• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — А каторага, бацюшка?
    — От, каторы на цябе гляне!
    —Добра! — дый пашоў.
    Ен гэта ўвайшоў у хлеў, асёж усе гоўца на яго глянулі, так ён гэта ўзяўшы ўсе чыста парэзаў, нат і на высадкі не пакінуў. После гэта наклаўшы на воз, вязе пад кухню, асёж і non угледзеў, так выскачыў і давай то яго лаяць, бэсціць... Так ён кажа:
    — Ля, калі ж яны ўсе на мяне глядзелі, то я ўсе парэзаў.
    Крычаў ужо на яго non, крычаў, крычаў, праганяў,— не хоча ісці! Ну, і што тут з дурнем зробіш! Ну, узяла ўжо пападдзіха, панакладала бараніны ў гаршкі дый кажа:
    — Ну, дагледзь жа ты тут гэтай вячэры, бо мы на баль паедзем, а не забудзься ўкінуць у кажан гаршчок пятрушкі.
    Поп жа ж, усюды ўсё пазачыняўшы, кажа:
    — А глядзі ж ты, наглядай ад свірна на дзверы, каб хто не пабіў.
    — Добра,— кажа,— добра, буду наглядаць!
    Яны то пашлі ці паехалі, а была ў іх сучка, называлася Пятрушка. Так дурны ўзяў тую сучку, барджэй то зарэзаў, парубаў дый, у кажны гаршчок па кусочку ўкінуўшы, паўстаўляў у печ, каб варылася. После гэта вышаў, да гэта дзверы, ад свірна выняўшы, на плечы дый пабег туда, дзе яго паны. Ужо пярэдаднем, калі non аглянецца, асёж ён стаіць пад акном.
    — Ці ты,— кажа,— тут?
    — Ля, калі ж яны ўсе на мяне глядзелі, то я ўсе парэзаў.
    — А я ж табе казаў на дзверы наглядаць!
    — О, я такі,— кажа,— дзвярэй не пакінуў: а ось стаяць!
    ‘ Поп чыста спалохаўся, бягуць яны хутчэй дахаты, асёж нідзе ўжо нічога няма,— зладзеі ўсё пакралі!
    Што ўжо рабіць, селі абедаць, з елі, а после кажуць:
    — А дзе ж то сучка падзелася? Чаму хоць яна зладзеяў не паадганяла?
    А парабак кажа:
    — Ля, ато ж я зварыў!
    — Дзе ты зварыў?
    — Ля, ато ж вы казалі, каб усюды Пятрушкі укінуць!
    Ну, што тут парадзіць з дурным чалавекам?!
    Давай яны нараджвацца так:
    — Забірайма ўсё, што яшчэ засталося дый ідзем у свет, a хату з парабкам запалім.
    — Добра.
    А парабак гэту гутарку чуў пад дзвярыма, так — пажджы ж. Лёг ён бы то спаць, асёж чуе, што яны ўжо адзін мяшок напакаваўшы, вынеслі за плот дый паставілі, а самі пашлі рэшту пакаваць. Тагды ён гэта паціхусеньку вышаў, манаткі барджэй выбраў, пахаваў, да то сам улез у мяшок дый сядзіць. Асёж няўбаве і яны вышлі, да то, хату падпаліўшы, за мяшок дай у ногі. Такія ўжо рады, што хоць у хаце парабак згарыць!
    Ідуць яны, так ідуць, асёж у аднум мейсцы трэба было ім цераз рэчку пераходзіць, так улезлі ў воду; асёж — ля, чуюць: нехтось адзываецца ў мяшку:
    — Попе, none, не замачы мяне!..
    Яны што, чыста сумеліся, сталі, слухаюпь, асёж ён другі раз:
    — Попе, none, падымай вышай, каб я не замок!
    — Як то, ты тут?
    — Ля,— кажа,— я тут! To ж яшчэ мой год не скончыўся — дзе ж я падзенуся?
    Радзяцца зноў яны, што тут з імі рабіць? После кажуць так:
    — Начуймо на гэтум мосце, то мы яго ўтопім.
    Паляглі яны начаваць: дурны з берагу над вадою, пападдзіха пасярэдзіне, a non з другога берагу; так як ужо добра паснулі, дурны пападзіху памаленечку адсунуў, да то сам лёг пасярэдзіне.
    Асёж прачхнуўся non, парваў жонку за плечы дый бах у рэку, а сам кліча:
    — Уцякаймо! Ужо я яго ўтапіў.
    Адышлі крыху, рассвітала, каліся non паглядзіць, асёж — ля, дурны цягнецца за ім! Прасіўся non у яго, малёгаў, але дурны ніяк не хацеў яго пакінуць: жабруючы. а такі цягаўся ўсюды за ім, пакуль яму не скончыўся год.
    От пракуда!
    123.	АБ КСЯНДЗУ, ШТО ЕСЦІ СЛУГАМ HE ДАВАУ
    Было ў бацька тры сыны: адзін дурань, а два разумных. Пайшоў сабе адзін разумны на службу. Ішоў ён, ішоў сабе і зайшоў да папа.
