Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Аб сюжэтным тыпе 831 гл. у каментарыі да тэксту 153. У казцы I. П. Азёмшы развіваецца традыцыйны для ўсходнеславянскіх казак гэтага тыпу матыў «Поп адмаўляецца хаваць дзіця бясплатна, патрабуе ад бедняка многа грошай», які адсутнічае ў папярэднім варыянце. Істотна адрозніваецца фінал казкі I. К. Зімніцкага ад драматычнага фіналу казкі I. П. Азёмшы.
155. Завідлівы
АА 831. Романов, III, стар. 334, № 78 а. Зап. Е. Раманаў у другой палавіне XIX ст. у в. Латыгава Сенненскага п. Магілёўскай губ. ад селяніна Міхайлы Паўлоўскага.
Гл. каментарыі да тэкстаў 153—154. Гэты варыянт сюжэтнага тыпу 831 адрозніваецца ад папярэдніх бытавымі падрабязнасцямі (non вырашае адабраць у мужыка золата; бядняк хавае дзіця ў начоўках). Вельмі своеасаблівы ў гэтай казцы фінал, які адлюстроўвае народную пагарду і нянавісць да скупога, зайздроснага папа («завязлі яго ў лес, укінулі ў роў і закідалі калодкамі»).
156. Небяспечныя скарбы
АА 831. Pietkiewicz, стар. 211—212. Зап. Чэслаў Пяткевіч у другой палавіне XIX ст. на Рэчыцкім Палессі каля мястэчка Хойнікі (цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.).
Гл. каментарыі да тэкстаў 153—155. Гэты варыянт сюжэтнага тыпу 831 адрозніваецца ад папярэдніх тьш, што ў ім адсутнічае матыў пахавання дзіцяці і ўведзены новыя бытавыя падрабязнасці.
157. Папова завіспь не пашла ў карыспь
АА 1920 (сюжэтнае абрамленне— Спаборніцтва ў хлусні) + *1885 (=АТ 1889 К. Чалавек залазіць на неба па сцябліне расліны), а таксама матывы небыліц, не ўлічаныя ў Паказальніках АА і AT (Піва затапляе агароды і балота; Святыя на небе малоцяць rapox). Federowski, ІП, стар. 121—122, № 215 а. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Крэслы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Аляксандра Лашкевіча. Ад яго ж запісан тэкст 13.
Старажытныя еўрапейскія казкі-небыліцы, абрамлёныя расказам аб узнагародзе за хлусню, адносяцца да XII—XIII стст. У Паказальніку AT улічаны, акрамя еўрапейскіх, фальклорныя тэксты, запісаныя на Усходзе. Бел. вар. тыпу 1920: Ш е й н, II, стар. 245—246, № 114; Federowski, III, стар. 120—121, № 215; Матер. по этногр. Гродн. губ., стар. 374— 375, № 18; Сержпутовскнй, стар. 43—44, № 20. Рус. вар,-—4 (П р о п п, стар. 498). Укр. вар.— 3 (яны ўказаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 456). Параўн. польскую казку «О рапі і sludzy» (К r z у z. II, стар. 160).
Небыліцы тыпу AT 1889 К маюць сярэдневяковае заходнееўрапейскае паходжанне. У Паказальніку AT улічаны толькі рускія, літоўскія і сербахарваідкія фальклорныя тэксты. Бел. вар.: Р о м а н о в, III, стар. 379, № 1; стар. ^413—417, № 20 а; Д о б р овол ьскн й, I, стар. 663—665, № 11; Шейн, II, стар. 120—127, № 57; 244—248, № 114, 115; стар. 250—252, № 17; Чубннсквй, II, стар. 336—337, № 85; Federowski, III, стар. 119—120, № 214; стар. 122—123, № 216; Матер. по этногр. Гродн. губ., II, стар. 374—375, № 18; Сержпутовскнй, стар. 43—44, № 20. Рус. вар.— 22 (АП, стар. 498). Укр. вар.— каля 20 (гл. каментарыі да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 454). Сатырычная антыпапоўская казка А. Лашкевіча пра спаборніцтва ў хлусні паміж папом і багатым мужыком блізкіх паралеляў у апублікаваным матэрыяле не мае.
Бат — пуга.
158. Пра разумнага папа
АА 1739 (Чалавек ацяліўся). АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 40, сш. 34. Зап. Дарэўская ў 1958 г. у пас. Паставы Віцебскай вобл. ад М. П. Чагінай.
Літаратурная гісторыя сюжэта звязана з анекдотамі XVI ст.— Г. Сакса (IV, 4), Г. Бебеля (№ 76) і з фацэцыяй польскага зборніка XVII ст. «Sowizral». У Паказальніку AT, акрамя фальклорных тэкстаў, запісаных у Еўропе і на Блізкім Усходзе, улічаны запісы, зробленыя ў Лацінскай Амерыцы. У абсалютнай большасці ўсходнеславянскіх казак-анекдотаў тыпу 1739 галоўным сатырычным персанажам з’яўляецца духоўная асоба — non або ксёндз, рабін. Характэрная ўсходнеславянскаму фальклору трактоўка гэтага сюжэта як сюжэта пра дурнога папа і дасціпнага, знаходлівага работніка,— як у казцы М. П. Чагінай. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 704, № 16; Ш е й н, стар. 242—244, № 113; К 1 і с h,
стар. 21—22, № 14. Рус. вар.—7 (АА, стар. 103; Молдавскяй, Б а хтнн, стар. 277—278 — расказчык туркмен; Б a р а г, № 16). Укр. вар.: Чубннскнй, II, стар. 503, № 8; Манжура, стар. 94—96; «Жіттэ і слово», 1895, IV, стар. 359; Етногр. зб., VI, стар. 351, № 690; ZWAK. VII, 1873, стар. 30, Ке 90; Кравченко, стар. 281—284, № 101; S. Udziela. Ziemia lemkowska, Lw6w, 1934, стар. 62. Польск.— 8 (Krzyz., II, стар. 136—137).
159. Рабін і цялё
АА 1739 (Чалавек ацяліўся). Пушкінскі Дом. Рукапісны аддзел. Калекцыя XXX, папка 4, сш. 1. Зап. Ф. А. Маркевіч у 1932 г. у в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. ад Кацюбінскай Веры Альбінаўны, 45 г.
Гл. каментарый да тэксту 158. У гэтым варыянце сюжэт ускладняецца эпізодам панскага суда, які вырашае спрэчку, хто ацяліўся, на карысць рабіна. Эпізод суда нярэдка сустракаецца ў казках тыпу 1739. У казцы CD. Наркевіча ён распрацаваны ў іранічным плане. Гэты эпізод часткова нагадвае сюжэт пра Шамякін суд — гл. ніжэй каментарыі да тэкстаў 162—164.
160. Лысы і рыжы
АА *1588=АТ 1588**. Шейн, II, стар. 239—241 № 111. Зап. валасны пісар А. Ганус у 1880—1890-х гадах у Мсціжскай вол. Барысаўскага п. Мінскай губ. ад Я. Бузы. Ад яго ж запісан^тэкст 161.
У Паказальніку AT улічаны толькі літоўскія і рускія фальклорныя тэксты. Казкі гэтага тыпу нагадваюць «Венецыянскага купца» В. Шэкспіра (ліхвяр Шэйлон патрабуе ад свайго даўжніка Антоніо фунт мяса). Бел. вар. не адзначаны. Рус. вар.; Афанасьев, III, № 498. Укр. вар.: Етногр. зб., VI, № 517.
161. Мужык і паніч
АА 1940=АТ 1562 А («Чыстата, высата, благадаць»). Ш е й н, II, стар. 308—-310, № 143. Зап. валасным пісарам А. Ганусам у 1880—1890-х гадах у Мсціжскай вол. Барысаўскага п. Мінскай губ. ад Я. Бузы. Ад яго ж запісан тэкст 160.
Ва ўсходнеславянскіх казках на гэты сюжэт асноўнымі персанажамі найчасцей выступаюць селянін і салдат, які спыніўся на начлег. Студэнт (шкаляр) помсціць селяніну, гаспадару дома, не толькі ў казцы Я. Бузы, але і ў беларускай казцы зборніка Федароўскага і ў радзе ўкраінскіх варыянтаў (напрыклад, зборнікаў Грынчанкі і Манжуры). Бурсак помсціць гаспадару ў адным з рускіх варыянтаў зборніка Афанасьева (III, № 477). Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 331—333, № 22; Federowski, III, стар. 215, № 427; Господарев, стар. 522—523, № 62. Рус. вар.— 12 (П р о п п, стар. 499; Матерналы н нсследовання по фольклору Башкнрнн н Урала. Уфа, 1974, стар. 71—72, № 32). Укр. вар.— 5 (указаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940). Польск. вар.: «Lud». Lw6w, 1896, стар. 43. У казцы Я. Бузы своеасабліва распрацаваны ўступныя эпіэоды: гутарка мужыка са студэнтам пра электрычнасць; студэнт залазіць на каня, абразае гужы і конна пераязджае праз брод. Гэтыя эпізоды не маюць адпаведнікаў у апублікаваным казачным матэрыяле.
