Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
165. Ашуканы пісар-адвакат
АА 1585. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 29, сш. 1, л. 25. Зап. А. Макуць у 1965 г. у в. Біскупцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. ад Міколы Уладзі.міравіча Маржала.
Сюжэт распаўсюджаны ў Еўропе. У радзе варыянтаў мужык, які прадаў сваю карову (цяля) некалькім пакупнікам, на судзе, паводле парады адваката, сцвярджае адно і тое ж або свішча; выкручваецца ад суда, а затым такім самым спосабам і ад адваката. У апублікаваным усходнеславяяскім фальклорным матэрыяле адзначана толькі адна казка такога ж тыпу: A. М. Смнрнов. Сборннк велнкорусскнх сказок Архнва РГО. Пг., 1917, № 164.
166. Два браты
АА 1654* = АТ 1654 (Разбойнікі ў капліцы). АІМЭФ, ф. 13, воп. 7, спр. 5. сш. 1, л. 4. Зап. В. Завацкі ў 1954 г. у в. Чарняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. ад свайго дзеда. Ад яго ж запісаны тэксты 73—77.
У Паказальніку AT, акрамя еўрапейскіх, адзначаны казкі гэтага тыпу, запісаныя ў Індыі, Лацінскай Амерыцы, Афрыцы. Найстарэйшы ўсходнеславянскі тэкст у кн.: Похожденне некоторого россняннна. М., 1790. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 677—679, № 5; Federowski, III, стар. 54—55, № 101; Сержпутоўскі, Казкі, стар. 126—128, № 53. Рус. вар.— 9 (П р о п п, стар. 496), Укр. вар.: К о 1 b е r g, 1888, IV, стар. 214. № 47; Гнряк, III, стар. 218—223, № 39. Польск. 17 (Krzyz., II, стар. 118—119).
167. Аб хітрым дзяку
АА 1790 (Крадзеж як сон). Federowski, III, стар. 178—179, № 337. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Кузінцы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Болеся Мацвейчука.
Старажытнай сюжэтнай паралеллю еўрапейскім казкам-анекдотам гэтага тыпу з'яўляецца расказ індыйскага зборніка «Сукаспаты» — № 21. У Паказальніку AT улічаны толькі фінскія, шведскія, дацкія, эстонскія, літоўскія і сербахарвацкія фальклорныя тэксты. Бел. вар.: Сержпутоўс к і, Казкі, стар. 224—228, № 88. Укр. вар.: В a r q с z, стар. 40; Манж у р а, стар. 106—107; Етногр. зб., VI. стар. 117—118, № 22; Л і н т у р, Сатнра, стар. 182—183; Гнряк, II, 1966, стар. 88—90, № 10; параўн. эпізоды крадзяжу каровы ў радзе ўсходнеславянскіх казак тыпу 1641 (Чараўнік). Польск.— 2 (Krzyz., II, стар. 141).
168. Поп-злодзен на судзе
АА 1790. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 73, сш. 1, л. 10. Зап. А. Фядосік у 1961 г. у пас. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. ад A. А. Ерафеева.
Гл. каментарый да тэксту 143. У гэтым варыянце сюжэт «Крадзеж як сон» развіваецца з некаторымі характэрнымі падрабязнасцямі, якія адсутнічаюць у папярэднім варыянце: non і парабак цягнуць кожны да сябе адрэзаную галаву вала; у папа ў руках астаепца вуха, а ў парабка галава. Гэта было на самай справе, а расказвае пра гэта парабак на судзе як пра сон.
169. Іншы сон як у руку дасць
АА 1790. Часткова нагадвае тып 1641 (Чараўнік). С е р ж п у т о ўс к і, Казкі, стар. 224—228, № 88. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1910—1920-х гадах у с. Вялікі Рожын Слуцкага п. Мінскай губ. ад селяніна Сасноўскага.
Аб сюжэтным тыпе 1790 гл. у каментарыях да тэкстаў 167, 168. 5 казцы Сасноўскага традыцыйны анекдатычны сюжэт набывае дэталёвую распрацоўку, звязаную з яскравай сацыяльнай антыпапоўскай і антыпамешчыцкай яе накіраванасцю. У гэтай казцы непасрэдна адлюстраваліся настроі беларускіх сялян эпохі першай рускай рэвалюцыі, напрыклад, у такіх разважаннях Штукара: «...пан багаты. Ен у нас накраў, а мы сваё дабро возьмем назад»; «мабыць, панскім сабакам лепшая жытка, як наша. Дзе ж тая праўда на свеце?».
170. Як старуха з сынам дзеньгі зарабляла: сын чужыя вешчы хаваіць, а старуха схову адгадаіць
АА 1641 (Чараўнік). Добровольскнй, I, стар. 673—675, Xs 2. Зап. У. Дабравольскі ў 1870—1880-х гадах у в. Шонтава Бельскага п. Смаленскай губ.
