Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
Ен узяў з сабой кілаграм хлеба ў дарогу і кусок ветчыны і завёў у такі лес, што не знае будта, як дамоў вярнуцца, і ўродзе ўжо ехаць нада дамоў, і кажа:
— Пане, абалдзеў, не знаю, куда і дамой ехаць.
Памешчык атвячае:
— Што ж будзе сейчас?
А хлеб-та схаваў кучар у кусце.
Ляціць варона і кракнула.
Кучар сказаў:
— Харашо.
— Што вы гаворыце? — памешчык сказаў на кучара.
— Вот варона гавора, дзе-та хлеб есць у кусце і кусок ветчыны.
— Дак давай, міленькі, шукаць, ато ахота есці.
I пачалі іскаць.
Якраз узбіўся памешчык у той куст, дзе ляжаў хлеб з ветчыной.
— Ах міленькі, ёсць ужо што паесці. Скажы ты мне, як гэта ты можаш гаварыць з варонамі?
— Ды вельмі проста, панок, я з усімі птушкамі магу гаварыпь.
— Так ты, міленькі, навучы і мяне.
— Панок, цяжка навука. Мяне вучылі, то што са мной не рабілі, але ў большай часці пабоі я знасіў.
Кучар напутаў, напутаў якіх-небудзь непанятных слоў да і спрашвае:
— Разуме, пан, чы не?
— He разумею, мая дзетка кахана.
— Дак от я і муве пану, што цяжка вучыцца. Эх, мяне, пане, вучылі, дак розгамі білі.
— Ну, бі мяне, але навучы.
Кучар накідаў жменю розак і вялеў пану скінуць штаны. Пан без спрэчкі скінуў. Кучар пасмаліў яму розгамі і спрашвае:
— Разуме, пан, чы не?
— Hi, не разуме. I досыць, пане, задужа ж гэта баліць.
I сказаў:
— Едзем дамоў, калі ведаеш дарогу.
Прыехалі дамоў, разбалелася ў пана, ніяк сядзець не можа, то на той бок варочаецца, то на той,
Пані спрашуе:
— Янэчэ, цо табе такее?
— Ах, нех яго перун заб'е тэго кучэра. Можа мувіць повурньі. Я хацеў, жэб мне навучыў, ён так дужа д... зрэзаў.
— Ах, які ж ты дурань, пане, што просты мужык цябе не так пакрыўдзіў, як дужа цябе абмануў. Дзе ты слухаў, штоб просты мужык умеў з птушкамі гаварыць. Тэга быць не можа.
I ўжо які-небудзь праступак, што-небудзь такое, то пані кажа:
— Ідзь до фурмана, нех тобе д... насмаліць.
Так што пану вельмі страшна.
Прыходзіць пан на канюшню і просіць хурмана.
— Здзелай што-небудзь пані, штоб было з чаго пасмяяцца, ато жыць нельга за ўпрокамі.
Хурман сказаў:
— Калі пан не будзе абіжацца, то я магу здзелаць.
■— He буду абіжацца, бо жыць нельга.
— Ну, дак вы, пане, так. Бярыце другога кучара і скажыце: «Паеду я туда і туда і буду там начаваць». I прыедзьце перад вечарам нямнога, да пушчай сабе хурман вернецца назад, штоб пані не замеціла, а самі прыдзеце пад пакоі, станьце пад тым акном, дзе вы начуеце з паняю, ды і пазірайце, што я буду там рабіць.
Прышоў хурман, пані збіраецца спаць лажыцца, сеў на стула, увайшоўшы ў яе спальню, тужыць, божкае і ўздыхае:
— Бяда, панюхна.
— Што з вамі такое?
— Да я самняваюся дажа гаварыць, бо вы майму ropy не пасабіце.
— To скажы ж, пажалуста, можа, і пасоблю.
— Уздурылі мае нервы, проста сказаць, захацелася пані...
— Ой, які ж ты глупы хлопец, аб гэтым балець, дак і пажалуста. Аб гэтым пан ведаць не будзе.
Адкідвае з сябе коўдру і запрашае кучара к сабе...
95. ЯК ДАНІЛКА ПРАДАВАУ ЗАЙЦАУ I ВУЧЫУ ГАВАРЫЦЬ ПЕУНЯУ
У адной вёсцы жыў мужык. У яго была добрая гаспадарка. Але на гэтага мужыка вельмі зліўся non. Мужык часта гаварыў аднасяльчанам, што ён богу не верыць, а жыве лепш, чым тыя, якія вераць. Поп задумаў адпомсціць мужыку.
