• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    180.	Казка пра Рамана і Ігната
    АА—. AT—. Далучаецца да казак тыпу «Дзед-школьнік» (АА *1665 = АТ 1644=1381). АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 40 а, сш. 31, л. 4—5. Зап. А. Ставер у 1953 г. у в. Маргавіца Бягомльскага р-на Віцебскай вобл. ад Паўла Ігнатавіча Герасіменкі.
    Параўн. падобную казку пра старых і дзяцей са зб.: Сержпутовсквй. Сказкн н рассказы белорусов-полешуков, стар. 82—83, № 46.
    181.	Справядлівы аўчар
    АА—. AT—. Federowski, III, стар. 118—119, № 2 13. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Хадароўка Сакольскага п. Гродзенскай губ. ад Антона Дзежкі.
    Вар. не адзначаны.
    Цобы кепско зробіл, то зараз прызнасен— Калі дрэнна зробіць, то адразу ж прызнаецца.
    Одда — аддасць.
    Нігды — ніколі.
    Зарзнолэм — зарэзаў.
    А цо повеш? — А што скажаш?
    — Ано уо ж робіць, Яне, жэч то людзка, а жэ праўдэ поведзял, маш другога барана.— Ну, што ж рабіць, Яне, гэта рэч людская, а што праўду сказаў, бяры другога барана.
    182.	Соль
    АА 1651* (Купецкі сын у краіне, дзе не ведаюць пра соль). АІМЭФ, ф. 13, воп. 3, спр. 7, сш. 18, л. 1. Зап. Е. Рудкоўская ў 1950 г. у в. Каварляны Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. ад М. П. Муроўскай, 77 г.
    Бел. вар. не адзначаны, калі не лічыць тэкст са зборніка Господарева, стар. 297—312, № 15. Гэта казка часткова адносіцца да тыпу 1651*. Рус. вар.— 7 (П р о п п, стар. 496). Поўным варыянтам гэтага сюжэта характэрны такі канец: зайздросныя браты хочуць утапіць малодшага брата, які разбагацеў, але ён выратоўваецца з дапамогай дзівоснай рыбы або жывёліны. У казцы М. П. Муроўскай матыў сапернічання (зайздрасці) братоў адсутнічае.
    183.	Аб купечаскай дачке, як яна атмсціла прыказчыку
    АА 883 = АТ 883 А (Абгавораная дзяўчына). Добровольскнй, I, стар. 366—372, № 13. Зап. У. М. Дабравольскі ў другой палавіне XIX ст. у в. Бердзябякі Ельнінскага п. Смаленскай губ. ад старога Васіля Міхайлава. Ад гэтага выдатнага казачніка Дабравольскі запісаў 11 казак. Яны вылучаюцца паўнатой распрацоўкі сюжэтаў, жывасцю дыялогаў, майстэрствам дэталізацыі.
    У Паказальніку AT улічаны варыянты, запісаныя ў радзе краін Еўропы, а таксама ў Паўночнай Афрыцы і ў Лацінскай Амерыцы. Літаратурная гісторыя сюжэта звязана са зборнікам італьянскага пісьменніка XVII ст. Д. Базілі «Пентамерон» (вып. III, № 4). Бел. вар. няма. Рус. вар.— 14 (П р о п п, стар. 482—483; Б а л а ш о в, № 66, 83).
    184.	Верная каралева
    АА—. AT-—. Часткова далучаецца да тыпу 938. Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Бараг у 1945 г. у в. Угрынь Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. ад Сцяпана Данілавіча Шалеснага, 55 г. У рэпертуары гэтага казачніка каля 15 казак. Адна з іх — «Жонка-чарціха» апублікавана ў перакладзе на нямецкую мову: В a r a g, стар. 273—278, № 28.
    Казка пра верную каралеву сваім зместам адпавядае лубачнай аповесці («народнай кнізе») «Генавефа». У беларускім і рускім фальклорным матэрыяле варыянты не адзначаны, але сустракаюцца ва ўкраінскім «Етнографічном збірннку».
    185.	Купец увозіць прачку на караблі
    АА *860 = АТ 860 В. (Украдзеная жонка). Добровольскнй, I, стар. 267—269, № 33. Зап. У. М. Дабравольскі ў другой палавіне XIX ст. у заходняй частцы Смаленскай губ.
