• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Сцяпанка, а дзеткі дзе?
    — Я іх, матушка, кіпятком паашпарваў, папрыбіраў і на покуце паклаў, а муку ў калодзеж занёс і блінцы расчыніў.
    Так матушка абамлела. Усё тое ж было расказана затым бацюшку.
    — Мо вы, бацюшка, засердзіліся?
    — He, дзеткі.
    A што гаварыць?
    Дзеткі пахаваўшы, і гаворыць матушка бацюшку:
    — Што нам рабіць з ім, як ад яго пазбыцца?
    —• Давай насушым сухароў і сыйдзем з дому, можа ён тады пойдзе.
    Насушылі сухароў цэлы мяшок і пашлі да рэчкі. Прыходзіць і Сцяпан туды.
    — А што,-—• кажа,— я ад вас не адстану, бацюшка.
    Бацюшка кажа жонцы:
    — Як ляжам спаць, пакладзем Сцяпана ад ракі, а як Сцяпан засне, я цябе штурхну, схопім яго, ты за галаву, я за ногі, і кінем у раку.
    Сцяпан тое чуў, хоць прыкінуўся, што спіць і, як матушка і бацюшка заснулі, ён ускочыў, штурхнуў матушку, схапілі яны бацюшку за галаву і за ногі і ўкінулі ў рэчку. Матушка кажа:
    —• Вось няхай Сцяпан з нашымі дзеткамі размаўляе.
    Сцяпан адказвае:
    — He Сцяпан павінен размаўляць з дзеткамі, а іх бацька. Матушка бачыць, што не тое зрабілася. Сцяпан і кажа:
    — Бацюшка зрабіў дагавор і сам галавой налажыў.
    125.	ЯК ПОП ВУЧЫУ МУЖЫКОУ ГРАМАЦЕ
    Слухайце ды запамінайце, бо раскажу вам не казку, а шчырую праўду. Было гэта за паншчынай. У адной вёсцы жыў бедны мужык. I было ў яго тры сыны. Калі падраслі яны, жонка і кажа мужыку.
    — Пражылі мы з табой дурнямі, працавалі з цямна да цямна на паноў, а крапіве з бульбай былі рады. Трэба хоць дзяцей навучыць, можа, менш працаваць будуць на дармаедаў.
    — Вядзі большага сына ды аддай куды-небудзь вучыцца.
    Прайшла ноч. I пачалі яны сабірацца ў дарогу. Ідуць яны, ідуць, аж бачаць стаіць сяло.
    — Дай,— падумалі яны,— у сяло зойдзем.
    Падыходзяць к сялу, аж з вялікага двара каменнага выходзіць non. Параўнаўся з імі дый пытае:
    — Адкуль вы, мужыкі, і куды ідзіцё, пуць-дарожку трымаеце?
    А мужык і адказвае громка:
    ■— Мы з вёскі Абдзіралаўкі, з бабылінага роду.
    I расказаў ён папу аб сваім горы.
    — Вяду сына свайго, ці не аддам дзе ў навуку.
    — Добра,— адказаў non,— аддай мне, я яго навучу, але за гэта няхай папрацуе год у мяне.
    Згадзіўся мужык, аставіў у папа сына, с сам вярнуўся ў сваю вёску.
    Поп пазваў хлопца ў хату і кажа:
    — Калі ў цябе хто што будзе пытаць, ты адказывай толькі словам: мы. На працягу году каб другіх слоў не казаў, а калі будзеш казаць другія словы, то і паху твайго ў мяне не будзе. Уставаць трэба раным рана, а спаць класціся позна вечарам. 3 гэтага дня ўся праца па гаспадарцы лажыцца на цябе. Глядзі ж, працуй добра, раб божы.
    Так і пачалася папоўская вучоба.
    Як пракрычалі пеўні, пападдзя падышла к яго ложку і буДЗІЦЬ.
    — Уставай, хлопец, на золак займаецца. Ідзі нанасі поўну бочку вады, накалі дроў, пакармі жывёлу і птушку.
    Хоць не хацелася ўставаць так рана, але нічога не зробіш. He дома ж. Устаў дзяцюк і пайшоў на працу. Працаваў, працаваў, аж спіна забалела, кружылася ў галаве. Ужо сонца падыходзіла к абеду, а хлопец усё працаваў. I ніхто не пацікавіўся ім, ці еў ён, ці не еў.
    Вось з хаты выходзіць non на двор.
    Глянуў у бочку, потым на дрывотню, а потым пайшоў у хлеў аглядаць жывёлу. Як назло, зарохкалі свінні і закудахталі куры. Тут папа і разабрала:
    — Чаму не пакарміў жывёлу, абібок мужыцкі, чаму вады няпоўная бочка, чаму буйна паколаты дровы!
    Дрыжыць дзяцюк, а ад працы аж рукі гараць. Колькі б працягвалася гэта папоўская іспаведзь, невядома.
    Пачуўся голас пападдзі:
    — Хама, хадзі снедаць.
    I хлопец паспяшаў у хату. Пападдзя наліла сыраквашы і насыпала нялупкі, а сама пайшла. He паспеў хлопец паснедаць, як з'явіўся non.
    — Бяжы па коней, паедзеш араць. Ды глядзі, рота не разяўляй. Каб праз гадзіну вярнуўся.
    He вопрамеццю пабег хлопец на выган.
    Прывёў коней, запрог і паехаў араць. Арэ сабе дзяцюк дый годзе. Ды таго не ведае, што non у кусце сядзіць і за ім назірае.
    А дзяцюк заглядзеўся на царкву і не заўважыў, як плуг у пня стукнуўся, ды так стукнуўся, што аж у дугу сагнуўся. Выпрамляў, выпрамляў хлопец плуг, ды ніяк не выпраміць. Вядома, пад рукамі ніякага жалеза не было. Выскачыў non ды як крыкне:
    — Што ты нарабіў, галган!
    I давай пярэсціць хлопца. Біў, біў, што аж сінякі па целе папаўзлі. I паскардзіцца было некаму.
    Поп выпраміў плуг і прыказаў:
    — Калі яшчэ што случыцца, то шкуру зніму з жывога.
    I падаўся дамоў. Ледзь жывы звярнуўся хлопец з поля, га,\одны, змарнелы. Пападдзя зноў наліла сыраквашы і паклала штук з дзесяць бульбы-нялупкі ранішняй, а сама знікла. He па* спеў хлопец паесці сыраквашу, як прышоў non.
    — Запрагай коней і едзь па дровы.
    Так non здзекваўся з хлопца кожны дзень, а карміў горш за сабаку.
    Мінуў год. 3 хлопца адны мошчы засталіся. Прыходзіць мужык за сынам. He паспеў і за парог ступіць, як non падбягае і яму гаворыць:
    — Забірай хлоппа ды магарыч стаў, бо сын твой ужо грамаце навучыўся.
    Узрадаваўся мужык дый гаворыць:
    — Ці не ўзяў бы ты, святы айцец, навучыць яшчэ аднаго сына?
    — Добра,— адказаў non,— навучу. Толькі няхай у мяне папрацуе паўтара года. Бо вельмі ж туга навука даецца сынам. На другі дзень мужык прывёў к папу сярэдняга сына, Фядоса. Аддаў дый пайшоў.
    A non завёў у каморку хлопца і кажа:
    — Калі ў цябе хто што будзе пытацца, дык ты гавары так: ні за тое, ні за сёе. Каб другіх слоў я ад цябе не чуў. Калі пачую, і паху твайго тут не будзе. Давяраю табе ўсю гаспадарку, калі што якое, дык тры шкуры здзяру. Працуй добра.
    Працаваў дзяцюк, працаваў, аплявухі хапаў, мазалі наганяў, а ласкі не меў. Ды і харч даваў non хлопцу горш, чым жывёле. Дзяцюк не рос, а марнеў. У цяжкай працы і горы прайшло паўтара года для мужыцкага сына. Ледзь ногі не выцяг дзяцюк ад такой навукі.
    Скончыўся тэрмін. Поп пазваў хлопца дый кажа:
    — Цяпер з цябе чалавек будзе, раб божы. Паважай цара нябеснага, маліся і ўсё будзе добра. Міхаліна, прынясі нам па чарцы.
    Міхаліна прынесла гарэлкі, паставіла на стол добрую ежу. Поп стаў такі добры, хоць да скулы прыкладай. Есць і адным вокам заглядае на вокны, ці не ідзе там па сына мужык. Ляпнулі вароты, і non, як аглашэнны, выскачыў з-за стала і пабег сустракаць мужыка.
    — Распранайся, Ілля, перакусі з дарогі. Сын твой ужо пісьменны, чалавек з яго будзе...
    Радуецца мужык, а пад'еўшы загаварыў:
    — Святы айцец, навучыў ты маіх двух сыноў, навучы і апошняга.
    — Добра. Навучу. Толькі няхай папрацуе ў мяне два гады.
    Падзякаваўшы, мужык з сынам пайшлі дадому.
    Ішлі ці мала, ці доўга, а к ночы дабраліся дамоў. Раніцай мужык павёў к папу трэцяга сына, Назара. К вечару мужык з сынам прыйшлі к папу. Пакінуўшы сына ў папа, мужык адправіўся назад. A non тым часам пазваў хлопца дый і кажа:
    — Слухай, раб божы, ды помні. Колькі ў мяне будзеш, каб гаварыў толькі адно: «Інакш і не быць!» Калі пачую, што будзеш інакш гаварыць, то і паху твайго тут не будзе. Працуй так, каб бог не гневаўся.
    Потым хлопца вывеў на двор, паказаў свінней, кароў, гусей, дровы.
    — Каб кожны дзень карміў жывёлу, насіў ваду, сёк дровы, араў, баранаваў.
    Назаўтра з цямна non адправіў хлопца на працу. А працы хоць адбаўляй. Працаваў, працаваў хлопец, горб напрацаваў, a канца працы не відна. Заместа ласкі, non аддзякаваў кулакамі ў спіну. Мінула два гады. Прыйшоў да яго бацька. Узрадаваўся хлопец, што канец прыйшоў яго вучэнню. Насустрач мужыку выйшаў non з пападдзёй.
    — Заходзь, заходзь, раб божы. Твой сын граматны. Толькі маліцеся і не гнявіце бога.
    Пакланіўся мужык папу, ды і пайшлі дадому. Прыйшлі дамоў. Усе рады. А суседзі гавораць, што Іллю бог шчасце паслаў, што ён вывучыў сваіх сыноў.
    А сыны ад такой граматы з печы не могуць злезці. Худыяпрахудыя, горб на гарбу, мазоль на мазалю, саромеюцца на людзі паказацца. Дый яшчэ і гаварыць пазабываліся. Гаспадарка ішла ў заняпад. He было чаго есці. Аднойчы бацька і кажа:
    — Дакуль вы будзеце сядзець без работы. 3 неба харч не падае. Ідзіце на працу.
    Хлопцы ўзялі тапор, пілу ды і пайшлі з дому.
    Недалёка ад вёскі купец нейкі выразаў лес. Ідуць яны і ідуць, аж бачаць — пасярод дарогі ляжыць забіты чалавек.
    — Дай,— думаюць яны,— знясём з дарогі.
    I толькі яны ўзялі на рукі забітага, як наперадзе паказаўся ўсаднік, які ва ўвесь дух імчаўся к ім. Каля іх спыніўся, убачыўшы, што хлопцы неслі забітага. Гэта быў стражнік.
    Ен выхапіў шашку і крыкнуў:
    — Стой! Рукі ўгору!
    Калі хлопцы паклалі забітага, стражнік зноў закрычаў:
    — Хто забіў чалавека?
    Уперад выйшаў старэйшы дзяцюк і гаркнуў:
    — Мы.
    — За што?
    — Hi за тое, ні за сёе,— адказаў сярэдні.
    — Вараці ў турму,— крыкнуў стражнік.
    А меншы брат падумаў і дадаў:
    — Інакш і не быць.
    Дык вось як вучылі бедных грамаце ў часы прыгону.
    126.	БАГАТЫР
    I той багатыр, хто мае многа ўсялякага дабра, і той, хто вельмі дужы да здаравенны. Часам дурныя кажуць, што абы грошы, то й здароўе будзе. He, мабыць, трасца табе — не здароўе будзе за грошы. Мабыць, ужо так бог даў, што багатага да заможнага дак заўжды якая-кольвек хвароба цісне. Бо што б з таго было, каб яшчэ багач да быў і здароў; ён тады і бога сапхнуў бы з неба. Бог знаў, што чалавек як багаты, та й гарды. От затым бог так зрабіў, што хто багаты, той заўжды нехлямяжы, або хворы, а хто бедны, той здаровы да дужы. Бедны бога памятае, а багатыр дак усіх забывае.
    Гэтак жа, кажуць, даўней жыў адзін багатыр. Маў ён толькі ўсялякага дабра, што й палічыць не мог. Жыў ён у раскошы да выгадзе, не знаў ніякае бяды, не маў ніякага ліха. Адно толькі грызла яго, грызла і не давала яму ні есці, ні спаць. Грызла яго тое ліха, што калі добра, дак хочацца яшчэ лепш, а тут нельга нічога лепшага прыдумаць. От і пачаў той багатыр сохнуць да пятрэць, што ад дабра нельга найці дабра. Толькі ось яшчэ гарэй яму зрабілася, як стрэў ён якась аднаго вельмі беднага чалавека. Ідзе сабе багатыр каля сваіх палацаў, ідзе засмуцоны, што няма на свеце ўжо лепшага дабра, аж от акурат
    сунецца насустрак чорны, абарваны, у лапіклу бедны чалавек, сунецца да пае песні, аж табе багатыра сад разлягаецца.
    — Чаму ты паеш? — пытае багатыр.
    — А от паю, бо здароў і весел.
    — Чаго ж ты весел, калі ты такі бедны?
    — А якога ж мне больш ражна трэ? Сягоднячы наеўся картопель, а заўтра буду маць і хлеб з салам, бо зарабіў трохі асьмакоў.