Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
яму, прынёс туды труну ды і пазваў папа хаваць змарлага. Прыйшоў non і вялеў адчыніць дамавіну. Зняў той чалавек з трупы века. Убачыў тут non, што ў дамавіне сабака, а не чалавек, закрычаў і кажа, што за гэтакі абман сашле да Сіберу ці згноіць у астрозе. Насыпаў той чалавек папу поўную шапку грошай і просіць, каб пахаваў сабаку. Паглядзеў-паглядзеў non у сваёй ксёнжцы дай кажа:
— Усякае стварэнне да хваліць госпада,— і пахаваў сабаку.
Ідуць яны з могліц, a non і кажа:
— Шкада, што больш не хаваюць сабак.
152. ПАПОУСКАЯ ХЦІВАСЦЬ
Быў сабе ў адном сяле дурны, да багаты мужык і вельмі разумны, да бедны non. Ось аднаго разу паспорылі яны між сабою, што на свеце мае большую сілу: розум чы грошы?
— Ты,— кажа non,— сваім багацтвам нічога не зробіш, да толькі дурна перавядзеш усе грошы, бо ты дурны.
— Хоць еы, бацюшка, і вельмі разумны, а я такі грашыма вас так уплутаю, што вы сваім розумам нічога не зробіце, а як я грашыма ўвёў у паганае дзела, так грашыма і выведу.
— Добра, добра, але і для етага трэба розуму.
— Калісь пабачым.
Прайшло з паўгода, а мо яшчэ і больш, мужык чэраз еты час не забыў сваёй крыўды, нацца таго дурня, што тагды зарабіў ад папа, да як толькі з ім стрэнецца, дак так віляе, штоб не зайшла гаворка за розум да за грошы. Нацца хацеў, штоб non чыста забыўся за колішнюю супярэчку. Ось раз увечары прыйшоў к папу, трэйчы перахрысціўся, сказаў вечар добры, сеў да быццам то зажурыўся. Поп перастаў чытаць, кніжку склаў, адсунуў, зірнуў на мужыка да й пытае:
— Чаго ты такі маркотны?
— Ой, маўчыце, бапюшка, маю вялікае гора!
— Ну?!
— Сучка здохла!
— Тху! Па сучцы так гаруеш? I сораму табе няма?
— Каму сучка, а каму роднае дзіця.
Ета кажучы, паклаў на стале кучку сярэбраных рублёў, мо з сотню, а паповы вочы загарэліся полымем.
— Што ж мне з табою рабіць,— кажа жаласна,— штоб твая пячаль скора прайшла?
— Есцека спосаб: мне ось знах... добры чалавек (тут мужык прыпомніў, што non знахароў не любіць, дак пасунуў, быццам то нехаця, грошы так, што кучка разбурылася і рублі бразнулі) нараіў, штоб сучку пахаваць на могілках у труне з малітваю, з храстом да з святою вадою, дак ацета я прыйшоў прас...
Як не рассердзіцца бацюшка да як не стане крычаць:
— Што ж ты такі да сякі, падла етакая, скруціўся чы якога чорта?! Ета ж не то грэх, а яшчэ і астрогам пахне. Чы ты аб етым падумаў, а?!
Ну,— кажа мужык, зграбаючы з стала ў кішэню свае грошы,— дак я ж сілаваць не буду, калі няможна.
Але хоць і разумны бацюшка, да ўсё ж такі, маўляў, на грошы мае паповае вока, дак крыкнуў:
— Пастой, я падумаю!
Мужык грошы паклаў назад, сеў да й жджэ, a non бегаў па хаце, а далей стаў да й кажа:
— Добра, я ета для цябе зраблю, толькі прысягні, што людзі не будуць знаць аб сучцы, што быццам то хаваем тваё дзіця, да штоб на могілках дамавіну не адчыняць.
— Добра, бацюшка! Нашто вам што?! Будзьце спакойны, усё зробім як трэба.
Назаўтра рана пашла па сялу плётка, што Ганна-багатырчыха сяйенач скінула дзіця. Стаў сходзіцца народ, а незабавам і бацюшка надышоў. После малітвы вынеслі з хаты дамавінку, паставілі на калёсах, а багатыр сам узяў вожкі ў рукі да й павёз, быццам то мертвяца. Ось як прыехалі на могілкі і бацюшка хацеў крапіць, то каторысь з суседзяў падбег да й крышку скінуў з дамавінкі.
— Так,— кажа,— святая вада не дойдзе да мертвяца. А цяпер крапіце.
