Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
У казцы М. С. Кармазы апошні сюжэт «Мёртвае цела» абмяжоўваецца эпізодам на пчэльніку: парабак садзіць труп забітага ў дзяжу з мёдам; бортнік абвінавачваецца ў забойстве. Аб сюжэтным тыпе 1537 гл. у каментарыі да тэксту 51.
143. Як Гапа з яе мужыком Сымонам правучылі папа і пана аканома
АА 1730 (Жонка па ўгавору з мужам хавае сваіх паклоннікаў), часткова далучаецца да тыпу АА *1730 І = АТ 1359 С (Голы палюбоўнік у выглядзе статуі святога). АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 15, сш. 2, л. 45. Зап. К. Кабашнікаў у 1969 г. у в. Сінкевічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. ад A. Р. Федаровіча, 56 г. Ад яго ж запісан тэкст 23.
У казцы A. Р. Федаровіча сюжэт тыпу 1730 набывае своеасаблівае развіццё. У большасці апублікаваных рускіх і ўкраінскіх казак ён разві-
ваецца так: non, дыякан і дзяк прыходзяць да жонкі .мужыка адзін за другім, яна іх хавае ў скрыніо (нярэдка ў скрьшю з сажай), муж вывозіць іх і прадае. Крыніцы гэтага сюжэта прасочваюцца амаль да III ст. н. э. Яго літаратурная гісторыя звязана са старажытнымі ўсходнімі зборнікамі «Ятака», «Катхасарытсагара», «Сем мудрацоў» («Сіндбад-намэ»), а таксама з сярэдневяковым французскім фабліё «Constant du Hamel», рускай аповесцю XVII ст. пра Карпа Сутулава. Вусна падобныя казкі бытуюць ва ўсіх частках свету. У апублікаваным беларускім фальклорным матэрыяле адзначаны наступныя няпоўныя варыянты: Ш е й н, II, стар. 210—211, № 99; Federowski, III, стар. 179—181, № 340; К 1 і с h, стар. 24—25, № 16 (толькі часткова), Г у л е в і ч, стар. 62—64. Рус. вар.— 14 (АА, стар. 102; Ннкнфоров, № 28; Б a р а г, № 9). Укр. вар.: Манжура, стар. 93—94; Грннченко, II, № 109; Л е в ч е н к о, № 211—213; Г нр я к, II, 1966, № 37. Польскі вар.: О. К о 1 b е r g. Krakowskie, Kr., 1875, стар. 227 (К r z у z., II, стар. 135).
Аб сюжэтным тыпе AT 1359 гл. ніжэй у каментарыі да тэксту 149.
144. Як мужык з бяды вывеўся
АА 1730 (Жонка па ўгавору з мужам хавае трох папоў) + *1730 I ( = АТ 1536 В. Салдат хавае трох папоў), часткова нагадвае AT 1359 (Папы-палюбоўнікі задыхаюцца ў печы). Federowski, III, стар. 179— 181, № 340. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Янышы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Мар’яны Піваварчыкавай.
Пра сюжэт тыпу 1730 гл. у каментарыі да тэксту 143. Як і ў папярэднім варыянце, тут гэты сюжэт набывае няпоўнае развіццё (няма эпізода продажу схаваных у скрыні палюбоўнікаў), паколькі кантамінуецца з іншым сюжэтам пра папоў.
Аб сюжэтным тыпе 1536 В гл. у каментарыях да тэкстаў 37, 38. Казка М. Піваварчыкавай уяўляе вельмі характэрны ўсходнеславянскі варыянт гэтага тыпу. Дыялог салдата-вартавога з салдатам, які нясе папа тапіць, тэкстуальна супадае з дыялогам у рускіх варыянтах сюжэта «Салдат хавае трох папоў». Параўн. дыялог салдатаў у казцы «Як чорт тапіў паноў» — тэкст 146.
Нім — пакуль.
145. Поп у кубле з пер'см
У асноўным адносіцца да тыпу 1730, часткова ж збліжаецца з тыпам 1725. АІМЭФ. ф. 8, воп. 1, спр. 54, сш. 1, л. 13. Зап. А. Фядосік у 1960 г. у в. Барвуха Слуцкага р-на Мінскай вобл. ад М. У. Сеўрук, 65 г.
Гл. каментарый да тэксту 143. У варыянце М. У. Сеўрук сюжэт тыпу 1730 развіваецца больш поўна, чым у папярэдніх варыянтах: муж, дзейнічаючы разам з жонкай, вывозіць з дому кубел і выстаўляе на паказ «чорта». Але калі звычайна ў казках тыпу 1730 зняслаўленымі аказваюцца некалькі каханкаў, то тут камічную ролю адыгрывае адзін non, як у казках тыпу 1725, дзе папа знеслаўляе кемлівы, знаходлівы парабак.
