• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Першы сюжэт цалкам не разгорнуты: звычайна ў казках тыпу 1640 да фальшывага багатыра далучаюцца сапраўдныя багатыры; уяўны багатыр забівае галоўнага праціўніка і становіцца мужам царэўны. Гл. даследаванне: J. Polivka. Pohadkoslovne studie, Praha, 1904. Літаратурная гісторыя сюжэта звязана са старажытнымі індыйскімі, кітайскімі і мангольскімі зборнікамі («Ятака» (III ст.), «Трыпітака» (V ст.), «Шыды-хюр» (VII— VIII ст.). У XVI—XVIII стст. казкі пра фальшывага храбраца-шаўца атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Еўропе. Імя героя — Кузьма Сарачынскі вядома па ўкраінскіх казках гэтага тыпу. У некаторых рускіх казках герой называецца Кузьмой Ферафонтавічам, Кузьмой Сарафанічам. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 622—624, № 36; Р о м а н о в, VI, стар. 490—495, № 56; Federowski, III, стар. 42—43, № 90. Даўнейшы запіс беларускай казкі пра фальшывага багатыра — у Архіве РГТ (Ленінград), разрад 21, воп. I, № 4 — А. Касловскнй, Некоторые сведення о Клнмовнцком н Чернковском уездах..., 1853. Рус. вар.— 20 (П р о п п, стар. 495). Укр. вар.— 15 (Андреев; Гнряк, IV, № 38). Польск.— 10 (Krzyz., II, стар. 110—111). Кантамінацыя сюжэтаў «Пагроза ўнесці калодзеж» і «Чалавек палохае велікана (чорта) сваімі дзецьмі» з’яўляецца традыцыйнай; параўн., напрыклад, Federowski, I, стар. 130—131, № 346. Рус. вар. тыпу 1149 — тры (П р о п п, стар. 76).
    196.	Як цыган рыцара перамог
    АА 1640. Federowski, III, стар. 191, № 360. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Хадароўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ. ад селяніна Фелікса Дзежкі.
    Аб сюжэтным тыпе 1640 гл. у каментарыі да папярэдняга тэксту. Калі ў казцы «Кузьма Сарачынскі» сюжэт пра фальшывага багатыра трактуецца ў характэрным для ўсходнеславянскіх казак плане, то ў гэтым заходнебеларускім варыянце ён нагадвае хутчэй польскія казкі пра цыгана і рыцара, мае звычайную для польскіх казак тыпу 1640 развязку: цыган адсякае галаву адважнаму рыцару.
    197.	Тры браты і пустэльнік
    АА 1920* Д (=АТ 1920 Н. Тры браты ідуць за агнём да старога, але згодна з угаворам: той, хто раскажа байкі і будзе перабіты слбвам «няпраўда», атрымае агонь і выража са спіны сказаўшага гэта слова палоску)+АА 1877 ( = АТ 1882. Чалавек у дупле) + 1892 (На баках кабылы вырастае дрэва да неба) + не ўлічаныя ў Паказальніках АА і AT сюжэты-матывы — «Бог гуляе на небе ў карты са святымі» і «Чалавек крадзе ў бога шапку» могуць быць абазначаны вакантнымі ў міжнародным Паказальніку нумарамі 1930 Д* і 1930 Е* + АА *1885 (=АТ 1889 К. Вяроўка з мякіны) + АА 1900* В (=АТ 1900. Воўк выцягвае чалавека з балота). Друкуецца ўпершыню па запісу, знойдзенаму I. Саламевічам у архіве М. Федароўскага; знаходзіцца ў Рукапісным аддзеле бібліятэкі Варшаўскага універсітэта — сігнатура 133 — IV, том IX. Як адзначыў I. Саламевіч у манаграфіі «Міхал Федароўскі» (Мінск, 1972, стар. 129), казка была перададзена Федароўскаму карэспандэнтам са Слуцкага павета ў канцы 80-х гадоў XIX ст. He была апублікавана, відавочна, таму, што ў ёй ярка адлюстраваны народны атэізм, вольнадумства.
