• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Аднажды купецкая дочка ішла ў баню са сваімі нянюшкамі і мамушкамі, прыказчык пашоў услед за ёю і гаворыць на яе:
    — Ну, я з вамі памыюсь!
    Ана гаворыць:
    — Ах, какая у вас совесць мыцца з дамамі!
    — Ну, нічога, я памыюся!
    Вот яна намыліла етаму прыказчыку галаву, кацёл у печкі кіпеў белым ключом, яна яму намыліла глаза, штобы ён нічога не відаў, схваціла кацёл і выліла яму на голаву — сама пабегла дамой.
    — Врэш, дурак, няпраўда! — гаворыць лысы прыказчык.
    — Ну, гаспада, тысячу рублёў: казка перабіта!
    Вот прыказчык і ўплаціў тысячу рублёў, а батрак стаў расказваць:
    — Вот прыказчык еты лячыўся цэльны год, а яна яму цэльны год на глаза не паказвалася. Патом ён, кагда вылечыўся, сказаў:
    — Ну, ты мне галаву абварыла, ну, я цябе пагублю!
    Напісаў ён пісьмо к яе атцу і напісаў ён у ім:
    — Ваша дочка балуецца: ні згароды, ні забору не глядзіць.
    Ацец яе падумаў, што ета праўда, прыслаў свайго сына, a яе брата, штоб распарадзіцца ёю. Прыехаў яе брат у ноч, сястра спугалася, а брат падумаў, што яна вінавата, узяў шаблю і павёў яе ў роў. Там ён яе хацеў шабляю ўбіць і гаворыць:
    — Сястра, прызнайся ва ўсём!
    Ана гаворыць:
    — Воля твая, брат, я нічога не знаю!
    Ен замахнуўся, хацеў ёй адрубіць голаву, а яго как ударыла святым духам, ён праляжаў час. Другі раз хацеў ударыць — праляжаў два часа, трэці раз хацеў ударыць,— яго как ударыла, то ён праляжаў тры часы. Устаў і гаворыць:
    — Ну, сястра, прызнайся: нячыстага духа ты знаеш ілі бог не дапускаець?
    Яна яму атвячала:
    — Брат, воля твая: я нічога не знаю!
    А купечаскі сын (яе брат) гаворыць:
    — Урэш! Няпраўда, мужык.
    — Ну, гаспада каралі, тысяча рублей — патаму казка перабіта!
    Брат яе ўплаціў тысячу рублей.
    Батрак гаворыць:
    — Тада яе брат гаворыць: «Ну, сястра, ідзі куды відзіш, а я атцу скажу, што атрубіў табе галаву». Пайшла яна, куды глаза глядзяць, і зайшла ў чужое каралеўства. Прыйшла к мору. Кала мора была глыбокая яма, а кругом ямы расло дванаццаць дубоў. На ту пару чужаземны каралевіч ганяў зайцаў. Сабакі ўвідалі ету нагую жэншчыну, бросілісь на яе. Ана спужалася і бросілася ў яму і лягла ніц. Сабакі ў яму не лезуць, a кала ямы ходзяць і брэшуць. Каралевіч наязджаець на ету яму і відзіць, што там ляжыць нагі чалавек. Ен гаворыць:
    — Какой ты чалавек: мужчына ілі жэншчына? Какога ты роду ёсць?
    ■— Я жэншчына, а роду купепкага.
    Ен і гаворыць на яе:
    — Вылязай!
    -— Ах, ваша вялічаства, я нага! Бросьце мне свой сюртук, то я выду.
    Бросіў ён ёй свой сюртук. Ана адзелася і вышла. На ліцо ана каралевічу панаравілась. Ен ёй вялеў падаждаць, а сам паехаў і купіў ёй усю адзежу. Ана адзелася, сурадзілася, нарумянілася, і яму ана панаравілася. Прывёз ён яе дамой і спісаў з яе партрэт. Улюбіўся ў яе ён сільна, глядзеў на партрэт і не наглядзеўся.
    Папрасіў у сваіх радзіцеляў багаславення і на ёй жаніўся. Скора пасля таго каралеўская жана забярэменела.
    Ат цара Юрыка ў горадзе Ірыславе праізашла вайна, мужу яе нужна было туда ехаць на савет усіх каралёў. Ен паехаў, a распараджацца аставіў маладога сіната. Малады сінат увідзеў яе красату, улюбіўся ў яе. Адзін раз, када ана ўжо радзіла, ён пашоў к ёй. А ў яго для боку вісела палушабля. Ен прышоў к ёй у спальню, а ана гаворыць:
    — Ваша сіяцельства, зачым вы ка мне прышлі,— вы відзіце, у каком я палажэніі?
