Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
А дзяк хлопцу сказаў яшчэ ўперад: калі, нябож, хто будзе ісці па вала, то ты і ўцякай.
Мужык пайшоў, куды бацька казаў, і найшоў свайго вала. Найшоўшы, прыйшоў к папу, падзякаваў яму і пяць рублёў адДаў.
Поп з дзякам, узяўшы грошы, давай папіваць. Як грошай няма, а выпіць трэба, то дзяк і пойдзе на промысел: у аднаго авечку ўкрадзе, у другога свінню альбо перажане ў другое сяло, дак і ідуць к папу да грошы і нясуць, a non усё вычытывае. Так доўгі час і пражывалі да гарэлку папівалі.
Ось раз фурман, лёкай да кухар укралі шкатулку з грашамі ў свайго пана. Пан, пачуўшы, што non усім вычытывае, вялеў запрэгчы трое коней у буду да і паслаць па папа. Прыяжджаюць. A non п’яны, аж очы пачырванелі ад гарэлкі, як буракі.
— Прасіў пан, каб бацюшка прыехалі к нам у двор,— гаворыць фурман.
Поп зараз кудры свае прычасаў, раску надзеў святочную, сеў у буду да і паехаў. Прыяжджае. Пан стаў яго частаваць да і кажа:
— Я чуў, бацюшка, што вы памагаеце людзям у няшчасцях. Памажыце і мне. У мяне грошай многа ўкралі. Калі толькі вы мне іх, бацюшка, выявіце, то я вам за гэта дам пшаніцы вазоў два і тысячу рублёў грошай.
— Цяпер, пане, я не магу, дома ксёнжка ў мяне, прыдзецца, можа, і цэлую ноч сядзець.
А сам сабе і думае, як бы скарэй з двара ўдраць (бо дзяк не ўкраў, то ўгадаць няможна).
Пан сказаў:
— Добра! Заўтра я прышлю за вамі.
I вялеў адвязці папа дадому.
Прыехаў non дадому, пазваў к сабе дзяка, расказаў яму ўсё да і кажа:
— Прапалі мы цяпер з сваею штукаю. Мы ж не можам адгадаць, хто ў пана грошы ўкраў. Трэба ўцякаць нам, дзячэ, з гэтага сяла.
Дзяк і пытае:
— А калі ж мы будзем уцякаць?
— От да вечара пасядзім,— гаворыць non,— да дапівацьмем гарэлку, а як заспявае певень раз да другі раз, да трэці, дак мы і дадзім цягу з сяла, бо пан як данясе архірэю, што мы людзей абманываем, то будзе нам абодвым.
— Добра!—кажа дзяк.— Ты ізноў там будзеш папом, а я дзякам.
Прыйшла і ноч. A non з дзякам сядзяць, за гарэлкаю балаКаюць.
Фурман, лёкай да кухар бачылі, што non быў у двары, дагадаліся, што non будзе варажыць, да і зачалі змаўляцца пайсці к папу, як паны ўлягуцца, да і папрасіць яго, каб нічога не гаварыў пра тое, што яны ўкралі грошы ў ііана.
Як толькі паны заснулі, дак яны ў двор к папу і вайшлі. A non з дзякам папіваюць сабе гарэлку. Фурман і падыйшоў к акну, а певень «куку-рэку!». От non і кажа:
— Дзячэ, дзячэ, ужо ёсць адзін!
А фурман, пачуўшы гэта, падумаў, што non пазнаў. Прыбег к таварышам да і гаворыць:
— Поп,— кажа,— пазнаў да й сказаў, што ўжо ёсць адзін.
— Пайду і я паслухаю,— гаворыць лёкай.
От яны і ўдвух пайшлі пад акно. Падходзяць, а певень «кукурэку!» другі раз. Поп і кажа:
— Дзячэ, дзячэ, ужо два!
Фурман і лёкай са страху к трэйцяму да і кажуць, што пазнаў, што і абодва прыйшлі.
— Хадзем,— кажа,— утрох,— гаворыць кухар,— паслухаем.
Падыйшлі яны ўсе тры, а певень «куку-рэку!» у трэці раз. A non і кажа:
— Дзячэ, дзячэ, ужо ўсе тры.
От яны, цоп! да ў хату. Поп іспужаўся, думаў, што гэта па яго прыслалі з двара. А яны яму бух у ногі.
-—■ Бацюшка, не выказывайце пану, што грошы ўкралі-. Мы вам дадзім за гэта па трыццаць рублёў усе ўтрох, толькі не выказывайце нас.
Поп вазрадаваўся да і пытаецца:
— А дзе ж вы дзелі грошы?
— Мы іх закапалі ў стайні, у другом стаяне ад дзвярэй.
— А вы ж грошай нічога не ўзялі, цэлы яны ўсе? — пытае non.
