• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Мяхка мне, а сяжу я, слоўна курачка на яечках!..
    — Віць как у сук уляпіла, старуха ты праклятая! — падумаў кучар.
    Па прыездзе старухі ў панскі дом дзелаюць ёй новыя спытанія. Велена была ля яе згатовіць суп з курыцы. Повар (а ён рамясло сваё знаў дужа харашо — хаз быў) так варону зварыў, што суп вышаў, слова тэй курыны, яшчэ пачышчы.
    — Укусна, дужа ўкусна! — гаворыць старуха, сама суп пахлебываіць.— Да што послі будзіць? Ах, папалась я, слоўна тая варона ў суп.
    «Тут і самлівацца нечага: ета шэльма — знахарка!»— падумаў лакей.
    Сазналісь старухе, што кальцо ўкралі.
    —< Ну ладна, укралі сабе, так і ўкралі, а прынясіце-ка мне сюды лебедзя да падайце кальцо.
    Прыняслі.
    — Дайце ж яму на маіх глазах праглаціць кальцо ў хлебе, да глядзіце не бманіце.
    Лебедзь праглаціў кальцо з хлебам. Потым старуха і гаворыць барыну:
    — Барын, не ізвольце панапрасну гневацца, сябе раздражаць, а прашу вас выслушаць, што я вам скажу: лебедзь праглаціў Ba­rna кальцо.
    Вспаролі зоб лебедзю, глянуць: кальцо! Барын прыказаў наградзіць старуху. А сын і гаворыць атцу (панічы еці заўжды ахотнікі спорыць):
    — Папенька, пазвольце-ка я загадаю старухе, старуха вас абманіла.
    — Старух,— гаворыць барын,— ну сматры! Еслі ты тгадаіш^ што загадаіць табе паніч, награжу цябе як надабі быць, а не тгадаіш, столькі-та табе лозаныў у спіну.
    Паніч павёў старуху ў сад:
    — Угадай, што спрачу ў руке.
    3 етымі славамі адайшоў ад яе. А пагода стаяла вясенняя: дзярэўя распусцілісь і ўжо твітамі пакрылісь, пелі пцічкі, ляталі жучкі і мятлушкі, усякая дыханія хваліла госпада бога, а на душы ў старухі яшчэ болі скрабло.
    — Што-та скажу я панічу? А чуць была я не вырвалась на волюшку, а тут...
    Паніч ходзіць па саду і сам сябе думаіць, што бы такое старухі паднясці лі адгадкі. Сарвёт лісток і сійчас жа бросіць:
    — Ета абнакнавенна. Цвяток з ябланкі — тожа вочынь абнакнавенна.
    Ляцеў жук, буц панічу у лоб. Паніч падняў жука:
    — Няхай старуха жука адгадаіць — паглядзім!
    — Ну, баб, што ў мяне ў руке?
    — А панічок ты мой! — гаворыць старуха. — А папалася жучка на мучку ў барынавы ручкі!..
    Ета яна жучку пра сябе сказала — яе на дзярэўні ўсе мальчышкі так клікалі: Жучка, Жучка — і пайшла яна Жучкаю звацца і сама сябе звала так.
    А паніч што падумаў: ета старуха пра жучка, што ён у руке дзяржыць. Як махнець тога жука пад ногі.
    — Ах, угадала-такі, ведзьма! Пашлі к папеньке.
    Наградзіў барын старуху як няможна луччы, у карэце адвезь прыказаў... Зажыла старуха са сваім сынам на славу, а вараваць перастала.
    171.	ЗНАХАР
    Быў на свеце чалавек просты. Ен украў у бабы на лужку палатно і занёс яго да тае бабы ў салому, у клуню. Тая баба пашла на лужок, аж палатна няма. Яна стала шукаць і пытапь, а палатна не нашла.
    А жонка таго чалавека, што ўкраў палатно, кажа:
    — Спытайся майго мужыка, то ён табе скажа.
    Баба тая пашла да яго пытацца. А ён кажа:
    — Шукайце па харомах, то яно найдзецца.
    Сталі шукаць і нашлі палатно ў саломе. Тая баба дала яму за тое пуд мукі і фунт масла.
    Той жа чалавек пабачыў, што гэтак добра заробіць, украў у пана харошага каня і завёў яго ў лес і прывязаў яго да дуба.
    Пан пашоў да таго чалавека, а чалавек кажа:
    — Шукайце па лесе, то знойдзеце.—Сталі шукаць і нашлі ў лесе каня. Пан той даў яму за тое сто рублёў. I сталі зваць яго знахарсш.
    А трэці раз укралі ў цара тры слугі прыстэня — повар і шчэ два слугі. Прывезлі туды таго знахара. А той знахар не знае, чаго яго туда павезлі. Цар кажа:
    — Як ты знахар, то ўзнай, хто ўкраў майго прыстэня!