    У Паказальніку AT улічаны толькі рускія казкі гэтага тыпу. Сюжэт часткова нагадвае казачны грэчаскі раман «Гісторыя Апалонія, цара Цірскага» (I—II ст. н. э.), вядомы ў перакладзе на польскую (XVI ст.) і рускую (XVII ст.) мовы. Рус. вар.— 6 (АА, стар. 61), яны істотна адрозніваюцца ад беларускага (адзінага) тэксту зборніка Дабравольскага такімі матывамі: герой дае мужу грошы за дазвол паглядзець жонку-прыгажуню (зняць з яе партрэт); робіць падкоп у яе дом. здабывае імянны пярсцёнак, адзенне мужа; той не падазрае, што сватае яму сваю жонку.
    186.	Жонка і разбойнік
    АА—. AT—. Далучаецца да казак тыпу AT 968. Р о м а н о в, III, стар. 386—387, № 9. Запісана ў 2-й палавіне XIX ст. у Сенненскім п. Віцебскай губ.
    Казачных варыянтаў няма. Гэты сюжэт шырока распаўсюджаны ў некаторых цюркскіх народаў СССР, напрыклад у башкір (мясцовыя паданні і эпічныя песні). Гл.: Б a р а г, стар. 112, № 56 — паданне аб батыры Янгузяі і яго нявернай жонцы і паходжанні назвы гары Янгузяй-тау.
    187.	Шавец і рыбак
    АА 736 (Шчасце і багацце). Ш е й н, II, стар. 167—168, № 80. Зап. Віннікаў у 1880 гг. у с. Цытва Цытвянскай вол. Ігуменскага п. Мінскай губ.
    У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, улічаны казкі гэтага тыпу, запісаныя на Усходзе. Самай вядомай літаратурнай апрацоўкай гэтага сюжэта з'яўляецца казка «Тысячы і адной ночы». Бел. вар: Дмнтрнев, стар. 176—178 ( = Афанасьев, стар. 100—-101, № 346; К о 1 b е r g, 1889, стар. 206—207, № 6; Господарев, стар. 342—345, № 21). Рус. вар.: М. Azadowski. Pohadky z Hrnolenskeho kraje. «Vestnik narodopisny ceskoslovensky». Praha, 1928, I, № 9. Укр. вар.— 5 (яны ўказаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 432). Польск,—4 (Krzyz., I, стар. 226).
    188.	Шчасце і багацце
    АА 736. Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Бараг у 1947 г. у в. Доржы Лудскага сельсавета Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. ад Юльяна Адамавіча Шмакоўскага, 49 г. Ен знаў вельмі многа казак і расказваў іх на беларускай і польскай мовах.
    Аб сюжэтным тыпе 736 гл. у каментарыі да папярэдняга тэксту. У казцы Ю А. Шмакоўскага сюжэт аб шчасці і багацці разгорнуты вельмі поўна; яна вылучаецца жывасцю дыялогаў, якія пераважаюць над апавяданнем. Гэты твор у большай ступені, чым казка «Шавец і рыбак», нагадвае казку «Тысячы і адной ночы».
    189.	Каралеўна і разбойнікі
    АА 956 В. A. М. А ф а н а с ь е в. Народные русскне сказкн, т. 3. М., 1957, стар. 93—94, № 344. Зап. М. Дзмітрыевым у XIX ст. у Навагрудскім п. Гродзенскай губ.
    Сюжэт адлюстраваны ў сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры (гл., напрыклад, Н. Anderson. Nowelline, № 36, 51), вядомы па баладзе Пушкіна «Женнх». У Паказальніку AT улічаны, акрамя шматлікіх еўрапейскіх варыянтаў, фальклорныя тэксты, запісаныя ў Амерыцы. Бел. вар.; Ш е й н, II, стар. 226—229, № 105; Fed erowski, III, стар. 45— 52, № 94—97; Karlowicz, 1888, стар. 33—34, № 70. Рус. вар.— 13 (П р о п п, стар. 485—486; Б а л а ш о в, № 68). Укр. вар.— каля 10. Польск.— 22 (Krzyz., I, стар. 293—294).
    190.	He сіла, а смеласць
    АА 956 В. (Дзяўчына і разбойнікі). Сержпутоўскі, Казкі, стар. 212—216, № 83. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад стогадовага дзеда Рэдкага. Гл. тэксты, запісаныя ад яго: 12, 80. 146,191,193.
    Аб казках тыпу 956 В гл. у каментарыі да папярэдняга тэксту, там адзначаны і варыянты. У казцы Рэдкага сцвярджаецца, што смеласць пе-
    раважае над сілай. У ёй адсутнічаюць некаторыя традыцыйныя для гэтага сюжэта эпізоды і арыгінальна распрацаваны наступныя матывы: «Дзяўчына сустракае ваўкоў», «Дзяўчына спрабуе перашкодзіць разбойнікам абкрасці царкву», «Салдат прымае дзяўчыну за лясную русалку».
