Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Сюжэт тыпу 1263 адзначаны ў Паказальніку AT у наступных нацыянальных варыянтах: рускіх, літоўскіх, фінскіх, эстонскіх, італьянскіх. Адзначаны таксама тэкст, запісаны ў Афрыцы. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 420—422, 22 б; Рус. вар.: Афанасьев, III, № 405; Корольк о в а, 1963, стар. 279—285.
Аб сюжэтах тыпу 1210 і 1245 гл. у каментарыі да тэксту 65.
Сюжэт тыпу 1244 адзначаны ў Паказальніку AT у рускім, фінскім, эстонскім, саамскім, вянгерскім, сербскім, нямецкім, французскім і іспанскім фальклорным матэрыяле. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 420—422, № 22 б. Рус. вар. — 4 (Пропп, стар. 488). Укр. вар.: Етногр. зб., VI, № 96.
67. Дурны пан
АА 1384 (Муж шукае людзей дурней за сваю жонку) + 1450 (Дурная нявеста аплаквае лёс яіпчэ ненароджанага дзіцяці)+*1541 I ( = АТ 1540 А*. Мужык выпрошвае ў пані свінню ў госці) + 1528 (Птушка пад капелюшом). Шейн, II, стар. 183—184, № 86. Зап. вучань Свіслацкай настаўніцкай семінарыі Саланевіч у 1880—1890-х гадах у в. Навасёлкі МаслянаБагародзіцкай вол. Гродзенскага павета і губ.
Традыцыйная кантамінацыя сюжэтаў.
Аб сюжэтных тыпах 1384 і 1450 гл. у каментарыях да тэкстаў 65, 66, а сюжэтных тыпах AT 1540 A* і 1528 —у каментарыі да тэксту 63.
68. Сеўчык
АА—. AT—. Нагадвае часткова тыпы *1528 I ( = АТ 1528) і *1731 ( = АТ 1745*)—гл. ніжэй. Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Барагам у 1945 г. у в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.
ад Юльяна Васільевіча Іодзіка, 67 г. Ен валодаў шырокім рэпертуарам-бытавых і легендарных казак, з якога былі запісаны толькі гэта анекдатычная казка і некалькі легенд з яскравай сацыяльнай завостранасцю.
Варыянты не адзначаны.
69. Бяда
АА *1528 I (=АТ 1528. Пан шукае бяду). Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Бараг у 1945 г. у с. Вялікі Рожын Ганцавіцкага р-на Пінскай вобл. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад Тараса Іванавіча Сечкі, 82 г. Ад яго было запісана дванаццаць маленькіх казак. Расказваў ён у сувязі з той або іншай заўвагай субяседніка, або, «напрыклад», «на выпадак». Увесь свой рэпертуар Т. I. Сечка засвоіў ад рожанскіх дзядоў «на бяседах» (у тым ліку ад казачнікаў, ад якіх запісваў яшчэ ў дарэвалюцыйныя гады A. К. Сержпутоўскі). Ад яго ж запісан тэкст 70.
Гэты сюжэт адзначаны толькі ва ўсходнеславянскім фальклорным матэрыяле. Часцей за ўсё сустракаецца ў спалучэнні з іншымі сюжэтамі. У Паказальніку AT ён не адмежаваны ад сюжэтнага тыпу «Сокал пад капелюшом». Бел. вар.: Federowski, III, стар. 175—176, № 329 — кант. з AT 1358 А. Рус. вар.: Д. Садовннков. Сказкн н предання Самарского края. СПб, 1884, № 67. Укр. вар.: Чубннскай, II, стар. 510—514, №11; стар. 626—632, № 92—94; стар. 636, № 97; Етногр. зб„ IX, стар. 13—16, № 8; Левченко, стар. 461—471, № 548—552.
70. Голы суддзя
АА 757 (Горды цар). Друкуецца з архіва Л. Барага. Апубл. на нямецкай мове: В a r a g, стар. 375, № 55. Зап. Л. Бараг у 1945 г. у с. Вялікі Рожын Ганцавіцкага р-на Пінскай вобл. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад Тараса Іванавіча Сечкі, 82 г. Гл. каментарый да папярэдняга тэксту.