Як пабачылі людзі сучку ў труне да як наробяць крыку, той тое, а той другое: non скруціўся, папу нешта зроблена, а мо на ўсіх чорт туман напусціў, і ўсім здаецца, што ета сучка, да шчэ знайшліся і такія, што хацелі біць абодвух — і папа і багатыра. A non ні на етам, ні на том свеце сам не свой, ведама, з окам запарушаным, стаіць ні жывы ні мёртвы, а багатыр падашоў да й кажа:
— Цяперака адрабі сваім розумам тое, што я зрабіў грашыма.
Сеў сабе на калёса да й паехаў да гасподы падсвістваючы, a non яшчэ доўга стаяў моўчкі, покуль народ разышоўся, а тагды і ён павалокся дадому пазагумнамі.
Мужык, добра паабедаўшы, звязаў чорнага казла, паклаў на калёса, запрог каня да й паехаў у мястэчка, бо чуў ад якогась пераежжага, што там сягоння ждуць архірэя. Прыехаў ужо змеркам, да астанавіўшыся ў заездзе, выпраг каня, закінуў травы, да аслаба-ніўшы казла, прывязаў яго ля каня, а сам пашоў на подслухі да на пранюхі. Прышоўшы на двор благачыннага, уваткнуў таму да сяму гасцінца, да шчэ быццам то нехаця, як паказаў, сколькі мае грошай пры сабе, дак і даведаўся, што яму трэба, што архірэй прабудзе з два дні і што да яго можна даступіцца заўтра после службы. Прышоўшы да заезду, калі ўжо запальвалі свечкі шабас канчаць, напаіў каня, узяў чвэртку крэпкае гарэлкі і тарана, да маючы з дому сала і хлеб, павячэраў да й лёг на калёсах, напрануўшыся світаю.
Назаўтра после службы дапусцілі яго з казлом да архірэя, думаючы, што казла ён вядзе на гасцінец, калі архірэй сядзеў у пакою сам адзін. Увайшоўшы туды, нізенька пакланіўся, перахрысціўся трэйчы да й смокнуў у руку.
— А што скажаш, чалавеча добры?
— Ацета, ваша прасвяшчэнства, мне бог даў ўсяго патроху, нечага грашыць, да козы нешта не вядуцца, дак мне добры чалавек нараіў прасіць вас, штоб на маго казла руку палажылі, пастрыглі да й далі яму імя ацец Іван.
Да й ета кажучы, паклаў на стале здаровы варашок сярэбраных рублёў, мо больш трох соцень. Архірэй зразу начэ анямеў, а далей очы загарэліся агнём, да як раскрычыцца да стане лаяць, дак яшчэ горш за папа:
— Ты сякі-такі, сабака, сукін сын, пашоў вон, падлец! —Да шчэ такога нагнуў, што і пераказаць сорам.
— Калі не можна, ваша прасвяшчэнства, то я ж сілаваць не буду, маўляў: купіў не купіў, а патаргавацца можна.
Да давай зграбаць свае грошы ў кішэню, так штоб голасна звінелі. Але хоць ён і архірэй, да ўсё ж такі паповае вока: як пачуў, што рублі звоняць, хаваючыся ў кішэнях, то крыкнуў:
— Пастой, я падумаю.
I давай бегаць так, як тагды non. Бегаў, бегаў, а далей стаў да кажа:
— Добрэ! Толькі ж, барані цябе госпадзі, не кажы нікому, бо нам абодвум будзе бяда.
— He бойцеся, ваша прасвяшчэнства, ад мяне ніхто не даведаецца, калі вы самі да етага не даведзяце.
Зрабіўшы ўсё, як трэба, мужык з казлом, чы бок то з атцом Іванам, прыехаў дадому шчэ заране да вельмі рад.
Хтось данёс архірэю, што non хаваў сабаку на могілках, дак архірэй не паехаў у аб’езд да завярнуў сюды, штоб етае паганае дзела разабраць. Прыехаў ён з благачынным, пазваў старасту, дзесятніка да з дзесятак хадзяінаў, склалі такі суд, што куды, а бедны папок, бачыўшы ета, думае сабе:
— Ну, ужо я цяперака суздром прапаў!
Яшчэ не начыналі дапытвацца, як і што было, калі палянь: багатыр вядзе казла проста к самым папоўскім дзвярам.
,— Чы ты скруціўся,— хтось кажа,— куды ты прэшся з етым казлом?
— Эге! Каму,— кажа,— казёл, а каму ацец Іван.
