• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    От прыходзіць к яму маладзіца і жаліцца на сваю бяду. Паслухаў дзядок і дае ёй пляшку вады.
    — На,— кажа,— гэтае зелле. Як прыйдзе гаспадар у хату, іы набяры яго ў рот, не каўтай (глытай), а так і дзяржы ў роце, то гаспадар і не будзе не толькі біць, але й зневажаць.
    Падзякавала маладзіца і пайшла да гасподы.
    От як прыйшоў гаспадар у хату, яна і набрала ў рот вады, трымае і маўчыць. Так прайшоў адзін дзень, другі, цэлая нядзелька, а гаспадар і пальцам не зачапіў яе. Рада маладзіца. Хваліць зелле, што даў дзядок. Толькі вось выйшла ўся вада з пляшкі. Зноў давай яны сварыцца да калаціцца.
    Удругое пайшла маладзіца к старэнькаму дзядку, просіць, каб даў яшчэ зелля. Даў дзядок пляшку вады. От і ўтрэйкі прыходзіць маладзіца к дзядку па воду.
    — Эй,— кажа дзядок,— маладзіца, маладзіца, ці ты не бачыш, што гэта простая вада! Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у рот вады, то й не можаш аскірзацца, а маўчыш, як жа кажуць, бы вады ў рот набраўшы. От гаспадар хоць аблае цябе, калі е за што, ты маўчыш, і ён замаўчыць. Ведаеш, што бабу б’юць за язык. Кажуць: за губу да ў губу. От ідзі ж,— кажа,— дзеткі, з богам да не напрыкрайся свайму гаспадару, а лепш прамаўчы, то ўсё будзе добра.
    3 тае пары жывуць маладзіца з гаспадаром ладком і ніколі не сварацца.
    88.	ЧОРТ I БАБА
    Жылі сабе дзед да баба. Жылі яны ў згодзе да ў ладу, ніколі не сварыліся, не зневажалі адно другога. Так пражылі яны ўсю жытку й дажылі да старасці. Чорт хацеў спакусіць іх. Дванаццаць гадоў сядзеў ён у падпечку, але нічога не зробіць. Выпетраў чорт, бы шкурат. А дзед з бабаю жывуць сабе ладком да бога хваляць. Хацеў ужо чорт кінуць гэтых людзей да ісці спакушаць другіх, але ось раз чуе, што людзі кажуць: дзе чорт не йме, там бабу пашле. Пачуў гэта чорт і пашоў шукаць такое бабы, каб яна звяла гэтых праўдзівых людзей. He доўга прышлося чорту шукаць такое бабы: чуць толькі ён высунуўся на вуліцу, як бачыць, ажно бяжыць за мужыком з качаргою падтыканая баба і дубасіць яго па патыліцы й па чом папала да крычыць на ўсё сяло:
    — Ось жа табе, хварэць тваёй матары!.. Я табе пакажу, як збожжа ў карчму цягаць... Я табе пакажу, валацуга ты гэтакі. Ад мяне не ўтоішся. Я што захачу, то зраблю. Хіба ты забыўся, што баба й чорта перахітруе!
    Лупіць баба качаргою мужыка, а чорт і рад.
    — От,— думае,— гэтая баба ўсё зробіць, што захоча, трэ толькі к ёй падкаціцца.
    От чорт, каб задобрыць бабу, хацеў ёй прыслужыцца дай ухапіў мужыка за каўнер, каб прытрымаць яго.
    — Ах ты, сякі-такі! — накінулася баба на чорта.— Свой сячыся, рубайся, а чужы не мяшайся. Што нос уваткнуў у чужую задніцу.— I давай чорта пярэсціць качаргою. Насілу чорт вырваўся да ў ногі. Толькі на загуменні трохі ачухаўся чорт, стаіць да паскрэбаецца, бо баба яму немаль усе косці паламала. Пастаяў чорт і вярнуўся ў сяло. От найшоў тую бабу й давай яе прасіць, каб памагла спакусіць тых праўдзівых людзей.
    — Добра,— згаджаецца баба,— толька за тое дай ты мне шапку грошай.
    Чорт абяцаў даць бабе поўную шапку грошай, абы яна толькі так зрабіла, каб дзед з бабаю пасварыліся.
    — Што, каб пасварыліся! — кажа баба.— Я так зраблю, што заўтра дзед не только аблае бабу, але й павалочыць за косы.
    Рад чорт. Зноў залез пад печ і сядзіць, чакае, што гэта баба зробіць. От гэтая сярдзітая баба, бы незнарок, бяжыць з вядром і сустракае жонку таго праўдзівага чалавека. Сталі яны пасярод вуліцы й давай сакатаць. Ведамо, бабы, як сыдуцца, та датуль будуць лапатаць, пакуль аб усім не перагавораць. От пытаюцца яны адна ў другой, ці любяць іх гаспадары, ці добра з імі жывуць.