У фальклорных зборніках казкі тыпу 757 сустракаюцца рэдка. У Паказальніку AT улічаны тры індыйскія казкі і адзінкавыя фальклорныя тэксты, запісаныя ў Кітаі, Ісландыі, Венгрыі, Чэхіі і Расіі. Сюжэт мае вялікую літаратурную гісторыю. Са старажытных літаратурных апрацовак гэтага сюжэта самыя блізкія адносіны да ўсходнеславянскіх казак і духоўных вершаў мае «Прнклад о гордом цесаре Евнняне» ў рускім перакладным зборніку «Рнмскне деяння» і яе варыянт «Повесть о царе Аггее» ў рукапісных зборніках XVII—XVIII стст. Першы ўсходнеславянскі літаратурны пераказ— у творы ўкраінскага пісьменніка XVII ст. Іанікія Галятоўскага «Высокое небо». «Сказанне о гордом Аггее» (1886), створанае на казачнай фальклорнай аснове,— адзін з лепшых твораў У. Гаршына. У 1886 г. гэты сюжэт апрацоўваў Л. М. Талстой. Чарнавы накід талстоускай п'есы пра гордага цара быў апублікаваны ўпершыню ў 1926 г. («Нензданные рассказы і пьесы»). У канцы XIX ст. на ўкраінскай мове з’явіліся «Повість про царя Аггея» В. Шурата і «Оповідання про царя Аггея» I. Франко. У 1902 г. у Лондане была выдадзена на рускай мове кніга Ф. Валхоўскага «Сказання о царе Снмеоне» — літаратурная апрацоўка фальклорнага сюжэта ў сатырычным плане. Апошняй вядомай рускай літаратурнай апрацоўкай сюжэта пра гордага цара з’яўляецца аповесць А. Рэ-
мізава <Царь Аггей», напісаная незадоўга да Кастрычніка. Сюжэт апрацоўваўся таксама амерыканскім паэтам Г. Лангфела і польскім пісьменнікам Л. Сяменьскім. Даследаванні: A. Н. Веселовскнй. Разыскання в областн русского духовного стнха, т. 40. СПб, 1881; М. Dahlke. Das Sujet vom stolzen Kaiser i den slavischen volkskunde und Kunstliteratur. Amsterdam, 1973. Бел. вар. няма. Pyc. вар.: A. H. A ф a н a c ь e в. Народные русскне легенды. Казань. 1914, № 24 (АА, стар. 53). Укр. вар.: Рудченко, I, стар. 159—164, № 36; Грннченко. Нз уст народа, стар. 410—412; Moszynska, стар. 117, № 14; A. К а л і н а. Дванадцять братів. Ужгород, 1972, стар. 135—138. Польск. — 5 (Krzyz., I, стар. 239). Арыгінальным варыянтам сюжэтнага тыпу 757 з'яўляецца беларуская казка Т. Сечкі. Яна зусім пазбаўлена фантастычнага элементу, характэрнага для іншых казак пра гордага цара. Эпізод «Голы суддзя становіцца павадыром сляпых жабракоў» нагадвае «Сказанне о гордом Аггее» У. Гаршына.
71. Як паніч злавіў гора
АА *1528 I (=АТ 1528)+ *1360 I (=АТ 1358 А. Каханак у выглядзе чорта — параўн. 1535, 1725). АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 2, сш. 3. Зап. А. Фядосік у 1968 г. у в. Трасціно Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. ад М. Б. Новікавай, 75 г. Ад яе ж запісан тэкст 64.
Кантамінацыя сюжэтаў, традыцыйная для ўсходнеславянскіх казак, часта сустракаецца ва ўкраінскім фальклорным матэрыяле.
Аб першым сюжэце гл. у каментарыі да тэксту 51.
Сюжэтны тып AT 1358 А не заўсёды паддаецца дакладнаму адмежаванню ад тыпаў «Дарагая шкура» і «Закаханы поп». У Паказальніку AT улічаны рускія, літоўскія, англійскія і японскія фальклорныя тэксты. Бел. вар.: Шейн, II, стар. 222—223, № 103; Federowski, III, стар. 175— 176, № 329; стар. 182—183, № 342 аб'яднаны з AT 1725. Рус. вар.— 14 (П р о п п, стар. 489). Укр. вар.: Рудченко, I, стар. 170—171, № 61; Грняченко, I, стар. 271—273, Ns 188; Чубннскнй, II, стар. 623— 632, Ns 92, 94; стар. 636—639, Ns 97; Етногр. зб., VII, стар. 22—25, № 7; Ск. Верховнны, стар. 38—41. Польск. — 4 (Krzyz., II, стар. 52). Звычайна ва ўсходнеславянскіх казках палюбоўнікам, які нагадвае чорта, з’яўляецда non (напрыклад, у казцы М. Б. Новікавай) або ксёндз (гл. наступны тэкст — 72), часам памешчык.
