Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Поп як выскачыць, дык пан пачаў хрысціцца:
— Я думаў, што чарцей няма, а яны, аказваецца, ёсць!
Прыбег non дамоў, вытапіў баню, абмыўся. Сядзіць ён каля акна, бачыць — жонка мужыка па ваду ідзе. He чапае ён ужо яе, а яна сама набіваецца:
—Прыхадзі яшчэ, зноў чортам зробім!
Выругаў non яе і з гэтай пары на чужых жонак перастаў заглядацца.
141. НОВЫ ЧОРТ
Быў сабе адзін non, да вельмі хцівы да маладзіц. Ведама, з гульні толькі аб бабах і думае. Наесца, нап’ецца, выспіцца ў ахвоту, а тут ад сала шкура пукаецца. Пойдуць людзі на работу, а ён
і цікуе, ці не прыдзе якая маладзіца зачым кольвек да гасподы. Як закмеціць, дак і прыстане, бы шаўцоўская смала. Перш маладзіцы хаваліся ад паганага папа, а потым, як пачаў ён навучаць, што non святы, бо ён пасвечаны, дык маладзіцы і думаюць: «Мо і праўда, што хто знаецца з папом, то й граху няма, бо ён святы». Ужо хацелі мужчыны абрэзаць яму кудлы да паперабіваць ногі, але non напужаў іх, што не дасць прычасця да пажаліцца станавому, каб яны, як недаверкі, пагнілі ў астрозе. Баяцца мужыкі, маўчаць. Толькі ось вельмі часта панадзіўся non к адной маладзіцы. Яе гаспадар маў якуюсь дохленькую кабылку... Толькі якась прыкмеціў ён, што як толькі ён з двара, дак non у хату.
От раз запрог той гаспадар кабылку, наклаў на воз многа сена, нібыта едзе ў вялікую дарогу, і папхаўся за сяло. Гэта ўжо было перад змрокам. От як ужо добра сцямнела, гаспадар вярнуўся да гасподы да і стукае ў дзверы, каб жонка адчыніла. Тым часам у жонкі начаваў non. Схапіўся ён з пасцелі да так без парток і бегае па хаце, не ведае, куды схавацца. А тут у сенечках стаяла кадушка з пер’ем. Поп шамелях у тую кадушку да і прыкрыўся пер ем. Адчыніла жонка дзверы, а гаспадар чуў, што non схаваўся ў кадушку, не ідзе ў хату да й кажа жонцы:
— Дай дзяругу, я паеду на кірмаш.
Дала жонка дзяругу, а гаспадар накінуў яе на кадушку да й абвязаў вяроўкаю.
— Павязу, прадам пер’е. Няхай дарма не валяецца.
Бачыць маладзіца, што нельга нічога парадзіць, маўчыць, бы вады ў рот набраўшы. Узваліў гаспадар кадушку з папом на воз да й папёр на кірмаш.
— Куды ты, сябра? — пытаюць суседзі.
— Паеду на кірмаш прадаваць новага чорта,— кажа той чалавек.
Дзівяцца людзі, які там такі новы чорт. Просяць, каб ён паказаў тую пачвару.
— Няможна, браткі,— уцячэ.
Назбіралася многа людзей. Хочацца ім паглядзець таго дзіва. Запраглі яны коней і паехалі разам на кірмаш. Ці доўга, ці мала яны ехалі, толькі вось прыязджаюць пад цэркаў на кірмаш. Пашла там чутка, што чалавек прывёз новага чорта, сабралося людзей, што аж кішыць. Выйшлі папы з цэрквы да й тыя тыц туды, паглядзець на такое дзіва. A non, ведама, доўга сядзеў у кадушцы і ўсё рабіў пад сябе, дак так абмараўся, так у кудлы набілася пер’я, што саўсім стаў пахож на чорта. От папы да паны абступілі воз і просяць таго чалавека, каб ён паказаў чорта.
— Заплаціце,— кажа,— за маю турбацыю. Я думаў, што хто купіць.
От паны насыпалі таму чалавеку поўную шапку грошай. Пачалі і мужыкі развязваць свае магалейкі да даставаць адтуль медзякі. Назбіраў той чалавек столькі грошай, колькі не было яшчэ ні ў яго, ні ў яго бацька. От стаў ён на возе, паставіў там кадушку да й развязаў дзяругу.
— Ну,— кажа,— вылазь адсюль, новы чорце,— і давай штурхаць кіем.
Падняўся non з кадушкі. Зірнуць людзі, аж гэта якоесь страшыдла: высокі, худы, з доўгімі кудламі да з вялізазнаю барадою, цыглаты, у адной сарочцы без парток да так умазаўся да ўкачаўся ў пер'е, што рыхтык чорт. Кінуліся перш людзі ад воза, але хтось і кажа:
— Гэта ж наш бацюшка.
