• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    — Ну,— думае,— от і год.
    Хапеў ён ужо іці к пану па пенсію да яшчэ запытаў людзей, ці ўжо год, ці не. А тыя кажуць, што на яго няшчасце выдаўся прыбышовы год. Аблаяў п’янчужка Касьяна, што той яму зрабіў здраду, але няма чаго рабіць, трэ цягці да канца. Але колькі ён ні думаў, як ні круціў галавою, от хоць ты што, нічога не прыдумае. А тут к пану атусюль наз’язджалася паноў, паняў да паненак, бы гною, хоць ты гаць гаці. Пахаджаюць яны ды чакаюць, што такое смачнае прыдумае штукар-кухар. Бегаў, бегаў п’янчужка з палуміскам у руцэ, нічога не прыдумае, да й пабег ён яшчэ раз у пограб, ці няма там чаго такога, каб з яго згатовіць новую патраўку ці якую-небудзь страву. А тут ужо і сонейка пачало падымацца ўтору, пара гатовіць сняданне. Выбег ён на дзядзінец. От ужо пастух сабраўся выганяпь на пашу гаўяда. Паднялася тое, пацягаецца да ўгнойвае двор. Зірнуў п’янчужка, штось прыдумаў да й падставіў карове палумісак.
    — He ўпала далоў,— сказаў ён сам сабе,— дак гэта будзе недапад. Навару да насмажу сягоднячы панам так смачна, што яны пальцы пааблізваюць.
    Пабег ён барджэй гатовіць недапад, тую апошнюю страву. От згатовіў ён. Пачаў лёкай да пакаёўкі захаджацца кала стала. Пытае лёкай, якая ў яго чарговая патрава.
    — Недапад,— адмаўляе кухар,— гэта такі смак, што мо ты яшчэ ніколі такога не каштаваў. Скажы панам, каб яны, як будуць есці, трымалі моцна языкі, ато праглынуць.
    Прышла пара, пачалі паны абедаць, але не ядзяць да ўсё чакаюць, пакуль прынясуць тую смачную чарговую патраву. Нарэшце, лёкай прынёс недапад. Накінуліся на яго паны, бы сабакі на косці або свінні на мякіну. Лопаюць яны да мнуць, аж за вушамі трашчыць.
    Ну,— кажуць,— яшчэ такога смачнага ніколі не было.
    Чмыхае пан ад гонару да толькі носам водзіць, бы крутагалоў.
    — А пазваць сюды кухара,— кажа ён.
    Усунуўся п’янчужка да й стаў пры парозе, бы слуп, чакае, што скажа пан.
    — 3 чаго ты згатовіў гэты недапад?— пытае пан.— Скажы, то дам гасцінца тры дукаты.
    — He можне, паночку,— кажа кухар,— бо сапсуецца. He можне казаць, пакуль пан не разлічыць мяне, бо як ужо мне кончыўся тэрмін.
    От пан заплаціў п’янчужцы, як абяцаў, многа грошай да яшчэ даў гасцінца тры дукаты. Насыпалі тут яму яшчэ панскія госці грошай поўну шапку, от толькі тагды сказаў ён пану да тут і ўсім гасцям, з чаго згатовіў недапад, а сам і сунуў наўцекача да проста ў карчму. Пачулі паны — да пачне іх нудзіць да вярнуць з душы, дак насілу вычухаліся. А што было з панямі да з паненкамі, дак аж брыдка казаць. От якое было здарэнне.
    104.	АУСЯНАЯ ДВОРНЯ
    Сышлася ўся дворня й жаліцца, што пан корміць іх толькі адным аўсом.
    — Даніла, братко! Ты ўсім нам галава. Дай ты нам раду, што тут рабіць з панам? Заморыць ён нас гэстым аўсом.
    — Эй, Сцяпане, не табе гэта казаць, ты бываў у свеце, многа бачыў, многа чуў. А я нічога не знаю. Якую я тут дам раду!
    — Праўду кажа Даніла. Калі ты, Сцяпане, не парадзіш, та ўсе мы паздыхаем ад гэстага аўса.
    — Што я параджу, калі пан кажа: «Бачыш, якія дужыя коні ад аўса. От такая дужая мая дворня, бо яна аўсяная».
    — Ой, мы горкія! Што тут рабіць, што пачаць? Гэсты авёс ужо нам кішкі пераеў.
    — Да што кішкі... Онь у мяне кірдзюк на языку.
    — Добра табе казаць, калі ў цябе кішкі, бы халява. Я бачыў, як ты еў яршы ў кума на радзінах. От, мае браткі, кідае ў горла адзін за другім сухія яршы, бы ў прорву. Мо ад таго ў цябе й кірдзюк на языцэ.