72. Ксёндз заміж д’ябла
АА *1528 I ( = АТ 1528. Пан шукае бяду) + *1360 I (=АТ 1358 А. Каханак у выглядзе чорта). Federowski, III, стар. 175—176, № 329. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у м. Мсцібава Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад сялянкі Юзэфы Аслаўскай.
Аб гэтай традыцыйнай для ўсходнеславянскіх казак кантамінацыі сюжэтаў гл. у каментарыі да тэксту 71. У казцы Ю. Аслаўскай ёсць характэрныя для сюжэтаў AT 1528 і 1358 А эпізоды, якія адсутнічаюць у папярэдніх варыянтах (тэкст 71): голы пан прымае вавёрку за бяду; голы пан, вымагаючы ў ксяндза-палюбоўніка адзенне і маёмасць, пагражае запець і такім чынам выдаць яго.
Мові — кажа.
Естэм — ёсць.
He вытшымам, заспевам!—He вытрымаю, заспяваю!
Муй — мой.
...Конь ув'ёнзаны стоі за дворэм, вэзь собі і едзь — ...Конь гтрывязакы стаіць за дваром, вазьмі сабе і едзь.
7 эн — той.
Пшыймуе — прымае.
Цось — штосьці.
Нігды — ніколі.
— Be пан йо? Пан ма д’ябла за пецэм; допукі он там, то пану нігДы ўда^ вайца не бэндзе. — Ведае пан што? У пана д’ябал за печчу; дак пакуль ёп там, то пану ніколі ўдавацца не будзе.
Выпэндзіць — выгнаць.
Горонцэй — гарачай.
Жэ — што.
73. Залатыя птушкі пад шапкай
Эпізоды «Работнік вымагае ў пана залатыя боты», «Лысы пан, паводле парады работніка, спрабуе адпусціць валасы» не маюць адпаведнасцей у апублікаваным казачным матэрыяле. За імі ідзе сюжэт тыпу 1528 — «Птушка (птушкі) пад капелюшом». Сюжэт гэты набывае своеасаблівае развіццё ў эпізодзе «Пан затыкае пальцам дзірку ў бочцы і вартуе «заморскае віно». АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5, сш. 1, л. 1. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны тэксты 74—77, 166.
Вар. тыпу 1528 адзначаны ў каментарыі да тэксту 63.
Добжэ — добра.
Цо ты веш? —Што ты ведаеш?
74. Як мужык ашукаў папа і дзяка і заставіў рукі збрудзіць
Сюжэтная аснова гэтай казкі пра кабылу, якая быццам апаражняецца залатымі манетамі, знаходзіць адпаведнасць у казках тыпу 1539 (Блазен). АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5, сш. 1. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны таксама тэксты 73, 75—77, 166.
Гл. каментарый да тэксту 42.
75. Хлопец-нянька
Уступны эпізод (ліса ўсунула галаву ў збан, а выцягнуць не можа, за ёй бягуць людзі; хлопец пераконвае пана, што людзі гоняцца за залатой птушкай, і пан таксама пускаецца ў пагоню) нагадвае казкі тыпу АА *64 (=АТ 68 В. Ліса топіць збан) і тыпу 1539 (Блазен). Наступны эпізод службы хлопца, які абмяняўся з дзяўчынай адзеннем, нянькай нагадвае казкі тыпу AT 1538* (Блазен-нявеста). Далей развіваецца сюжэт тыпу 1525 А аб спрытным крадзяжы панскага каня і панскіх грошай. АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5, сш. 1, л. 4. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны тэксты 73, 74, 76, 77, 166.
Гл. каментарыі да тэкстаў 34, 41, 21.
76. Як мужык асмеліўся проці пана сказаць
АА—. AT—. Часткова нагадвае такія казкі-анекдоты аб дасціпвых, спрытных і камічных адказах, як «Бесклапотны манастыр» (тып 922) і «Усё добра» (АА *2014 = AT 2040). АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5, сш. 1, л. 5. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны тэксты 73—75, 77, 166.
Варыянты не адзначаны. Вобраз мужыка, які асмеліўся проці пана сказаць, мае падабенства з вобразам Стопка, «які ўмеў з панам гаварыць»,— героя казкі «Мужык і пан» (тэкст 80).
77. Поп, сыны і паяаддзя