    Апавяданне пра тое, як быў атрыманы ад старога агонь у абмен на байкі, з’яўляецца характэрным сюжэтным афармленнем цыклаў усходнеславянскіх баек. Часткова яно нагадвае сюжэтную раму некаторых цюркскіх «Сказок о сорока небылнцах»; малодшы з трох братоў атрымлівае ад карліка золата за «сорак баек», якія не змаглі расказаць старэйшыя браты (гл., напрыклад, «Турецкне народные сказкн», пераклад Н. А. ЦветановічГрунберг. М., 1967, стар. 363—365, № 68). Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 413—416, № 20 а; Добровольскнй, I, стар. 663—665, № 11; Шейн, II, стар. 250—252, № 117. Рус. вар.— 24 (П р о п п, стар. 698— 699; Ннкнфоров, № 18, 23). Укр. вар. улічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 454), дадаткова адзначым: Л і нт у р, Сатнра, стар. 83—86.
    Пра сюжэт-матыў тыпу AT 1882 гл. даследаванне: J. К г z у z a n о ws k і. Paralele. Warszawa, 1961, стар. 141—168. Бел. вар.: Federowski, III, стар. 119—120, № 214; III e й н, II, стар. 244—246, Ke 114 (Чалавек, завязнуўшы ў балоце, сам адкапвае сябе рыдлёўкай). Рус. вар.—9 (П р о п п, стар. 497). Укр. вар.; П. Гнеднч. Матерналы по народной словесностн Полтавской губ., вып. IV. Полтава, 1916, стар. 53—57, № 1524. Сюжэтны тып 1892 улічаны Томпсанам толькі ў фінскім, ліўскім, эстонскім, аўстрыйскім і аргенцінскім фальклорным матэрыяле, але мае таксама апублікавапыя славянскія варыянты: бел.— Ш е й н, II, стар. 246—248, № 115; Чубннскнй, II, стар. 336—337, № 85 (Брэст-Літоўскі п.); укр.— Ч у б н нскнй, II, стар. 517—519, № 14; Грннченко, I, стар. 220; польск,—2 тэксты ўлічаны ў Паказальніку Кржыжаноўскага (II, стар. 156).
    Сюжэты-матывы «Бог гуляе на небе ў карты са святымі» і «Чалавек крадзе ў бога шапку» маюць апублікаваныя беларускія варыянты: Д о бровольскнй, I, стар. 663—665, № 11 (Гульня ў карты) і Ш е й н, II, стар. 244—246, № 114; Federowski, III, стар. 120—121, № 126 (Крадзеж шапкі ў бога). Аднак у публікуемым намі тэксце яны распрацаваны выразна і адрозніваюцца гратэскнымі падрабязнасцямі, якія невядомы па іншых казках-небыліцах: «святая Магдалена аладкі смажыць»; бог «давай святога Пятра лаяць» за ашуканства.
    Сюжэт пра тое, як чалавек па дрэву залез на неба і спусціўся адтуль на вяроўцы з мякіны, добра вядомы ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.
    У Паказальніку AT улічаны рускія, літоўскія, нямецкія і сербахарвацкія варыянты тыпу 1889 К, але не адзначаны беларускія і ўкраінскія. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 663—665, № 11: Р о м а н о в, III стар. 379, № I; Шейн, II, стар. 120—127, № 57; стар. 224—248, № 114, 115; стар. 250—252, № 17; Чубннскнй, II, стар. 336—337, № 85 (Брэст-Літоўскі п.); Federowski, III, стар. 119—123, № 214—-216; Романов, Матерналы, стар. 374—375, № 18; Сержпутовскнй, стар. 374—375, № 20; укр.— каля 20 (гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 454); рус.— 20 (П р о п п, стар. 498).
    Аб сюжэтным тыпе «Воўк выцягвае чалавека з балота» гл.: J. Krzyzanowski. Paralele. Warszawa, 1961, стар. 115. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 417—418, № 20 б; Ш е й н, II, стар. 85, № 44. Рус. вар.— 19 (П р о п п, стар. 498; дадаткова: Ннкнфоров, № 18). Укр. вар. улічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 454. Польскі вар. улічан у Паказальніку Кржыжаноўскага (II, стар. 156).
    198.	Як браты спяклі зайца
    АА 1920 *Д (=АТ 1920 Н. Сюжэтнае абрамленне — Полымя за небыліцы) + не ўлічаны ў Паказальніках АА і AT сюжэт-матыў «Вайна чмяля з мядзведзем» + АА 1877 *В ( = АТ 1882. Чалавек у дупле) + + АА *1886 (=АТ 1886. Чалавек п’е са свайго чэрапа) + АА *1912 (=АТ 1889 Р. Сшыты конь) + АА *1885 (=АТ 1889 К. Чалавек узлазіць на неба па дрэву). Ш е й н, II, стар. 250—252, № 117. Запісана ў канцы XIX ст. у в. Буды Пружанскага п. Гродзенскай губ.
    Да сюжэта-матыву «Вайна чмяля з мядзведзем». Параўн. Р о м а н о в, III, стар. 413—417, № 20 а; Сержпутовскнй, стар. 112—119, № 58.
    Да сюжэта-матыву «Чалавек п’е са свайго чэрапа». Бел. вар. няма. Рус. вар.— 4 (П р о п п, стар. 498). Укр. вар. улічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 455).
    Да сюжэта-матыву «Сшыты конь». Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 663—665, № 11; Шейн, II, стар. 246—248, № 15; Р о м а н о в, Матерналы, стар. 251—252, № 18; Чубннскнй, II, стар. 336—337, № 85 (Брэст-Літоўскі п.). Рус. вар.— 9 (П р о п п, стар. 498; Ннкнфор о в, № 18). Укр. вар.— 14 (яны пералічаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940, стар. 454). У Паказальніку AT улічаны толькі рускія фальклорныя тэксты (не поўнасцю).
    Аб іншых сюжэтах-матывах гл. у каментарыях да тэксту 197.
    199.	Брахня
    АА 1920 С (Узнагарода за брахню: згодна з угаворам, мужык атрымлівае золата ад пана, калі той перарывае яго расказ, усумніўшыся ў тым, што расказанае — праўда) + не ўлічаныя ў Паказальніках АА і AT сюжэты-матывы «Касцёр на дне ракі», «Мядзведзь, вывернуты навыварат'», «Дванаццаць мядзведзяў раздзіраюць і з’ядаюць адну пчалу» + АА *1885 (=АТ 1889 К. Вяроўка з мякіны). Се ржпутовскнй, стар. 43—44, № 20. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад
    стогадовага дзеда Рэдкага. Гл. каментарый № 12. Ад яго ж запісаны тэксты 12, 80, 146, 190, 191, 193.
    Даўнейшыя еўрапейскія казкі-небыліцы, сюжэтна аформленыя расказам аб узнагародзе за хлусню, адносяцца да XII—XIII стст. Такое афармленне найбольш характэрна для паўночнаеўрапейскіх і ўсходнеславянскіх казак-небыліц і адзначана Томпсанам таксама ў індыйскім, інданезійскім і японскім фальклорным матэрыяле; сустракаецца таксама ў зборніках казак іншых народаў Усхода: О. Mann. Die Mundarten der Zur-Stammein sudlichen Persien, Brl., 1910, стар. 5—12, № 13. Аварскне сказкн. Составнлн н перевелн М. Сандова н У. Далгат. М., 1965, стар. 95, № 34 і інш. Ва ўсходнеславянскіх казках аб узнагародзе за брахню звычайна сатырычна высмейваецца агіда пана да працы, панская фанабэрыя і ганарыстасць.
    Да сюжэта-матыву «Дванаццаць мядзведзяў раздзіраюць адну пчалу». Вар.: Ш е й н, II, стар. 244—246, № 114; стар. 248—249, № 119; Р о м ан о в, Матерналы, стар. 374—375, № 18.
    Аб сюжэце-матыве «Вяроўка з мякіны» гл. у каментарыі да тэксту 197.
    200.	He люба — не слухай
    АА 1920 С (Пан узнагароджвае за брахню) + не ўлічаныя ў Паказальніках АА і AT сюжэты-матывы «Чалавек штодзённа пералічвае і доіць пчол» і «Дванаццаць ваўкоў раздзіраюць адну пчалу», «Чалавек пераскоквае праз раку, ухапіўшыся за ўласную чупрыну» + AT 1882 (Чалавек сам выкапвае сябе з балота рыдлёўкай, за якой пабег дадому) + АА *1885 (=АТ 1889 К. Чалавек, які ўзабраўся на неба, спускаецца адтуль на вяроўцы з мякіны) + не ўлічаны ў Паказальніку АА і AT сюжэт-матыў «Чалавек крадзе ў бога шапку». Ш е й н, II, стар. 244—246, № 114. Зап. А. Багдановіч у другой палавіне XIX ст. у м. Халопенічы Барысаўскага п. Мінскай губ.
    Сюжэт-матыў «Чалавек пералічвае пчол» сустракаецца ў казках-небыліцах розных народаў. Гл., напрыклад: Латышскне народные сказкн. Сост. Я. Ннедре. М„ 1958, стар. 223—224; Аварскне сказкн. Составклн М. Сандов н У. Далгат, стар. 95, Хв 34. Бел. вар.: Ш е й н, II, стар. 248—249, № 116.