    Ён рассердзіўся, выхваціў палушаблю, уторнуў у етага рабёнка і бросіў яго аб пол. Тада яна гаворыць:
    — Ну, малады сінат, падажджы ты тут, а я пайду на кухню абмыюсь, тада і прыду.
    Ана схваціла сваю адзежу і пабегла ў поле. Ад страху ана бегла ўсю ноч і забегла за 100 вёрст. Утрам ана ўвідала гарэлы вяз дуплісты. Ана ў яго ўлезла, патаму што баялася сінатара, штобы ён не здзелаў за ёю пагоні. Ён здзелаў пагоню, распусціў усю вармію, і сам сінат іскаў яе, но не нашлі яе нідзе. Рана павутру іграў пастух у трубу і выганяў скот у поле. Ана вылезла з дупла і адправілась к пастуху. Падашла і гаворыць:
    — Пастух, давай з табою барышы дзелаць!
    — Какія?
    — Давай памяняемся адзежаю!
    Пастух не саглашаўся, но яна яму прыплаціла дзенег і ён ёй аддаў сваю адзежу: жупан, лапці, цясемку, каўпак валены — яна яму аддала сваё плацце. Прышла к старому свайму двару атцоўскаму і нанялася ў свайго атца ў батракі.
    — Здрастуйця, гаспада!— Яна збросіла каўпак, каралевіч стаў сваю жану цалаваць, а лысага прыказчыка і яе неміласерднага брата расцярзалі. Уехала ана са сваім мужам у сваё каралеўства і цяпер там жывець.
    184.	ВЕРНАЯ КАРАЛЕВА
    Было два каралі, і паднялі яны між сабой вайну. А трэці кароль пайшоў у дапамогу аднаму з іх і заваявалі абодва другое каралеўства. I вось кароль-пераможац кажа да свайго дапаможніка:
    — Чым табе адплаціць за тое, што дапамог мне заваяваць каралеўства?
    А ў гэтага караля была дачка харошая, а ў яго дапаможніка быў сын Пётр, прыгожы хлопец. Бацькі парашылі ажаніць іх і зрабіць Пятра каралём у заваяваным каралеўстве. I справілі вяселле.
    Гэтаму новаму каралю Пятру хутка абвясцілі вайну. Паехаў ён на фронт, і жонка засталася адна. Тады ўлюбіўся ў яе галоўны міністр, а яна яму адмовіла. За тое, што паслала яго к чарцям, ён напісаў Пятру, што каралева стала гуляць. Пётр адпісаў:
    — За гэтыя справы пасадзіць яе ў астрог.
    Міністр падышоў да каралевы другі раз. Яна зноў не захацела яму ўступіць, і ён пасадзіў яе ў турму. А яна была ад мужа ў цяжары і ў астрозе нарадзіла хлопчыка. Міністр напісаў Пятру, што яна радзіла ад кавалера, і Пётр загадаў:
    — Расстраляць яе.
    Міністр зноў падышоў да каралевы і стаў пагражаць ёй. Яна і на гэты раз паслала яго к чарцям. Тады ён сказаў катам, каб завялі яе ў лес і забілі. Калі прывялі яе з дзіцём у лес, яна ўмаліла пакінуць іх там. I каты замест іх забілі сабаку і шчаня і прынеслі ў палац сабачыя языкі на блюдзе. Міністр зараз паведаміў караля (паслаў веставога).
    — Ваша жонка забіта. Каты прынеслі яе язык на блюдзе.
    Тым часам каралева знайшла ў лесе пячору і паклала там дзіця, а сама пайшла збіраць ягады. Калі вярнулася, трэба было карміць малаком, але каралева згаладала, і малака ў яе не было. I вось раптам прыбег да пячоры алень з велькім вымем. Каралева ўзяла камень накшталт чэрапа, падаіла аленя і пакарміла дзіця.
    Восенню ў лесе стала холадна. Тады каралева знайшла здохлую казу (ваўкі разарвалі) і апранула дзіця ў шкуру. Але сама яна захварэла ад холаду. Хлопчык тады ўжо гаварыў. Яна дала яму пярсцёнак і браслет, каб гэта яму за дакумент было, а сама памірала. Калі яна захрапла, хлопчык плакаў. Але ў яе дыханне нейк сарвала, і яна стала вылечвацца.
    А Пётр перамог на вайне і прыехаў дамоў. Зараз ён зайшоў у пакой, дзе засталося паўшклянкі чаю, што жонка піла. Бачыць ён, што астаўся ад жонкі адзін толькі гэты ўспамінак і засумаваў. Узяло яго за душу, як багатага. Стаў ён з тых пор думаць аб забойстве жонкі, і ніколі яму на душы не разыграецца. А людзі любілі яго: добры ён быў кароль для людзей. I вось яго пачалі развясельваць палкоўнік і генералы, а ён сумаваў.