Гісторыя гэтага сусветна вядомага сюжэта адносіцца да старажытных індыйскіх літаратурных помнікаў — «Гунадхыя» (I—II ст. н. э.), «Катхасарытсагара» (IX—X ст.). У індыйскай версіі, якую вельмі нагадвае гэта казка зборніка Дабравольскага, бядняк разам з жонкай хавае чужога каня, а затым «знаходзіць» і вяртае яго гаспадару; праяўляе сябе чараўнікомпрадказальнікам пры двары цара. Старажытныя еўрапейскія казкі гэтага тыпу ў зборніках Серкамбі (каля 1400 г.), Страпаролы (XV ст.), Бебеля (XV ст.). Даўнейшы ўсходнеславянскі літаратурны тэкст — у зборніку «Спутннк н собеседннк веселых людей». М., 1774. Бел. вар.: Д о б р овольскнй, I, стар. 675—676, № 3; Шейн, II, стар. 213—219, № 100, 101; стар. 304—306, № 141; Federowski, III, стар. 52—54, № 70. Рус. вар.— 32 (П р о п п, стар. 495; Б а л а ш о в, № 140; Королькова, стар. 303—309; 310—311; Ннкнфоров, Xs 196). Укр. вар.: Драгом а н о в, стар. 146, № 43; Чубннскнй, II, стар. 464—467, № 107; Етногр. зб.. III, № 5; Грннченко, I, № 3; М а н ж у р а, № 178; Г н еднч, IV, № 1498, 1507; Левченко, стар. 230—232, № 154; Казкн Буковннн, стар. 59—60; Ск. Верховнны, сгар. 31—34; Гнряк, III, 1969, стар. 210—213, № 37. Польск.— 19 (Krzyz., II, стар. 111—112). Гэты тэкст характэрны для ўсходнеславянскага фальклорнага матэрыялу тым.
што дзеянне адбываецца ў часы прыгоннага права ў маёнтку пана. Традыцыйныя для ўсходнеславянскіх казак тыпу 1641 эпізоды: чараўніца ўгадвае, што схавана ад яе («сіжу я, слоўна курачка на яечках»); чараўніца ўгадвае, што ў руцэ паніча знаходзіцца жук.
Лозаныў — лоз.
Т вітамі — кветкамі.
171. Знахар
АА 1641. Р о м а н о в. Матерналы, II, стар. 376—377, № 12. Зап. М. Комек у пачатку XX ст. у Кобрынскім п. (цяпер Брэсцкая вобл.).
Гл. каментарый да тэксту 170. У гэтым варыянце сюжэтнага тыпу 1641 ёсць новыя падрабязнасці, характэрныя ўсходнеславянскім варыянтам, напрыклад: чараўнік лічыць, колькі разоў спявае певень, і такім чынам выпадкова адгадвае, колькі чалавек удзельнічала ў крадзяжы.
Прыстэня — персценя.
Злякаліся — спалохаліся.
172. Дзед-злодзей, баба-варажбітка
АА 1641. Ш е й н, II, стар. 304—306, № 141. Зап. вучань Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі I. Сянькевіч у 1880—1890-х гадах у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскай вол. Слуцкага п. Мінскай губ.
Гл. каментарый да тэкстаў 170, 171. Гэты варыянт адрозніваецца ад папярэдніх радам характэрных падрабязнасцей: баба-варажбітка крадзе нарогі; баба-варажбітка выпадкова адгадвае варону, усклікнуўшы: «Папалась, як варона ў панскія пакоі» (гэты эпізод сустракаецца ў многіх апублікаваных рускіх і ўкраінскіх казках гэтага тыпу).
173. Казка пра папа і дзяка
АА 1641. Ш е й н, II, стар. 213—217, № 100. Зап. Ф. Вяроўскі ў 1880—1890-х гадах у г. Слуцку Мінскай губ.
Гл. каментарыі да тэкстаў 170—172. Ва ўсходнеславянскіх казках гэтага тыпу нярэдка ў ролі чараўніка-адгадчыка выступае non, яму памагае дзяк (разам крадуць карову або каня). Параўн.: Добровольскнй, I, стар. 675—676, № 3; Шейн, II, стар. 217—219, № 101 (гл. каментарый да тэксту 150); Federowski, III, стар. 52—54, № 98, 99. У фальклорных зборніках іншых народаў такія варыянты не адзначаньг.
174. Яшчэ пра папа і дзяка
АА 1641. Шейн, II, стар. 217—219, № 101. Зап. А. Ф. Лісоўскі ў 1880—1890-х гадах у Каралеўскай вол. Віцебскага п. і Віцебскай губ.
