Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
38. Як мужык папоў ашукаў
АА 1539 (Блазен) + *1730 І=АТ 1536 В (Мужык хавае трох папоў). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 54, сш. 1, л. 22. Зап. А. Фядосік у 1960 г. у в. Лешня Капыльскага р-на Мінскай вобл. ад A. М. Лапоткі, 65 г. Ад яго ж запісан тэкст 50.
Тая ж (традыцыйная для беларускага фальклору) кантамінацыя сюжэтаў, што і ў папярэдняй казцы — «Мужык і поп» (тэкст 37)—гл. каментарый да яе, у якім адзначаны варыянты. Уступны эпізод «Карова прададзена замест казы» з’яўляецца традыцыйным для казак тыпу Блазен: параўн. тэксты 34, 37.
Іншыя варыянты сюжэта «Мужьік (салдат) хавае трох любоўнікаўл тлумачацца ніжэй: 144, 146.
39. Цягаў воўк авечкі, пацягнулі і воўка
АА 1539. Federowski, III, стар. 156—158, № 279. Зап. М. ФеДароўскі ў канцы XIX ст. у м. Зэльва Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Францішка Верстака.
Гл. каментарыі да тэксту 34.
Ушыстко заплацоно— усё заплачана.
40. Як мудрагель п’яніпаў ашукаў
АА 1539. Federowski, III, стар. 158—159, № 278. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Мялоўцы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Яські Шымчука. Ад яго ж запісан тэкст 136.
Гл. каментарыі да тэксту 34.
Перабраўшыся — перапрануўшыся.
41. Як non абманіў Тараса аднажды, а Тарас яго дважды
АА 1539. Добровольскнй, I, стар. 693—696, № 11. Зап. У. Дабравольскі ў канцы XIX ст. у в. Правяржэнка Ельнінскага п. Смаленскай губ. ад старога Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісан тэкст 42.
Гл. каментарыі да тэксту 34.
Замісйь — замест.
Да звіданія— да пабачэння.
Злучай — выпадак.
42. Аб чудаке Мікуле: як ён праўчыў любоўніка купчыхі, патапіў глупых мужыкоў, папу шутку сшуціў і ў батрачкі, замест бабы, у папа наймаўся
АА 1535 (Дарагая шкура) + *1538 I (—AT 1538*. Блазен-нявеста). Добровольскнй, I, стар. 681—686, № 7. Зап. У. Дабравольскі ў другой палавіне XIX ст. у в. Правяржэнка Ельнінскага п. Смаленскай губ. ад Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісаны тэксты 41, 43—46, 129.
Старажытная казка пра тое, як чалавек, якога хацелі кінуць у мяшку ў ваду, заманіў на сваё месца другога, знаходзіцца ў кітайскім зборніку V ст. «Трыпітака» (пераклад з санскрыту). Даволі блізка адпавядае сучасным народным казкам пра «дарагую шкуру» лацінскі верш X або XI ст. «Unibos» і асабліва казка «Дарагая шкура» з італьянскага зборніка Серкамбі (канец XIV — пач. XV ст.). Гл.: J. Muller. Marchen von Unibos. Jena, 1934. Варыянт Еўдакіма Хатулі з’яўляецца адным з самых поўных і яскравых ва ўсходнеславянскім казачным матэрыяле і вельмі характэрны яму: бядняк ідзе ў горад прадаваць шкуру каня; заўважае, што ў гаспадьіні-купчыхі схаваны палюбоўнік, пагражае яго выдаць і атрымлівае выкуп: грошы, боты, адзенне, каня з калёсамі; дома гаворыць дурным мужыкам, што атрымаў вялікія грошы за «дарагую шкуру», тыя рэжуць сваіх коней і даходзяць да галечы, хочуць за гэта ўтапіць яго, але бядняк замест сябе садзіць ў мяшок праезжага пана, а сам прыязджае на конях таго і пераконвае, што здабыў іх пад вадой; мужыкі топяцца. Іншыя тэксты: Д о бровольскмй, I, стар. 686—690, № 8 (расказаў Е. Хатуля — няпоўны вар.); Ш е й н, II, стар. 229—232, № 106 (эпізод «Чалавека хочуць кінуць у ваду»); там жа, стар. 232—235, № 107; W е r у h а, стар. 52—56, № 13j Federowski, III, стар. 291—293; № 561; К 1 і с h, стар. 142—145, № 1; стар. 24, № 16; стар. 42, № 30 (фрагменты); Карскнй, I, стар. 224—225 (эпізод «Чалавека хочуць кінуць у мяшку ў ваду»); Г о сп о д а р е в, стар. 376—395, № 29. Рус. вар.—45 (АП, стар. 492; Молдавскнй, Бахтнн, стар. 225—257). Укр. вар.— да 20 (гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева выд. 1940 г., стар. 463; дадаткова: Ск. Верховнны, стар. 64—65; М. Гнряк, IV, стар. 199, Ks 36). Польск.— 36 (К r z у z., II, стар. 81—82).