— Нічога, бацюшка, усе цэлы, як мы іх укралі, так і закапалі.
— Ідзіце ж вы дадому, я вас не выкажу.
Пацалавалі яны ўсе ўтрох у руку папа і выйшлі з хаты.
Поп сабе і думае: «Папаў жа я шчасце».
Да і будзіць дзяка, каторы і заснуў пад сталом:
— Уставай, дзячэ, будзем піць гарэлку да самага дня. Наша ўзяло!
Назаўтра non яшчэ спіць, а ўжо пан прыслаў чацвёрку коней з будаю. Праснуўся non, умыўся, узяў кнігу тоўстую да і паехаў у двор. Прыходзіць non у пакоі да і кажа:
— Вычытаў, пане! Знайшліся грошы панскія!
Пан ад радасці давай папа частаваць, a non не стаў гарэлкі піць да кажа пану:
— Дайце мне двух работнікаў.
Далі. От ён і пайшоў з імі ў стайню. Разлажыў сваю кнігу тоўстую. Паглядзеў, пабарматаў да і кажа:
— Ну, капайце тут, у другом стоенку.
Пракапалі. От і грошы знайшліся. Пану ўжо трэба даваць папу два вазы пшаніцы і тысячу рублёў грошай. Пшаніцы то нішто, а тысячы рублёў шкода зрабілася пану. «Як бы тут зрабіць,— думае пан,— каб тысячы не даць». Ляціць жук, пан і ўхваціў жука ў руку. Вярнуўся ў пакоі і гаворыць папу:
— Бацюшка, згадайце, што ў мяне ў руцэ? Як узгадаеце, то я тагды ўжо аддам усё, што дакляраваў, да яшчэ і гарэлкі прыбаўлю.
Поп пачасаў сабе галоў да гаворыць:
— От то ж папаўся жучку ў панскую ручку!
А пан і не знаў, што non Жукоўскі завецца да і кажа:
— Справядлівы вы, бацька-угадзька.
Паказаў яму жука да і кінуў на землю.
Нечага рабіць пану. Трэба аддаваць тое, што дакляраваў папу.
Насыпаў пшаніцы два вазы, даў тысячу рублёў грошай і нескалька вёдзер гарэлкі, падзякаваў яму да і адправіў папа дадому. Поп, прыехаўшы дадому, пазваў дзяка да і гаворыць:
— Удалася і гэта нам штука, будзем цяпер піць да гуляць да панскую шкатулку памінаць.
174. ЯШЧЭ ПРА ПАПА I ДЗЯКА
Як былі ў адной цэркві non ды дзяк, такія бедныя, што ім і есці нечага было. Вот раз дзяк і кажыць папу:
— Будзем мы з вамі, бацюшка, коней красць: я ўкраду, а вы выскажыцеся, што ўмееце адгадаць, дзе яны, толькі барыш папалам.
Вот і сталі яны так дзелаць: дзяк украдзець, a non адгадаець, дзяк украдзець, a non адгадаець. На тую бяду прапаў у царэўны персцень дарагі. Іскалі яго ўсюды, ды нійдзе не маглі найці. I пачуў гэта цар, што ёсць non такі ўгаднік. Вот ён і патрэбаваў, каб яму папа таго даставілі. Ну, даставілі, а цар яму і кажыць:
— Ну, адгадывай, а не адгадаеш, смерць табе, значыцца.
Поп тый сабе тады і думаець:
«Во калі бяда мая! Усё роўна паміраць прыходзіцца!»
Папрасіўся ён, каб яго на тры дні ў асобным пакоі заставілі. Запёр ён дзверы дый стаў маліцца. Моліцца ды прыгаварываець:
— Было ж табе худа, Трабло, будзець табе хужы, Храбло.
А ў цара былі слугі Храбло і Трабло. Яны стаялі пад дзвярмі дый слухалі, як гэта non адгадываць будзець, адтаго што гэта яны персцень укралі. Вот як пачулі яны, што non кажыць: «Было табе худа, Трабло, будзець табе хужы, Храбло»,— кінуліся ў ногі папу:
— Бацюшка! He кажы ж ты нікому, што мы ўкралі.
А ён ім:
— А што, дзеткі, я ж дык і згадаў, што вы. Ну, упіхніце ж бы той пярсцёнак у рыбіну, што к царскаму сталу гатовіць буДУЦЬ.
Так яны і зрабілі. A non тады і кажыць цару:
— Персцень знайдзецца ў кішках у рыбіны, як будуць к царскаму сталу падаваць, каб беспраменна паглядзець, ці мая праўда.
Як толькі села за стол царская хвамілія, сеў з імі і non. I сталі падаваць разныя патравы, а на паследак падалі рыбу. Цар і сваёй рукой разрэзаў, глядзь, аж там пярсцёнак; здзіву даўся ён, a non і кажыць:
— А што, дзетка, відзіш, я ж дык згадаў.
