• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Круль згадзіўся. Тады ён зайшоў у каморку і сядзіць. Прыносяць яму есці. Тады ён палец адхіліў і кажа:
    — Ужо адзін ёсць.
    Гэты лакей паставіў яду на стол, а сам ходу. Прыходзіць на кухню і кажа:
    — Так яго халера вазьмі — пазнаў мяне.
    Тады другі лакей кажа:
    — А, можа, мяне ён і не пазнае?
    I пайшоў да «ксяндза».
    Прыходзіць да яго. Шавец гэты і кажа:
    — Вось другі ёсць!
    Лакей паставіў на стол яду і ходу. Прыбягае на кухню і кажа: — Вось ведае, на мяне сказаў: «Другі ёсць».
    I гавораць першы і другі да трэцяга лакея:
    — Цяпер ты ідзі. Калі скажа на цябе,— пойдзем прасіцца. Прыходзіць да «ксяндза» трэці лакей, і «ксёндз» кажа:
    — Трэціўжоёсць.
    Кінуў лакей тарэлку на стол і пабег.
    Прыходзяць усе трох да яго і просяцца:
    — Мы ўкралі! He губіце нас, не кажыце крулю.
    I паказваюць «ксяндзу» крулеўскі пярсцёнак.
    Ен пытае:
    — Індык у вас ёсць?
    — Есць чорны індык.
    — Завярціце гэты пярсцёнак у хлеб і дайце праглынуць індыку. Тады круль нічога не будзе ведаць аб вас.
    Падзякавалі лакеі ксяндзу і пабеглі задаволеныя. А «ксёндз» ідзе да круля і кажа:
    — Я дазнаўся, дзе пярсцёнак!
    — Дзе?
    — У чорным індыку.
    Зарэзалі індыка і знайшлі пярсцёнак.
    Тады круль дараваў яму вельмі вялікія грошы і зрабіў яго галоўным каралеўскім ксяндзом.
    Прыходзіцца шаўцу адпраўляць імшу, а ён нічога не ведае. Дык ён давай прасіцца ў круля, каб той дазволіў яму жыць у кляшторы. Круль пусціў «ксяндза» ў кляштор.
    Вярнуўся шавец да жонкі ўжо без ксяндзоўскага адзення і стаў жыць багата.
    176.	ШАПТУХА
    У якомсь сяльцы жыла старэнькая баба. Была яна адна, бы тая былінка ў полі. Усе яе крэўныя да сваякі даўно паўміралі, a яна як асталася, дак і ліпіць, як тое гнілое да старое дзерава. Сяльцо было маленькае, мо якіх дымоў дзесяць. На самым канцы стаяла бабіная хатка. Яна была такая старэнькая, як і сама баба. Скрывілася да зморшчылася баба, пакрывілася і яе хатка. Нашоўся якісь добры чалавек, што нарабіў у бабінай хатцы падпорак да аблажыў яе загатаю; от і стаіць старэнькая, абросшая мохам, бы яе хаджайка, хатка, стаіць і не варухнецца, бо не ведае, ў які бок паваліцца. Назбірае баба шчэпачак да цурбалкаў, падтопіць у печцы да й апекаецца перад полымем. Ведама, на старасці дак і ўлетку холадна. От так і жыве сабе старэнькая баба: калі е што, то з’есць, а калі няма, дак і так абойдзецца. Да й колькі ёй трэба? Дасць хто-кольвек асушкаў хлеба або бульбы, от баба размочыць скарынку да й пасмокча яе трохі бяззубым ротам, а бульбу спячэ ў прыску да й есць. От гэстым і жывілася тая баба ўжо пэўне гадоў з сарачню. Бачыце, ёй ужо было можа больш, як гадоў сто.
    Мо яшчэ доўга б пражыла так тая баба, але от раз ехаў праз тое сяльцо тамашны пан, убачыў ён старэнькую бабу да й здзівіўся, што яна так доўга жыве.
    — Хіба ж ты, бабка, яшчэ жыва? — пытае пан.
    — Жыва, паночку, мой саколіку... От не дае бог смерці...
    — Як жа ты жывеш?
    — Якое маё жыце, паночак мой дарагенькі! Як так жыць, то лепей гніць: зарабіць — няўздолею, а дзеткі і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Некаму і вады падаць.
    — Чаму ж ты, баба, не шэпчэш або не варожыш?
    — He ўмею, мой лябедзіку.
    — Слухай, баба, я цябе навучу.
    — Навучы, мой саколе ясны, навучы, каб і я не дарам свет займала.