Архірэй, як ета пачуў, дак вельмі спужаўся: ухапіўся за голаву да й сам да сябе кажа:
— Ох, бедная ж мая галоўка! Мне і не ўпамкі, што мужык з казлом і non з сабакаю можа быць у адным сяле. Пускайце стага чалавека да мяне!
Мужык казла прывязаў, увайшоў у хату, дзе, акрымя архірэя, нікога больш не было, і як бы ні ў чом не бывала, трэйчы перахрысціўся, пакланіўся нізенька, пмокнуў у руку да й маўчыць.
— Ты ж кляўся, што ніхто не будзе знаць, а бач, як дадзяржаў прысягу.
— Ніхто, ваша прасвяшчэнства, не знае і ведаць не будзе, як вы самі да етага не даведзяце, я вам тагды ета казаў.
— Дак чаго ж ты ад мяне хочаш? Гавары барджэй, бо ўжо людзі вельмі цікавяцца.
— Аслабаніце і суздром абчысце нашага бацюшку, нацца, што ён ніколі, нічога, ніякага, што вока мае светлае, а я вам аддам пашпарт да скажу людзям, што казла прыводзіў вам на гасцінеп, бо мне знахар нараіў, а вы не прынялі.
— Бог з табою, няхай і так будзе!
Вышаў на двор, быццам то папытаў то сяго, то таго, а іх упярод багатыр падпаіў да падгаварыў, дак яны і ляпнулі ні тое ні сёе, дай агаласіў, што non ні ў чом не вінаваты.
153. ПОП У ВАЛОВАЙ ШКУРЫ
Жыў стары бедачок са сваёю бабкай. На старасці нарадзіла бабка дзіця. Гэтае дзіця хутка памерла. He меў стары ў ва што гэтае дзіця ўкруціць і не меў з чаго трунку зрабіць. Хадзіў па
суседзях, прасіў, каб што яму па беднасці далі,— хто доску, хто цвік — зрабіць маленькую трунку. I ніхто яму нічога не даў, бо ён быў зусім бядак і сароміліся людзі ўступіць у яго хату. Вось ён сваёй бабцы кажа:
— Будзем самі хаваць. Без папа і людзей!
Зрабіў дзедка нейкую скрынку і панёс дзіця хаваць на могілкі. I вось пачаў капаць яму. Стары быў слабы, а зямля была цвёрдая. Кінуў ён капаць на адным месцы і пайшоў на другое. Там выкапаў яму з поўаршына глыбіні і было ў гэтай яме каменне. Давай ён каменне выкапваць і знайшоў кацялок залатых грошай. Доўга не думаючы, дзядок узяў скрыню з памёршым дзіцем пад адну паху, а кацялок з золатам пад другую і пайшоў дахаты. Прыходзіць дахаты і кажа бабцы:
— Ціха, бабка, не бядуй, бог нам шчасце даў. Дастаў я кацялок залатых грошай у магілцы. На табе грошай, ідзі зараз у мястэчка, купі якога паркалю на адзенне памершаму дзіцяці. I купі што-колечы выпіць і закусіць — запросім людзей на пахаванне.
Баба грошы ў руку, фартух у зубы і паляцела ў мястэчка. Купіла паркалю і розных рэчаў, патрэбных для пахавання, і прыйшла дахаты. I пайшла прасіць швачкі, каб пашыла капот памершаму дзіцяці. I запрашае папа і суседзяў на пахаванне. Прыйшлі людзі, як пачулі, што дзед дзіця ўвабраў і свечку купіў. I надта здзівіліся яны, убачыўшы ўсё гэта. I пайшлі пагаворкі: можа дзед дзе ўкраў? Пахавалі дзіця і зноў прыйшлі ўсе людзі да дзедавай хаты. Дзед іх пачаставаў, даў ім па чарцы выпіць і пірага з’есці. Суседзяў гэта яшчэ больш здзівіла. I гэтыя пагаворкі дайшлі да папа.
«Адкуль,— думае non,— гэта ўзялося? Гэтакі бядак, а дзіця пахаваў багата, і мне грошай даў, а раней ніколі гэтага не бывала. Якім бы спосабам гэта даведапца?»
Надумаўся non — прызваў дзеда да споведзі. Дзед пайшоў, ■спавядаўся з усіх сваіх грахоў, а пра грошы нічога не ўспамянуў. I кажа папу:
— Ужо ўсё.
A non думае:
«Вось пра грошы нічога не кажаш».
I кажа дзеду:
— А дзе ты грошы ўзяў на пахаванне?
— Вось,— кажа дзед,— капаў я яму для свайго дзіцяці і выкапаў кацялок залатых грошай.