Кантамінацыя сюжэтаў пра «дарагую шкуру» і блазна з сюжэтам пра блазна-нявесту традыцыйная для ўсходнеславянскага фальклору. У Паказальніку AT улічаны толькі рускія казкі тыпу 1538*. Бел. вар.: К 1 і с h, стар. 42—46, № 30; Г осподарев, стар. 376—395, № 29. Рус. вар.— 12 (П р о п п, стар. 493). Укр. вар.: Етногр. зб., ІЦ, № 1, XXX, № 126; часткова Краўчанка, 1914, № 157. Польскіх апублікаваных тэкстаў няма, але адзначаны чэшскія варыянты. Гл.: V. Т і 11 е. Soupis ceskich pohadek, dilu II, sv. 2, Praha, 1937, стар. 141 —143.
Жодная — кожная.
Ішчо —• яшчэ.
Прыстол — свята.
43. Шут Шуткін, як ён папа, мужыкоў і пана правёў
АА 1535, часткова нагадвае тып 1539. Добровольскнй, 1, стар. 686—690, № 8. Зап. У. Дабравольскі ў канцы XIX ст. у в. Правяржэнка Ельнінскага п. Смаленскай губ. ад Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісаны тэксты 41, 42, 44—46, 129.
Аб сюжэтных тыпах «Дарагая шкура» і «Блазен» гл. у каментарыях да тэкстаў 42, 34. У гэтым варыянце сюжэтнага тыпу 1535 няма эпізода «Бядняк-блазен атрымлівае выкуп ад палюбоўніка гаспадыні дома», але падрабязна распрацаваны такія традыцыйныя матывы сюжэтаў пра «дарагую шкуру» і блазна, якія адсутнічаюць у папярэдніх казках Еўдакіма Хатулі («Як non абманіў Тараса аднажды, а Тарас яго дважды» і «Аб чудаке Мікуле...»), што адносяцца да тыпаў 1539 і 1535; конь быццам ana-
ражняецца залатымі манетамі, блазен быццам «ажыўляе» забітую ім жонку; блазен хаваецца ў магіле і коле шылам. He мае блізкіх паралеляў у апублікаваных казках эпізод «На пчальніку (пасецы)». Аднолькава характэрны для сюжэтнага тыпу 1535 і 1539 заключны эпізод: «Бядняк павінен быць утоплены ў мяшку, але заманьвае на сваё месца другога».
44. Як мужык свайго бацюшку паднадуў
АА—. AT 1807 (Поп адпускае грахі злодзею). Добровольскпй, I, стар. 700—701, № 13. Зап. У. Дабравольскі ў канцы XIX ст. у в. Правяржэнка Ельнінскага п. Смаленскай губ. ад Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісаны тэксты 41—43, 45, 46, 129.
Арэал распаўсюджання гэтага анекдатычнага сюжэта абмежаваны ў асноўным краінамі Усходняй Еўропы. Казка Е. Хатулі ўяўляе адзін з найбольш поўных яго варыянтаў. У другой беларускай казцы гэтага тыпу, апублікаванай у зборніку Федароўскага (III, стар. 139, № 252), развіваецца толькі матыў «Выгнаў свінню з ксяндзоўскага гароху», але адсутнічаюць матывы «Выгнаў нячыстую сілу» (украў з кішэні гадзіннік) і «Выгнаў з папоўскага карыдора воўка» (украў воўчае футра). Укр. вар.: К о 1 b е r g, 1888, IV, стар. 246, № 62; В a r q с z, стар. 33; Л і н т у р, Сатнра, стар. 188—189. Польск.— 3 (Krzyz., II, стар. 143). У апублікаваным рускім матэрыяле такія казкі не адзначаны.
45. Аб убогіх старцах, як іх мазурык надуў
АА—-. AT—. Далучаецца да сюжэтнага тыпу 1577. Добровольскнй, I, стар. 676—677, № 4. Зап. У. Дабравольскі ў канцы XIX ст. у в. Правяржэнка Ельніцкага п. Смаленскай губ. ад Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісаны тэксты 4t—44, 46, 129.
Варыянты не адзначаны.
Вірадуіт — уладае.
Пендзіі — пенсіі.
46. Як храмы, сляпы і глухі цару служылі
АА—-. AT—. Далучаецца да сюжэтнага тыпу AT 1577. Д о б р овольсккй, I, стар. 679—-681, № 6. Зап. У. Дабравольскі ў канцы XIX ст. у в. Правяржэнка Ельніцкага п. Смаленскай губ. ад Еўдакіма Хатулі. Ад яго ж запісаны тэксты 41—45, 129.