    Пан прыхіліўся к вуху да й кажа бабе:
    — От як пазавуць цябе к хвораму, то ты пахукай трэйка на яго да й шапчы: «Сіголаў жыў, сіголаў не». Пашапчы о гэ трохі, дай яму выпіць вады, то ён і паправіцца. А калі памрэ, то сіголаў яго бяры. От за тое цябе будуць карміць і паважаць.
    Падзякавала баба пану да й пачала шаптаць, пачала людзей ратаваць. Але каму ні пашэпча, кожын ачуняе.
    Пайшла прачутка мо па ўсяму свету, што аб’явілася такая баба, такая шаптуха, што яна вельмі добра лечыць людзей і гаўяда. Да й не толькі лечыць, але і ўсё ўгадвае. Павалілі к той бабе людзі адусюль, нясуць і вязуць той бабе ўсялякага дабра. Жыве сабе баба анігадкі. Тым часам той пан, што навучыў бабу шаптаць, чуе аб тым да толькі смяецца сабе ціхенька з дурных людзей. Але ось пайшоў якась той пан на паляванне, многа ахвоціўся, спацеў да пакрычаў праці ветру, от і зрабілася ў яго ў горле скула. Пан к дахтуром — куды там — от, от скула задавіць і толькі. Жонка кажа, каб пазвалі тую слаўную бабу, а пан і слухаць не хоча, але, нарэшце, як прыперла ліха, дак згадзіўся, каб пазвалі і тую бабу. Прыйшла баба, а пан ужо чуць дыхае. От давай баба хукаць да шаптаць.
    — Сіголаў жыў, сіголаў не.
    Прыслухаўся пан да як учуў, што баба шэпча тое, што ён яе навучыў, дак яго апанаваў такі смех, што не можа аж вытрымаць. А баба шэпча да шэпча. Слухаў, слухаў пан да як зарагоча — дак скула ў горле і трэснула. От і выздаравеў пан і давай дзякаваць той бабе, што адратавала яго ад смерці.
    — Ці ж ты, бабка, усё так лечыш? — пытае пан.
    — Эге ж, мой саколіку, усё так.
    — Ну, а як жа ты, бабка, угадваеш?
    — Угадваю, бо так бог дае.
    — Адгадай жа, баба, што ў мяне ў руцэ.
    — Папаўся, жучку, у панскую ручку,— шчыра прамовіла баба.
    Яна, бачыце, спужалася, што не ведае, як адмовіць пану на яго пытанне. Тым часам пан раптоўна да й кажа:
    — А няхай цябе, баба, багі кахаюць, як жа ты добра адгадваеш.
    Пры гэтых словах пан расшчапіў руку да й паказаў, што ў яго ў жмені жук.
    Дак от як шаптала да варажыла тая баба. Яна рабіла і людзям пажытэчне і сабе ўжытэчне.
    177.	ПАН I МУЖЫК
    Быў адзін вельмі добры маёнтак. Зямлі — як вока схваціць, а зямля добрая, зраджайная, от, здаецца, пасадзі дзіця, дык і тое Еырасце. А сенажаці мурожныя да берагі — сена некуды дзяваць. Двор каля самае ракі. Будынак — палацы. Дабра аж будоўля ломіцца. Кругом сад, быццам у раю. Такая пану жытка, што і паміраць не трэба. Але што паны, яны заўжды ад дабра круцяцца. Так і той пан. Прыедзе, бала, ў двор, бегае, бы шалёны, да крычыць на камісара, лае дворню, а тыя жаляцца на нашага брата-мужыка. А, ведама, так заўжды, што калі што не так, дык вінават мужык.
    — А даць яму сто гарачых,— крычыць пан.
    От табе і ўся справа. Толькі тагды трохі супакоіцца пан, як прыдуць к яму ў двор тыя дзеўкі, каторых хочуць людзі браць. Там была, бачыце, такая павядэнца, што пакуль дзеўка не сходзіць к пану, датуль няможна рабіць вяселля. От, бала, нагоняць к пану дзявок цэлую чэраду, бы авец, а ён бярэ ці к сабе, пі гасцям. От пакруціцца пан з тыдзень ці больш да й зноў паедзе чорт ведае куды. Кажуць, ён усё ездзіў у Аршаву ці за граніцу. Яго лёкай раз падвыпіў, дак казаў, што ў пана быў такі другі маёнтак, але ён прайграў яго ў карты. Мо хлусіў, а мо і праўда. Толькі ось раз вельмі доўга не было пана. Розна гадалі людзі. Другія пайшлі гаманіць, што ўжо саўсім не будзе пана, што нас возьмуць у казну ці саўсім пусцяць на волю. Толькі быў у нас адзін п’янчужка, дак той праўду казаў, што балота без чорта не будзе, адзін загіне, дзесяць будзе. Дак тое на праўду і выйшла.