Зірнуць усе, аж праўда — гэта non. Сорам таму папу, саскочыў ён з воза да й сунуў, куды вочы глядзяць. 3 тае пары годзі ён хадзіць к маладзіцам.
142. ПРА ХІТРАГА ПАРАБКА, НЯВЕРНУЮ ЖОНКУ I ЯЕ КУМА
Жыў у лесе гаспадар. Меў кавалак зямлі падхадзяшчы. Адзін не мог ён управіцца. Наймаў парабка, а парабка папалася яму наняць такога спрытнага, хітрага. I вот парабак усё замячае, пойдзе коням даваць ці быдлу, ці каму, тамака абходзіцца каля дому, усё глядзіць, што гаспадыня з суседнім чалавекам (прыходзіўся ёй кум) усё там разгаварвае. Усё мае нейкі кольвек гішэфт, і вот ён гэта падмячае. Прыйшла вясна. Сабіраецца ехаць на поле гаспадар і кажа:
— Вот ты ідзі ў свіран, зачэрпай там аўса кашэль, паедзем на гэты раз мы ў поле пахаць аж за лес, там ніва ёсць.
А на гаспадыню кажа:
— А ты нам прыстрой палудзень, прынясеш, бо нам варочацца з канём не выходзіць, задалёка. А вот абойдзешся і прынясеш нам, прыстрой што-колік.
Ну, вот парабак, значыць, думае сабе: «Пачакай». Як сказаў палуднаваць прынесці, то ўзяў хамут і адкінуў троха на старану.
Сабраліся, селі, паехалі, ад’ехаліся так пачці кілометру ад вёскі, ён на гаспадара кажа:
— Ай, гаспадар, гэта ж мы забыліся хамута. Чым жа мы будзем гарайь?
Ну, то вярніся.
Парабак вярнуўся па хамут, аж глядзіць — у садку пад яблыняй стаяць кум і гаспадыня і разгаваоваюць.
Кажа кум:
— Я ў тую старану пайду, але ж трэба і ў другі бок гараць за лесам таксама.
Так яна кажа:
— Добра, кумок, я ўжо як скручу карандзелку ад іх. Скажу, часу не мела. А я табе прынясу, толькі ці патраплю я.
Кум кажа:
— Я на сваю дарогу вугляў пасыплю. Кіну колькі вугельчыкаў, так ты і будзеш знаць.
Парабак гэта і чуў. Парабак за хамут, углёў у кішэню згарнуў і пайшоў.
Паехалі, прыязджаюць да гэтай дарогі, дзе будуць раз’язджацца, дзе там гэтаму куму ехаць, ён насыпаў вуголля не на тую дарогу, але на сваю. Тая хутчэй прыстроіла абед не гаспадару з парабкам, але куму. Там бутэлечку водкі, там яйка разбіла, парачку кілбас, ну і падалася. Звязала гэта ўсё ў клумачак і падалася, брат, пешшу. Прылятае, на дарозе як раз вугельчыкі бачыць і пайшла так. Яна і не ўглядаецца ўжо ўперад бардза, але каб скарэй наведацца да кума.
Прыйшла блізка, але глядзіць, што не кум, а аруць гаспадар і парабак.
Няма ёй чаго рабіць, так яна тады, што ж ужо будзе:
— Ну, дось ужо вам. Хадзіце, я ўжо вам прынесла абед, можа і спазнілася трошку, але выбачайце. Хадзіце во. Папалуднуйце, а я ўжо пайду, бо там трэба абходзіцца, няма ж часу.
Але парабак бачыць, што яна змянілася на твары, не такі еыгляд мае, як трэба. Парабак з’еў там і, нібы на сваю патрэбу адыйсціся, пайшоў. Пайшоў у лес, знайшоў елку такую кудравую. Узлез на елку пад самы верх, каб не было відна яго, і слухае. А яна ідзе і ўсялякімі словамі:
— А каб вы паздыхалі, а каб вы паздыхалі, а я цяпер на цябе глядзець не магу, во куму хацела занесці, а вам прынесла, мой жа кум галодны будзе.
Так ён адзываецца на гэтай елцы:
— Каго там, гаспадынька, клянеш за што?
— А мой ты там, можа і святы, а мой ты міленькі, муж TaKi няўдалы, надаела мне жыць, а кум такі мне зычлівы, добры.
Так вот хацела яму занесці, а яны мяне ашукалі. Як тут выйшла, а можа кум абмыліўся, хто яго знае.
