• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Буду цябе слухаць,— кажа муж.
    Прыйшлі дахаты. Жонка гаворыць:
    — Ты сядзі ў хаце, пакуль я не вярнуся.
    Увабралася яна ў сваю лепшую сукенку і зноў пабегла ў мястэчка. Была яна харошая, маладая, а яшчэ як адзелася хораша, дык проста не наглядзецца. Бяжыць яна па вуліцы і вітаецца са знаёмымі (як у жонкі выдатнага майстра, шмат было ў яе знаёмых у мястэчку). Падыходзіць да яе малады афіцэр і пытаецца:
    — Дзень добры, мадам. Куды вы спяшаецеся?
    Яна яму кажа:
    — Па справах.
    — Дазвольце, мадам, пагутарыць з вамі.
    Яна кажа:
    — He маю часу — спяшу. Калі жадаеце са мной гутарыць, прыходзьце да мяне на кватэру ў дзевяць гадзін вечара.
    I паляцела далей.
    А малады афіцэр пашоў купляць віна і закускі — збіраецца ўжо на дзевяць гадзін у дом майстра.
    Спатыкае на вуліцы жонку майстра стары палкоўнік і кажа:
    — Дзень добры, чароўная мадам. Дазвольце праводзіць вас і пагутарыць з вамі.
    Яна кажа:
    — Спяшу па справах! Калі жадаеце са мной гутарыць, прыходзьце да мяне на кватэру ў дзесяць гадзін.
    I далей паляцела па вуліцы.
    Спатыкаецце з папом. Поп кажа:
    — Красуня вы мая, што ў вас чуваць добрага? Можа, зайдзеце ў маю хату выпіць чайку?
    — Я не маю часу — спяшу па справах,— кажа яна.— Калі жадаеце,— прашу на кватэру ў адзінаццаць гадзін.
    I вось з’яўляецца яна дамоў з дарагімі пакупкамі (накупляла яна выпіўкі і закускі). Майстра бачыць, што жонка прынесла такое багацце і не разумее нічога. Яна гаворыць:
    — Будуць справы ў нас сёння! Прыдзе да мяне малады афіцэр у дзевяць гадзін вечара, а ў дзесяць гадзін прыдзе стары палкоўнік, а ў адзінаццаць гадзін,— бацюшка. А ты выйдзі цяпер з хаты і прыходзь у палавіне дванаццаці.
    Майстра забраў інструменты і сумку сваю і пайшоў.
    Якраз у дзевяць гадзін вечара прыязджае малады афіцэр. Здароваецца з жонкай майстра і садзіцца з ёй за стол. Выпілі па чарцы і разгаварыліся. Ен пытаецца:
    — А скажы, што б ты рабіла, калі б твой мужык дахаты вярнуўся?
    — Нічога,— кажа,— я б вас схавала.
    I вось ужо падыходзіць дзесятая гадзіна. Афіцэр кажа:
    — Чаму ж так доўга не вядзеш у свой пакой?
    Тут стала чутна, што на дзядзінцы колы грукацяць. I ў акно застукаў нехта. Афіцэр пытаецца:
    — Хто такі?
    Яна кажа:
    — Можа, мужык мой?
    — Што мне рабіць?
    — Здымайце, пан афіцэр, адзенне. Хутчэй здымайце!
    Калі ён распрануўся, яна кажа:
    — Цяпер станавіцеся ў рад да гэтых постацей.
    Зрабіўся афіцэр дзесятым апосталам, стаў і стаіць.
    Адчыняе яна дзверы, уваходзіць палкоўнік. Паздароваліся і за стол селі. I таксама было з палкоўнікам, як з афіцэрахм.
    Падышоў час, і ў акно застукаў non. Палкоўнік ускочыў і пытаецца:
    — Што рабіць?
    — Здымайце, пан палкоўнік, адзенне сваё і станавіцеся ў рад з гэтымі апосталамі. Пахутчэй толькі!
    Ен і стаў у рад — зрабіўся адзінаццатым апосталам.
    Тут яна ўпусціла і бацюшку. Бацюшка таксама паздароваўся. Селі за стол, выпілі, пагутарылі. Тады ён пытаецца:
    — А што было б, калі б твой мужык прыйшоў дахаты?
    — Нічога. Скінулі б сваё адзенне і сталі б у рад з апосталамі.
    I якраз муж пастукаў тады ў акно. Яна кажа:
    — Хутчэй раздзявайцеся, бацюшка. Праўда, мой мужык дахаты ідзе.'
    Бацюшка раздзеўся і стаў у рад з палкоўнікам — дванаццатым апосталам зрабіўся.
    Прыходзіць майстра і глядзіць — стаіць дванапцапь апосталаў. Дае яму жонка есці — выпіць, закусіць і гаворыць:
    — Спаць не кладзіся, пачынай рабіць, бо як развіднее, прыедзе камісія апосталаў прымаць.
    Ен закусіў, выпіў. Адзеў рабочае адзенне, бярэ ў рукі фарбу і пензелі і падмацоўвае фігуры (пачаў падмалёўваць нежывыя фігуры).
    Вось прыязджае камісія прымаць апосталаў. А ў камісіі быў біскуп і шмат ксяндзоў. Першай справай селі яны выпіць і закусіць. Добра выпілі і закусілі — аж у галаве зашумела ў кожнага. Адзін ксёндз устаў, бо ён гарэлкі мала піў і пашоў постацей гэтых глядзець. Усіх апосталаў паглядзеў, а на трох апошніх надта добра прыглядаўся. Прыйшоў да камісіі і кажа:
    — Вось гэта дык майстра! Зрабіў дзевяць апосталаў падобных да жывых, а трох — саўсім як жывыя.
    Тады біскуп і тыя ксяндзы ідуць паглядзець. Біскуп кажа:
    — Надта добра зробленыя, толькі гэтых трох голаў апосталаў трэба яшчэ падчысціць.
    Вось майстар бярэ разец і давай іх падчышчаць. Падыходзіць ён да трох апошніх апосталаў, а яны давай уцякаць. I як зачапіўся бацюшка за адну постаць — паваліўся і постаць пабілася. I ўцяклі тры апосталы.
    Тады біскуп крычьшь:
    — Зачыняй хутчэй дзверы, бо ўсе апосталы паўцякаюць і паразбіваюцца. Ужо няхай мы страцілі чатыры постаці. Мы заплацім за іх удвайне. Мы адложым табе, майстар, тэрмін і ты зрабі іх нанава.
    Тады камісія паехала, а майстар абняў сваю жонку і сказаў: — Дзякую, што ты мяне з бяды выратавала.
    I пачаў майстар рабіць постаці чатырох апосталаў.
    150.	ПАХАВАННЕ КАЗЛА
    Жылі стары са старою. He было ў іх ніводнага дзіцяці, толькі і было, што казёл: тут усё! Стары ніякага майстэрства не ведаў, плёў адны лапці — толькі гэтым і харчаваўся.
    Прывык казёл да старога: бывала, куды стары ні пойдзе з дому, казёл бяжыць за ім. Вось аднаго разу здарылася ісці старому ў лес за лыкам, а казёл за ім пабег. Прышлі ў лес, стары пачаў лыка драць, а казёл бродзіць там і сям і траўку шчыпле; шчыпаў, шчыпаў ды нечакана пярэднімі нагамі і праваліўся ў рыхлую зямлю; пачаў рыцца і выкапаў адтуль кацялок з золатам. Бачыць стары, што казёл зямлю грабе, падышоў да яго і ўбачыў золата. Надта ўжо дзед узрадаваўся, пакінуў свае лыкі, падабраў грошы — і дахаты. Расказаў аб усім сваёй жонцы.
    — Ну, стары! — гаворыць бабуля,— гэта нам бог даў такі клад на старасць за тое, што столькі гадоў з табой працавалі ў беднасці, а зараз пажывём з вялікай прыемнасцю.
    — He, старая,— адказаў дзед,— гэтыя грошы знайшліся не нашым шчасцем, а казловым. Зараз жа нам — шкадаваць і берагчы казла лепш, чым сябе.
    3 таго часу пачалі яны шкадаваць і берагчы казла лепш, чым сябе. Пачалі яны даглядаць ды і самі паправіліся, лепш быць не можа.
    Стары нават пазабыў, як і лапці плятуць.
    Жывуць сабе ды пажываюць. Ніякага гора не ведаюць. Вось праз некаторы час казёл захварэў і здох. Стаў стары раіцца са старой, што рабіць.
    — Калі выкінуць казла сабакам, дык нам за гэта будзе перад богам і перад людзьмі грэх, бо ўсё шчасце ад казла атрымалі. Я лепш пайду да папа і папрашу пахаваць казла па-хрысціянску, як і іншых нябожчыкаў хаваюць.
    Сабраўся стары, пашоў да папа і кланяецца.
    — Добры дзень, бацюшка!
    — Здароў, чалавеча! Што скажаш?
    — А вось, бацюшка, прышоў да тваёй міласці з просьбай, у мяне ў хаце вялікая бяда: казёл памёр. Прышоў зваць цябе на пахаванне.
    Як пачуў non гэта, моцна ўзлаваўся, схапіў старога за бараду і давай цягаць па хаце.
    — Ах ты, акаянны! Што выдумаў! Ванючага казла хаваць!
    — Дык ён жа, гэты казёл, бацюшка, быў зусім праваслаўны. Ен вызначыў табе дзвесці рублёў.
    — Паслухай, стары хрэн!—сказаў non,— я цябе не за тое б’ю, што просіш мяне казла хаваць, а за тое, чаму ты да гэтага часу не паведаміў аб яго смерці: можа, ён у цябе даўно памёр.
    Узяў non з мужыка дзвесці рублёў і гаворыць:
    — Ну, ідзі хутчэй да айца дзякана, скажы, каб падрыхтаваўся. Зараз пойдзем казла хаваць.
    Прыходзіць стары да дзякана і просіць:
    — Зрабі ласку, айцец дзякан, прыходзь да нас нябожчыка хаваць.
    — А хто ў цябе памёр?
    —■ Дык жа вы ведалі майго казла? Ен вось і памёр.
    Як пачуў дзякан, стаў даваць яму аплявушыны!
    — He бі мяне, айцец дзякан! —гаворыць дзед.— Казёл жа быў зусім праваслаўны: як памёр, табе сто рублёў вызначыў за пахаванне.
    — Які ж ты стары і дурны,— казаў дзякан,— што ж ты даўно не паведаміў аб яго праваслаўным скананні, ідзі хутчэй да дзячка, няхай пазвоніць па казловай душы.
    Прышлі да старога non і дзякан, пачалі пахаванне адпраўляць, плакалі, казла ў труне аднеслі на могілкі і закапалі яго.
    Вось сталі пра гэту справу гаварыць паміж сабой прыхажане. Дашло да архірэя, што non казла пахаваў па-хрысціянску. Пачрабаваў архірэй да сябе на расправу старога з папом.
    — Як вы маглі пахаваць казла? Ах вы, бязбожнікі!
    — Ды гэты ж казёл,— гаворыць дзед,— зусім не быў такі, як іншыя казлы: ён перад смерцю вызначыў вашаму прасвяшчэнству тысячу рублёў.
    — Эх, які ты дурны, дзед! Я не за тое лаю цябе, што казла пахаваў, а за тое, чаму ты яго, калі ён жывым быў, маслам не сабораваў!
    Узяў тысячу і адпусціў старога і папа дахаты.
    151.	САБАКА I ГРОШЫ
    Быў у ваднаго чалавека вельмі разумны сабака. Таго сабаку не кармілі, хіба калі-нікалі гаспадар кідаў яму скарынку хлеба да агрызеную косць. У таго чалавека была вельмі паганая жонка, яна заўжды выганяла сабаку з хаты мешалкаю або качаргою ці аблівала вадою. Той чалавек быў жаласлівы нават да ўсякага жыўёла. Ен часта гаварыў жонцы, што трэба сабаку карміць, бо,— кажа,— мо не праз чыю ласку жывём. Пачуўшы тое, паганая жонка толькі зневажала свайго гаспадара да яшчэ біла сабаку.
    — Сабака, як кот,— крычала яна,— павінен сам сабе знайсцікорм.
    I праўда, бедны сабака цэлы дзень бегаў туды-сюды, шукаючы сабе корму. Больш усяго любіў ён грабціся ў зямлі, каб злавіць мыш або крата. От пайшоў раз той чалавек у поле, дзе на мяжы стаяла ігруша, каб натрасці дзікіх груш. Ідзе ён і думае сабе: «Натрасу повен кашэль ігруш, занясу ў гумно, высыплю ў мурог. Яны там сапрэюць і хутка пагніюць. Будзе добра есці дзецям, рэшту баба высушыць да наварыць узвару».
    Падходзіць ён к ігрушы, аж бачыць — яго сабака грабецца тут на мяжы. Падышоў ён туды. Сабака ўбачыў хаджаіна, выскачыў з ямы, лашчыцца, кідаецца на грудзі да ўсё зноў скача ў яму. Зірнуў чалавек у яму, аж там стаіць повен гаршчок грошай. Блішчыць золата, бы сляза. Забраў чалавек грошы ў кашэль, натрос ігруш наверх і папёр да гасподы. Ужо быў падвячорак, як ён прыйшоў дамоў. Жонка падаіла карову. От той чалавек наліў у місу малака накрышыў туды хлеба ды і даў сабацы. Жонка давай лаяцца, давай зневажаць да праклінаць на чом свет стаіць. Насілу гаспадар сутрымаў трохі шалёную бабу. На другі дзень ён вялеў бабе кожны дзень варыць страву сабацы да карміць яго малаком.
    «Ашалеў гаспадар,— думае баба,— дай жа я хіба атручу сабаку, ато ён скорміць яму ўсё малако».
    Пабегла баба к суседкам, жалілася на сваю горкую долю, праклінала гаспадара дай выпрасіла атруты. Наварыла яна стравы, усыпала туды атруты дай атруціла таго сабаку. Вярнуўся з работы гаспадар ды як даведаўся, што сабака здох, дык чуць не заплакаў, так яму шкода было вернага слугі. Няма чаго рабіць, дастаў ён харошых дошак, збіў вельмі гожую труну, наслаў у яе пуху ды і палажыў туды сабаку. Потым выкапаў на могліцах