Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Лезь хутчэй у печ,— камендуе яна купцу,— бо як цябе тут застане мой гаспадар, то паломіць табе ногі да адрэжа вушы ці яшчэ што-небудзь.
Пакуль яна адчыняла дзверы, купец і ўплішчыўся ў печ, дармо, што там ужо ляжала двое. Ціснуць яны адзін другога, да нічога не парадзіш, бо ў страха вочы вялікія. Тым часам ехаў, ехаў той чалавек да й сустрэў свайго таварыша, з каторым колісь, яшчэ хлапчуком, пасціў коні. 3 гэтым таварышам яны вельмі добра жылі, немаль датуль таварышавалі, пакуль ён і ажаніўся. У вадзін рок яны пабраліся, а таго таварыша забралі ў маскалі. Цяпер ён адслужыў у маскалях і вяртаўся да гасподы. Маскаль вельмі прыстаў у дарозе і не здолеў далей іці. От наш чалавек пасадзіў яго на воз да й павёз да гасподы. Такім разам неўзначай вярнуўся да гасподы той гаспадар да яшчэ з маскалём. Чуць яны ўлезлі ў хату, а гаспадар і кажа жонцы, каб яна хутчэй запаліла ў печы ды гатовіла вячэраць дарагенькаму гасцю. Маладзіца тым часам усё агінаецца. От гаспадар сам схапіўся з лавы, напёр у печ сухіх дроў да й запаліў. Круціліся ў печы, круціліся тыя малайцы да й задохліся з дыму. От гаспадар пасылае жонку ў карчму купіць кварту гарэлкі на пачостку свайго таварышу. А тут маскаль кажа, што лепш ён пойдзе па гарэлку, бо поцемку жанчыну яшчэ што-небудзь спужае. Пайшоў маскаль у карчму па гарэлку да, ведама, пакуль растурхаў сярод ночы ландара да купіў гарэлкі, дык трохі й за-
марудзіў. Пакуль яго не было ў хаце, жонка кінулася ў ногі гаспадару, прызналася яму ва ўсём ды й кажа:
— Што ж ты нарабіў! Гэта ж людзі ў печы,— ты ж іх, мабыць, спаліў. Прапалі мы цяпер.
Да давай галасіць, аж рукі ломіць да валасы на сабе рве перапалоханая маладзіца.
— Ціха, дурная баба! — сыкнуў на яе гаспадар.
От узяў ён вядро вады ды набухаў у печ. Разгроб гэта ён галавешкі да давай выцягваць з печы малайцоў, выцягне аднаго, запрэ да й паставіць у сенпах. Выцяг гэта ён апошняга, запёр яго на двор да й паставіў каля каморы. Тым часам варочаецца з карчмы маскаль. Бачыць ён, што хтось стаіць каля хаджайскае каморы, і падумалася яму, што гэта, мабыць, злодзей. От ён падышоў ціхенька да як цюкне яго пляшкай па мазгаўні, дык той і ссунуўся на зямлю. Улез маскаль у хату да й расказвае таварышу, якая яму прыгода трапілася.
— Ну, няхай чэша патыліцу,— кажа гаспадар,— а ты, баба, падавай на стол.
От выпілі яны пляшку гарэлкі, закусілі, чым бог паслаў, і збіраюцца лажыцца спаць. Выйшаў гэты маскаль да ветру да зірнуў у той бок, дзе ён пачаставаў злодзея, аж бачыць, што той ляжыць і не варухнецца. Падышоў ён, памацаў, аж злодзей ужо й ахаладаў. Прыбег маскаль у хату белы як палатно да й кажа:
— Якое няшчасце зрабілася.
Пагаварылі яны паміж сабой, парадзіліся, што тут рабіць, і намеркаваліся, пакуль цёмна, зацягці мерцвяца да й кінуць у воду. От схапіў маскаль таго мерцвяца да й папёр. Сустракаюць яго вартаўнікі.
— Ты хто? — пытаюць яны.
— Чорт,— адказвае маскаль.
— Каго нясеш?
— Пана.
— Куды?
— Тапіць.
— Нясі, нясі хутчэй,— кажуць вартаўнікі і пайшлі ў другі бок.
Укінуў маскаль мернвяца ў воду да й ідзе дамоў. Тым часам гаспадар выцяг з сянец другога мерцвяца да й палажыў яго на двары каля парога. Прыйшоў салдат (маскаль) да й бачыць, што мярцвец зноў вярнуўся на старое месца, от ён схапіў яго і зноў папёр тапіць. Але зноў сустракае вартаўнікоў, дык тыя бачаць, што чорт прэ пана тапіць, от яны завярнуліся і пайшлі
ў другі бок. Укінуў маскаль мерцвяца ў воду да й папхнуў яго на дно пастырчаком. Прыходзіць да гасподы, аж гаспадар прыгатовіў яму трэцяга мерцвяца да яшчэ абліў яго вадою.
— А! — кажа маскаль,— ты зноў вылез з вады, дык я ж табе прывяжу камень.
I зноў папёр ён трэцяга мерцвяца, прывязаў да яго цяжкі камень і ўкінуў у воду. Ідзе ён дадому да й сустракае вартаўнікоў.
У той час едзе сабе верхам якісь пан. От вартаўнікі і крычаць маскалю:
— Чорт, чорт, бачыш, той пан вылез з вады да на каню ўцякае.
Пусціўся гэты маскаль за тым панам, звалок яго з сядла, запёр к рацэ да й укінуў у воду.
— Ото ж, дзякуй богу,— думаюць вартаўнікі,— адным панам менш.
147. ЯК ЗАКАХАНЫ ПОП ТОУК ПРОСА
У адным сяле быў non і такі ахвочы да маладзіц, што ні адну жанчыну не прапусціць. Многа жанок і маладзіц папаліся да яго ў лапы. А ад сябе ён ужо не адпускаў...
Спадабалася папу адна маладая жанчына. Чэпіцца, вяжацца да яе, як смала, ліпне, як той банны ліст. Ідзе аднаго разу яна каля хаты папа, а той высунуўся ў вакно і міргае ёй.
Прыйшла яна дадому і расказала свайму гаспадару, што нельга адбіцца ніяк ад папа. Параіла яна мужу адлучыцца на нейкі час, у гэты час запросіць папа, а потым правучыць яго.
На другі дзень ідзе яна, a non высунуўся і міргае ёй. Астанавілася маладзіца. A non як прыпусціцца бегчы да яе, падабраўшы рызу. I так соладка глядзіць...
— Мой гаспадар паехаў у лес. А я адна дома аж да поўначы.
Поп аж заскакаў ад радасці і кажа:
—■ Ідзі хутчэй дадому і рыхтуй пачастунак, а я захвачу віна і гарэлкі і прыбягу.
He прайшло і паўгадзіны, як non апынуўся ў маладзіцы. Паставіла яна на стол міску, нарэзала сала, агуркоў, падала квасу. Селі, п’юць, ядуць. Папу карціць хутчэй авалодаць такой прыгожай маладзіцай, аж дрыжыць.
— Раздзявайся, бацюшка, так і быць. Зробім грэх і замоліце.
— А не саграшыўшы і не пакаешся, галубка. А адзін каянік лепей за сто праведнікаў,— казаў бог.
Толькі раздзеўся non, а тут гаспадар стукае ў дзверы. Спалохаўся бацюшка, не ведае, што рабіць. Маладзіца ж яму раіць:
— Хватай адзенне і бяжы ў сенцы. Там стаіць ступа і каля яе проса. Бяры і таўчы. Я скажу мужу, што ты прыйшоў таўкці да нас.
Пабег non. Аж там цэлы мяшок проса. Падышоў гаспадар, паглядзеў і нічога не сказаў. I толькі тады, як non закончыў таўкці, падышоў, узяў таўкача і так аддубасіў ім папа, што той не ішоў, а поўз дадому.
Праз тыдзень ідзе тая маладзіца і сустракае папа.
— Заходзьце бацюшка. Мужык зноў паехаў, але ўжо на касьбу,— кажа яна.
— А што, хіба ўжо ўсё тоўчанае проса паелі?
148. ПАПУ НАВУКА
Жылі-былі Антон з Мар’яй, і быў у іх суседам non. У папа пад акном быў калодзеж, дык Мар’я гэта кожную раніцу хадзіла за вадой да папа. Прыдзе за вадой, a non адкрые фортачку і ўсё глядзіць і глядзіць на яе. Мар’я некалькі разоў гаварыла Антону аб гэтым, а той толькі ўсміхаецца. I вось аднойчы набрала Мар’я вады (non у гэты час глядзеў у акно) і хацела толькі ісці, a non з акна: «Гм!» Паглядзела Мар’я на яго, нічога не сказала, прыйшла дамоў і расказала ўсё Антону. А той і кажа:
— А ты другі раз яму таксама адзавіся і прыгласі яго сёння вечарам к сабе. Скажы, што мяне дома не будзе.
Прыйшла Мар’я да калодзежа, a non зноў з акна: «Гм!»
Мар’я, доўга не дуімаючы, яму:
— Вечарам, бацюшка.
— Вечарам, Марушка?
— Вечарам, вечарам, бацюшка!
А сама пайшла дамоў.