162. Суддзя праведная
АА 1660 = АТ 1534 (Шамякін суд). Р о м а н о в, III, стар. 396—400, № 14. Зап. Е. Раманаў у другой палавіне XIX ст. у с. Насімковічы Рагачоўскага п. Магілёўскай губ. (цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл.) ад селяніна Дзяніса Сямёнава, непісьменнага, 43 г.
Казкі пра незвычайныя прыгаворы суддзі неаднаразова літаратурна апрацоўваліся ў еўрапейскіх краінах пачынаючы з XIV—XV ст. (нямецкі верш аб Праўдзе Карла Вялікага — XV ст., італьянскія навелы — XIV— XV стст., польскія фацэцыі— XVI—XVII стст., руская сатырычная «Повесть о Шемякнном суде» — другая палавіна XVII ст., яе лубачныя перапрацоўкі). Усходнеславянскія казкі тыпу AT 1534 адрозніваюцца ад заходніх і ўсходніх казак сатырычным характарам і нацыянальным бытавым каларытам, звязаным з судзейскімі парадкамі старой Русі. «Повесть о Шемякнном суде», як мяркуюць многія даследчыкі, мае сваёй крыніцай народную рускую сатырычную казку пра двух братоў (бедняка і багатага) і пра няправеднага суддзю-хабарніка. 3 апошніх даследаванняў адзначым: В. Н. А н д р н а н о в а-П е р е т ц. Русская демократнческая сатнра XVII в. М.—Л., 1954; М. П. Лапнцкнй. Повесть о Шемякнном суде. Русская повесть XVII в. Л., 1954, стар. 441—451. Бел. вар.: Добровольскнй, I, стар. 376—377, № 17; Ш е й н, II, стар. 256—257, № 119; Federows k і, II, стар. 91—92, № 181; стар. 236—238, № 471—473. Рус. вар.— 13 (П р о п п, стар. 496; Померанцева, Башк., № 38; Потяввп, № 27). Укр. вар,—7 (6 тэкстаў указаны ў каментарыях да III тома казак Афанасьева (1940), стар. 420; гл. таксама: Гнряк, II, 1966, № 9). Польск.— 5 (Krzyz., II, стар. 79—80). Казка Д. Сямёнава — адзін з найбольш поўна распрацаваных усходнеславянскіх варыянтаў гэтага сюжэта. Своеасабліва ў ёй распрацаваны наступныя эпізоды, якія не сустракаюцца ў іншых варыянтах: багаты брат становіцца аканомам у маёнтку пана; валоў багатага брата губіць дзівосны старац; бядняк крадзе на агародзе рэпу. Прыкметна, што ў гэтай і некаторых іншых беларускіх казках тыпу «Шамякін суд» у ролі несправядлівага карыслівага суддзі выступае памешчык. Казка мае антыпамешчыцкую сацыяльную накіраванасвь.
Чанца — чарняца, манаха.
163. Бедны і багаты браты на судзе
АА 1660=АТ 1534 (Шамякін суд). АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 10, сш. 6, л. 1. Зап. В. Смалонская ў 1953 г. у в. Валокі Радашковіцкага р-на Мінскай вобл. ад С. Раціг.
Гл. каментарый да тэксту 162. Апавяданне ў параўнанні з папярэднім варыянтам схематычнае, але мае рад своеасаблівых падрабязнасцей: бядняк забівае каня свайго багатага брата і прадае шкуру, каб купіць дзецям хлеба; бядняк незнарок перакідвае калыску і забівае дзіця пана; бядняк бярэцца ўстанавіць на званіцы крыж, падае са званіцы на архірэя і забівае яго. Эпізод няўдалай дапамогі бедняка анучніку ў асноўным супадае з эпізодам няўдалай дапамогі бедняка ганчару ў папярэднім варыянце гэтага сюжэта. Падобныя эпізоды нярэдка сустракаюцца ў беларускіх і рускіх казках тыпу «Шамякін суд».
164. Дурань на судзе
АА 1660=АТ 1534 (Шамякін суд). Federowski, III, стар. 91— 92, № 181. Зап. М. Федароўскі ў канцы XIX ст. у в. Кузінцы Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад селяніна Юлека Баярчука. Ад яго ж запісан тэкст 25.
Гл. каментарый да тэксту 162. Гэты варыянт сюжэта пра «Шамякін суд» не мае блізкіх паралеляў у іншых усходнеславянскіх зборніках і нагадвае некаторыя польскія казкі гэтага тыпу, у якіх героем таксама выступае дурань.