Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Тым часам хутка за панам памерла і пані. Астаўся толькі адзін паніч, той самы, што адукаваўся разам з камысарам. I пачаў паніч сам рондзіць, пачаў такое рабіць, што людзям жыцця няма, гарэй стала, як пры старом пану. Стары пан быў хаджаін. Ён клапаціўся, каб зрабіць гаспадарку лепш, як у суседзей, шкадаваў сваіх людзей, як сваё гаўяда, бо, ведама, лічыў людзей сваім дабром. Малады ж пан не глядзеў на хаджайства, а толькі думаў аб том, каб ужыць слодыч. I пачаў ён зганяць у двор гожых дзявок да маладзіц, вялеў ім скідаць усю адзежу і голым гуляць у саду. Тым часам ён зваў к сабе суседніх паноў да ўсялякіх палупанкаў, бегаў з імі за дзеўкамі з бізуном у руках і як сам вычвараў, што хацеў, так і другія паны. Але от напрыкрылі яму веськія дзяўчаты і маладзіцы, і давай ён адусюль прыводзіць розных паненак. Усе пакоі запаганіў. Ведама, без гаспадара хаджайства хутка знішчылася. Яно й пры старом пану дзяржалася толькі камысарам. Малады ж пан зрабіў камысарам свайго хурмана... Хурман так пачаў рондзіць, што хутка ў пана нічога не асталося. Бачыць ён, што саўсім прашыкаўся, от і давай шукаць багатае жонкі.
Па суседству там быў вельмі багаты пан. У яго была толькі адна дачка. А праўду кажуць, што калі ядначка, то... лайдачка. Так і тая паненка. Гадавалася яна ў раскошы, ніякае работы не знала, от як вырасла, дак і пачала так вычвараць, што сорам : казаць. Але дарма — бацька лічыў, што харашэй і лепш яго дачкі нікога няма й на свеце. Пачалі панічы сватацца. Ведама, к багатай паненцы заўжды находзіцца багацька жаніхоў. Але куды там! Пан думае, што яе вазьме князь. Тымчасове жаніхі ўсё
ездзяць у залёты к гэстай паненцы, але нічога не парадзяць, бо от спадабаецца ёй паніч, пагаворыць яна з ім — усё добра. Але як памацае яго да знайдзе ў парткох, дак і прагоніць. От і пайшла прачутка, што тая паненка шукае такога жаніха, каб у яго нічога не было ў парткох. От наслухаўся той паніч... да й паехаў у сваты к той паненцы. Памацала яна паніча — няма ў парткох нічога. От і згадзілася яна ісці за яго замуж. Рада паненка, кліча к сабе паніча кожын дзень. Ездзіць той к паненцы па што дзень... От ужо пара рабіць і лад, але бацька не хоча за галыша аддаваць свае дачкі, Тым часам паненка пражэцца замуж за таго паніча, як жывое вады. Бачыць пан, што нічога няможна зрабіць з шалёнаю дачкою, справіў вяселле, аддаў зяцю грошы, а сам паехаў да Аршавы да там і загінуў. Жыве малады пан з жонкаю, не чапае яе да й рад, што й яна яго не займае, бо ён ужо не мажэ мець з жанчынамі дачынення -— ядуць яго пранцы. От пакачаўся пан гадоў са тры да й здырдзіўся. От тут і пачала тая пані сама рондзіць маёнткам.
Тым часам у камысара памерла тая жонка, што ён узяў у гэтом сяле. Пакінула яна двое малых дзетак. Думаў, думаў камыcap, што рабіць, да й вярнуўся ў свой фальварак. Пачула пані, што вярнуўся той камысар, што вельмі добра рондзіў маёнткам пры старом пане, і пачала яго прасіць, каб ён і ў яе стаў камысарам. Падумаў той да й згадзіўся. Прыехаў ён у двор к пані да й уходзіць у пакоі. Зірне ён, аж там поўны пакой гасцей: усё пані да паненкі. Усе паскідалі сукні, расплялі косы да так голыя й ходзяць па пакоях. От пашоў камысар далей шукаць паню, усунуўся ён у другую станцаю, аж там цэлая чарада голых хлопцаў, a паміж іх трэцца й сама пані, вішчыць, смяецца, бегае за тымі мужчынамі да наровіць абсеч ім крапівою сарамаценне. Убачыў тое камысар, плюнуў да й пашоў вон. Пані за ім: просіць, благае, каб астаўся.
— Гэта ж,— кажа яна,— мае ймяніны.
