Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
61. Мена
АА 1415 (Муж мяняе залатую цяцерку на каня, каня на вала, вала на барана і г. д., амаль да качаргі або іголкі; пры сустрэчы з ім жонка паказвае свой злы або добры нораў). Р о м а н о в, III, стар. 379—380, № 1. Зап. Д. Казлоўская ў другой палавіне XIX ст. у с. Пустынкі Сенненскага п. Віцебскай губ. (цяпер Віцебская вобл.).
Гісторыя гэтага сюжэта звязана з літаратурнымі помнікамі Старажытнага Усходу, напрыклад, з кітайскім зборнікам (V ст.) «Трыпітака» (пераклад з санскрыту). Старажытная еўрапейская літаратурная версія — ісландская («Gautrekssaga») адносіцца да XIII ст. У Паказальніку AT, акрамя шматлікіх еўрапейскіх, улічаны варыянты, запісаныя ў Індыі, Інданезіі і Лацінскай Амерыцы. Бел. вар. не адзначаны. Рус. вар.—-9 (П р о п п, стар. 490); Ннкнфоров, № 32, 122; Б а л а ш о в. № 137). Укр. вар.: Афанасьев, III, № 409; Р у д ч е н к о, I, стар. 176, № 65; Драгоманов, стар. 30; Moszyriska (ZWAK, IX, 1885); М а н ж ур а, стар. 87—88 ( = Грінченко, Казкн, стар. 126—127 = Укр. казкн, стар. 407—409); «Жнвая старнна», 1912, II—IV, стар. 315—317; Г н еднч, IV, № 1499; Етногр. зб., № 203; XXX, № 153, 154; Бессараба, стар. 73—74; Кравченко, № 171, 179: Левченко, № 625. Польск.— 7 (Krzyz., II, стар. 59—60). Гэты казачны тэкст адрозніваецца асаблівасцямі, якія характэрны ланцужковым (кумулятыўным) казкам. Падобныя формы казкі пра мену сустракаюцца ва ўкраінскім матэрыяле.
62. Урода ў Мозыры
АА 1960 Д (Вялікая гародніна) + 1528* (=АТ 1527 А.СБрахунцы» — жарты дома пакінуў»). Эпізод «Ілгун прыкідваецца мёртвым, над ім сядзіць і плача сын, збіраючы грошы» блізкіх адпаведнасцей у апублікаваным казачным матэрыяле не мае. Ш е й н, II, стар. 252—254, № 118. Зап. П. Ламака, вучань Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, у другой палавіне XIX ст. у Дубіцкай слабадзе Самахвалавіцкай вол. Слуцкага п. Мінскай губ.
Да тыпу 1960 Д. Старажытны еўрапейскі літаратурны тэкст сходнай небыліцы адносіцца да VI ст.— лацінскі верш С. Галена пра вельмі вялікага казла. Небыліцы аб велізарных жывёлах і гародніне вядомы і ў больш позняй літаратурнай апрацоўцы (Г. Сакс — XVI ст.). У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Лацінскай Амерыцы. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 665—669, № 12. Укр. вар.: Манжура, стар. 81—82; К о 1 b е г g, 1888, IV, № 52.
Да тыпу AT 1527. У Паказальніку AT улічаны толькі рускія, літоўскія, нямецкія, фламандскія, карэйскія і лаціна-амерыканскія варыянты. Параўн. Господарев, стар. 376—395, № 29. Рус. вар.— 8 (Пропп, стар. 492). Укр. вар.— каля 10 (гл. бібліяграфічныя ўказанні ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 446).
63. Мужык і пан
АА *1541 I (=АТ 1540 А*. Мужык выпрошвае ў пані свінню ў госці) + 1528 (Птушка пад капелюшом). Ш е й н, II, стар. 180—182,
№ 85. Зап. настаўнік народнага вучылішча М. Нікалаевіч у 1880—1890-х гадах у с. Святошыцы Горацкага п. Магілёўскай губ.
Кантамінацыя ўказаных сюжэтаў з'яўляецца традыцыйнай. У Паказальніку AT улічаны толькі рускія і літоўскія варыянты тыпу AT 1540 А*. Старажытныя ўсходнеславянскія літаратурныя тэксты казак пра свінню, запрошаную на вяселле: С. Друковцев. Сова, ночная птнца. М., 1779; Е. X о м я к о в. Забавный рассказчнк. М., 1791.
Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 183—184, № 86; Р о м а н о в, III, стар. 420—422, № 22б; К 1 і с h, стар. 89—91, № 4; Сержпутоўскі, Казкі, стар. 228—230, № 89; Г о с п о д а р е в, стар. 413—418, № 33. Рус. вар.— 18 (П р о п п, стар. 493—494; Молдавскнй, Бахтнн, стар. 180—185; Королькова, 1969, стар. 334—343). Укр. вар,—9 (тэксты ўказаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 445). Польск.— няма.
Казкі тыпу 1528 бытуюць не толькі ў Еўропе, але і ў Інданезіі, Лацінскай Амерыцы. Адной са старэйшых літаратурных версій гэтага сюжэта з’яўляецца фацэцыя польскага зборніка 1650 г. Ва ўказаных вышэй беларускіх казках зборнікаў Шэйна, Раманава, Кліха і Гаспадарова сюжэт аб тым, як мужык выпрасіў у барыні свінню ў госці, кантамінуецца з сюжэтам тыпу 1528. Іншых варыянтаў сюжэта «Птушка пад капелюшом» у апублікаваным беларускім матэрыяле няма. Рус. вар.— 17 (П р о п п, стар. 492; Королькова, стар. 334—343; Ннкнфоров, № 133). Укр. вар.— 3 (тэксты ўказаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 445). У польскім фальклорным матэрыяле варыянты не адзначаны.
Цо ты мувіш? — Што ты гаворыш?
Рэнкі — рукі.
64. Вясна-красна
АА 1541 (Жанчына аддае ўсе запасы чалавеку, які назваўся Вяснойкрасной) + 1384 (Муж шукае людзей дурней за сваю жонку) + *1541 I ( = АТ 1540 А*. Мужык выпрошвае ў пані свінню ў госці). АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 2, сш. 3. Зап. А. Фядосік у 1968 г. у в. Трасціно Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. ад М. Б. Новікавай, 75 г. Ад яе ж запісан тэкст 71.
Гэта кантамінацыя сюжэтаў з’яўляецца традыцыйнай для ўсходнеславянскага фальклору.
Да тыпу 1541. Даўнейшая літаратурная версія — італьянская навела зборніка Серкамбі (каля 1400 г.) — № 63 па выд. Ранье 1889 г. Сюжэт распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. У Паказальніку AT улічаны таксама фальклорныя тэксты, запісаныя ў іншых частках свету. Параўн. Г о с nofl а р е в, стар. 413—418, Xs 33. Рус. вар.— 8 (П р о п п, стар. 493). Укр. вар.— 6 (гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 450). Польск.— 3 (Krzyz., II, стар. 86).
Да тыпу 1384. У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. Самая ранняя ўсходнеславянская публікацыя (літаратурная апрацоўка) — казка «Пра хітрага хлопца», гл. С. Д р у к о в ц е в, «Сова. ночная птпца». М„ 1779. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 418—422, Xs 22 а, б; Ш е й н, II, стар. 183—184, Xs 86; Klich, стар. 89—91, Xs 4. Рус. вар.— 13 (П р о п п, стар. 490; Молдавскнй. Бахтнн, стар. 180—184; Б flfl а ш о в, Xs 148). Укр. вар.— каля 20 (гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 450; дадаткова: Лінтур, Сатнра, стар.
110—115; Гнряк, II, 1966, (Krzyz., II, стар. 57; дадаткова: Warszawa, 1967, стар. 244).
Аб сюжэтным тыпе AT 1540
стар. 153—-157, № 35). Польск.— 12 A. Lozowoj. Opowiesci ludu spiskiego.
A* гл. y каментарыі да тэксту 63.
65. Чалавек з таго свету
A A 1384 (Муж шукае людзей дурней за сваю жомку) + 1245 (Носяць рэшатам сонечны свет) + *1204 (=АТ 1204*. Хочуць даіць курыцу) + 1210 (Карову цягнуць на дах пасвіцца) + * 1541 I 7—дў 1540 А*. Мужык выпрошвае ў пані свінню ў госці) + 1540 (3 таго свету выхадзец). К 1 іс h, стар. 89—91, № 4. Зап. Э. Кліх у 1901 г. у в. Крылоўшчына Навагрудскага п. Мінскай губ. (цяпер Гродзенская вобл.).
Градыцыйная для ўсходнеславянскіх казак кантамінацыя сюжэтаў пра хітрых людзей і дурняў.
Аб сюжэтным тьше 1384 гл. у каментарыі да тэксту 64.
Да сюжэта-матыва тьшу 1245. Першая еўрапейская публікацыя анекдота пра людзей, якія насілі ў дом сонечны свет, адносіцца да 1540 г.— нямецкі зборнік шванкаў пра шыльдбюргераў. Вядомы гэты сюжэт і ў старажытных польскіх фацэцыях (XVI—XVII стст.). Ен атрымаў адлюстраванне ў «Ksifgach narodu і pielgrymstwa polskiego» А. Міцкевіча. Старэйшая ўсходнеславянская публікацыя ў кн.: Анекдоты нлн веселые похождення старннных пошехонцев. СПб, 1821. У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Турцыі і ў Амерыцы. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 418, № 22 а, б; Federowski, I, стар. 11, № 23; Pietkiewicz, стар. 134—135; Господарев, стар. 413—418, № 33. Рус. вар.— 5 (АА, стар. 80; Господарев, № 33). Укр. вар.— 7 (гл. бібліяграфічныя ўказанні ў кн.: Н. Ф. С у мц о в. Разыскання в областн анекдотнческой лвтературы. Харьков, 1898, стар. 33—34; дадаткова: Яворскнй, стар. 290—291, № 87; Левченк о, стар. 567—568, № 621). Польск.— 7 (Krzyz., II, стар. 33).
Да сюжэта-матыву 1210. Старэйшая ўсходііеславянская публікацыя ў кн.: Анекдоты нлн веселые похождення старннных пошехонцев. Часцей за ўсё кантамінуецца з тыпам 1245. Такія кантамінацыі адзначаны ў фальклоры многіх еўрапейскіх народаў, а таксама ў турэцкім і лаціна-амерыканскім фальклорным матэрыяле. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 418—422, № 22 а, б; Г о с п о д а р е в, стар. 413—418, № 33. Рус. вар.— 10 (П р о п п, стар. 488). Укр. вар.— 12 (Андреев). Польск.— 9 (Krzyz., стар. 28).
Аб сюжэце «Мужык выпрошвае ў пані свінню ў госці» гл. у каментарыі да тэксту 63. У гэтым варыянце сюжэт мае своеасаблівае завяршэнне: пані памылкова прымае пана за мужыка і загадвае яго збіць.
Да сюжэтнага тыпу 1540. Даўнейшая лацінская вершаваная версія адносіцца да XV' ст. Апрацоўкі такіх казак ёсць у радзе нямецкіх зборнікаў XVI ст. («Facetie» Г. Бебеля, «Fabulen und Schwanken» Г. Сакса і інш.). Фацэцыі пра выхадца з таго свету паслужылі асновай польскай інтэрмедыі XVII ст. У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Палесціне, Індыі, Інданезіі і Лацінскай Амерыцы. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 418—422, № 22 а, б; Ш е й н, II, стар. 11, № 86; Federowski, III, стар. 131—132, № 237; стар. 243, № 483; Сержпутовскнй, стар. 55—56, № 30. Рус. вар.— 19
(Пропп, стар. 493; Молдавскнй, Бахтнн, стар. 334—343; Б а л ашов, № 148). Укр. вар.: Чубйнскяй, II, № 61; Грннченко, II, № 190; Яворскнй, № 88 а, б; Гнеднч, IV, № 1500; Л е в ч е н к о, № 393, 403, 621, 622; Калін, стар. 204—207; Гнряк, II, 1966, № 34; гл. таксама адзначаны A. М. Афанасьевым у заўвагах да рускай казкі «Вороватый мужнк» украінскі тэкст (III, № 391). Польск.— 6 (Krzyz., II, стар. 86). У гэтай казцы зборніка Кліха сюжэт ускладнены своеасаблівым матывам самагубства мужа абманутай жанчыны.
66. Дурныя ЛІОДЗІ
АА 1384 (Муж шукае людзей дурней за сваю жонку) + 1450 (Дурная маладзіца плача аб лёсе ненароджанага дзіцяці)+1263 (Ядуць кісель з сытой: ідуць у клець макаць у сыту кожную лыжку кісялю) +1210 (Цягнуць карову на дах) + 1244 (Носяць свет у хату) + *1013 I (AT—. «Абсмалі галаву») + сюжэт-матыў, не ўлічаны ў Паказальніках A A і AT— Кісель у кашалі. Р о м а н о в, III, стар. 418—419, № 22 а. Зап. Д. Казлоўская ў канцы XIX ст. у с. Пустынкі Сенненскага п. Віцебскай губ.
Аб сюжэце тыпу 1384 гл. у каментарыі да тэксту 64. У гэтым тэксце сюжэтныя тыпы 1384 і 1450 зліты непадзельна, як і ў радзе іншых апублікаваных казак: Р о м а н о в, III, стар. 420—422, № 22 б; Ш е й н, II, стар. 183—184, № 86.