Але цар усё гэта сам сабе не верыць: няго ж гэта можыць быць, што б ён згадаў?
Вялеў ён, каб на другі дзень прыгатавалі папу варону заместа пячыстага. Вот як толькі селі за стол, non гэта і кажыць сам на сябе:
— Во, ці думалася то вароне за царскім сталом быць?
А цар і закрычаў:
— Вой, ці ты ж згадаў!
■— А як жа, дзетка, во, я ж дык і згадаў.
Ну, як толькі ад’язджаць ужо папу таму, цар абдарыў яго золатам і серабром, запрог яму карэту, а пад сядзенне падсыпаў яец — усё сам сабе думаець: ці згадаець то ён, што на яйцах сядзіць?
Поп сеў дый кажыць сам на сябе:
— Во, цяпер сяду, як курыца на яйцах.
A nap тады:
— Вой, ці ты ж узноў згадаў!
— А як жа, дзетка, дык і казаў, што згадаю.
175. ЯК ШАВЕЦ ГАЛОУНЫМ КСЯНДЗОМ СТАУ
Быў адзін шавец. Кожны дзень ён гарэлку піў. Жонка просіць яго:
—Кідай гарэлку піць. Схадзі да ксяндза спавядацца.
Ен падумаў: «Хоць раз трэба да касцёла схадзіць».
I пайшоў шавец да касцёла, паспавядаўся і ідзе зноў дахаты. Ідзе ён каля карчмы і захацелася яму гарэлачкі выпіць. Стаў па кішэнях шукаць.
— Есць саракоўка! Трэба выпіць.
Ен заходзіць у карчму. Выпіў і зноў пайшоў — ківаецца, бо п’яны. Хутка зваліўся ў канаву і заснуў там.
А ў гэты час укралі ў круля дарагі пярсцёнак, і круль аб’явіў, каб усе ксяндзы з’ехаліся да яго і дапамаглі яму сваімі малітвамі ірадамі знайсці зладзеяў.
Вось ідзе да круля той ксёндз, што спавядаў шаўца. Глядзіць — ляжыць гэты шавец у канаве.
«Ну,— думае ксёндз,— зраблю я з гэтым шаўцом жарт».
Зняў ксёндз вопратку сваю і адзеў шаўца, а ў шаўцову вопратку сам адзеўся.
Шавец прачнуўся і сябе не пазнае, пытаецца:
— Ксёндз я ці не ксёндз?
I думае: «Прыйду дамоў і паздароўкаюся з жонкай. Калі яна мяне не пазнае, значыць, я ксёндз».
Прыходзіць дахаты. Жонка, як убачыла «ксяндза», прывітала яго і стала пытацца, ці не бачыў «ойцец духоўны» яе мужа ў касцёле.
Шавец сказаў, што не бачыў, і падумаў: «Не пазнала мяне жонка. Ну, вядома, я не шавец, а ксёндз».
Пайшоў ён на дарогу і хутка зноў зваліўся ў канаву — крыху выспаўся там. А гэтай дарогай ехалі ксяндзы з другога раёна. Бачаць — ляжыць ксёндз у канаве. Спыніліся ксяндзы, падышлі да яго і пытаюцца:
— Што з табой, калега, здарылася?
Шавец кажа:
— Вось галава закруцілася і ўпаў.
— А ты не чуў,— гавораць яму ксяндзы,— што круль аб’явіў, каб мы ўсе з’ехаліся да яго.
— He, ксяндзы, не чуў — праспаў.
— Ну, паедзем з намі да круля. А маеш ты кніжку?
— He, ксяндзы,не маю.
Далі яму ксяндзы кніжку, пасадзілі ў брычку і паехалі з ім разам да круля.
Прыехалі да круля. Круль завёў усіх ксяндзоў у залю і тады яны сталі маліцца, каб дазнацца, куды пярсцёнак дзеўся.
Круль падыходзіць да кожнага ксяндза, глядзіць, як ён моліцца. Падыходзіць круль да шаўца, аж ён дагары нагамі кніжку трымае.
Круль пытае «ксяндза», чаму ён так моліцца? А той гаворыць:
— Другія ксяндзы нічога не будуць ведаць, а я ўсё буду ведаць, бо я на ўсе чатыры бакі малюся богу, а яны моляцца ў адзін бок.
I стаў шавец вярцець кніжку на ўсе чатыры бакі і «маліцца».
Прыходзіць круль да міністраў і кажа:
— Усе разумныя ксяндзы ў маім крулеўстве, а адзін найразумнейшы: на ўсе чатыры бакі па кніжцы моліцца.
Скончылі ксяндзы маліцца, пайшлі на абед. Шавец кажа да круля:
— Мне дайце асобную каморку, каб я адзін абедаў.