    Даў ён яму сроку цераз ноч, засадзіў у каморку адгадываць.
    Той думаў, думаў, што ён ніц не знае, як тут яму адгадаць. I выдумаў ён:
    — Як заспявае трэці певень, я ўцяку.
    А тыя слугі, што ўкралі прыстэня, злякаліся яго лёкацілы. Заспяваў адзін певень, а ён кажа проста сабе:
    — Ужо, слава богу, адзін заспяваў!
    А яны паслалі аднаго слугу слухаць той парою, як ён адгадае. Як ён сказаў, што ўжо адзін, той слуга злякаўся, пашоў да тых слуг і кажа:
    — Мяне ўжо ўзнаў.
    Другі раз пашлі другія два слугі. Заспяваў другі певень, а ён і кажа:
    — Слава богу, ужо два.
    Тыя злякаліся, пашлі і кажуць да таго:
    — I нас узнаў.
    Трэці раз пашлі ўсе трое.
    Як раз заспяваў певень, а ён кажа:
    — Слаіва табе, госпадзі, ужо тры.
    I ўжо кінуўся бегчы. А яму ў ногі падаюць тыя слугі, ажно што б не казаў, у каго прыстэнь. Як ён узнаў, што прыстэнь у іх, то зрадніў. Прышоў ранак. I прышоў цар да таго знахара да і кажа:
    — Чы адгадаў?
    А ён кажа:
    — Адгадаў.
    Кажа:
    — Вы як прагульваліся, то прыстэнь упаў з рукі і скаціўся пад падлогу.
    Сталі шукаць і знайшлі прыстэня пад падлогаю. А тыя слугі ноччу ўзялі да і пад падлогу падкінулі.
    Адзін раз пашоў цар у садок прагуляцца і знайшоў чорнага жучка, узяў яго ў руку, прышоў да знахара і кажа:
    — Узнай, што ў мяне ў руцэ?
    А ён ніц не знаў, што там, да і кажа проста сабе:
    — От, папаўся жучок у рукі цару — цяпер не выскачыш!
    Той цар:
    — Маладзец! — сказаў,— адгадаў, што ў руцэ.
    I за гэта яго багата наградзіў.
    172.	ДЗЕД-ЗЛОДЗЕЙ, БАБА-ВАРАЖБІТКА
    Жылі дзед і баба, абое яны былі старыя і рабіць не хацелі. «Дзе чорт не зможа, туды бабу пашле»,— гаворыць пагаворка.
    I ўздумала баба жыць багачэй. А як жыць багачэй, калі ленішся рабіць. Думала баба, думала дай прыдумала:
    «Няхай мой дзядуня зробіцца злодзеем, а я буду варажбіткаю, і што мой дзед украдзе, то павінен сказаць мне, а як будуць людзі пытацца, ці не ведае хто, дзе ўкраў маё добрае, я буду варажыць і буду даставаць ад крадзенага палавіну. А, можа, хто падумае, што лепей украсці ды не аддаць».
    Но і гэтыя старыя людзі зналі адзінаццатую запаведзь: што калі ўкрадзеш, альбо знойдзеш — трэба аддаць.
    Імя бабы гэтай было Хаўроння. Першая ноч. Пайшоў дзед красці і ўкраў у суседа нарогі да падаткнуў у яго ж пад страхою. Устаў назаўтра сусед, пайшоў глядзець сахі — аж на сасе і нарогаў няма. Прыходзіць сусед к бабе і гаворыць, што так і так.
    Наша варажбітка ўзялася адгадаць, дзе суседа нарогі, ваду ліла ў дванаццаць місак, вузлы на вяроўцы вязала, наканец сказала суседу, што яго нарогі ў яго ж хляве пад страхою.
    Так і ў другі раз наш дзед украў вала, і зноў баба адгадала і палавіну платы ўзяла сабе. Но адна дагадка нашае Хаўронні вельмі смешная.
    У аднаго пана лёкай з фурманам укралі грошы. Прысылае той пан гэтых самых жулікаў за бабай Хаўронняю. Лёкай уздумаў у брычку у тым месцы, дзе сядзе баба, палажыць паўдзесят-
    ка яец. Гэтым хацеў ён дазнаць: ці ўмее баба варажыць? Прыехалі за бабаю.
    Адказацца ёй было няможна, яна і сагласілася. Кожнаму вядома, што гэтая баба ніколі не садзілася ў панскую брычку. Як села на мягкіх падушках, то і сказала:
    — Але ж як мягка, усё роўна, як курыцы на яйках.
    Гэтыя словы кінулі ў дрож лёкая: ён думаў, што баба адгадала.
