• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Калі ён адплыў ад берага, узнялася страшэнная бура. Ён не спраўляўся кіраваць караблём, і гнала яго ветрам па цячэнню. Як толькі сціхла бура, ён ужо быў каля берага. Ен спыыіў карабль і пайшоў на бераг. Мясцовасць была незнакомая.
    Раптам ён убачыў дом і пайшоў да яго.
    Тут жылі невядомыя людзі, але яго прынялі добра, як сваяка.
    Устроілі яны баль, але на сталах была несалёная ежа. Давід пакаштаваў і кажа:
    — Прынясіце з майго карабля белага пяску і пасыпце ўсю ежу гэтым пяском.
    Яны так і зрабілі.
    Калі ўсё было зроблена, гаспадар пакаштаваў ежы, і яму вельмі спадабалася.
    Ён папрасіў Давіда, каб той аддаў яму соль, а за гэта ён насыпле столькі ж золата. Давід сагласіўся. Гаспадар выгрузіў тоны дзве солі, а яму насыпаў у карабль столькі ж золата. Давід быў вельмі рад. Праз некалькі дзён ён адправіўся дадому. Едучы назад пагода была добрая, і ён спакойна дабраўся дамоў. Дома думалі, што яго ўжо і на свеце няма, але калі ён прыехаў, усе былі рады.
    Давід расказаў дома, якое з ім адбылося здарэнне. 3 таго часу ўся сям’я пачала добра і разам жыць. Яны і цяпер недзе жывуць.
    183.	АБ КУПЕЧАСКАЙ ДАЧКЕ, ЯК ЯНА АТМСЦІЛА ПРЫКАЗЧЫКУ
    Была на роўным месце, как на баране, жыў купец багаты з жаіною. Доўгае ўрэмя не было ў іх дзяцей, яны сем лет маліліся богу. Радзіліся ў іх сын і доч, яны пабешчалісь на сем лет ехаць у манастыр богу маліцца. Дочке ўжо было 16 лет, а сыну было 14. Купец з жаною відзелі сон:
    — Ісполніце сваё абрыканіе: с’ездзіце ў манастыр маліцца богу.
    Яны ўсталі, памалілісь богу і сабралісь ехаць у манастыр на сем лет на богамаленне. Сына яны ўзялі з сабою, а дочку аставілі. Нанялі прыказчыка сматрэць за домам. У дочкі іх былі нянюшкі і мамушкі, штобы ёй волі не даваць. Прыказчык гэты не відаў яе ліца нікагда. Аднажды вытапілі баню, яна і ідзе са сваімі нянюшкамі і мамушкамі. Увайшла яна ў баню, а прыказчык за ёю ўслед. Прыказчык, увідаўшы яе красату, улюбіўся ў яе. Увайшоў за ёю ў баню і гаворыць на нянюшак і на мамушак:
    — Вы, дзевушкі, ступайце дамой, а з гэтаю дамаю памыюся я.
    — Ах, какая ў вас совесць, штобы мыцца са мною?
    — А, нічога. Памыемся.
    У гэтай бані стаяў у печкі на загнеткі кацёл з вадою, вада кіпела белым ключом. Развяла яна ў таз вады, прыказчык гаворыць:
    — Дайце я вас памыю!
    — А нет, упярэд я вас памыю.
    I ён сеў.
    — Ну, мыйце, а тада і я вас!
    Яна яму намыліла мылам голаву густа. (А яна яму намыліла галаву, штобы ён нічога не відаў). Узяла кацёл з вадою — как чубурахнець на яго. Яна сама пабяжала дамой. А гэты прыказчык скакаў там тры дні і роў, як карова. Валасы з галавы зваліліся далоў, стала яго галава гола, как калена. Ен, апомніўшыся, лячыўся цэлы год, а яна яму цэлы год не паказвалася на глаза.
    Ен і гаворыць:
    — Ну, не выскачыш ты ад мяне! Абварыла ты мяне варам, ну, і я цябе пагублю!
    Узяў і напісаў яе атцу штрахавое пісьмо:
    — Ваша дочка збунтавалася: ні згароды, ні забору не глядзіць. Напішыце, што мне з вашай дочкаю дзелаць: ілі самі прыбудзьце, ілі мне прыкажыце яе ўняць!
    Купец, палучомшы гэта пісьмо, сільна ўлякнуўся; доўга ён думаў, што яму дзелаць, да скора прыдумаў: паслаў свайго сына распарадзіцца ёю і ўзнаць усе дзела.
    Прыехаў яе брат дамой ноччу, стукаець у калітку, а яе спальня была вакном к калітке:
    — Сястра, атварай!
    Выскакываець яго сястра і гаворыць:
    — Што ты, мой брат, не воўрэмя бываеш?