    От якась перад Сёмухаю сагналі людзей у двор. Сышліся яны на дзядзінец, сядзяць, пакурваюць сабе люлькі да гамоняць
    аб том, аб сём. Ужо сонейка паднялося да й пачало каціцца долу, а яны ўсё сядзяць да чакаюць ведамосці, нашто іх сагналі. Усхапіўся той п’янчужка да й кажа:
    — Хоць бы далі па чарцы гарэлкі чарвяка замарыць, ато штось каля сэрца от так і завіло.
    Пачалі людзі шуткаваць да смяяцца, от дзень і хутчэй прайшоў. Зірнулі яны, аж ужо й сонейка нізка, вечар блізка. Выйшаў камысар да й вялеў прыходзіць назаўтра раненька.
    — От жа дарам прапаў дзень, баццэ свінні з’елі,— кажуць людзі да й цягнуцца хто ў карчму, а хто да гасподы, бо ўжо духі падвяло.
    Хадзілі так людзі без дайрацы мо колькі дзён, нарэшце вось і прыехаў асэсар і з ім якісь незнаёмы пан. Пайшлі яны ў пакоі да й пачалі сабе сілкавацца. Ведама, панам часу многа, а што людзі дарам пятрэюць, дак ім клопату мала. Але ось ужо перад самым вечарам выйшаў к людзям асэсар з камысарам і новым панам, перачытаў якісь паперак да й кажа:
    — От вам новы пан. Слухайце яго да шануйце, то і ён не пакіне вас, а будзе вам як бацька.
    Тут падалі коней. Асэсар сеў да й паехаў, а новы пан забраў камысара да й пайшоў з намі на поле. Толькі выйшлі мы з варот, от і пачаў пан аглядаць поле да рахаваць, які гатунак грунту. А поле было ўзорана там яшчэ аб восень на зяб да так і засталося не засеяна. Ведама, за зіму ралля зраўнялася, баццэм і не ворана. Ускочыў пан у сваіх ляксаваных ботах на кратавенне да й праваліўся па самыя костачкі.
    — От добрая зямля,— кажа ён камысару.
    -— Але,— добрая,— адказвае той.
    Пачаў пан пытаць старых людзей, якое тут лепш сеяць збожжа, а тыя кажуць, што як бог дасць, дак усялякае зародзіць. Схіліўся тут пан, узяў у жменю зямлі да й палажыў яе ў губу, нібыта смакуе, на якое збожжа лепш абярнуць. Пазіраюць людзі, што пан языком выбірае зямлю да па смаку пробуе, што на ёй добра зародзіць, да толькі смяюцца з дурнога пана. Яны думаюць, што пан толькі чмуціць, нібыта па смаку мажэ пазнаць добрую зямлю. От пакаштаваў пан зямлі да й зноў пытае людзей, якое збожжа тут лепш зародзіць. Маўчаць людзі да толькі пазіраюць адзін на другога. Але ось выскачыў той п’янчужка да й кажа:
    — He, паночку, дарэмная хватыга! Толькі тагды ад зямлі пазнаць смак можаш, як на яе гною паложыш.
    178.	ЯК СТАРЫ, ХОДЗЯЧЫ У ШКОЛУ, ГРОШЫ НАЖЫУ
    У даўнія часы адзін селянін працаваў у пана. Звалі яго Апанас. Знаў ён толькі сваю працу, а пан, нічога не робячы, камандаваў ім. Аднаго разу Апанас араў у полі. Прыходзіць пан да яго. Ен пытае ў пана:
    — Чаму гэта я вось працую, ару, а вы, паночку, ходзіце без ніякай працы?
    Пан адказвае:
    — Я хадзіў у школу, вучыўся на гэта.
    Апанас думае сабе:
    — Дык і я пайду ў школу.
    А гадоў яму было пад пяцьдзесят.
    Прыйшоў ён у школу. Настаўнік паглядзеў на яго і пытае:
    — Што скажаш, дзядзька?
    — Я прыйшоў вучыцца.
    Настаўнік кажа:
    — Позна!
    Апанас думае:
    «Ну, калі я запазніўся сёння, дык назаўтра раней прыду».
    Прыйшоў Апанас у школу на другі дзень. Другі ўжо настаўнік паглядзеў на яго і кажа:
    — Позна ўжо, стары, табе вучыцца.
    I яшчэ тры разы прыходзіў Апанас у школу, і кожны раз настаўнікі яму казалі:
    — Позна!
    А працу ў пана ён ужо кінуў. Пайшоў ён у лес і гаруе.
    — Што рабіць?
    Бачыць — ляціць пустая карэта панская. Коні заўважылі нешта, спалохаліся, разняслі карэту, а пан з фурманам і чамаданамі павыляталі.