146. Як чорт тапіў паноў
АА *1730 I ( = АТ 1536 В. Салдат хавае двух паноў і купца), часткова AT 1359 (Палюбоўнікі ў печы). Сержпутоўскі, Казкі, стар. 197—200, № 78. Зап. А. Сержпутоўскі ў пачатку XX ст. у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад стогадовага дзеда Рэдкага. Гл. каментарый да тэкстаў 12, 80, 190, 191. 193.
Аб сюжэтным тыпе AT 1536 В гл. у каментарыях да тэкстаў 37, 38. У казцы Рэдкага гэты сюжэт набыў своеасаблівую антыпамешчыцкую сатырычную накіраванасць і дэталёвую распрацоўку ў бытавым плане.
147. Як закаханы non тоўк проса
АА—. AT—. Далучаецца да тыпу 1730. Аддалена нагадвае сюжэт тыпу 882 *В = АТ 882 А* (Рыцар за прасніцай: муж ад'язджае, знаёмыя спрабуюць яе спакусіць, яна замыкае іх і прымушае прасці). АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 73, сш. 1, л. 4. Зап. А. Фядосік у 1961 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобл. ад A. М. Чарнявокага.
Адзіны адзначаны ў апублікаваным фальклорным матэрыяле варыянт — беларускі: Federowski, III, стар. 183, № 343.
148. Папу навука
АА—. AT—. Далучаецца да тыпу 1730. Параўн. папярэдні тэкст. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 39. Зап. В. Шынкароў у 1959 г. у г. Орша.
Аб казках падобнага тыпу гл. каментарый 147. У адрозненне ад казкі «Як закаханы non тоўк проса» ў казцы Сямашкі папа-палюбоўніка вымушае таўчы крупы не жонка мужыка, а сам мужык: сюжзт набывае незвычайнае развіццё.
149. Пра дванапцаць апосталаў, або як жонка мужа з бяды выратавала
АА *1730 ІІ = АТ 1359 С, Д (Жывыя людзі замяняюць статуі святых). Друкуецца з архіва Л. Барага. Апубл. на нямецкай мове: В a r a g, стар. 439—442, К° 80. Зап. Л. Бараг у 1949 г. у мястэчку Солы Смаргонскага р-на Маладзечанскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Казіміра Іванавіча Зімніцкага, малапісьменнага, 59 г. Гэты казачнік свабодна валодаў, акрамя роднай беларускай, польскай, літоўскай і рускай мовамі. Ен па-майстэрску паказваў бытавыя камічныя сцэнкі, расказваў вельмі проста, звяртаючыся то да аднаго, то да другога са сваіх слухачоў. Ад яго ж запісан тэкст 153.
У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Індыі. Параўн. К 1 і с h, стар. 19—21, № 13 (Палюбоўнік-поп замяняе статую святога Антонія). Рус. вар.— 3 (АА, стар. 102). Укр. вар.: Украінська сатпра і гумор. Под ред. М. Нагорнага. Кні'в, 1940, стар. 169—171. Калі ў казцы К. I. Зімніцкага статуі святых замяняюць голыя афіцэр, палкоўнік і non, то ва ўказаных іншых варыянтах іх замяняюць голыя папы.
150. Пахаванне казла
АА—. AT 1842. «Полымя рэвалюцыі», 1937, № 11, стар. 188—189. Запісана ў 1936 г. у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл.
Літаратурная гісторыя гэтага антыцаркоўнага сюжэта прасочваецца амаль да XIII ст. (вершаваны пераклад французскага паэта Рутбефа). Сюжэт сустракаецца ў зборніках анекдотаў-фацэцый Поджыа, Паулі, Рэя і інш. Ранейшая ўсходнсславянская публікацыя (літаратурны пераказ): Н. Курганов. Пнсьмовннк, першае выданне 1769 г. У Паказальніку AT улічаны толькі шведскія і фінскія тэксты. Казка «Пахаванне казла» ўвайшла ў зборнік A. Н. Афанасьева «Русскне заветные сказкн» (№ 48), які быў выдадзены нелегальна ў Жэневе. Бел. вар.: Pietkiewicz, стар. 178—181 (Пахаванне сабакі); С е р ж п у т о ў с к і, Казкі, стар. 5—6, № 3 (Пахаванне сабакі). Рус. вар.— 4; укр. вар.— 4 (гл. указанні ў каментарыях М. К. Азадоўскага да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 474—476) і да эборніка «Народные сказкн о боге, святых н попах». М., 1963 (стар. 187—188); дадаткова адзначым публікацыю: Матерналы н нсследовання по фольклору Башкнрнн н Урала. Уфа, 1974, стар. 84—86, № 43 («Паннхнда по козлу»), Казка «Пахаванне казла» мае блізкія паралелі ў апублікаваным рускім фальклорным матэрыяле. Тыповы для ўсходнеславянскіх казак тыпу AT 1842 такі заключны эпізод: архірэй асуджае не за тое, што пахавалі казла па хрысціянскаму абраду, а за тое, што належна не ўшанавалі яго.