    Управіцеля ў ту пору не было дома. Запаліла яна свечку пасматрэць братава ліцо, а ў яго глаза былі, как у разбойніка— увесь ён трасецца і глядзіць сярдзіта:
    -—• А што, сястра, ты пазабыла атцоўскія прыказанні, цябе не ўдзержуць ні па заборам, ні па згародам?
    Сястра, как услыхала гэта, то яна самянілася са ліца, а ён падумаў, што яна вочынь вінавата. Узяў ён шаблю і гаворыць:
    — Сястра, адзявай смяротную адзежу!
    Ен прывёў яе ў глыбокі роў і гаворыць на яе:
    — Сястра, кайся: я табе сыму голаву далоў!
    — Ну, брат, воля твая: дзелай што хочаш!
    Ен выхваціў шаблю, што ўдарыць яе па галаве, а яго как ударыць ад яе святым духам, дык ён без памяці праляжаў цэлы час. Устамшы, гаворыць:
    — Сястра, скажы: бог лі не дапускаець, ілі ты знаеш нячыстага духа?
    — Брат, воля твая: я не знаю нічога, дзелай, што хочаш.
    Ён толькі апяць захацеў ударыць яе шабляю, как ударыла яго святым духам ад яе,— цэлых два часа ён праляжаў без памяці. Ён ледва ўстаў ад гэтага пабою, замахнуўся ён у трэці раз, штоб ударыць яе,— яго как ударыла святым духам, цэлых тры часа праляжаў без памяці. Устаў і гаворыць:
    — Ну, сястра, прызнайся: бога лі ты знаеш, ілі нячыстага духа?
    — Брат, воля твая: я нічога не знаю!
    -— Ну, сястра, када так, то ідзі куда відзіш, а я скажу атцу, што адрубіў галаву табе.
    I пайшла яна па шчырых барах, па цёмных лясах і зайшла ў чужое царства. Зайшла яна ў такую пушчу, а там ўсё шчыпчыннік, усё арэшнік, падрала яна ўсю адзежу, стала зусім нагая. Была для мора глубокая яма, а кругом той ямы дванаццаць дубоў. На ту пору чужаземны каралевіч ганяў з сабакамі зайцаў. Сабакі как увідзелі яе, так і бросіліся к ей, а яна бросілася ў яму і лягла ніц. Сабакі ў яму не лезуць, а кругом ямы ходзяць і брэшуць. Наязджае туды каралевіч, ён думаў, што там ёсць люты звер. Відзіць ён, што ў яме ляжыць чалавек голы, ён спрашыіць:
    — Хто ты ёсць за чалавек: мужчына ілі жэншчына?
    — Жзншчына.
    — Ну, вылязай ка мне.
    — Ах, каралевіч! Я нага, а дайце мне свой сюртук, то вылезу.
    Ён збросіў сюртук і кінуў ёй у яму. Яна адзелась і выходзіць вонкі. Ана на ліцо была прыгожа. Каралевіч у яе і спрашыіць:
    — Какога ты ёсць роду?
    — Я дзеўка расейская, а роду купецкага.
    — Ну, а чаго ж ты сюда зашла?
    — А нас было многа, да папугаў дзікі звер.
    Ён і гаворыць:
    — Ну, пасядзі ты ў етай яме, пакуль я прыеду.
    Каралевіч паехаў на рынак і купіў ёй усю жэнскую адзежу. — Ну, дзеўка, адзявайся палучша!
    Вот яна сабралася, сурадзілася, нарумянілася, і яму ана панравілася. Стала ана такая красавіца, што ў царстве нету такіх. Пасадзіў ён яе ў карэту і прывёз дамой. Зняў з яе партрэт і павесіў у сваёй спальні, глядзеў ён на партрэт і не мог насматрэцца. Ходзіць ён па дому, весяліцца, што яму пара жаніцца. Стаў прасіць атца з мацер’ю:
    — Папінька і мамінька! Пазвольце мне жаніцца.
    Яны і гавораць:
    — Пазваляем, наша чада, пазваляем: паязджай па ўсяму царству і найдзі па свайму нраву.
    — Папінька і мамінька, пажалуйце ў маю спальню!
    Паказвае ім партрэт і гаворыць:
    — Вот, папінька і мамінька, када яна вам панаравіцца, то і мне!
    Яны і гавораць:
    ■— Наравіцца, ідзе ты ета такую захваціў, у каторым царстве?
    — А ідзе ні нашоў, а яна ў мяне ў доме.
    Благаславілі яны яго і перавянчалі на ёй. Пражылі яны, ана ўжо здзелалась бярэменна. У гэту пору здзелалась сражэння ад цара Юрыка ў горадзе Ірыславе. Ваявалі малаткамі і бердушамі. Цар Юрык і напісаў гэтаму каралю, штобы ён быў на савеце ўсіх каралей.