Аднойчы ў горадзе мужык у карчме сустрэў папа. Поп хацеў пры чарцы гарэлкі пераканаць мужыка на свой густ, каб ён не мяшаў яму. Але ў яго нічога не выйшла. Ап’янеўшы ад выпітай гарэлкі, non паспрачаўся з мужыком. Мужык і non пагадзіліся на тым, што мужык аддасць на тры месяцы папу ў батракі сына. Калі за гэтыя тры месяцы ён ні разу яго не наб’е за дрэнную работу, ён аддасць сваё багацце і адну з дачок за яго замуж. Калі ж батрак будзе працаваць дрэнна, то і ён, і мужык, яго бацька, застануцца назаўсёды батракамі ў папа.
Прыехаўшы дадому, мужык расказаў аб гэтым свайму сыну Данілку. Даніла прыгатовіўся і пайшоў да папа на работу.
Спачатку non даручыў Данілку даглядаць жарабят. Ен лічыў, што гэта самае цяжкае заданне, да якога можна прыдрацца і адлупцаваць за гэта работніка. Аж Даніла так даглядаў жарабят, што non не мог ні к чаму прычапіцца.
Поп убачыў, што справы дрэнныя.
Аднойчы ў горадзе ён убачыў паляўнічых, якія часта бывалі ў яго лесе. Ен звярнуўся за парадай да іх. Яны параілі яму даць работніку пасвіць зайцаў. Паляўнічыя далі папу зайцаў, ён заплаціў за іх грошы, пабраў у мяшкі і прывёз дадому. Паклікаў Данілку і загадаў пасвіць іх, пры гэтым так, каб усе былі цэлыя, ні адзін не згубіўся.
Данілка забраў зайцаў з мяшка, а яны ўсе і разбегліся. Сеў Данілка на густую траву і заплакаў ад гора, што яму і ўсёй яго сям’і трэба будзе батрачыць у ненавіснага папа.
Пайшоў ён у лес. Але тут якраз ішла бабулька з вязкай дроў, зачапілася за корні і ўпала вязка на яе. Яна ніяк не магла пазбавіцца ад вязкі. Данілка дапамог ёй падняцца, паднёс дровы да маленькай хаткі ў лесе. Бабулька спытала Данілку, чаго ён такі сумны. Данілка ўсё ёй расказаў.
Яна і кажа:
— У цябе ж ёсць дудка. Зайграй і зайцы прыбягуць да цябе.
Пайшоў Данілка на луг, зайграў у дудку і бачыць, што не толькі тыя зайцы прыбеглі, а шмат другіх з лесу.
Праз некаторы час non захацеў праверыць. Прыходзіць ён і бачыць, што зайцы слухаюцца Данілку, а ад яго адбягаюць.
Поп пайшоў на хітрасць. Пасылае ён старэйшую дочку купіць у Данілкі зайца, сказаўшы, каб без зайца яна не вярталася дадому.
Вось узяла яна мяшок і прыехала на луг. Пачала прасіць Данілку прадаць зайца. Ен спачатку адказваўся, а потым здагадаўся, што гэта папова дачка, і кажа:
— Я прадам зайца, але за гэта ты павінна пераспаць са мною ноч.
— Ну, што ты. Гэта ж вялікі грэх. Ніяк нельга. Я ж цябе зусім не ведаю. За зайца я заплачу столькі грошай, колькі ты скажаш.
— He. Калі не хочаш са мной пераспаць, то можаш ехаць туды, адкуль прыехала, без зайца. Мне грошы не трэба.
Што рабіць паповай дачцы?
Ехаць дадому без зайца — страшна. Бацька гаварыў без зайца і не паказвацца дома. Вымушана яна была застацца начаваць у будане Данілкі. Затое раніцай яна ехала з зайцам у мяшку. А калі дастала яго з мяшка, ён рвануўся з рук і на вачах папа, пападдзі і людзей уцёк (пачуў дудку Данілкі).
Поп разлаяўся так, што страшна было слухаць. Пасылае non сярэднюю дочку. 3 ёю здарылася тое ж самае. Потым паехала малодшая, самая прыгожая. Але і з ёю адбылося так жа сама. Раззлаваўся non. Паслаў пападдзю. Пападдзя з вялікаю асалодаю згадзілася на прапанову Данілкі.
Заяц уцёк і ад яе. Нарэшце, паехаў сам non. Ён пераадзеўся. Але Данілка пазнаў і яго. Вось non пачаў прасіць прадань зайца. Данілка не згадж/ся ні за якія грошы. Потым ўсё ж прадаў, але па гуку дудкі і гэты заяц прыбег да Данілкі. Чухае патыліцу non. Скора расплата. Зноў звярнуўся ён да паляўнічых. Паляўнічыя параілі яму даць Данілку заданне: навучыць гаварыць трох пеўняў.