    — Мой гаспадар,—кажа сярдзітая баба,— хаць і п’яніца, хаць і лаецца й зневажае, але так любіць, так любіць...
    А тая кажа, што яны з сваім гаспадаром так добра, так згодна жывуць, што дай бог так жыць усім добрым людзям.
    -— Але твой гаспадар цябе, мабыць, не любіць, калі ніколі не аблаяў або не выцяў, ці мо ён ужо няўздолее? — Пры гэтых словах баба прыгнулася к вуху й штось шапнула суседцэ.
    — Эгэ ж, праўду ты кажаш,— жаліцца жонка праўдзівага чалавека,— гэта маё няшчасце.
    ■—■ І-і, родная! Калі схочаш, я наўчу, што зрабіць, дак не только штоб што, але й не наталіш!
    — Ой, баюся я, родная, мо яшчэ зашкодзіць...
    — He, не зашкодзіць, ты толькі слухай, зрабі, што я табе скажу. Гэта, бачыш, усё няшчасце, што ў твайго гаспадара пад барадою выраслі сухія валасы; от каб ты іх выразала, толькі каб гаспадар аб том не ведаў, тагды б вы былі так шчаслівы, так шчаслівы, што б вам усе людзі завідувалі.
    — Як жа гэта зрабіць, каб гаспадар не ведаў?
    — А от як. Купі гарэлкі, спячы яечню дай напой свайго гаспадара, а як ён ляжэ да засне, вазьмі нож, пагастры аб прыпек,
    плюнь трэйко пад печ дай выраж тые сухія валасы. Яны так і стырчаць проціў шэрсці.
    — Дзякуй табе, родная!
    — Так глядзі ж, зрабі сягоднячы, та заўтра яшчэ не так падзякуеш: здаволішся, усю ноч спаць не дасць, як з замаладу, хі-хі-хі!..— I баба засмяялася дай пашла да гасподы.
    От толькі сонейка села за лес, жонка праўдзівага чалавека збегала ў карчму, прынесла кварту моцнай гарэлкі й давай прагці яечню. Тым часам тая баба сустрэла таго праўдзівага чалавека дай кажа яму, што яго сягоднячы хоча жонка зарэзаць. Той не верыць, але яна клянецца на чом свет стаіць, што праўда.
    — От жа,— кажа,— пабачыш, яна цябе сягоднячы падпоіць, а як ты ляжаш спаць, та яна цябе зарэжа. От пабачым. Толькі ты сягоднячы ўлезеш да гасподы, яна паставіць на стол яечню й пляшку гарэлкі. Гэта, каб ты ўпіўся да не скеміў, што яна ліха замышляе. А ты толькі прыкінься, быццам спіш, та пабачыш, што яна будзе рабіць.
    — Брэшаш, патаскуха! За што мяне мая баба будзе рээаць, калі мы так добра жывем,—маўляў справядлівы чалавек і пацёгся да гасподы, каб скарэй аб том сказаць жонцы, але толькі ён пераступіў парог і зірнуў, што жонка ўпраўду пражэ яечню, дак і прыкусіў язык. «Эге,— думае,— мабыць, паганая баба не брахала».
    I прыкінуўся ён, што батцэ нічога не ведае, каб паглядзець, што з гэтага выйдзе. Пазірае ён: ось жонка спякла яечню, паставіла на стол пляшку гарэлкі і кажа:
    — Пасілкуйся.
    — Што гэта ты, баба? Хіба сягоння свята, ці што?
    — He, гэта кума мне дала... Выпі, некалі тое будзе.
    Выпіў ён чарак зо тры гарэлкі, з’еў яечню дай выцягся на лаве, нібыто заснуў. Храпе, батцэ спіць, а адным вокам пазірае. Бачыць, аж жонка ўзяла вялізазны нож і давай яго вайстрыць аб прыпек. «Ну,— думае,— праўду казала паганая баба».
    От навайстрыла жонка нож, плюнула трэйко пад прыпек так, што аж вочы чорту заплявала, і падходзіць к гаспадару. Толькі яна ўзяла гаспадара за бараду, а той як усхваціцца, хопіць яе за косы да пачне пярэсціць па чом папала. Крычыць баба на прамілы бог:
    — Людзі добрыя, ратуйце!
    А ён лупіць, як сідараву казу.
    — Ось я табе, хварэць твайму бацьку да стагнаць тваёй мацеры, ось я табе пакажу, як гаспадара рэзаць!
    Чуць не забіў дзед бабу, але суседзі пачулі крык, збегліся й абратавалі. Рад чорт, вылез з падпечка, працёр вочы да толькі хвастом віляе. I панёс ён бабе грошы. Прыпёр цэлы мех. А баба паставіла ўверх дном вялізазную бочку, прарэзала ў дне дзірку, а на яе палажыла дзіравую шапку. Сыпаў, сыпаў чорт у шапку грошы — ніяк не напоўніць. Знаў ён, дзе ў зямлі схованы грошы. Паляцеў, прыцёг яшчэ мех. Сыпаў, сыпаў, а шапка ўсё няпоўна. Падняў ён трохі шапку, бачыць, аж баба яго перахітрыла. Як закмеў тэя чорт, дак і кінуўся к бабе з кулакамі. Ухапіла баба вілы дай кажа:
    — Ну, падлезь, дак я табе адразу бельма выкалю.
    Спужаўся чорт і пераскочыў цераз плот. Баба за ім. А чорт ухапіў ожаг і абараняецца.
    — От,— кажа баба,— пакуль ты мне зробіш ожагам адну дзірку, та я табе віламі дзве.
    — Давай мяняцца,— кажа чорт.
    — Давай.
    Памяняліся яны і давай біцца. От баба што пырне ожагам праз плот, та ўсё ў чорта пападзе, а чорт пыраў, пыраў, да ўсё вілы ў плоце застраюць. Бачыць чорт, што нічога з бабаю не зробіць, а яна яго скора зробіць, як рэшата, і давай прасіцца.
    — Годзі, баба! Давай памірымся. Я яшчэ дам мех грошай, толькі скажы ты мне, у чом гэта ў баб сядзіць сіла.
    — Добра,— кажа баба.
    Паляцеў чорт і па немалом часе чуць плішчыць мех грошай. Аддаў бабе грошы дай пытае:
    — Ну, у чом ваша сіла?
    — От у чом, — кажа баба. Тут яна... і паказала чорту свае зелье. У таго аж вочы на лоб выперла. От чорт туды й схаваўся, толькі падол у бабы скалыхнуўся. От з тае пары і сядзіць там у бабы чорт. Людзі ўсё выганяюць яго адтуль ожагам, да не могуць выперці.
    89.	ЖОНКА СТРАЖНІКА I ЧОРТ
    Быў сабе адзін стражнік, у яго была вельмі жонка ліхая. Бывала, як прыйдзе ён з лесу, жонка кажды раз як зачне грызці яго:
    — А ты ўсё цягаешся па лесу і чорт знае дзе, а я сама ўсё мушу рабіць!
    Адзін раз ён ішоў праз лес і ўвідзеў там вельмі глыбокую яму; і як прыйшоў дадому, жонка пачала ўсяляк яго лаяць:
    — А ты сякі і такі! Ты дадому прыйшоў толькі есці, а я сама мусіла рабіць усё!
    Мужык кажа ёй:
    — Пакінь ты лаяцца! Я нашоў у лесе адну глыбокую яму, a ў той яме на дне вельмі многа золата і дарагіх рэчаў.
    Тады жонка кажа на яго: —Але то на ж еж!
    Як пачаў мужык есці, то жонка яго начала ўсё ганяць:
    — Еш ты прэндзей да вядзі паказвай мне тую яму!
    Мужык не ўспеў ложак пяць з есці стравы, як жонка прыстала, мусіў весці яе ў лес. Прывёўшы яе ў лес і паказаў яму, ён сказаў:
    — Прыглядзі на само дно!
    Жонка накланілася глядзець у яму, а муж яе за плечы дай папхнуў у яму, а сам пайшоў дадому. Ісчакаўшы днёў тры, стала мужу скушна, што дзецям некаму ні есці зварыць, ні абмыць, ні падаць. Пазбіраў ён усе вяроўкі, пазвязваў і пайшоў да ямы жонку даставаць, прывязаў да вяроўкі ка.мень, каб ён цягнуў вяроўку да дна; упусціць вяроўку і зноў пацягне, пробуе: ці не цягнецца жонка, і адзін раз папробаваў — аж ужо цяжка цягне і выцягае,— глядзіць: аж чорт. Спугаўся і стаў пускаць яго назад, аж той як зачне прасіцца ў яго:
    — Змілуйся, выцягні мяне адгэтуль, я зраблю цябе вельмі багатым.
    -— Калі я не цябе хацеў выцягнуць? Мне трэба дзяцей даглядзець.
    — He трэба табе будзе жонкі: ты так усяго будзеш мець.
    Пытае стражнік у чорта:
    — А ты чаго адтуль уцякаеш?
    — Ай, дарагі мой! Дней тры таму назад папала сюды, у гэту яму, якаясь баба да як пачала ўсіх нас мучыць: таго штурхне, таго парне, таго ганяе хату мясці, таго па ваду прэ, таго ў печы паліць,—а ўсё крычыць, енчыць, што ўжо ўсе нашы чэрці паўцякалі, а я адзін без ног, то яна мяне чыста заштурхала. Змілуйся, ратуй мяне ад яе.