    Каралевіч аставіў жану дома, а для распараджэння аставіў маладога сіната. Сінат, астаўшысь адзін, увідаў яе красату. Узяў і пайшоў к ёй на ночку пагуляць. Ідзе ён у палаты, а яму нянька і гаворыць:
    — Ваша сіяцельства, не хадзіце: у нас даў бог роды!
    ■— Ну, ета не ваша дзела, пускайце!
    Яго пусцілі, а пры ём была палушабля.
    Прыходзіць ана ў спальню і гаворыць:
    — Ваша сіяцельства, вы відзіце, у каком я палажэнні; зачэм вы прыйшлі ў маю спальню?
    Сінат, как услыхаў ета, то ад ярасці выхваціў палушаблю, уторнуў яе ў рабёнка, бросіў на пол.
    Яна і гаворыць:
    — Ну, малады сінат, ты аставайся тут, а я пайду на кухню абмыюсь — тады і я прыду суда.
    Схваціла яна сваё царскае плацце і бросілась у поле. Яна са страху бегла ўсю ноч. Hi многа ні мала яна ўбегла — на 100 вёрст. Стала ўжо світаць, яна напала на полі гарэлы дуплісты дуб і ўлезла туды, патаму што баялась пагоні.
    Малады сінат здзелаў пагоню: распусціў сем палкоў салдат яе іскаць і сам іскаў, но не нашоў. Ана сядзела ў етым вязу трое сутак, пакудава пагоня абайшлася.
    На чацвёртыя суткі, вочынь рана па вутру, іграў пастух у трубу і выганяў скот у поле. Ана паблагадарыла бога, што дзярэўня недалёка. Падходзіць яна па вутру к пастуху, пастух
    быў у жупане, у лапцях і пляцёнаю цясёмкаю падпаясан, а на галаве быў валены калпак.
    — Пастух, давай мы з табою барышы дзелаць!
    — А якія?
    — А памяняемся мы з табою на адзежу!
    — Што ты ета выдумала? Мяне ў вастрог за ету адзежу засодзюць — прыстануць: адкуль еткая ў мяне адзежа?
    — He бойсь: я табе яшчэ дзенег дам.
    Пастух сагласіўся. Перадзелась яна ў пастухову адзежу, падабрала валасы, намазала вугалем вусы: настаяшчы мужык! Дала ана пастуху дзенег, патом пашла ў горад Ірыслаў.
    А ў горадзе Ірыславе ўжо вайна ўціхла. Прышла ана ў горад і давай хадзіць кала атцоўскага дому. А ў яе атца сабраліся ўсе каралі, пілі-елі, гулялі.
    Выходзіць яе ацец і гаворыць:
    ■— Эй, мальчык, наймісь ка мне ў работнікі!
    ■— Харашо, наймусь! Толька я буду нанімацца з условіем.
    ■—■ 3 какім?
    — А нікагда не скідываць шапкі, ні за абедам — нідзе і нікагда.
    — Ну, харашо!
    Прыходзіць ён у дом, госці і гавораць:
    <— Гаспадзін хазяін, ці няможна вам найдзіць такога чалавека, штобы ён нам расказваў сказкі?
    — А, гаспада каралі, у мяне ёсць работнік, ён умее харашо сказкі гаварыць, но толькі ён у мяне наняты з условіем: нікагда і нідзе не скідываць шапкі.
    — Ну дык што? Нічога, мы будзем яго слухаць і ў шапкі!
    Купец паслаў етага сына, а яе брата, за батраком.
    Ён вышаў і крычыць:
    — Эй, батрак!
    — Чаво ізволіце?
    — Гаспада просюць цябе ў дом казкі гаварыць!
    ■— Ну, эта можна!
    Уваходзіць батрак у дом, пакланіўся ўсім каралям і гаворыць:
    — Здрастуйця!
    — А, батрак, здрастуй!
    — Ну, гаспада каралі! Буду я гаварыць казку, но хто яе пераб’ець, то з тога тысячу рублей!
    — Ну, мы сагласны!
    — Ну, харашо: станоўця стулля кругом мяне і слухайця!
    (А тут былі ацец яе, брат, лысы прыказчык, катораму яна абварыла галаву, муж яе, кароль і другія каралі).
    Вот батрак начаў:
    — На роўным месцы, слоўна на баране, у горадзе Ірыславе жыў купец, быў ён вочынь багат і не меў дзяцей. Вот у іх радзіўся сын і доч. Вот яны адзін раз ляглі спаць і відзяць сон:
    — Вы абяшчалі, када родзюцца ў вас дзеці, ехаць маліцца богу ў манастыр на сем лет! Яны прачнулісь, нанялі прыказчыка распараджацца домам, узялі з сабою сына, а дочку аставілі дома і паехалі ў манастыр богу маліцца. Прыказчык увідаў красату яе, сільна ў яе ўлюбіўся.