Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Мабыць, ён большы,— думае яна,—бо стаіць, размахвае вялізазным нажом да разнймае другіх.
Выглядзела яна, што там робіцца, прытаілася ў кусце да й чакае, пакуль яны супакояцца. Але ось старшы і кажа:
— Сонца нізка, вечар блізка. Хлопцы, за дзела, пакуль не сцямнела. Час да касцёла нам памаліцца. Заўтра дзяліцца з ранку мы будзем, як грошай дабудзем.
Толькі ён гэта прамовіў, як усе зладзеі хуценька забралі свае рэчы, нажэндзе да й пайшлі ў гушчэчу. Дагадалася яна, што зладзеі пашлі, каб ноччу абакрасці касцёл. Пачакала яна трохі, вылезла з куста, зайшла ў тую хатку, аж там поўна крадзенага дабра. Кінула яна тую хатку, выскачыла на двор да й хацела хутчэй бегці да свае кабылкі, каб не спазніцца перасцерагці ксяндза, што зладзеі хочуць абакрасці касцёл. Кінулася яна ў кусты да й не зацяміла, што паляначка заценена веткамі да імхом. Толькі яна ступіла на мох, як і шабоўсь у яму да такую глыбокую, што ў ёй саўсім цёмна. Папробавала вылезці, дак няможна, бо сцены гладкія. Пачала яна мацаць, што там на дне, аж гэта ляжаць забітыя людзі. Схапіла яна аднаго да другога, адкуль і сіла ўзялася, да давай іх складваць у кучу каля сцяны, наверх яшчэ пасадзіла аднаго, а сама стала яму на плечы да й схапілася рукамі за веткі. Але ветка абламалася, і тая дзяўчына грыманулася на мерцвякоў. Але як яна зачапіла веткі, дак зверху ўпаў у яму моцны сук. Схапіла яна той сук, стала на мерцвяца да давай карпаць зямлю да забіваць у пясок той сук, забіла яго ў сцену, памацавала. «Вытрымае»,— думае сабе, стала на сук нагойэ да й схапілася аберучкі за край. От вылезла яна з тае ямы, азірнулася да й пашла аберучкі расхіляць густыя веткі да лезці праз тую нетру. Плішчылася яна, плішчылася да й заблудзілася ў гушчэчы. Яна туды, яна сюды, няма кабылкі да й шабаш. Бегае, рукі ломіць, чуць не плача, што не можа перасцерагці, каб зладзеі не абакралі касцёл. От выбегла яна на паляначку, а тут тыц ёй насустрак два ваўкі да такія здаравенныя, от бы падцёлкі. Сталі яны да толькі зубамі ляскаюць.
«Ну,— думае яна,— з’елі яны маю кабылку».
Узяла гэта яе злосць, кінулася яна з голымі рукамі на тых ваўкоў, от тыя й спалохаліся смеласці да й сунулі ў лес. Ідзе яна далей; а тут ужо й сонейка зайшло, стала цямнець; птушкі заціхлі, толькі пугач крычыць сваё пу-гу! да сава падлятае к ёй на сваіх мягкіх крылах, чуць не садзіцца на голаву, а як адляціць да пачне выгукоўваць, да пачне плакаць, бы малое дзіця, дак аж пошчак ідзе па лесу. Толькі ось зірнула яна ўбок, аж на яе кабылцы едзе якісь чалавек. Прыглядаецца яна, аж гэта сусед маскаль. Хадзіў ён у лесе з сякераю, ці не трапіцца знадоб-
ная дзераўляка, натрапіў на кабылку да давай гукаць, зваць гаспадара, але не дагукаўся, бо, ведама, у лесе ад ветру шуміць і нічога не чуваць. «Мабыць, зладзеі,— думае маскаль,— укралі кабылку суседа з драбінкамі да й схавалі яе ў лесе».
От ён адвязаў кабылку, сеў на драбінкі да й папхаўся да гасподы. Зірнуў ён, што з лесу акурат ідзе яму наперарэз якаясь пачвера, і прышло яму ў голаву, што гэта, мабыць, русалка ці якая мара. Ён па кабылцы, а дзеўка бяжыць наперарэз да крычыць:
— Дзядзька маскаль, дзядзька маскаль, пастой! Гэта ж мая кабылка!
Бачыць маскаль, што яму на кабылцы нельга ўцячы ад гэстае мары, саскочыў ён з воза, схапіў сваю сякеру да давай бог ногі, так сунуў, што толькі пяты замітусіліся. Села дзяўчына на воз да й заве суседа к сабе.
— Дзядзька маскаль, гэта ж я, хіба ж ты мяне не пазнаў.
Азірнуўся ён, перахрысціўся да й пытае:
— Калі гэта ты, дак чаму ў цябе косы распушчаны, бы ў русалкі.
1 ут толькі дзяўчына агледзелася, што ў яе ў гушчэчы звярінула хустку, да й распусціла косы.
— He лякайся,— кажа яна,— бачыш, я перахрысцілася.