151. Сабака і грошы
АА—. AT 1842 (асобная разнавіднасць сюжэта — Пахаванне сабакі). Сержпутоўскі, Казкі, стар. 5—6, № 3. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1910—1920-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад Лявона Лебедзіка.
Аб сюжэтным тыпе AT 1842 гл. у каментарыі да тэксту 150. Гэта разнавіднасць сюжэтнага тыпу 1842 сустракаецца ва ўсходнеславянскім і заходнееўрапейскім фальклорным матэрыяле побач з казкамі пра пахаванне казла. У казцы Л. Лебедзіка ёсць своеасаблівыя бытавыя падрабязнасці (жанчына атручвае сабаку; гаспадар робіць для сабакі труну, усцілае яе пер’ем і г. д.).
152. Папоўская хцівасць
АА—. AT 1842 (Пахаванне сабакі). Pietkiewicz, стар. 178—181. Зап. Чэслаў Пяткевіч у другой палавіне XIX ст. на Рэчыцкім Палессі каля Хойнікаў (цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.).
Аб сюжэтным тыпе AT 1842 гл. у каментарыях да тэкстаў 150, 151. У гэтай казцы сюжэт пра пахаванне сабакі своеасабліва ўскладняецца матывам пасвячэння казла ў сан свяшчэнніка. У адрозненне ад іншых вядомых варыянтаў тут асноўным героем выступае не бедны мужык, які знайшоў скарб, а багаты дурань — ён спрабуе даказаць уладу грошай над папом і архірэем, што яму цалкам удаецца. Яскрава і жыва распрацаваны асобныя эпізоды: на могільніку, мужык з казлом у архірэя і інш.
Нацйа — значыць.
153. Поп у валовай шкуры
АА 831. Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Бараг у 1949 г. у м. Солы Смаргонскага р-на Маладзечанскай (цяпер Мінскай) вобл. ад Казіміра Іванавіча Зімніцкага, 59 г. Ад яго ж запісан тэкст 149.
Гэты легендарны ў сваёй аснове сюжэт з яскравым бытавым каларытам склаўся ў XVIII ст. на Украіне. У першай трэці XIX ст. казкі пра папа ў валовай шкуры распаўсюдзіліся шырэй. Ад усходніх славян сюжэт перайшоў да іншых народаў. У Паказальніку AT улічаны рускія, украінскія, зстонскія, фінскія, літоўскія, нямецкія, сербахарвацкія і грэчаскія фальклорныя тэксты. Самую вострую сацыяльную сатырычную накіраванасць набылі ўсходнеславянскія казкі тыпу 831. Бел. вар.: Добровольскпй, I, стар. 703, № 15; Р о м а н о в, III, стар. 334—335, № 78 а, б; стар. 422 — 424, № 24; Federowski, III, стар. 138—139, № 25 (арганіст у выглядзе рагатага чорта); Pietkiewicz, стар. 211—212; Сержпутовскнй, стар. 40—41, № 18. Рус. вар.— 4 (Пропп, стар. 481). Укр. вар.— 11 (10 з іх указаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940); гл. таксама: Гяряк, III, 1969, стар. 101 —103, № 16). Польск.— 6 (К r z у z., I, стар. 260). У казцы К. I. Зімніцкага легендарны элемент праяўляецца даволі слаба. Выразны ў гэтай казцы эпізод памінак. Незвычайны шчаслівы фінал: non вяртае кацялок з золатам беднаму мужыку, і шкура вала, якую non апранаў, каб напалохаць селяніна, знімаецца.
154. Завідны non
АА 831. Сержпутовскяй, стар. 40—41, № 18. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Лучыцы Мазырскага п. Мінскай губ. ад I. П. Азёмшы. Ад яго ж запісаны тэксты 59, 87, 88, 109—112, 141.