Астаўся камысар і пачаў хадзіць з паняю па ўсіх пакоях. Тым часам панічы сышліся з паненкамі да з панямі да й пашлі рагатаць да бегаць па ўсіх пакоях, бы коні. Чаго толькі яны не вычваралі. Але ось павяла пані камысара ў сад. А там яна вялела сагнаць з сяла маладых мужчын і жанок да дзевак, напаіла іх гарэлкаю, наняла музыку й зрабіла забаву. Панапіваліся усе; перш яны скакалі да спявалі песні, а потым паскідалі адзежу да, бы й паны, давай гайсаць па саду да валяцца ў кустох да на траве. Тым часам паны й паненкі выбеглі з пакояў у сад да й памяшаліся з мужыкамі і мужычкамі... Ночка была летняя, цёплая, аж
парыла. Ужо й даў бог дзень. Соненка паднялося высока, а ў саду яшчэ не ўсё заціхла.
I пачаў камысар з тых часоў аглядаць хаджайства. Але куды ні зірне, усё не па-людску: поле не засеяна, сенажаць запушчана, зарасла ніцаю, лазою да хмызняком, будоўля асунулася, сцены пакрывіліся, стрэхі пагнілі, або вецер паздзіраў, толькі дрэбы тырчаць, бы косці з дохлага каня. Гаўяда звялося, у коней толькі шкура да косці. Мужыкі абяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па што ў дзень у двор. Тут яна вялела будаваць харомы і даглядаць катоў, сабак да старых коней. Яна, бачыце, вельмі жаласлівая над гэстым жывёлам, яна атусюль назбірала коп пяць усялякіх катоў — і сама не даесць, а іх даглядае. Назбірала валачашчых сабак, корміць іх, мые, чэша да абшывае. Цалюсенькія дні даглядае гэстую погань сама і трымае на том дзеле ўсіх баб. А здохлым канякам дак яна збудавала стайні, прыставіла к гэстаму падлу людзей і вялела служыць. А як здохне кот, сабака або здыхліна-каняка, то пані плача, бы па родным бацьку, веліць плакаць і другім, а потым робіць труну, хавае, бы людзей, і над магілаю кладзе прыклад. Уся дворня да й усё сяло толькі і рабіла на гэстую пошкудзь. А пані была такая жаласлівая, такая жаласлівая над катамі да сабакамі, што часам з маладзіц да з дзевак шкуру здзірала, калі яны нядобра даглядалі таго жывёла. Вельмі яна карала тых маладзіц, што шкадавалі сваіх дзяцей і ўкрадкі кармілі іх сваімі цыцкамі, а не катоў, ці сабак, як вялела пані. Дак от якая была то жаласлівая пані. Але кажуць, што забег у той двор кручаны кот да й пакусаў другіх катоў і сабак. Прыйшоў маладзік, і пакруціліся каты і сабакі. От як напалі яны на тую паню, дак і загрызлі яе насмерць. Сталі людзі збіваць тую пошкудзь, але ўсё-такі многа і людзей пашалела.
113. РАДЗІНКІ й ПАМІНКІ
Пашоў адзін чалавек у свет. Доўга ён хадзіў, многа бачыў усялякага дзіва на белым свеце. Многа ён абышоў краёў, многа бачыў усялякіх людзей. Усюды людзі родзяцца, жывуць і паміраюць: усюды часам плачуць, а часам скачуць; усюды е людзі добрыя й ліхія. Толькі ўсюды людзі трымаюцца свайго абычая.
Прышоў ён у вадну вёску да й заначаваў. Толькі ось даў бог дзень, усхапіўся ён, з прасоння да й не расшалопае, чаго гэта ўсе
ў хаце плачуць. Перш ён думаў, што мо хто памёр або другое якое няшчасце, да й пытаецца, чаго гэта яны так галосяць. А яму й кажуць, што затым плачуць, што радзілася дзіця, от яны аплакваюць яго долю, бо не ведаюць, што яго ў жытцы стрэне.
— У нас,— кажуць,— такі звычай, што заўсёды плачуць, як хто родзіцца.
Падзіваваўся той чалавек да й падумаў, што мо гэта й праўда, бо няведама, якая будзе жытка гэтага дзіцяці. Але ось на другі дзень прахапіўся той чалавек да й чуе, што ўсе спяваюць, скачуць да гасцююць, як на вяселлі. Ен ізноў пытае, чаго яны так весяляцца. А яму кажуць, што памерла маладзіца, от яны й рады, пяюць, скачуць, весяляцца3 што яна перажьгла гэту цяжкую жытку.