    — Талкуй, ад таго. Яршы я кідаю ўперад галавою... He, гэта ад аўса. Ад гэстага аўса мы скора саўсім абернемся ў коней.
    — Ой, ратуй, Сцяпанко, калі ў бога верыш. He хачу я быць кабылаю.
    — Ну, чаго заскуліла? Хіба ж спалохалася, што кабыла толькі адзін раз у гаду гуляе?
    — А табе абы зубы вышчараць.
    — Вышчарыш і ты, як абернешся ў кабылу.
    — Ну, Сцяпане, чаго к маладзіцы прычапіўся? Бачыш, што й ёй ад аўса жыцця няма. От лепей пакруці галавою да парадзь, што тут рабіць.
    — Што я параджу? От хіба нам хурман Нічыпар парадзіць, што рабіць з паганым панам. Нічыпар мае дачыненне да коней...
    — Хіба ж мы ўжо коні?
    — Да чаго ты прыплёў тут коні?
    — Онь нашы коні ніколі аўса й не бачаць.
    — Авёс, авёс!.. Людзі заўжды з аўса гатовяць блінцы, робляць талакно.
    — Онь салдатка Рыпіна з аўса варыць крупнік і не нахваліцца, як смачно.
    »—• Я ку, што Нічыпар ездзіць з панамі на конях, дак ён лепей знае коней, лепей знае, што паны гавораць і што думаюць...
    — Да не пляці ты лапці, іне чмуці. Мы самі з вусамі.
    — Я не пляту, а праўду кажу. He мая праўда, Нічыпар?
    — Ужо ж праўда. Я чую, што паны гавораць, знаю, што яны думаюць: я бачу іх навылет.
    — Ой, Нічыпарко, саколік, памажы ты нам у бядзе.
    — А што вы мне дасце? Калі паставіце гарнец гарэлкі, дак не ўбачыце аўса, як сваіх вушэй.
    — He толькі гарнец, а нават два, толькі памажы нам, Нічыпарко, адвярні гэстую плягу.
    — Ну, так хадзем-тко на дзядзінец, да рабеце тое, што я скажу.
    — Камендуй, камендуй, Нічыпарко, будзем рабіць, што ты завеліш.
    — Дак от пакуль я схаджу па гарапнік, вы ззавеце сюды ўсю дворню да й чакайце мяне. Як я прыду да пачну смаліць гарапнікам, дак вы бегайце да ржэце, бы коні. К пану наз’язджалася многа гасцей, я ўсё расталкую пану пры гасцях. Пану будзе сорам ад гасцей.
    — Рабі, Нічыпарко, як добра. Ты лепей нас знаеш.
    — Нічыпар, Нічыпар! Чаго там тыя галганы пазбіраліся на дзядзінец? Распэндзь іх бічам.
    — Да я ўжо разганяў, паночку, тольк'і яны яшчэ гарэй ржуць, от баццэ коні!
    — А ты задай ім пад фэ.
    — Гэй, каб вас так і сяк. Чаго пазбіраліся?
    — І-га-га-га! І-га-га-га!
    — Але цо то ест? Гссці бардзо зацікаўёны сон.
    — Што? Бачыце, што людзі ў коней абярнуліся.
    — 3 чэго ж то?
    — 3 чаго? Ведама — з аўса.
    — 3 якего овса?
    — А пан жа вялеў усю дворню карміць усё аўсом. От кармілі, кармілі да й выкармілі на адзін бок.
    — Цо ж тэрас робіць?
    — Што? Ведама, што рабіць. Трэ й дваровых карміць усялякаю страваю, а не аўсом, як коней. От няхай пан спытае ў панскіх гасцей, што яны скажуць, праўду я ку, ці не.
    — 3 тых час каж іх карміць вшысткім, цо ест і цо готуён до мэго стола.
    105.	ДВАРАНІН
    Быў сабе адзін дваранін, на прозвіско Пятроўскі. Ен не меў ні двара, ні падданых, а так сабе валачыўся ад аднаго пана к другому. Гдзе прыстане к панам на паляванне, гдзе трохі паслужыць намеснікам або аканомам. От так і жывіўся цэлы век. Бо,— як жа кажуць,— ён ад хаджайства адбіўся, ад зямлі атарваўся, але і неба не дастаў да так і цяляпаецца паміж небам і зямлёю... Але, ведама, дваранін,— ён усё-такі спаганяе панства. Дармо, што ў яго часам у гаршку трасца кіпіць, затое на назе чабот рыпіць. А на нашага брата мужыка йнак не пазірае, бы як на гаўяда. Бало, на паляванні ці што, крычыць:
    — Мужык, гад! У цябе ў роце чорна.