Варыянты не адзначаны.
47. Сляпы, глухі й бязнсгі
АА—. AT—. Далучаецца да сюжэтнага тыпу AT 1577. С е р ж п ут о ў с к і, Казкі, стар. 128—130, № 54. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1910— 1920 гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад селяніна Болбата.
Падобная прытча «Пра кульгавага і сляпога» вядома ў псраказе Кірылы Тураўскага (XII ст.) і ў сярэдпевяковым зборніку «Gesta Romanorum», перакладзеным у XVI—XVII стст. на польскую, беларускую і рускую мовы. Параўн. эпізод «Сляпы і бязногі» ва ўсходнеславянскіх чарадзейных казках тыпу 519 («Брунхільда»).
Варыянты не адзначапы.
48. Поп і шыдар
АА 1525 (Спрытны жартаўнік выманьвае ў папа коней, а ў пападдзі — грошы) + *1538 I ( = АТ 1538* Блазен-нявеста) + 1311 (Воўка прымаюць за аўчарку: пускаюць да авечак), стар. 42—46, № 30. Зап. Эдвард Кліх у 1901 г. у в. Крылоўшчына Навагрудскага п. Мінскай губ. ад Алеся Ваўчка. Ад гэтага народнага казачніка было затсана 18 казак і апавяданняў, у якіх яскрава адлюстроўваюпцэ. сацыяльныя адносіны. Казкі таго ж каэачніка гл. ніжэй — тэксты 49, 138.
Да тыпу 1525 F. Старэйшы літаратурны тэкст, нямецкі,— XV ст.: J. Pauli. Schimpf und Ernst (па берлінскаму акадэмічнаму выданню Больтэ 1925 г., № 82). У Паказальніку AT улічаны французскія, фінскія і запісаныя ў Фінляндыі шведскія фальклорныя тэксты. Параўн. украінскую казку: Рудченко, I, стар. 196—198, № 75.
Да тыпу 1311. Сюжэт-матыў распаўсюджаны пераважна ва Усходняй і Цэнтралыіай Еўропе. Польск.— 3 (Krzyz., II, стар. 39).
" Варыянты сюжэта пра блазегта-нявесту адзначаны ў каментарыі да тэксту 34.
Веле — многа.
49. Хмара булкавая і аладкавая
АА 1381. К 1 і с h., стар. 14—15, № 8. Зап. Э. Кліх у 1901 г. у в. Крылоўшчына Навагрудскага п. Мінскай губ. ад Алеся Ваўчка. Пра гэтага казачніка гл. у папярэднім каментарыі. Ад яго ж запісан тэкст 138.
У Паказальніку AT улічаны, акрамя еўрапейскіх, фальклорныя тэкстьт, запісаныя ў іншых частках свету. Гл. даследаванне: J. Bedie. Les Fabliaux. Paris, 1924, стар. 196, 466. Першая ўсходнеславянская публікацыя — у зб. «Старая погудка». М., 1795. Бел. вар.: Романов, III, стар. 383, № 6; Добровольскнй, I, стар. 355—357, № 9; Ш е й н, II, стар. 184—190, № 87—89; Fed erowski, III, стар. 110—111, № 200. Рус. вар.— 18 (П р о п п, стар. 490; Королькова, стар. 295—298). Укр. вар.— 16 (Андреев; гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 461) — бібліяграфічныя ўказанні). Польск.— 15 (Krzyz., II, стар. 56).
50. Дарагая шкура
АА 1535. АІМЭФ, ф. 8, воп. I, спр. 52, сш. 2, л. 37. Зап. I. Лушчыцкая ў 1960 г. у в. Лешня Капыльскага р-на Мінскай вобл. ад A. М. Лапоткі, 65 г. Ад яго ж запісан тэкст 38.
Гл. каментарый да тэксту 42. У гэтым варыянце сюжэт пра дарагую шкуру ўскладняецца канфліктам беднага і багатага братоў (багач забівае каня бедняка), іііто характэрна ўсходнеславянскім казкам гэтага тыпу.
Разам з тым казка A. М. Лапоткі адрозніваецца некаторымі своеасаблівымі падрабязнасцямі: па просьбе пана бядняк выганяе «чорта» і атрымлівае ад яго (а не ад палюбоўніка) воз збожжа і пару коней; бядняк заманьвае на сваё месца, у мяшок, пана, а панскі статак жывёлы дастаецца бедняку. Казкі тыпу 1535 наогул маюць пэўнае падабенства да казак тыпу «Палюбоўнік у выглядзе чорта» (АА *1360=АТ 1538 А). Казка «Дарагая шкура» вельмі блізкая да іх і сваім зместам, і формай.