— Як тут не весяліцца,— кажуць яму,— калі гэтая маладзіца яшчэ мала бачыла бяды на сваім вяку; а цяпер, як памерла, та й не ўбачыць. У нас усе весяляцца, скачуць, песні пяюць, як хто ўмрэ. Думаў, думаў той чалавек, а потым і дагадаўся, што гэта праўда. Ведама, якая наша слімазарная жытка: часам лепш памерці, як гэ жыць.
114. ЗЛОДЗЕЙ, ПАН I ЧОРТ
Жыў сабе чалавек, у яго не было ні бацькі, ні мацеры. Ен быў сусветны лянцяй: рабіць ён не хацеў, а толькі шляўся, як свіння ў дождж, і краў коні, жыта, лазіў у клець. Божа збаў, чаго ён не рабіў. Адзін раз ён украў каня і павёў яго ў горад прадаваць. Вёў ён, вёў, а насустрэчу яму едзе пан шасцерыком. Пан гэты вельмі быў багаты: еў ён толькі сала, мяса, бліны з маслам, а аб грашах сваіх так не помніў. Гэтаму-то пану палюбіўся гэты конь, і ён купіў яго за сто рублёў і наняў гэтага самага злодзея к сабе ў парабкі хурманам. Згадзіліся яны за трыццаць рублёў у год, на панскім хлебе і адзежы. Прыехалі яны к пану ў двор, а пан у яго пытае:
— Што, пане хурмане, ты ўмееш рабіць?
— Эх, пане, усё ўмею рабіць: коні красці з хлява і ў карты ўмею гуляць.
— А больш нічога не знаеш? — пытае пан.
— Ага, бач забыўся! Умею яшчэ шыць.
— Ну, добра,— кажа пан, — калі так, то абыграй мяне, a калі не абыграеш, так галава табе далоў з плячэй.
— Добра, пане, абыграю.
Селі яны за стол і сталі гуляць. Хурман выграў ужо ў нана ўсе грошы, а пан усё кажа:
— Гуляй-ка яшчэ, бо я пастаўлю сваю жонку і ўсё маё імгнне і сам сябе.
Узялі яны паследні раз карты і хурман выйграў і цяпер.
«Што рабіць? Трэба ўжо служыць хурману»,— думае сабе пан і скінуў з сябе плацце панскае і надзеў світу, абуўся ў лаппі з раменнымі аборамі, пагнаў валоў на раніцу і пасціў іх да позніх абедаў. Прыгнаўшы валоў з раніцы, ён пайшоў араць нашча. Араў ён, араў і думае сам сабе: «Вот, божа мой, быў я панам, еў я сала з мясам і бліны з маслам, а цяпер і хлеба з’еў бы сухома, ды таго нямашака». Сеў ён ды плача. Прыходзіць к яму чорт і кажа:
— Чаго ты плачаш, пан? He плач: я табе памагу, толькі прадай мне сваю душу.
Пан думаў, думаў, а далей кажа:
— Няхай будзе, як ты хочаш, толькі ў мяне нямашака нажа разрэзаць палец, бо я чуў, што ў вас трэба распісвацца кроўю. Пагэтаму,— кажа пан,— ты садзіся ка мне ў мяшок і хадзем к кавалю — няхай зробіць нам нож.
Чорт улез у мяшок, і пан панёс яго ў кузню к кавалю, да на дарозе раздумаўся і не захацеў прадаваць свае душы, і кінуў чорта вобземлю, і начаў лупіць яго бярэзінаю, так што чорт заскакаў, як на вяселлі. Потым ён развязаў мяшок і выпусціў чорта, а чорт як ускочыць на шыю гэтаму пану, да як пачаў яго душыць, так ён не ведаў, дзе дзецца. Далей пан ухваціў за хвост чорта, скінуў яго далоў з сябе і хацеў яму надзець крыжык, но чорт стаў яго прасіць, штоб ён не надзеў яму крыжыка, але што ён будзе яму так служыць. Пан тады зрахаваўся з чортам, каб як-небудзь выгнаць хурмана з хвальварка. Пашлі яны туды,— прышлі ў двор, а там хурман віў сабе пугу, штоб біць пана за тое, што мала араў і толькі натрудзіў валоў. Пан выпраг валоў з сахі і хацеў ісці ў хату, а хурман яго паваліў на зямлю ды начаў лупіць пугаю, а пан крычыць: