Сацыяльна-бытавыя казкі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1976
— Папытайцеся ў бацюшкі,— кажа Семка.
Пападдзя кінула пранік, падышла к плоту й пытае папа:
— А ці даць Семку?
— Дайце, дайце,— кажа non,— дайце абедзве.
— А што? Я казаў.
Нічога не зробіш —трэба бацюшкі слухаць. Павялі гэта яны Семку ў свіронак... Пападдзя ж нічагусенька, нават вельмі даволна,— спадабалася, а пападзянка такі аж заплакала... Мабыць, у яе быў якісь свой паніч. Справіўся Семка дай пашоў да гасподы. Сядзіць пападдзя з дачкою, маўчаць: сорам ім адна другой у вочы зірнуць. Ось прыходзіць non. He ўспеў ён пераступіць цераз парог. як на яго накінулася пападдзя..., крычыць:
— Сякі-такі ты! Няхай то ўжо мяне зняважыў, дак нашто ж ты сказаў, каб яшчэ й Маша...
Тут non дагадаўся, што яго Семка падмануў, прасіў барон, а ўзяў жонку й дачку і рабіў з імі, што сам хацеў. Злуе non, як сам сябе за с... не ўкусіць, але ўжо нічога не зробіць. От на другі дзень сустракае ён Семку, параўняўся й кажа:
— Дзень добры, Семка, барон пазычаўшы!
А Семка:
— Дзень добры, бацюшка, дзяцей дарабляўшы.
Прыкусіў non язык і пасунуў далей.
97. ТРАПІЛА КАСА НА КАМЕНЬ
Аднаго разу non, спавядаючы слабога чалавека, пачаў намаўляць, каб ён ахвераваў карову на цэркву. Так гаспадар кажа:
— А пры чом я, ойча духоўны, пакіну жонку дый дзеці, альбо і сам буду, калі яшчэ не ўмру? To ж у мяне ўсяго адна жывінка, як ока ў лобе.
— Дурню ты,— non кажа,— табе бог дубальт дубальтамі аддасць, калі ты дасі не шкадуючы.
«Гм,— мужык сабе падумаў,— а можа і гэта быць праўда»,— дый зараз сказаў жонцы ці там сынаві завясці карову пад цэркву дый прывязаць да тыну.
Ажно потым бог даў, што той чалавек ачуняў, дый то трэба якраз той карове схадзіцца да быкоў. Ну, так як зазвычай, быкі за кароваю, а за быкамі і ўсё быдла папова пабегла ў сяло дый да таго гаспадара цэліла на надворак. Прыбягае пастух папоў да быдла, аж ужо гаспадар гатункуе яго — становіць па хлявох: збрайнейша з збрайнейшым, слабейша з слабейшым, дый то кажа да пастуха:
— А чаго, сынку, хочаш?
— Прышоў,— кажа,— дзядзюшка, па быдла!
— О-о, ужо што на што, але гэтага не будзе, каб я боскаю ласкаю ўзгардзіў: каб я тое аддаў, што мне бог найвыжшы прыслаў!
I не даў хлопцаві быдла.
Пашоў пастушок, плачучы, да папа. Потым і non сам прышоў і судзіліся за тое быдла, але non нічога ні ўскураў, бо мужык ні слухаў ані судоў, ані нікога ў свеце, анно цёнглечку казаў:
— Я рызыкаваў свае дзеці асіраціць без каплінкі малака, аддаючы богу астатню кароўку на ахвяру, а цяпер бог мне аддаў дубальт дубальтамі, то ніхто адабраць не дасць рады.
I не даў быдла, адным словам.
98. ВЯЛІКАЕ ЯЙЦО
Пан вывез гарбузы на торг. Ходзіць Мазур, азіраецца, што гэта такое. Пан гаворыць яму:
— Гэта яйка такое.
А Мазур пытаецца:
— Што-то з гэтага яйка ўродзіцца?
А пан яму гаворыць:
— Пасядзі сам на гэтым яйку, то жарабя выседзіш.
Прынёс Мазур гэтага гарбуза дахаты. Пытае жонка ў яго:
— Што ты купіў?
— А, то я такое яйка купіў, што я буду мець каня.
Яна пытае ў яго:
— Што ты даў за гэта яйка?
— Рублёў пятнаццаць. Цяпер, жонка, дай мне месца за печчу: я буду сядзець, а мяне, жонка, кармі яйкамі харашо, водкаю паі, каб я не галодны быў, каб я гэтага яйка не замарыў.
Жонка яго харашо корміць, харашо поіць. Корміць яго тры нядзелі. Сядзіць ён на гарбузе, а жарабя няма. Жонцы зачало ўжо смярдзець ад гарбуза. Яна пытае ў яго:
— Ці не яйка тваё смярдзіць, ці не жарабя будзе выходзіць?
Яна гаворыць яму:
— Сядзіш, сядзіш, я не маю чым карміць.
— Пайдзі на рынак, накупі.
Казакоў многа было, і папрасіла казака, штоб даў каня, сваё адзенне і саблю. Прыязджае дамоў і кліча яго:
•— Хадзяін, адчыні.
А хадзяін сядзіць за печкаю да не адзываецца:
— Га-га-га.
Казак абаждаў і другі раз кліча:
— Хадзяін, адчыні.
А хадзяін:
— Га-га-га-га.
Злез казак з каня, узяў нагайку харошую:
—■ Чаго ты тут сеў, да ге-ге-ге, што за ге-ге-ге!
Да пачаў яго нагайкаю сеч. Пытае казак у яго:
— Дзе твая жана?
— Пашла на базар кушаць пакупаць.
— Глядзі, як жана прыдзе з базару, пакушаць дасць, занясі гэта яйка ў лес, кінь, бо як другі раз прыеду, так я табе і жане галаву зрублю. На таком бальшом яйцы не сядзі!
Паехаў казак. Прыходзіць жонка дахаты. Ен плача і скардзіцца:
— Дзе ты забавілася? Да мяне прыехаў казак і нагайкаю чыста ссек.
— Мой ты галубочак, не сушы ты мяне і сябе, бо як другі раз прыедзе, то нас абоіх пазабівае.
Так ён паслухаў яе, узяў гарбуза і панёс у лес. Прынёс да лому бальшога і кінуў гарбуз там. Як кінуў гарбуза, а заяц з лому выскачыў дай пабег. Мазур думаў, што жарабя, успляснуў рукамі:
— Сам сябе загубіў, каб пасядзеў адзін дзень, меў бы жарабя.
99. ЯК КРАВЕЦ ШЫУ ПАНУ ФРАК БЕЗ АБРЭЗКАУ
Вядома, паны багатыя, яны ўсягда ездзілі за граніцу — у Парыж, у Рым, і яны там бачылі ў багатых вяльмож харошую вопратку,— модную і з дарагіх мацерый, якіх не было ў нашай Расеі.
Ну і вот, адзін багаты пан купіў сабе дарагой мацерыі ў Парыжы і прывёз з сабой яе ў Расію. Захацеў сабе сшыць фрак. Ен абраціўся к аднаму краўцу, к другому, але ніхто не ўмеў сшыць. Пры том пан яшчэ загадваў шыць так, каб не было абрэзкаў, бо мацерыя дарагая.
Усе краўцы баяліся шыць, ніхто не атчаіваўся, ніхто не браўся. Наканец, адзін найшоўся чалавек, каторы і не быў краўцом, но быў лоўкі абдурыць пана. Прачуў ён, што пан ішчыць краўца. Вядома, у то ўрэмя швейных машын не было, увесь інструмент быў у краўца — аршын, ножніцы, напёрстак і некалькі іголак. Вось гэты самы чалавек узяў свой інструмент і пайшоў к пану. Заходзіць к яму і пытае работы:
— Ці няма ў вас якой работы, паночку, я кравец.
Пан яму гаворыць:
— Есць, ёсць у мяне работа, але я хацеў бы знаць, ці харошы ты кравец.
— О, я кравец! Што ўгодна магу пашыць — бурносы, фракі, сюртукі, усё шыю.
Пан спрашываець:
— Каму ты што шыў, раскажы мне.
— О, каму я шыў! Я ўсім панам, і графам, і баронам усім шыў. От пану Заблоцкаму шыў я фрак, графу Забеламу шыў я бурнос і барону Розіну шыў я сюртук.
Канешне, мужык гаварыў пра вядомых паноў, багатых.
Пан гаворыць:
— Да, раз ты такім панам шыў, цяпер я паверу, што ты можаш пашыць. Ну, толькі з такім условіем, штоб шыў без абрэзкаў, мацерыя стоіць очэнь дорага.
Яму кравец атвячаець:
— Эта я магу здзелаць, але мне трэба даць другую комнату. Эта работа очэнь мудрая, я не хачу, каб хто відзеў, як я шыю без абрэзкаў. Штоб туда ніхто не заходзіў.
Эта было для яго здзелана. Там кравец распалажыўся шыць, там ён будзець і начаваць, так яму будуць насіць і абедаць у эту комнату. А кагда прыйшла ноч, кравец сабраў мацерыю, звярнуў яе пад мышку і праз вакно ўшоў.
Ждаў, ждаў пан, калі кравец пазавець на прымерку, калі ён папросіць абедаць. Ждаў, ждаў — не даждаўся. Падышоў да комнаты, стаў прыслушывацца — у комнаце цішына.
Пан адкрыў дзверы, а там нет ні краўца, ні мацерыі, ні абрэзкаў. Толькі асталась адкрытае акно, і на вакне ляжыць маленькая запіска: «Вот, паночак, вы хацелі шыць без абрэзкаў фрак, а без абрэзкаў толькі і шыюць так».
Пан пачасаў сабе затылак:
— Вот уж дзействіцельна, ніякага абрэзачка не асталося.
100. АДУКОВАНЫ БЫЧОК
Жылі сабе дзед да баба, й не было ў іх дзяцей. Чаго ні рабіла баба, к якім знахарам і знахаркам яна не хадзіла, якіх зелляў не піла — нічога не памагае: няма дзяцей да й толькі. Абхадзіла яна ўсе прошчы. Нарэшце параіла адна маладзіца, каб яна пашла на раду к папу.
— Бачыш, пападдзі плодныя, бы свінні,— кажа тая маладзіца,— схадзі к нашаму папу, занясі яму гасцінца да папрасі яго гожанька, мо й ублагаеш. Ён ужо многім памог. Цяпер дзякуюць.
Адзелася гэта тая баба, бы ў свята, набрала гасцінцаў да й пашла к папу. Аддала яна папу гасцінцы да й прызналася ва
ўсём, бы на споведзі. От non трохі паблагатаў і давай лячыць бабу. Лячыў ён лячыў, аж яе сагрэў да й сам спацеў.
— Ну,— кажа,— прыхадзі, баба, па штодзень цэлы тыдзень.
Ходзіць баба к папу кожын дзень. A non яе ўсё лечыць. Быў у папа шалапаваты парабак. Ведама, папы любяць дзяржаць шалапаватых парабкаў, бо яны не бяруць грошай, а служаць дармо. От і падгледзеў той шалапаваты парабак, як non лечыць бабу й кажа:
— Бацюшка, гэ й я ўмею лячыць, як бацюшка. От летась як палячыў нашу цяліцу, дак бачыш, якога яна прывяла гожага бычка.
Папляваў тут non, палаяў шалапаватага парабка, узяў таго бычка, завёз у лес да й кінуў, каб ён там загінуў. Але ось пасцілі ў лесе пастухі гаўяда, спаткалі таго бычка да й прыгналі ў сяло. Прыбіўся ён к гаўяду таго дзеда з бабаю да й прыцёгся на двор. От сядзяць дзед з бабаю на прызьбе да сваю бяду разважаюць. Тым часам падходзіць к ім убогі. Пачаў ён маліцца да выспеўваць свае песні. От абдарыла баба таго ўбогага і давай заганяць гаўяда. Зірне яна, аж якісь бычок, як убачыў яе, дак падбег, лашчыцца, трэцца каля хвартуха, от бы дзіця. А гэта той самы бычок, што non завёў у лес. Бачыце, шалапаваты парабак лашчыў таго бычка да й прывучыў яго к рукам. Ходзіць бычок за бабаю хвастом, бы дзіця. Убачыў тое ўбогі да й кажа:
—‘ От разумнае цяля, бы дзіця; з яго будуць людзі.
Падзякаваў убогі да й пашоў далей. А дзед з бабаю ўсё думаюць, што ж гэта сказаў убогі. Мабыць, гэта бог даў нам не цяля, а дзіця: толькі ліхія людзі абярнулі яго ў няля. От давай яны гадаваць таго бычка, бы сваё дзіця. Расце бычок, бы на дрожджах, а дзед з бабаю самі не даядуць, а ўсё яго кормяць. Хутка вырас такі гожы бык, што хоць у саху запрагай. He нарадуюцца дзед к бабаю: нянчацца з быком, бы з дзіцем. Усё думаюць яны, што гэта заклята, што ім даў бог сына, а ліхія ведзьмакі так прырабілі, што дзіця стала бычком. От і пачалі дзед з бабаю жупіць да радзіцца, гдзе б ім найці такога чалавека, такога моцнага знахара, каб ён адрабіў і абярнуў бычка ў чалавека. Жупілі яны, жупілі праміж сабою да й нарадзіліся аддаць свайго бычка ў адукацу, каб з яго былі людзі. От сабраўся дзед у дарогу, залыгаў бычка да й павёў у свет шукаць такога моцнага ведзьмара, каб ён выадукаваў і перарабіў таго бычка. Ідуць яны да йдуць, але ось сустракае іх якісь чалавек і пытае, куды дзед вядзе свайго бычка.
— У адукацу, мой саколіку. Гэта, бачыш, не бычок, а мой
сын, да толькі заклялі яго ліхія людзі, каб ім хварэць да стагнаць да й на том свеце дабра не маць. Заклялі, от я й шукаю такога чалавека, каб ён адрабіў да выадукаваў майго сына.