— Так вот не кляні, а ідзі дахаты і спячы харошую яечню, кварту водкі састарайся харопіай і курыцу ўпячы, засякі дзе добрую. Кашы звары, яйкаў набі, каб была тугая яечня, так водкі як вып’юць, то падавяцца.
—• I,— кажа,— будзе добра, яны падавяцца, а ты, як захочаш, тады будзеш у кума жыць.
Яна падзякавала гэтаму, ужо каторы там адзываўся, і паляцела сама. Паляцела дахаты, сейчас курыцу сякерай па галаве, яйкаў набіла, яечню пячэ, курыцу смаліць, водкі бутэльку састаралася.
Прыязджаюць увечары з поля. Ужо ў яе ўсё гатова. Яна весела ходзіць. А там і другой яды прыстроіла і для кума.
Але парабак кажа:
— Яна нам сягодня і вячэру, я спадзяюся, тожа добрую дасць. Але глядзі толькі паўтарай мае словы. Я скажу так, a ты кажы яшчэ што горай. Я скажу: «Не чую», а ты кажы: «Зусім не чую».
Ну, вот прыехалі яны дахаты ўвечары. Яна іх садзіць за стол, падаець ім водку, выпілі па чарцы.
— Але,— кажа,— і водкі недзе знайшла такой добрай, крэпкай. У мяне ўжо так закруціла і неяк так па жываце пайшло горача.
Узялі курыцы адкусілі гэтай.
— Але,— кажа,— і курыца смачная, але неяк ці ад курыцы, ui ад водкі слёзы на павеках апаўзлі трохі, як бы не так, то і свецяцца.
Ужо баба з гэтага трохі і павесялела. To можа ёй паможа гэта. Тады ўзялі яечню есці.
— Гаспадар, гаспадар, ці чуеш ты?
Кажа:
— Троха чую.
— А я,— кажа,— тожа ўжо і слаба чую, як ты гаворыш.
А ЦІ відзіш ты што-колік?
Кажа:
— Ужо і не віжу, чуць як бы праз туман.
— А я і зусім не віжу.
Тады зачэрпалі кашы ў губу і зваліліся пад стол абодва і захрапелі. Аж яна павесялела, пазвала кума.
— Кумок, вось тут частуйся, а я не маю калі, трэба ісці мне па ваду.
А ў іх вада была далёка, на сухапутным месцы надта сядзелі, далёка было па ваду ісці.
— А я за вёдры, палячу вады. Толькі з гэтага стала нічога не каштуй.
Ну, пайшла яна сама. Парабак адразу ж вылазіць. Кум закусвае. Парабак яму, брат, там якім асцяпаннікам праз лоб, кашы гэтай лыжку ў горла і яго разам пад той стол, дзе сядзеў.
Прылятае яна з вёдрамі з вадой, але глядзіць, што і кум зваліўся.
— А мой ты кумочак, а мой ты,— стала галасіць,— даражэнькі, мусіць, ты папробаваў з гэтага стала кашы. Што я цяпер буду рабіць? I парабка з мужыком няма, і цябе няма. На цябе я спадзявалася, а цяпер...
А яны чуюць гэта ўсё на свеце. Парабак кажа:
— Ці чуеш ты, гаспадар?
Кажа:
— Трохі чую.
— А я і добра чую.
— А ці відзіш ты?
— Віжу.
— I я віжу. Вылязай, бяры вяроўку намачы і добра яе аддубась. Ты,— кажа,—сабе найдзеш другую, калі захочаш, а я ўжо гэтага кума на плечы і павалаку куды-колік у свет.
Узяў гэты парабак кума на плечы і панёс. А даўней па лясах жылі пчолы. Вот мужык узлез там на бярозу ці на елку такую дуплістую. Выбірае мёд. Дзежка стаіць, а ён бярэ нажом лястры мёду і кідае. Ен узяў гэтага кума і ўсадзіў з локцямі ў гэтую дзяжу ніцма. Той да яго павярнуўся кідаць пляц мёду, глядзіць — чалавек убіўся ў мёд гэты. Гаспадар крычыць з той елкі:
— Чаго ты ўжо ўбіўся, чалавеча? Вазьмі кусочак мёду. Бяры і еш, я не шкадую, ато ты ўбіўся, як свіння, увесь мне мёд запаганіў.
I калі запусціць куралём. Ен яму як даў, дык той ад дзежкі адваліўся.
Парабак выскаквае да гэтага мужыка. Ен чалавек быў глухаваты і недалужны.
— Мы згаладнелыя, а ты цяпер што зрабіў. Я не адступлю так, брат, на цябе падам у суд.
— Ой, злітуйся, не падавай. Я цябе награджу. Дам якіх 200 рубельчыкаў і нясіся ў божы час, каб хаця мне бяды не было.