць размаўляць пеўняў). АІМЭФ. ф. 8, воп. 1, спр. 44, сш. 3, л. 15. Зап. А. Фядосік у 1959 г., у г. п. Мікашэвічы Ленінскага р-на Брэсцкай вобл. ад Віктара Сяргеевіча Данілава, 31 г.
    У Паказальніку AT улічаны толькі рускія і літоўскія казкі тыпу 1745*. Бел. вар. у апублікаваным матэрыяле няма. Рус. вар. — 3 (АА, стар. 102). Матыў «Герой пасвіць зайцаў, збірае іх з дапамогай дудкі» мае адпаведнасць у чарадзейных казках тыпу 570 («Заечы пастух»): С е р ж п ут о ў с к і, Казкі, стар. 103, № 45; К о 1 b е г g, 1889, стар. 201—202, № 2; дзве польскія казкі пра заечага пастуха адзначаны ў Паказальніку Кржыжаноўскага, I. стар. 167.
    Да тыпу 1750 часткова адносіцца апублікаваная раней на нямецкай мове казка «Трахім пана ашукаў» (Barag, стар. 463, № 86).
    96.	Поп
    АА 1726** = AT 1726 А* (Мужык помсціць папу, які падмануў яго жонку: дастае ў пападдзі і папоўны барану). Параўн. таксама тып 1563 («Абедзвюх?»). Сержпутовскнй, стар. 76—77, № 42. Зап. A. С е ржпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Белае Балота Слуцкага п. Мінскай губ. ад селяніна Якава Кернажыцкага.
    Адзіны адзначаны ў апублікаваным фальклорным матэрыяле варыянт—рускі: Б. і Ю. С а к а л о в ы. Сказкн н песнн Белозерского края. М„ 1915, № 25. Казка Я. Кернажыцкага вылучаецца публіцыстычнай завостранасцю і падрабязнай перадачай бытавых дэталей.
    Казка друкуецца ў скарачэнні.
    97.	Трапіла каса на камень
    АА 1735 («Хто аддасць апошняе, атрымае ад бога дубальтам»). F еderowski, III, стар. 153, № 271. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Дварчаны Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Магдусі Крэўчыкавай.
    Даўнейшыя літаратурныя тэксты — нямецкія шванкі — адносяцца да XVI ст. Сюжэт бытуе пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках Еўропы. У апублікаваным усходнеславянскім матэрыяле варыянты не адзначаны.
    98.	Вялікае яйцо
    АА 1676 = AT 1319 (Дурань прымае гарбуз за кабыліна яйцо). W еryha, стар. 16—17. Зап. В. Верыга ў другой палавіне XIX ст. у Лідскім п. Віленскай губ.
    Літаратурная гісторыя гэтага сюжэта на Захадзе ўзыходзіць да XVI ст.— шванк Ганса Сакса. У Паказальніку AT улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя не толькі ў Еўропе, але і ў Азіі, Амерыцы. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 708—709, № 19; Federowski, III, стар. 202, № 390; стар. 207, № 405; часткова К 1 і с h, стар. 23—24, № 15;
    Сержпутовскнй, стар. 85—87, № 36. Рус. вар. — 3 (АА, стар. 99; Молдавскнй, Бахтнн, стар. 141). Укр. вар.: Чубмнскнй, II, стар. 571—573; М а н ж у р а, стар. 116; «Жіттэ і слово», IV, 1895, стар. 193; Яворскнй, стар. 203, № 79; Левченко, стар. 580—581, № 637. Польск.— 11 (К r z у z., II, стар. 40). У большасці ўсходнеславя.:скіх казак пра кабылінае яйцо высмейваецца дурны non або пан.
    99.	Як кравсц шыў пану фрак без абрэзкаў
    АА—-. AT—. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 47, сш. 2, л. 22. Зап. М. Грынблат у 1960 г. у в. Мішневічы Сіроцінскага р-на Віцебскай вобл. ад Е. Г. Зуева. Ад яго ж запісан тэкст 179.
    Варыянты не адзначаны.
    100.	Адукованы бычок
    АА 1675. Сержпутовскнй, стар. 133—136, № 66. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад селяніна Каваля.