Забраў Данілка пеўняў, парэзаў іх, зварыў і з бацькам і з сям’ёю паеў.
Скора выклікае non Даніла і пытае, як справы з абучэннем пеўняў. Даніла гаворыць, што ўжо пеўні ведаюць азбуку.
Цераз нядзелю кліча non Даніла зноў. Кажа, што час канчаецца. Даніла гаворыць, што пеўні ўжо ўмеюць гаварыць, але гавораць такое, што ён баіцца іх паказваць бацюшку.
— А што ж яны гавораць? — пытае non.
А яны гавораць:
— Усе паповы дочкі спалі з мужыком, матушка спала з мужыком і другія грахоўныя словы.
— Ну, скажы бацьку, што я прайграў. Можаш браць сабе любую дачку замуж.
— А навошта мне вашы дочкі патрэбныя? Лепш Ганначкі Іванавай мне не трэба.
— Ах ты, галган, дык ты іх сам папорціў, а цяпер адмаўляешся!
— Дык як жа мне іх усіх чатырох браць. Лепш я адну вазьму, ды не вашу.
96. ПОП
Быў адзін non да такі паганы, што як яго й зямля насіла. Проста драў з людзей шкуру. А да баб быў такі падкі... Ужо збіраліся дзецюкі абстрыгці яму косу да паперабіваць ногі, але баяліся граху.
Жыў у том сяле хлопец, сірата, але вельмі ўдалы, да ўсяго здатны. Перш ён служыў парабкам, а потым зарабіў грошай, пабудаваў сабе хату й завёў хаджайства. Але, вядома, што гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні. Так і яму кепска без гаспадыні. От давай ён сватаць сабе дзеўку. Выбраў сабе самую гожую дзеўку, а на вешняга Міколу яны й пабраліся. Жывуць Семка з Матрунаю да бога хваляць. Матруна яшчэ пахарашэла. Убачыў яе non — і не жыў: трасецца, бы асіна, але нічога не зробіць, бо Матруна вельмі любіць свайго Семка. Але ось перад дзесятухаю выладзіла Матруна свайго Семка ў балота рабіць сена. Яна й сама хацела t аць з ім, але ён кажа, што няма каму астацца ў дамоўцы. Паехаў Семка адзін на цэлых дзве нядзелі. Асталася Матруна адна. Сумна ёй адной. Удзень яшчэ нічагусенька, а прыйдзе но'.ка — сядзіць Матруна да плача.
От даў бог нядзельку. Дагледзела Матруна гаспадарку, села каля акна, пазірае на загумечча, як там дзеўкі з хлопцамі жартуюць, смяюцца, песні паюць, а самой так каля сэрца й завіло: апанаваў такі жаль, што не можа вытрымаць,— сядзіць і плача. Але ось ідзе non і пытае, чаго яна плача.
— Так, бацюшка, з добрага раю,— кажа Матруна.
Поп зайшоў у хату, рассеўся на лаве, пазірае на Матруну да ўсе ківае галавою.
•— Што гэта, — кажа, — Семка нарабіў? Што ж гэта будзе?
Спужалася Матруна, a non кажа:
— Як жа гэта можна? Гэта ж Семка недарабіў дзіця, гэта ж яно будзе без галавы.
— Што ж тут рабіць, бацюшка? — пытае Матруна.
— Што рабіць... Хіба ось я памалюся да дараблю табе дзіця.
I пачаў non маліцца... да так захадзіўся, што Матруна аж пачала крычаць. Здаволіўся non і пайшоў да гасподы. Тым часам эыскаўся да гасподы Семка, а Матруна й навалілася на яго, што гэта ён нарабіў.
— Добра,— кажа,— што non дарабіў дзіця, ато было б без галавы.
Дагадаўся Семка, як non накпіў над яго жонкаю й давай ён думаць, як бы замсціцца папу. Кончылася лета. Узяліся людзі сеяць жыта. Бачыць раз Семка, што non на агародзе бярэ каноплі: падходзіць ён бліжэй і просіць пазычыць борану.
— Добра,— кажа non,— вазьмі хоць абедзве. Онь у павеці стаяць бораны. Там каля свіронка, мабыць, матуля з паненкаю мак б’юць. Скажы ім, няхай дадуць абедзве бораны.
Прышоў Семка к пападдзі дай кажа:
— Матулька, вялеў бацюшка, каб вы й паненка далі мне абедзве.
— Што ты гаворыш,— кажа пападдзя,— не можа гэта быць?!