Гл. каментарый да тэкстаў 170—173. У гэтым варыянце, вельмі блізкім да папярэдняга, ёсць падрабязнасці, якія збліжаюць яго і з казкай пра бабу-варажбітку (тэкст 148).
175. Як шавец галоўным ксяндзом стаў
АА 1641. Друкуецца з архіва Л. Барага. Апубл. на нямецкай мове: В a r a g, стар. 416—418, № 70. Зап. Л. Бараг у 1947 г. у мястэчку Солы Смаргонскага р-на Маладзечанскай (цяпер Мінскай) вобласці ад селяніна Сяргея Іванавіча Нікіціна, 37 г. Ен скончыў пачатковую школу. Валодае вялікім рэпертуарам бытавых казак, характэрным для заходніх раёнаў Беларусі.
Гл. каментарыі да тэкстаў 170—174. Казка С. I. Нікіціна — асобая разнавіднасць сюжэтнага тыпу «Чараўнік», якая не адзначана ў апублікаваным усходнеславянскім матэрыяле, але распаўсюджана ў некаторых заходніх раёнах Беларусі і сустракаецца ў польскіх зборніках, напрыклад: О. К о I b е r g. Lud, XIII, стар. 226; XIV, стар. 273. Эпізод пераапранання п’янага шаўца ў адзежу ксяндза, а ксяндза ў адзежу шаўца нагадвае часткова казкі тыпу 1531 (Калнф на час).
176. Шаптуха
АА—. AT—. Далучаецца да сюжэтнага тыпу 1641. Сержпутовс к н й, стар. 176—178, № 77. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1890—1900-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.) ад Данілы Куляша.
Падобная анекдатычная казка пра хворага, які смяяўся над чараўніцайшаптухай (ад смеху лопнуў нарыў у горле, і ён вылечыўся), маецца ва ўкраінскім зборніку: Б. Грннченко. Нз уст народа, стар. 348, № 324. Заключны эпізод казкі Д. Куляша (Шаптуха адгадвае, што ў пана ў руцэ) мае адпаведнасці ў шматлікіх казках тыпу 1641. Рэалістычнай выразнасцю характарызуецца ў казцы Д. Куляша адлюстраванне бядняцкай долі старой адзінокай бабкі.
177. Пан і мужык
АА—. AT—. Сержпутоўскі, Казкі, стар. 45—46. Зап. А. Сержпутоўскі ў 1900—1910-х гадах у в. Чудзін Слуцкага п. Мінскай губ. ад селяніна Данілы Куляша. Ад яго ж запісан тэкст 176.
Параўн. запісаную на Беларусі казку пра тое, як пан прагнуў зямлі: Сказкн Смоленского края. Составнл н обработал В. С. Шурыгнн. Смоленск, 1950, № 36. «Пан і мужык» Д. Куляша — вуснае апавяданне, якое толькі часткова мае адносіны да казак.
178. Як стары, ходзячы ў
школу, грошы нажыў
АА *1665 = АТ 1644=1381 (Дзед-школьнік). Друкуецца з архіва Л. Барага. Апубл.: В a r a g, стар. 473—475, № 89. Зап. Л. Бараг у 1948 г. у в. Нягневічы Любчанскага р-на Баранавіцкай (цяпер Гродзенскай вобл.) ад Аляксандра Акімавіча Русака, 37 г.
У Паказальніку AT улічаны венгерскія, нямецкія, ліўскія, сербахарвацкія, славінскі і рускі фальклорныя тэксты. Бел. вар. не адзначаны. Рус. вар.: Смнрнов, № 269; параўн. Б a р а г, стар. 89—90 «Когда нз-под венца шла». Укр. вар.: Гнеднч, IV, стар. 14—15, № 1485; К а л і н,
стар. 202—203 (=Ск. Верховнны, стар. 136—137); Гнряк, IV, 1972, стар. 226—227, № 45. У казцы A. А. Русака своеасабліва адлюстроўваецца пратэст супраць ладу, заснаванага на сацыяльнай няроўнасці.
179. Старое сядло
АА—. Далучаецца да тыпу 1644. АІМЭФ, ф. 8, воп. I, спр. 47, бл. 2, стар. 30. Зап. М. Грынблат у 1960 г. у в. Мішневічы Сіроцінскага р-на Віцебскай вобл. ад Е. Т. Зуева. Ад яго ж запісан тэкст 99.
Казкі гэтага тыпу адзначаны ў рускім фальклорным матэрыяле. Бел. вар. няма. Казка Е. Т. Зуева мае своеасаблівы фінал: напалоханы салдат Сямён вяртаецца ні з чым дадому.