    191.	Хараство — сіла
    АА 501 (Тры папрадухі). С е р ж п у т о ў с к і, Казкі, стар. 230—231, № 89. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад стогадовага дзеда Рэдкага. Гл. запісаныя ад яго тэксты 12, 80, 146, 190, 193.
    Сюжэт пра трох папрадух першапачаткова быў распаўсюджаны ў германскіх краінах у сярэднія вякі. Даследаванне: W. S у d о w. Twa spinnsagar. Lund, 1909. Звычайна ў казках гэтага сюжэтнага тыпу вобразы трох папрадух трактуюцца ў фантастычным плане. У казцы Рэдкага сюжэт набывае бытавую трактоўку. Бел. вар.: В a r a g, стар. 230—231, № 22. Рус. вар.: Н. Рождественская. Сказы н сказкн Беломорья н Пянежья. Архангельск, 1941, стар. 128—129, № 42. Укр. вар.— 5 (А н д р е е ь; «Дідо-всевідо», стар. 52—54). Польск.— 15 (Krzyz., I, стар. 156—157).
    192.	Дзяўчына
    АА—. AT—. Далучаецца да тыпу AT 958. Сержпутоўскі. Казкі, стар. 148—152, № 64. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1910—1920-х гадах у в. Бохава Слуцкага п. Мінскай губ. ад дзеда Савіцкага. Ад яго ж запісан тэкст 104.
    Вар. не адзначаны. У казцы выказваецца ідэя пра тое, што прыгажосць здольна ўзвысіць душы нават жорсткіх, азлобленых людзей.
    193.	Воўчае котла
    АА—. AT 939 А (Непазнаны сын). Сержпутоўскі, Казкі, стар. 176—179, № 74. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. ад стогадовага дзеда Рэдкага. Гл. запісаныя ад яго тэксты 12, 80, 146, 190, 191.
    У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх казак пра непазнанага сына (брата), які пасля многіх гадоў салдацкай службы вярнуўся на радзіму, але на яго па-разбойніцку напалі родныя,— адзначаны фальклорныя тэксты, запісаныя ў Амерыцы. Сюжэт гэты адлюстраваны таксама ў песняхбаладах. На аснове казак тыпу 939 А польскія паэты і драматургі стварыхі рад літаратурных твораў (яны ўлічаны ў Паказальніку Кржыжаноўскага). Казка пра непазнанага сына нагадвае расказ М. Чулкова «Горькая участь> са зб. «Пересмешннк, ялн славянскне сказкя» (1768, вечар 98). Бел. вар.: Federowski, III, стар. 36, № 79; Навукова-літаратурны зборнік. Ёеларускі каляндар. Беласток, 1960, стар. 219—221; Господарев, стао. 433—438, № 40. Адзіны рускі фальклорны тэкст — казка Гаспадарова. Укр. вар.— 3 (Андреев). Польск.— 2 (Krzyz., I, стар. 286). Казка Рэдкага вызначаецца падрабязнай рэалістычнай распрацоўкай традыцыйнага драматычнага сюжэта.
    194.	Як родны сын бацьку загубіў
    AT 939 A. Federowski, III, стар. 36, № 79. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Куклічы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. ад сялянкі Кацярыны Казадоевай.
    Аб казках гэтага тыпу гл. у папярэднім каментарыі. Хоць сюжэтная схема гэтай казкі тая самая, што і ў казцы «Воўчае котла», яна значна адрозніваецца ад яе і зместам. і формай і мае іншую развязку.
    195.	Кузьма Сарачынскі
    АА 1640 (Фальшывы багатыр) + 1049 *В (=АТ 1053 А. Вялікая вяроўка, каб адразу ўнесці шмат дрэў) + 1049 А (Пагроза ўнесці ўвесь калодзеж)+11 15 (Няўдалая спроба забіць чалавека: чалавек кладзе на пасцель замест сябе ступу) + 1149 (Чалавек палохае дурнога велікана сваімі дзецьмі). Друкуецца ўпершыню з архіва Л. Барага. Зап. Л. Бараг у 1946 г. у в. Турная Святавольскага с/с Целяханскага р-на Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобл. ад Фёдара Ануфрыевіча Агрэніча, 72 г. Таксама ад яго запісана шмат анекдотаў.