Тады толькі ён паверыў да й падышоў к ёй. Сеў ён на воз да й паехалі яны хутчэй к таму касцёлу. Пакуль яны даехалі, дак ужо пэўна была самая глупасць. Падышла дзеўка к касцёлу, аж зладзеі адчынілі дзверы да й шастаюць там. Зачыніла гэта яна дзверы да й калом падперла, а зладзеі там засталіся да й вылезці не могуць. Збегліся людзі, палавілі іх да й забілі ў калодкі. На другі дзень павяла дзяўчына людзей у лес да й паказала, што там навычваралі гэтыя зладзеі.
Дак праўду кажупь, што бярэ не сіла, а смеласць.
191. ХАРАСТВО — СІЛА
У неякум царстве, у неякум гасударстве колісь жыў адзін цар і задумаў ён жаніцца. От сабралі к яму самых гожых дзевак са ўсяго царства на пагляд. Аглядаў, аглядаў цар тых дзевак, але ніякая яму не спадабалася. Князі да міністры не ведалі, што рабіць, і давай яны шукаць гожых дзевак у чужых краёх. Назбіралася к цару самых гожых дзевак са ўсяго свету цьмацьмушчая, але ніякая яму не спадабалася.
— Няма,— кажа ён,— таьое гожае дзеўкі, каб яна была мне па сэрцу, дак я сам пашукаю.
От пераадзеўся ён папросту да й пайшоў у свет паглядаць сабе дзеўку. Хадзіў, хадзіў, але ўсюды так многа гожых дзевак, што ніяк ён не можа выбраць, якая ад іх харашэйшая. Нарэшце, плюнуў ён на хараство да давай выбіраць сабе такую жонку, каб яна лепш ўсіх умела рабіць дзела.
«От,— думае сабе,— каб мне знайсці такую, каб яна з саломы да з сена прала залатыя да едвабныя ніткі».
Давай ён распытоўваць у баб, але тыя кажуць, што дзеўкі вельмі гожа прадупь лён, гожа ткуць палотна да рушнікі, гожа нашываюць сабе ўсялякія цацкі на сарочках да хвартухох, толькі такіх, каб яны пралі салому да сена, тутачкі не чуваць. Дачулася аб тым адна бедная ўдава да й запрасіла цара к сабе. А ў яе была вельмі гожая дзеўка, ды такая гультайка, што нічога не хацела рабіць, затым яе ніхто не хацеў браць замуж. Ведама, у хаджайстве няма чаго пазіраць на хараство, а трэ дзела рабіць. От улез цар у хату, а дзеўка агінаецца, бы сабака, да толькі папраўляе сабе косы. От матка і крычыць на яе:
— Чаму ты не прадзеш?
— Няма кудзелі,— адказвае яна да й пабегла з хаты гуляць з дзеўкамі на загумеччы.
— Ото ж бяда,— жаліцца тая ўдава цару,— дзеўка папрала ўсе кудзелі, папрала ўсю салому да сена, цяпер хіба трэ зрываць апошнюю салому з хаты.
Пачуў тое цар да й узяў тую дзеўку к сабе ў палацы. Тут ён прыставіў к ёй тры старыя бабы, каб яны даглядалі, як тая дзеўка прадзе салому да сена. Бачаць бабы, што простая мужычка будзе царыцаю да давай ёй памагаць. От дасталі яны самага лепшага кужалю да й напралі шмат такіх нітак, што мо таней воласу. Паглядзеў цар на тую работу да й ўзяў тую дзеўку. Жыве сабе яна царыцаю, нічога не робіць да толькі камендуе, камендуе князямі ды міністрамі, а больш усяго царом. А тым старым, зморшчаным бабам у царыцы такая жытка, што і паміраць не трэ. От раз цар і пытае царыцу, чаму яна не прадзе. А царыца адказвае:
— А хіба ж ты хочаш, каб твая жонка, твая царыца да была такая зморшчаная, як ось гэстыя бабы, што пралі ўсю жытку.
Зірнуў цар да й кажа:
— Няхай будзе па-твойму, бо, мабыць, на свеце хараство — сіла.
192. ДЗЯУЧЫНА
Гэта толькі цяпер так народу намножылася, што як толькі іх зямля паднімае. А даўней людзей было мала, а зямлі колькі хочаш. Зямлю мала абраблялі, а больш жывіліся людзі каля лесу. Лясы былі такія, што й канца ім не было. Людзі сяліліся дзе-нідзе каля рэк да на ўзгорачках, расчышчалі кала хатак трохі зямельку да карпалі яе як-небудзь. А кругом шумеў божы гай да стаяў з веку такі густы да цёмны, што й носа не ваб’еш. Людзі хадзілі ў лес шукаць слепата да забіраць салодзенькі мядок. Ідзе чалавек у лес да ўсё залысвае дзераўлякі ці заўязвае куклы, каб зрабіць прыкмету, кудою вярнуцца назад, бо без прыкметы ў такой нетры адразу заблудзіш і прападзеш у лесе не за панюх табакі. Адны толькі разбойнікі не баяліся цёмнага леса, але й ■тыя больш рабілі сабе курані ці буданы дзе-небудзь недалёка ад вёскі.