    Гісторыя сюжэта пра бычка, якога аддалі ў горад вучыцца, звязана з «Тысячай і адной ноччу». Даўнейшы еўрапейскі літаратурны тэкст (лацінскі) адносіцца да XIII ст,—у кнізе Штрыкера «Поп Аміс» (надрукавана ў 1482) пра папа, які аддаў асла ў навуку. Сюжэт літаратурыа апрацоўваўся і ў наш час. Так, на аснове народнай казкі было напісана папулярнае апавяданне Ядвігіна Ш.. «Вучоны бык». У Паказальніку AT улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Еўропе, Азіі і Амерыпы. Бел. ваг.: Federowski, III, стар. 218—219, № 436—437.; Я. С а л а м е в і ч. Міхал Федароўскі. Мінск, 1972, стар. 131 —132 (упершыню апублікаваны тэкст з архіва Федароўскага); К 1 і с h, стар. 11, № 4. Рус. вар. — 2 (АА, стар. 99). Укр. вар.: Ястребов, стар. 166; Гнеднч, IV, стар. 15—16, № 1484; Етногр. зб., VI. № 31—32) = Укр. народні анекдотн, жартн, дотепн. Кків, 1967, стар. 27). Польскі варыянт улічаны ў Паказальніку Кржыжаноўскага (II, стар. 123). Казка Каваля адрозніваецца арыгінальным творчым развіццём матываў традыцыйнага сюжэта.
    101.	Як бычок начальнікам быў
    АА 1675. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 21, сш. 2, л. 2. Зап. В. Цыбікава ў 1948 г. у в. Засімы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. ад Мікалая Алейнікава.
    Гл. каментарый да тэксту 10. Заключныя эпізоды казак Алейнікава і Каваля (тэкст 100) блізка супадаюць і, відавочна, характэрныя для палескіх казак тьшу 1675.
    102.	Пра бычка-трапячка
    АА 1675. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 8, сш. I, л. 26. Зап. М. Грынблат у 1946 г. у в. Мяцявічы Старобінскага р-на Бабруйскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Цярэшкі Лявонавіча Дубоўскага, 48 г.
    Гл. каментарый да тэксту 100. Гэты варыянт сюжэта пра адукаванага бычка адрозніваецца своеасаблівай антыпамешчыцкай сатырычнан завостранасцю.
    103.	Недапад
    АА—. AT—. Далучаецца да казак пра дурняў (параўн. тып 1590). Сержпутоўскі, Казкі, стар. 137—140, № 59. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1900—1910-х гадах у в. Бохава Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад старога дзеда Савіцкага. Ад яго ж запісан тэкст 192.
    Варыянты не адзначаны.
    Ку — кажу.
    104.	Аўсяная дворня
    АА—.AT—. Часткова далучаецца да казак тыпу AT 1575. Сержпут о ўс к і, Казкі, стар. 107—109, № 47.
    Зап. А. Сержпутоўскі ў 1910—1920-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н ГЧінскай вобл.) ад селяніна Сямёна Корчыка.
    Варыянты не адзначаны.
    105.	Дваранін
    АА—. AT—. Толькі часткова нагадвае AT 1543. Сержпутовс к іі й, стар. 138—139, № 68. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Камаровічы Мазырскага п. Мінскай губ. ад селяніна Рамана Стайкова.
    Падобныя казкі-анекдоты пра шляхціца, які атрымаў быццам бы ад бога ў касцёле 300 рублёў, прыняў голас ксяндза за голас бога і загневаўся на Хрыста, сустракаюцца ва ўкраінскім фальклорным матэрыяле: Левченко, стар. 161, № 232; Л і н т у р, Сатнра, стар. 169—170. Параўн. адзначаныя ў Паказальніку Кржыжаноўскага пад нумарам 1802 казкі-анекдоты такога тыпу: шляхціц у касцёле шэпча богу («Якего мне створылэсь, такего мне маш»); нехта эа алтаром называе шляхціца дурнем; шляхціц злуецца на бога («Пане, якего мне створылэсь, такего мне маш!»). Federowski, III, стар. 170, № 314.
    Без еднэго не вэзма — Без аднаго не вазьму.
    106.	Пану навука
    АА 1538 (Мужык помсціць памешчыку). Сержпутовскнй, стар. 103—107, № 55. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад селяніна Алеся Дудара.
    Казкі пра тое, як пакрыўджаны памешчыкам мужык, пераапрануўшыся (урачом, вянгерцам, купцом і г. д.), тройчы знайшоў выпадак збіць пана, а затым сустрэў яго ў лесе і зноў збіў, вусна бытуюць у многіх краінах Еўропы, запісваліся і ў Амерыцы. Найбольшая колькасць тэкстаў адзначана Томпсанам (Паказальнік AT) у фінскім (19), літоўскім (15) і французскім (14) фальклорным матэрыяле. Казка «Пану навука» набыла своеасаблівае