    Аднойчы прыйшоў палкоўнік яго любы і запрапанаваў яму паехаць на паляванне. Палкоўнік кажа:
    — Там развесялішся.
    На паляванні каралю папаўся на вочы алень. Ен прыціснуў шпорамі каня і пагнаўся за аленем і некалькі стрэлаў даў. I скакаў ён па пушчы з сабакамі па слядах удагон. Гэты алень проста ў пячору ўскочыў і схаваўся з вачэй. Сабакі дабеглі да пячоры і брэшуць — баяцца лезці туды. I Пётр прыскакаў і стаў крычаць. Яго самога страх браў лезці ў пячору (хоць з стрэльбай —усё роўна).
    Тады каралева, якая вылечылася ўжо, вылезла з пячоры, а ён падумаў, што паказалася здань і перакрыжаваўся.
    — Госпадзі, пусці мяне жывога. Я табе не вінаваты — гэта мой міністр забіў.
    Тады яна кажа:
    — Пётр, я твая жонка. Я не забіта. Мяне пусцілі жывую, і табе каты аддалі ў знак маёй смерці сабачы язык.
    Яна знімае пярсцёнак і дае яму. У караля дух адыйшоў і абняў ён яе, пацалаваліся. Яна запрасіла яго ў пячору і паказала хлопчыка. Ён агледзеў сына, выняў з торбачкі пячэнне, цукеркі, пачаставаў яго. Потым вышаў і затрубіў у трубу, каб з’язджаліся паляўнічыя ў адну кучу. I ўсе з’ехаліся ля гэтай пячоры. Пётр паслаў тады ў горад веставых, каб прырыхтавалі для каралевы і хлопчыка адзенне.
    Пакуль веставыя ездзілі па адзенне, яны селі есці і коням авёс засыпалі. Алень разам з хлопычкам вышаў з пячоры і нікуды ад яго не адыходзіў. Каралева казала, каб аленя не чапалі: гэты алень іх кармілец быў.
    Хлопчык ніколі не бачыў коней і паляўнічых і пытаецца:
    — Мама, чаму ў гэтых людзей і жывёл усё блішчыць? (А гэта золата і срэбра на адзежы і збруі блішчала).
    Калі сталі варочацца ў горад, алень з імі пайшоў. I вось прыехалі яны ў палац, і аленя змясцілі ў асобным пакойчыку, але ён доўга не жыў: быў ён сцерзан і памёр. А міністра (аб здрадзе яго Пётр усё ўведаў) расстралялі. I стаў кароль Пётр жыць з каханай жонкай і сынам. Я чуў аб іх, але сам не бачыў.
    185.	КУПЕЦ УВОЗІЦЬ ПРАЧКУ НА КАРАБЛІ (ЯЕ МУЖ I СЫНЫ ШУКАЛІ ЯЕ ДА РАЗБЛУДЗІЛІСЯ ПА РАЗНЫМ ВАСТРАВАМ)
    Па случаю прачка з купцом і радня яе сходзяцца ўмесце, купца к расстрэлу прысудзілі
    3 заграніцы купец прыязджаець к партоваму гораду, пасылаець прыказчыка свайго атыскаць харошую прачку бяллё перамыць.
    Прыказчык пайшоў у горад, паказалі яму харошую прачку. Он спугаўся той прачкі: думаў, што ета барыня какая ілі асоба: красавіца із сябе. Прыходзіць апяць назад к купцу і гаворыць:
    — Кала мяне пасмяялісь верна: паказалі мне прачку — як прыйшоў пасматрэць на яе, ета не прачка — ета какая ні на есцьасоба разадзетая.
    I гаворыць хазяін прыказчыку:
    — Ты дурак, адчаго ты ёй не сказаў ета? Харошая прачка!
    Пайшоў втарой раз за ней і гаворыць, прышомшы, ёй:
    — Просіць купец прыціць у карабль, забраць гразнае бяллё,. перамыць і павыгладзіць.
    Прачка ідзець нямедленна ў карабль. Купец на яе красату і ум улюбіўся ў яе, ана забрала ўсё гразнае бяллё, панесла дамоў, перамыла, перагладзіла і пасылаець свайго мужа:
    — Пайдзі ў карабль, скажы куппу, што бяллё гатова! Вот сколька дзенег заработала — прышліце прыказчыкам, бяллё палучыце!
    От і гаворыць мужу яе купец:
    — Штоба прынесла ў карабль сама прачка!
    А када прынесла ў карабль, так начаў перасматрываць бяллё, а рабочым прыказаў, штоба адправіць карабль у пуць.