Яшчэ я быў падшпаркам гэтак гадоў можа дзесяці. От раз мы пасцілі гаўяда. Грыбоў было вельмі шмат, дак гаўяда й разбеглася па лесе. Бегалі мы, бегалі да й загубілі цяліцу. Пабеглі гэта мы, шукаючы цяліцу, цераз балотца на астравок да як пралезлі праз густы ельнік, дак і бачым, аж там стаіць маленькая хатка, a больш нічога. Улезлі мы ў хатку, аж там нікога няма, толькі бачна, што там хтось жыў. Спалохаліся мы да наўцекача. Расказалі мы большым, от тыя агледзелі да й кажуць, што там жылі разбойнікі, але мабыць іх палавілі ці дзе загіблі ўжо даўно, бо страва ў гаршках зацвіла, а каля парога зарасло зеллем. Тагды яшчэ быў у жыццю мой дзед. От і прычапіліся мы к яму, каб ён расказаў нам пра разбойнікаў. Мой дзед вельмі добра расказваў казкі, толькі не любіў, калі яго не слухаюць. Бало пачне ён расказваць, а як толькі хто загаворыць або ўстане закурыць люльку, дак і кіне расказваць. Дак от які быў мой дзед. Эге ж. Дак от прычапіліся мы к дзеду, каб ён расказаў на.м пра разбойнікаў. Перш не хацеў дзед расказваць нам — падшпаркам, думаў, што мы, ведамо, дзеці, не будам слухаць, але як мы забажылсія да закляліся, што будам слухаць, дак ён згадзіўся, закурыў люльку, да й пачаў расказваць. Гаварыў ён павольна, скажа два — тры словы, сплюне да й зноў скажа колькі слоў, пакуль закашляе. Дзед кашляе, а мы сядзімо і не варухнёмся, а ўсё слухаем — -так ён цікава расказваў. Я так не ўмею да й забыўся, бо тое было вельмі даўно. Бачыце, я ўжо зрабіўся сівы, а тагды от гэ бы й вы лазіў на дзераўлякі да спорваў кубельца. Птушачкі
пішчаць, б’юцца пад ногі, а мы, паганыя хлопцы, ловім да мучым бедных птушанятак. Дак от слухайце да не мяшайце, то я мо й успамяну да й раскажу вам адно здарэнне, якое было тут недалёка. Дзед нават казаў, дзе тое было, але я забыўся. От з галавы выскачыла да й толькі. Але ўсё раўно.
Тут недалёка пасярод пушчы была маленькая ўёска, гэтак мо дамоў пяць ці шэсць. Жылі сабе там людзі, на лес гледзячы, ніхто іх не чапаў, ніхто ім ніякае бяды не рабіў, бо мо кругом на сарачню або копу вярстоў не было ні ўёскі, ні жоднае сялібы. Жылі там людзі вольна, як птушкі. Толькі ось раз пабеглі хлапчукі ў гушчэчу да й падгледзелі, што там хаваюцца разбойнікі. Сказалі яны аб том бацьком. Тыя давай сачыць і дазналіся, што гэта там жывуць ліхія людзі. Падгледзелі яны, што тыя ліхія людзі нічога не робяць, не гадуюць і гаўяда, а ўсё маюць, бо ці крадуць у людзей, ці грабяць у дварох да на дарогах. От і думаюць сабе тыя людзі: «Трэ даць гасла панам да началству». Тым часам разбойнікі закмецілі, што людзі з вёскі высачылі іх, але смела жывуць там на месны, бо думаюць, што людзі не зробяць ім шкоды, бо няма за што рабіць ліха, калі яны ніколі ў вёсцы не рабілі нічога кепскага. Але зрабілі памылку, бо людзі заўжды робяць ліха другому ні за што, а так сабе. Жывуць разбойнікі ціха і не чакаюць ліха. А тут паны да началства сагналі людзей са ўсяе акругі, прыгналі маскалёў да казакоў. Акружылі тыя ўвесь оступ да давай калаціць. Бачаць разбойнікі, што хочуць іх палавіць, от яны й схаваліся ў зямлянку да там і сядзяць ціхенька, баццэ іх і няма. Бегаюць маскалі да казакі па ўсяму лесу, поруцца ў кустох, а ў лом да каладзь, дзе была зямлянка^ і не паглядзелі. Перапаролі яны немаль увесь лес — няма разбойнікаў, баццэ яны ў зямлю праваліліся ці схаваліся ў воду. А яны вылезлі сабе з зямлянкі да пазіраюць праз лом, пазіраюць да матаюць на вус, што маскалёў да казакоў водзяпь па лесу тыя людзі, што жывуць у маленькай вёсцы.