• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    83.	ПРЫСЯГА ЖАНОЦКА
    Павесілі разбойніка на могілках і паставілі хлопца, жэбы пільнаваў, жэб другія разбойнікі не адкралі. Той хлопец змёрз добра, аж відзіць блішчыць агонь, так паляцеў туды, жэб пагрэцца. Глядзіць у акенка: аж там адна кабета моліцца сабе. Просіць ён яе, жэбы ўпусціла пагрэцца, а яна кажа:
    — Няможна, бо я прысягнула не гаварыць ні з кім і не відзіцца.
    А ён:
    — Пусцеце,— кажа,— пусцеце, калі ў бога верыце, бо я змерзну на марозе.
    Падумала: «Не ўратаваць чалавека, без пары ўмрэ, то і зноў будзе грэх». I кажа:
    — Пушчу, але жэб только каля парога сабе пастаяў.
    Адчыніла дзверы, увайшоў, стаў сабе і грэецца. Пастаяўшы трошкі, пытае ў яе:
    — Цо ж то, кабетка, так една на могілках пакутуеш?
    — А,— кажа,— так мне трэба.
    А потым расказала яму так:
    — Быў у мяне мужык, любіў мяне, а я яго моцна; калі я ўрэзала пальца на руцэ і ён забачыў кроў, самлеў, упаў і ўмёр. Так то я сабе пастанавіла да смерпі на могілках жыць і замуж не выходзіць.
    — І-і, цо то, кабетка, мовіш! Жарты: така млода, пекна; ён ужо ўмёр, то ўмёр, мало мужыкоў умірае, а жонкі астаюцца? Яшчэ такі магла б і замуж выйсці да нацешыцца, пукі млода святам. Але,— кажа,— пайду, пагляджу, жэб не ўкралі, бо на яго месца мяне павесяць.
    Пайшоў, паглянуў: няма, ўкралі! Так пастаяўшы, варочаецца назад. Увайшоў да хаты і плача. Яна пытае:
    — А то ж чаго?
    — Ах,— кажа,— укралі вісельца разбойнікі, заўтра мяне на яго месцы павесяць.
    Шкода ёй зрабілася маладога хлопца, так кажа:
    — А, можа, можна зарадзіць?
    — Якая ж тут рада? — прапаў я і досць.
    Так яна кажа:
    — А ведаеш што, прысягні мне, што мяне возьмеш, то,— кажа,— мой муж нядаўна ўмёр, то яго на месцы таго павесім, то не пазнаюць.
    — Але,— кажа,— калі ў таго разбойніка не было двух зубоў наперадзе.
    — To і маяму мужу выб’ем.
    — Ну, добра.
    Пайшлі, дасталі яго з магілы, і кажа яна:
    — Выбівай зубы.
    — Я,— кажа,— не магу нявіннаму чалавеку, хіба ты сама.
    Тады яна ўзяла каменя: трах! і выбіла два зубы.
    — Нясем на шыбеніцу!
    Занеслі, павесілі, папрыходзілі да хаткі і гавораць, як будуць жаніцца. Аж ён кажа:
    — Ого! 3 табой жаніцца! Ты прысягнула на магілках пакутаваць да смерці за тое, цо ён тылё на тваём пальцы абачыў кроў і ўмёр, а сама выбіла два зубы, то цо ж ты допіро мне потым зробіш? Ты болын не варта, як тут це скончыць!
    I то ўзяўшы,— забіў яе, у мужыкову труну ўлажыў і пахаваў. А там тыя назаўтра прыйшлі і, не пазнаўшы, цо то іншы, казалі пахаваць, а ён астаўся спакойны. От як бог карае тых, цо прысягу ломяць.
    84.	ЯК САБЕ МУЖЫК ПАРАДЗІУ 3 ЛІХОЮ ЖОНКАЮ
    Была сабе адна дзеўка такая сярдзітая, што ўсіх хлопцаў папалохала і ніхто да яе не хацеў прыехаць у сваты. Асё ж абабраўся адзін маладзік дый кажа:
    — Я яе перамагу,— і паехаў.
    Прыязджае ён туда, выпілі там, закусілі, ну, і хутка зрабілі вяселле. Ну, так што ён робіць: купляе за тры рублі каня дый едзе ўжо па яе. А ведама, у мужыкоў такая ўстанова, што як едуць маладыя цераз сяло, то застаўляюць дарогу жэрдкаю, малады выкупляўся. Едуць, асё ж і ім гэдак зрабілі. Так ён бы то зазлаваў на каня, што не пераскочыў, схапіў гэта з калёс сякеру дый забіў каня. Так яна, угледзеўшы гэта, думае сабе: «Ого,— кажа,— з ім жартаў няма — ён гатоў і мне смерць зрабіць!». Прышлі яны дахаты, яна такая спакойненькая, так яму прынараўляе, а ён як зверходзіць дый спадлоб'я ўсё пазірае. Назаўтра пашоў ён да карчмы, выпіў мо там з кручок дый прыходзіць дахаты, бы то п’яны: паразварочваў сталы, лаўкі дый сам лёг, бы то спаць. Асё ж прыходзіць яе маці дый кажа:
    — А што, як табе, дачушка, добра?
    — Ай, мамачка, і цяпер ляжыць п’яны, а ўчора, як ехалі, то й каня насмерць забіў!
    — Да праўды?
    — Няўжэ ж!
    Так старая, падышоўшы, шэпча:
    — Ля, то й на гэта ёсць рада: як ён засне, то ты вазьмі сякеру і забі яго, а сама ўцячэш да нас.
    А ён гэта як ні схопіцца ды за мацеру:
    — Пачакай ты, старая ведзьма! Навучу я це хіба! Давай, жонко, хамута і пастронкі!
    Тая нішто, прынясла. Ён гэта запрог бабу да бараны, наклаў каменняў дай кажа на жонку:
    — Ну, барануй гарод!
    Так яна, няма рады, пашла, а ён стаў, узяўшыся пад бокі, дый крычыць:
    — Накідай яшчэ больш камення, бо летка ходзіць!
    Тая, няма рады, мусіла накласці, так баба і прыстала, а ён гэта калі ні возьме бізуна, як ні зачне даваць па бабе — чыста яе збіў, скумісаваў, мала з яе дух не выскачыў. Утэды яе адпрог, спутаў дый пусціў на траву, а на жонку кажа:
    — Ідзем абедаць!
    Яны дахаты, а баба распуталася дай дай божа ногі!
    Нештась на трэці дзень ідзе ўжо да іх бацька ў гасціну. Як прышоў, так яна давай на мужыка ваяваць. Так бацька кажа:
    — Як ён прыдзе п’яны, то ты навары яму, напячы, дай яму з’есці, пасцель пасцялі мякенька дый палажы яго спаць, то ён будзе да цябе добры.
    А ён ляжыць, бы то п яны, да ўсё чуе. Меўся ўжо бацька выходзіць, а ён з печы да за яго:
    — Стой! — жонка, давай нажа!
    Яны чыста папалохаліся, асё ж ён узяў нажа, пайшоў да каморкі, прынёс сала, каўбасы, усялякіх прысмакаў, водкі і давай бацьку гасціць. Пабыў ён там адзін дзень, Другі, на трэці ўжо ідзе дахаты, калываючыся ад водкі. Асё ж жонка, угледзеўшы яго, думала, што мужыком той гараў дый амуляў яму карк, так узяла сланіны, ашкарыла поўну патэльню і, як голаў высадзіў, так яна яму — люсь! сланінай на карк: хацела замулянку заліць, асё ж узяўшы зусім запарыла дый на трэці дзень пахавала.
    85.	ЯК ХЛОПЕЦ ДЗЕУКУ К РАБОЦЕ ПРЫЛАМІУ
    Адзін хлопец адслужыўся ў салдатах. Дома няма месца. Надумаўся ажаніцца. Грошай у яго няма. Можа, хто падорыць, то ён купіць кабылёнку. Вот гаворыць хлопец на дзядзьку:
    — Паедзем у сваты. Нагледзеў добрую дзеўку на хутары.
    А яна і яе матка такія ж гультайкі — з рук вон.
    Кажа дзядзька:
    — Трэба бульбіну сабраць і іх накарміць.
    — He, я яе вазьму, я яе к рабоце прыламлю.
    Дагаварыліся.
    Згулялі вяселле. Там яму нешта падарылі, каб купіў кабылёнку. Пажылі, мусіць, нядзелю, жонка кажа мужу:
    — Паедзем к татку ў госці.
    — Паедзем.
    Прывёў кабылёнку. Запрог. Пайшоў у сенцы і ўзяў шашку.
    Яна кажа:
    — На чорта табе гэтая зялезіна?
    — Я без гэтай зялезіны жыць не магу. Скажу адно слова, другое, а трэцяе гаварыць не будў — стукну — галава з плеч пакоціцца.
    Едуць яны. Перад імі лашчына, гразь. Кабыла ўперлася ў гразь — не выцягне.
    Ен:
    — Но, но!
    На трэці раз саскочыў з калёс. шашку ўзяў і — раз па галаве. Галава — пялёх у гразь.
    Кажа жонцы:
    — Злазь далоў і надзявай хамут.
    Яна надзела, к аглоблям прывязалася. Яна разоў некалькі на калені павалілася, ну, такі выцягнула.
    Прыехалі да бацькі. Яна паздароўкацца не можа, затоўкалася, ледзь дыхае. Цесць ведае, што дочка гультайка. Пачаў цесць зяця частаваць.
    Жонка расказала мацяры, што муж кабылёнку засек. Матка думае, што так і дочку засячэ.
    Паабедалі, зяць паспасібаваў. Жонку запрог і паехалі.
    Маці думае, што, можа, дочка дзе стала, дык засек.
    Яна кажа мужу:
    •— Схадзі паглядзі, можа, засек у дарозе.
    Муж адказвае:
    — Сама ідзі.
    Яна і пайшла. Прыходзіць. Яны толькі ладзяцца. Муж кажа на жонку:
    — Хадзі, плуг прынясі.
    Яна прынесла.
    — Хамут нясі.
    Прынесла.
    — У нас яшчэ гарод не гараны,— кажа ён.
    Запрог жонку і яе маці ў плуг і нутка гарод гараць. Ганяў, ганяў. Задохліся.
    — Можа, аддыхнуць?
    Муж дае жонцы кнута і кажа:
    — Вядзі маці на лужок і спутай, каб не ўцякла.
    Прыйшлі на лужок. Матка кажа:
    — He путай, я не ўцяку.
    Яна не путае. Вярнулася да мужа. Паелі.
    Ну,— кажа,— трэба гараць.
    Жонка пайшла на лужок. Прыходзіць і кажа:
    — Няма маці, путы парваны.
    Матка вярнулася дамоў і кажа мужу:
    — Ідзі-тка ты да зяця і даведайся, ці не засек ён, гад, там яе.
    Прыйшоў бацька да зяця. 1 ой угасціў, лучша быць не можа.
    Пасядзелі: бацька ісці дамоў ладзіцца, зяць кажа:
    — Тата, я табе рубашку дам, надзень, ато локаць парваны.
    Той надзеў красну рубашку і пайшоў. Ідзе п’яны па дарозе і хістаецца. Жонка ўбачыла і як закрычыць (от ёй здалося, што ён у крыві):
    — Люданькі, даражэнькія, вунь увесь аблуплены ідзець.
    Людзі паглядзелі, а ён п’яны і рубашка на ім красная.
    3 тых пор і жонка, і маці працавалі. Так хлапец прыламіў к рабоце сваю жонку.
    86.	ХОМКАВА ЖОНКА
    Быў сабе Хомка, і была ў яго жонка,— гультайка была. Раз пашла яна жыта жаць. Пажала, пажала, сноп ці два нажала дай лягла спаць. Мужык ждаў, ждаў абедаць ды ўзяў і пашоў к ёй на поля. Прыходзя ік ёй, бача — яна спіць. От ён узяў, адзежу з яе зняў, а яе дзёхцям вымазаў, пер’ям абсыпаў, узяў адзежу і пашоў дамоў.
    Прышоў дамоў, надзеў андарак, завязаў хустку дай затапіў печку і бліны пячэ. А жонка прачнулась к вечару і сама з сябе дзівіцца:
    — Ці я Хомкава жонка, ці не я?
    Пашла яна ў сяло, ідзе дарогай і гукая:
    — Гу-гу-гу! Ня так ішла, як іду!
    Прышла к сваёй хаці, падышла пад вакно і пытая:
    — Хомка, Хомка, ці дома твая жонка?
    А ён кажа:
    ■— Дома, бліны пячэ!
    Тады яна і кажа:
    — Верна я ня Хомкава жонка!
    I пачала хаты счытаць:
    — Ета Сямён, а ета Халімон, а ета мой двор!
    Падыходзя зноў пад вакошка і пытаецца:
    — Хомка, Хомка! Ці дома твая жонка?
    — Дома, вон яна бліны пячэ!
    Ну яна і кажа:
    — Верна я ня Хомкава жонка!
    Пашла зноў па сялу. Ідзе і крычыць:
    — Гу-гу-гу! Ня так ішла, як іду!
    Аж ідуць насустрэчу ёй два злодзяі, нясуць скрыню грошай. Як убачылі яны яе, як спужаюцца,— кінулі й скрыню з грошамі да самі бегчы! А мужык усё ета бача. Выбег ён з хаты, ухапіў скрыню дай кажа:
    — Годзі ўжо брадзяжнічаць! Хадзі ўжо дамоў!
    От яна тагды толькі ўвазнала, што яна Хомкава жонка.
    Годзі з тых пор спаць у полі!..
    87.	ВАДА ПАМАГЛА
    Жаліцца адна маладзіца, што ёй ад гаспадара жыткі няма: як толькі сыйдуцца, то перш сварацца, клянуцца, зневажаюць адно другсга, а потым гаспадар давай яе біць. I так немаль кожын дзень.
    Цярпела, цярпела маладзіца і давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх толькі забабонаў і прымхаў яна ні рабіла — нічога не памагае, яшчэ гарэй б’е гаспадар; бо ён перш не піў, а як пачаў з жонкаю калаціцца, дак стаў піць. Хадзіла маладзіца і ў прошчу, пасціла і сем пятніц, давала гаспадару зелляў піць — яшчэ гарэй ідзе ў іх калатня.
    От парадзілі людзі схадзіць яшчэ к старэнькаму дзядку, мо ён што парадзіць. Недалёка ад сяла, каля перавоза, жыў сабе той старэнькі дзядок. Улетку ён лавіў рыбу і перавозіў у чоўне, каму трэ, цераз рэку. За тое яму давалі хлеб і страву. Так і жывіўся сабе дзядок.