Сабраўся Антон, напхаў мякінай чатыры мяшкі, наказаў Мар’і, што рабіць, а сам паўз вокнамі папа паехаў з вёскі, быццам на мельніцу, да якой было вёрст дзесяць,
Як толькі сцямнела, non пайшоў да Мар’і. Прыходзіць ён да яе, прыносіць гарэлкі, закускі і пачынае ёй чытаць пропаведзь
аб тым, што бог прашчае тых, хто саграшыць, затым богу памоліцца. А так як памаліцца — гэта рэч няцяжкая, то можна і паграшыць. He паспеў ён закончыць сваёй пропаведзі, як у вароты хтосьці пастукаў. Мар’я падбегла да акна і адразу пазнала гаспадара. Поп тут падабраў сваю рызу і забегаў-закруціўся па хаце.
— Куды ж я? — залемантаваў ён.
Мар'я адкрыла бакоўку і ўпусціла яго туды, а сама закрыла яе на замок.
Прыходзіць Антон і адразу накінуўся на жонку, адкуль у яе на стале гарэлка (вядома, што з перапалоху non не ўспеў яе схаваць). А жонка яму адказала:
— А гэта быў бацюшка, пасвяціў хату дый пайшоў.
— Брэшаш, жонка! —крычыць Антон, сумысля адцягваючы час, каб non успеў у бакоўцы як след пакалаціцца,— Давай ключы ад бакоўкі.
Жонка падала яму ключы, а ён ўсё яшчэ прадаўжаў вазіцца, стукаць, крычаць на жонку, нібы шукаючы ключы, якія яна нібыта схавала ад яго. Але вось ён, нарэшце, «знайшоў» іх, а ў папа к гэтаму часу і душа ў пяткі ўскочыла.
Адкрыў Антон бакоўку і выцягнуў на свет «святога айца». А ў тога і дух заняло. Тут non стаў прасіцца ў Антона, каб ён кікому аб гэтым не гаварыў, пачаў, саграшыўшы, каяцца, як ён калісьці гаварыў у пропаведзі да Мар’і.
— Добра,— сказаў Антон.— Але ты мне павінен выканаць адно заданне.
Як жа тут не згадзіцца?!
Прынёс Антон мех ячменю і сказаў папу, што ён не адпусціць яго дамоў, пакуль той не патаўчэ ўвесь гэты мяшок на крупы. Вядома, гэта праца марудная і нялёгкая і не па насу папу. Але што ж зробіш?
Тоўк non дзень, тоўк non другі, тоўк трэці, усё без адпачьшку. На чацвёрты дзень, датоўкшы ўсе крупы, non ледзь жывы паплёўся дадому...
Прайшло некалькі часу. Мар’я, як і раней, хадзіла кожную раніцу за вадой, але non ужо не паказваўся. I вось аднойчы, калі Мар’я набірала ваду, non адкрыў фортачку і асцярожна стаў глядзець на яе.
Прыходзіць Мар’я дамоў і кажа Антону:
— Бацюшка зноў глядзіць у акно, але голасу не падае.
— А ты сама вазьмі ды абзавіся.
Так яна і зрабіла.
Назаўтра, як толькі non паказаўся ў акне, яна паставіла вёдры і кашлянула: «Гм!»
Поп высунуў у акно фігу і крыкнуў ёй:
— А во табе, вазьмі выкусі. Ці вы, абжоры, ужо той мех круп пажралі? He выйдзе!
149. ПРА ДВАНАЦЦАЦЬ АПОСТАЛАУ,
АБО ЯК ЖОНКА МУЖА 3 БЯДЫ ВЫРАТАВАЛА
У адным мястэчку згадзіўся майстар зрабіць для новага касцёла дванаццаць постацей апосталаў. Заключыў біскуп з ім умову на тэрмін і ўзяў з яго шмат грошай у залог. I вось ужо дзевяць постацей былі ў майстра гатовы, а тры асталіся няскончанымі, калі ён запіўся і так запіўся, што забыўся зрабіць у тэрмін апошнія тры постаці. А жонка яго паглядзела ў яго паперы і даведалася, што ўжо канчаецца тэрмін і шмат грошай прападзе ў яго. Тады яна пабегла ў мястэчка шукаць мужа і знайшла яго ў карчме, п’е ён сабе гарэлку, ні аб чым не тужыць. Вось жонка і кажа яму:
— Дурань ты! Заўтра раніцай камісія прыедзе прымань дванаццаць апосталаў, а ты не зрабіў яшчэ трох постацей. Прападуць твае грошы!
Як ускочыў ён з-за стала, як схапіў сябе за чупрыну!
— Скажы-ка ты мне, што рабіць? Я ж прапаў!
— Вось ты паслухай мяіне. Кідай гарэлку піць і пойдзем дахаты, будзем нешта рабіць. Калі паслухаеш мяне, я цябе з гэтай бяды выкуплю.