    Але баба нічога аб гэтым не ведала. Прыехала Хаўроння к пану, пан сам зняў яе з возу і занёс у адну каморку, дзе нікога не было, і аставіў яе там адну, каб не мяшаць ёй варажыць.
    Лёкай наш уздумаў пайсці забіць варону і ўгасціць бабу, гэтым ён хацеў узнаць у варажбіткі праўду. Як забіў варону, вялеў ён яе спякці, а потым панёс к бабе.
    Падышоў пад дзверы яе комнаты і слухае. Аж баба сама сябе кляне:
    — Ах я, Хаўроння, Хаўроння, папалась сюды, як варона ў панскія пакоі.
    А лёкай пад дзвярмі падумаў, што баба адгадала, што ён нясе варону,і вярнуўся назад.
    У той каморы быў певень пад печкаю. Цэлы дзень маўчаў, a як настала ноч, пачаў спяваць. Г'этае ўсё рабілася ноччу.
    Фурман, выпрагшы коні, стаў пад вакном паслухаць, што баба робіць і гаворыць. У гэты самы час як раз певень заспяваў. Баба стала весялей, яна і кажа:
    — Вот хоць адзін тут ёсць!
    Баба сказала так на пеўня, а фурман падумаў, што яна гэта на яго казала, а што вось адзін злодзей знайшоўся! Пайшоў фурман к лёкаю на раду. Думалі яны, думалі, на астатку сказалі адзін другому:
    — Лепей трэба бабы перапрасіць, каб не казала пану, што мы ўкралі грошы, ато прыйдзецца нам кепска ды яшчэ ў Сібіры будзем.
    Пайшлі, перапрасілі бабу і сказалі, дзе яны палажылі грошы. Назаўтра рана прыйшоў пан к бабе пытаць, хто ўкраў грошы.
    Баба яму расказала, што дамавы занёс яго грошы на гумно, на самы верх, а парабак сягоння лазіў правіць страху ды знайшоў і палажыў пад шуло, яны там і цяпер ляжаць.
    Пайшоў пан туды, найшоў грошы, даў трацяк бабе Хаўронні і вялеў фурману і лёкаю завезці бабу дадому.
    Яны ж не павезлі яе дадому, а завезлі ў густы бор і там пакінулі, забраўшы ўсе грошы тыя, што даў пан.
    А дома дзед тожа папаўся ў бяду: яго злавілі і пасадзілі ў куніцу (турму), дзе і памёр. А баба з лесу не выйшла, немаведама дзе прапала. 3 тых пор ніхто пад старасць не бярэцца варажыць, а лепей пойдзе па божай міласці.
    173.	КАЗКА ПРА ПАПА I ДЗЯКА
    Быў сабе ў адном сяле non да дзяк, абодва п’яніцы. А па даўнейшаму абнакнавенію папы да дзякі мала жалавання бралі. Хочацца ім піць, да няма за што. От дзяк і кажа папу:
    — Есць у цябе, бацюшка, кніга тоўстая, ты будзеш на гэтай кнізе гадаць, а я пайду красць, то нам і будзе з чаго выпіваць.
    — А куды ж ты, дзячэ,— гаворыць non,— пойдзеш красці?
    — А ў нашага Апанаса ў сяле валы добрыя, то я пайду вала ўкраду, у лес павяду да к бярэзіне і прывяжу, дак ён к табе і прыбяжыць зараз, бацька, пытацца, а я прыстаўлю хлопца пільнаваць, каб і ад нас хто не ўкраў.
    Як сказаў дзяк, так і зрабіў.
    Вось прыходзіць Апанас да плюсь бацьку ў руку.
    — А чаго ты, свет, прыйшоў ка мне?
    — Гэта я, бацюшка, сказаць вам пра сваё няшчасце. Вала ў мяне ўкралі.
    — А што ты, свет, дасі? Я вываражу твайго вала, у мяне кніга такая ёсць, то я як прачытаю, то і ўзгадаю.
    — Каб то да была праўда, бацюшка, то я, што захацелі бы, то даў.
    — Я ж табе сказаў, што вычытаю. Дасі пяць рублёў да гарнец гарэлкі, то і вол будзе табе.
    — Да я, бацюшка, не буду і спорыць за гэтым, зараз пайду да і прынясу.
    — Прынясі ж перш гарнец гарэлкі, а пяць рублёў после, як вала вычытаю.
    От мужык і паплёўся па гарэлку. Прынёс гарнец. Поп із дзякам селі да і п’юць. П’юць да і ў кнігу non глядзіць да і кажа мужыку:
    — От ведаеш, Апанас, я ўжо выгадаў, дзе вол. От ідзі ты ў лес, кала нашае палянкі там і вол твой прывязан к бярэзіне; ужо яго хочуць весці, да баяцца, што дзень.