    Дак от які-то дваранін быў, бо не маў свае хаты, а, бы сабака, на дварэ жыў да на людзей брахаў, батцэ б сваё дабро аберагаў. Але як ён ні круціўся, да такі да ліха дажыўся... А ведама, як трывога, та й да бога. От пан Пятроўскі пайшоў да касцёла, укленчыў да й моліцца:
    — Пане Езу Хрыста, дай мне рублі трыста, але й без еднэго не вэзма.
    Ходзіць ён кожын дзень да касцёла да ўсё моліцца, усё просіць рублі трыста, ні на шэлег не збаўляе. Падслухаў тое ксёндз
    і вялеў арганістаму зрабіць пробу, што з таго будзе, даць Пятроўскаму без аднаго трыста рублёў. От як Пятроўскі, укленчыўшы, маліўся: «Пане Езу Хрыста, дай мне рублі трыста. Без еднаго не вэзма»,— арганісты залез на хоры да й спусціў адтуль на нітачцы дзвеста дзевятдзесят дзевяць рублёў у Пятроўскага перад самым носам. Пятроўскі пералічыў грошы, палажыў іх у кішэню да й кажа:
    — Кеды пан Езус Хрыста даў рублі трыста без еднэго, то дасць і ўшыстко. Дзяньковаць за боскую ласку.
    Пры гэтых словах Пятроўскі падняўся на ногі і хацеў ісці, але чуе, хтось кажа:
    — Хаць жа пан Пятроўскі шляхціц, але кеп!
    Гэта сказаў ксёндз, бо яму шкода стала грошай. А Пятроўскі падумаў, што гэта кажа Езус. Закіпеў Пятроўскі, аж затросся ад злосці да й крычыць на ўвесь касцёл:
    — Цо, цо? Я кеп? 3 ласкі боскай естэм пан Пятроўскі, радавіты шляхціц да патопу да прзытым і двожанін гэрольдэм утвердзоны.
    I пашоў з касцёла. Дак от які быў ганаровы дваранін пан Пятроўскі.
    106.	ПАНУ НАВУКА
    Слухайце бо! Скажу вам не казку, а шчырую праўду. Дзе тое было — цяпер я забыўся, бо ўжо, бачыце, старасць. А ведама, калі з чупрыны гінуць валасы, то й памяць — з галавы. От я забыўся, што сягоннячы абедаў. He памятаю. А мо й нічога. Трапляецца і гэ. Кажуць жэ: «Часам з квасам, а парою з бядою ці бо з вадою». Цяпер ліха, жаляцца маладзічкі, а даўней было гарэй. Вы таго не памятаеце. He вельмі даўно тое было, яшчэ за паншчыну. За паншчынаю было добра, калі трапляўся добры пан. Было так добра, так добра, што не трэ й паміраць. Добры пан даглядаў сваіх мужыкоў, як родны бацька. Але дзе трапляліся такія добрыя паны? Больш былі не паны, а ззяр’ё паганае. От як трапіцца такі паганы пан, то хоць лажыся і памірай — нічым яму не ўгодзіш. Кажуць жэ: «Зачыні чорту дзверы, то ён у вакно». Гэ й ліхі пан. Ты яму годзіш, шчыра робіш, а ён табе ўсё крычыць:
    — He так, шэльма, не так, галган, не так, пся крэў,— і есць пябе поедам, есць, зневажае, здзекуеппа.
    А чуць што — жыўцэм шкуру злупіць. Ой, цяжка, вельмі цяжка было за ліхімі панамі. А ліхія паны немаль былі ўсе. Эге ж.
    От у вадном двары быў такі ліхі пан. Чаго толькі ён не вычвараў. Як толькі ён ні наздзекуваўся над людзьмі! Сек ён і мужыкоў і баб, старых і малых. Расцягнуць, бало, маладзіцу або дзеўку, камісар тычэ пальцам да й кажа:
    — Пане, о!
    —• Лупі па о,— кажа пан, і хурман пачне пярэсціць, што аж пара валіць.
    He аднаго ён засек насмерць і нікога не баяўся. А людзей ён лічыў гарэй сабак... Што ён вычвараў над маладзіцамі да дзеўкамі, дык сорам і казаць. He мог той паганы пан ужо больш нічога прыдумаць, каб паздзекувацца над людзьмі, от і вялеў ён, каб мужыкі прыводзілі на продаж валоў толькі ў двор, а па канцах сяла паставіў рагаткі да й не пазволіў праехаць к мужыком ніякаму купцу. От і павялі людзі ў двор валоў на продаж. Але прывядзе хто вала, а пан і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
    I заплаціць, бы за казла, ато яшчэ пашле на стайню да ўсыпле ў сядзібу паўсотні гарачых. Доўга мучыліся бедныя мужыкі з такім паганым панам, доўга цярпелі, бо што зробіш, каму пажалішся? Ведама, паны за панамі і цягнуць.