    — Прыймі мяне, бацюшка, на службу,— кажа ён да папа.
    17.	Зак. 984	2 5 7
    А бацюшка адзываецца да яго:
    — Я вазьму цябе, хоць ты мне не патрэбны. Але есці табе не буду даваць. Тое, што будзеш рабіць, то тое будзеш і есці.
    Паслаў яго non па сена. Прывёз ён сена, а яму есці не далі.
    Паехаў ён па дровы і прывёз дровы, і дроў не еў.
    Паехаў зноў па гной, прывёз гной, і гной не еў. Тады кажа ён да папа, што .не здужае рабіць, бо галодны.
    Так non шкуру здзёр з яго, ііабіў, набіў і прагнаў яго. Прыйшоў ён дадому і кажа бацькові:
    — Я не выслужыў, і non мяне набіў і прагнаў.
    — А я табе казаў: не ідзі, сыніку, на службу.
    Цяпер кажа сярэдні:
    — Я пайду і выбуду.
    I пайшоў ён і зайшоў зноў да таго самага папа. (Тут паўтарыліся тыя самыя прыгоды, што і са старшым братам).
    Прыходзіць ён да бацькі і кажа:
    — Я служыў, служыў і не выслужыў, non мяне набіў, набіў, шкуру здзёр і прагнаў.
    Дурны цяпер кажа да бацька:
    — Бацько, я цяпер пайду служыпь.
    I пайшоў ён. Ен ішоў, ішоў і зайшоў да папа.
    — Прыймі мяне на службу,— кажа.
    A non кажа да яго:
    — Хоць ты мне не патрэбны, але я прыйму цябе, а тое, што будзеш рабіць, то і тое будзеш есці, але калі гэта ты не зробіш, то я табе шкуру здзяру і праганю цябе.
    А дурань кажа да пана:
    — Як я гэта зраблю, то я табе гэта сама зраблю, шкуру здзяру.
    Паехаў дурань па дровы, нарубаў дроў і завёз гаспадарові, прадаў тыя дровы і наеўся за тыя грошы. Прыязджае да папа. Поп пытаецца яго:
    — Дзе твае дрова?
    —1 З’еў.
    Паехаў зноў па сена. (Такім самым спосабам з’еў нібы сена, а потым і гной).
    Так узяўся за голаву non, што мае такога хітрага парабка. Тады пайшоў дурань да хлява і закалоў два вепрукі паповы. I была ў папа бабуня. Узяў той дурань бабуню і ўсадзіў да хлява, прыйшоў да папа і кажа да яго:
    -— Што твая бабуня нарабіла, узяла і пакалола твае вепрукі.
    Поп кажа да дурня:
    — Так вазьмі яе і ўтапі.
    Тады дурань узяў бабуню і ўсадзіў у стажок сена.
    Пайшоў дурань да хлява і парэзаў валы, што былі ў папа. I ўзяў бабуню, паставіў у хляве і пайшоў да папа, і кажа да яго.
    — Што твая бабуня зрабіла! Парэзала твае валы.
    Поп кажа:
    — To вазьмі яе і ўтапі.
    Тады дурань узяў яе і замучыў.
    Пазней прыходзіць тая пара, што парабак выбыў рок. Поп злякаўся і запрагае пару коней і ўцякае, а дурань узяў бабуню і занёс пасярод дарогі і паставіў. Едзе non і перавярнуў і забіў бабуню. Дурань перабягае на дарогу і крычыць:
    — Што ты зрабіў, бабуню забіў!
    Поп скочыў з воза з пападдзёю і да бабуні, а дурань сеў на брычку да й паехаў.
    124.	ПАРАБАК СЦЯПАН
    Жыў сабе старык, меў тры сыны, бедна жылі, хлеба не мелі. Старшы сын і гаворыць:
    Бацька, пайду я ў свет, можа дзе хлеба зараблю і вас пракармлю.
    I пайшоў. Ідзе дарогай, ідзе, сустракае папа.
    — Здраствуйце, бацюшка!
    — Здароў, дзеткі, а куды, дзеткі, бог нясе цябе?
    — Іду, бацюшка, у свет за парабка, каб дзе кусок хлеба зарабіць.
    — Найміся, дзеткі, у мяне.
    — Харашо, бацюшка, а што ў бацюшкі рабіць?
    — Пшаніцу малаціць.
    Бацюшка павёў яго ў свой дом, есці не даў, павёў у гумно малаціць пшаніцу. А дагавор здзелаў бацюшка такі: калі засердзіцца парабак на бацюшку, так галава далоў, а калі бацюшка засердзіцца — так і яго галава далоў. Парабак гэты цэлы дзень малоціць пшаніцу, а бацюшка есці не завець. Нясець вечарам бацюшка кружку халоднай вады і гаворыць:
    — Дзеткі, мо вады піць хочаш?
    Парабак адказвае;
    — Бацюшка, я есці хачу!
    — Мо ты, дзеткі, засердзіўся?—гаворыць бацюшка. А парабак адказвае:
    — Як жа не сердзіцца, я цэлы дзень малачу, а бацюшка вады нясе.
    Па дагавору бацюшка зняў яму галаву. I пайшоў бацюшка. I сустракае на дарозе чалавека.
    — Добры дзень, бацюшка!
    — Здароў, дзеткі! А куды бог нясе цябе, дзеткі?
    — Іду, бацюшка, кусок хлеба зарабіць: бацька з голаду памірае і сам з голаду паміраю. Адзін брат ужо пайшоў у свет, і няма яго, можа, дзе з голаду памёр.
    Ен адказвае:
    — Дзеткі, найміся ў мяне!
    — А што ў бацюшкі за работа?
    — Пшаніцу, дзеткі, малаціць.
    — О, бацюшка, я магу добра пшаніцу малаціць.
    I пайшлі да бацюшкі ў дом.
    Бацюшка сесці не даў і павёў у гумно малаціць пшаніцу. Хлопец наклаў снапоў і давай малаціць. Змалаціў 25 снапоў, а бацюшка есці не заве. Ен узяў гэтую пшаніцу павеяў, усыпаў у мех, панёс у карчму, набраў булак, водкі за тую пшаніцу, прынёс у гумно, выпіў, добра пад’еў і давай малаціць. Бацюшка пад вечар нясе кружку халоднай вады, пытае:
    — Што, дзеткі, вады хочаш?
    — А, бацюшка, ужо даўно хачу піпь.
    — А дзе ты, дзеткі, пад’еў?
    — Я,— кажа,— бацюшка, вас ждаў, ждаў, а есці мяне не завіцё, то я абмалаціў 25 снапоў, абвеяў, ссыпаў у мех, занёс у карчму, набраў водкі і булак і вас, бацюшка, угашчу!
    Бярэ бутылку водкі і налівае бацюшку. Пытае:
    — Можа, бацюшка, усердзіліся?
    Бацюшка адказвае:
    — А за што ўсердзіцца? — і завёў яго на абед. Прыходзіць дамоў і гаворыць сваёй жонцы:
    — Гэтаму парабку не трэба даваць малаціць.
    — Чаму? — пытаецца жонка.
    — Змалаціў 25 снапоў, перавеяў, занёс у карчомку, набраў водкі і булак і як прышоў, то і мяне ўгасціў. Ен можа пяпера ўсю пшаніцу прапіць.
    — Нада яго адправіць.
    — Ох,— адказвае,— як жа яго адправіць, калі я з ім зрабіў дагавор, хто засердзіцца — галава далоў.
    Матушка гаворыць:
    — Знаеш што, насыпем яму мякіны грэцкай і пушчай вязе ў млын і змелець пшанічную муку.
    Яны насыпалі яму воз грэцкай мукі і павёз ён на мельніцу, а там мелюць чэрці. Ён засыпаў муку ў кош, а з калёс выняў шворын і гэты шворын укінуў у печку, якая тут гарэла. Глядзіць ён: не ідзе пшанічная мука, а чорная луска. Ён раззлаваўся:
    — Ах,— гаворыць,— чэрці вы, я прывёз пшаніцу, а вы луску нейкую насыпалі.
    Выхапіў з печкі раскалены шворан і як дасць аднаму чорту, другому.
    — Давайце,— кажа,— мне пшанічную муку.
    Чэрці бачаць, што дзела плоха, высыпалі луску, засыпалі пшаніцу. Адзін чорт і гаворыць:
    — Пабягу за ім і зламаю яму калясо.
    Як уз'ехаў той на мост, чорт і зламаў яму калясо. Злавіў хлапец чорта за нагу.
    — Ты мне,— гаворыць,— калясо зламаў — дзяржы вось!
    Ен і трымае. Прыязджаюць да дому бацюшкі. Сцяпан гукае:
    —■ Бацюшка, адчыняй дзверы!
    — Пушчай табе чорт адчыняе!
    Сцяпан адказвае:
    —■ Чорт вось дзяржыць, калясо зламаў. Цяперака знасі гэтыя мяхі, бацюшка, выйдзе чыстая пшанічная мука.
    Бацюшка ідзе ў дом, кажа жонцы:
    —• А ён прывёз чыстую пшанічную муку.
    — Добра, што ён так зрабіў,— адказвае тая.
    Гэта было ў суботу, а ў нядзелю бацюшка пайшоў у царкву з матушкай, а Сцяпану сказаў:
    — Як дзеці прачнуцца, каб нагрэў цёплай вады, памыў дзетак, адзеў іх, блінцы расчыніў, накарміў і прывёў дзетак у царкву.
    Сцяпан запаліў печку, нагрэў кіпятку, паклаў дзяцей у начоўкі, паапарваў іх кіпятком, прыбраў у адзежку і на покуце паклаў (мёртвых), а муку ўсыпаў у калодзеж і расчыніў бліны, a сам пашоў у цэркаў. Матушка пытаецца: