• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Вось жонка пытаецца ў яго:
    — Як ты гэта робіш?
    Ён кажа:
    — He твая справа.
    А жонка ўсё хоча ведаць. Так ён пачаў памаленьку ўсё расказваць жонцы. А калі ён расказаў, хтось забразкацеў у шафе. Тады ён адамкнуў дзверы і ўбачыў у шафе служанку. Ен задавіў яе там і заткнуў ёй каўбасы ў рот, каб ксёндз падумаў, што сама падавілася.
    Ксёндз прыехаў, зайшоў да яе спытаць, а яна — нежывая, з каўбасамі ў глотцы. Ён спалохаўся і пабег да арганіста. Кажа:
    — Ідзі паглядзі, што з ёй зрабілася.
    Арганіст пайшоў, паглядзеў. Ксёндз даў яму сто рублёў, каб ніхто не ведаў пра гэта.
    А справа была зімой. Арганіст схаваў труп у салому. Калі ноч была месячная, ён пасадзіў яе на кані, прывязаў повадам за ногі, і яна паехала ноччу на кані. Калі ксёндз убачыў, што яна едзе на кані, спалохаўся і зноў даў яму сто рублёў, каб арганіст зноў яе схаваў.
    На трэцюю ноч арганіст пасадзіў труп на карову. Калі ксёндз убачыў, зноў даў сто рублёў, каб ён яе схаваў.
    Аднойчы ксяндзу ўздумалася прынесці ўсе свае грошы, пакласці іх на стале і пералічыць, колькі ў яго ёсць. А акно было адчынена. I ўзяў арганіст труп мёртвага і кінуў ксяндзу на стол праз акно. Як упала нябожчыца на гэтыя грошы, ксёндз убег і сказаў арганісту:
    — Ідзіце, забярыце яе, і грошы няхай будуць вашы. I схавайце яе ў глыбокай яме, каб яна ніколі не здольна была выйсці наверх.
    Так што ўсе грошы асталіся беднаму арганісту, і з таго часу стаў ён жыць багатым чалавекам.
    80.	МУЖЫК I ПАН
    Быў сабе адзін пан да такі паганы, злосны, што проста бяда. Ніхто не мог яму ўгадзіць. Усе яго баяліся, бы чорта. Бывала, якпрыдзекяму хто чаго-кольвек прасіць, а ён раптоўна й крыкне:
    — Што скажаш?
    Той кажа:
    — Усё добрае, паночку.
    А сам дрыжыць, бы асіна.
    — А па добрум што?—закрычыць пан.— На канюшню яго, галгана.
    От так не дасць і слова прамовіць. Іначай ён і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I баяліся ж людзі гаварыць таму пану штонебудзь кепскае, не пад гумар — засячэ, усю шкуру зніме, калі хто не патрапіць сказаць яму так, як ён хоча, а скажа не па шэрсці. Толькі быў адзін нехлямяжы мужычок, дражнілі яго Стопкам: той умеў з тым панам гаварыць. От раз той пан іграў у кар-
    ты дай выйграў вельмі харошы маёнтак. От гэтак вясною, каля Міколы, паехаў пан аглядаць той маёнтак дай астаўся там на ўсё лета. Бачыш, яму вельмі спадабаўся той маёнтак. Праўду ж кажуць, што новае сітка на калочку вісіць, а старое пад лаваю ляжыць. Бачыць аканом, што доўга нямаш пана, а тут у двары бяда на бядзе едзе дай бядою паганяе, от ён стаў думаць, як бы заведаміць пана. Думаў, думаў дай надумаўся паслаць к пану пасланца. Толькі не ведае, каго паслаць, каб ён добра расказваў пану пра ўсё няшчасце. Каго ён ні пашле, усе не слухаюць,— баяцца пана, каб за праўду не засек. Абяцаў ён вялікі гасцінец таму, хто пойдзе к пану. Перабраў усё сяло — няма ахвотніка. He знае аканом, што рабіць,— сядзіць да ломіць рукі. Прачуў пра тое Стопак, пайшоў к аканому і кажа:
    — Я пайду к пану і ўсё яму скажу: я ўмею, як з ім гаварыць.
    Рад аканом, чуць не цалуе Стопка. От аканом даў Стопку цэлую жменю грошай, чобаты з сваіх ног і пасылае яго к пану ў новы маёнтак. ІдзеСтопак і ні аднае карчмы не мінае. Ці доўга ён ішоў, ці мала, толькі ось прыйшоў у новы двор. Падходзіць к пакоям, аж там сустракае яго лёкай.
    — Ты чаго тут шляешся, валацуга! — крыкнуў лёкай на Стопка й давай яго цкаваць сабакамі.
    Стопак дастаў з вярэнькі кусок сала й кінуў яго сабакам. Сабакі годзі брахаць. Тым часам Стопак узышоў на ганак.
    — Што табе трэба? —пытае лёкай удругае.
    — Мне трэ бачыцца з панам,— кажа Стопак.— Прыйшоў я, паночку, з старога панскага двара.
    — Добра,—• кажа лёкай,— я скажу пану аб табе, але скажы ж ты мне, адкуль ты знаеш, што я пан?
    — Адтуль знаю — бачу. Ты пан — не пан, а так сабе — палупанак, бо ў цябе нос нізкі, лоб слізкі, от і бачно, што лізаў панскія палуміскі.
    Хацеў тут лёкай ухваціпь Стопка за каўтуны да, як кажуць, паслаць яго з валасянога апраўлення да ў земскі суд, але тут якраз лёкая пазваў к сабе пан.
    — Які там хлоп? — пытае лёкая пан.
    — To пасланы ад пані з панскага маёнтку, — кажа лёкай.
    — А позваць его да крадэнсу.
    Пабег лёкай зваць Стопка к пану. А Стопак тым часам дастаў капшук, напхаў у люльку цюцюну, выняў з магалейкі губку і крамянец, узяў цагало і давай красаць агонь. От выкрасаў ён агню й давай курыць люлечку; курыць сабе да паплёўвае на чысты памост.
    — Iдзі, цябе пан заве,— кажа лёкай.
    — He трасца трасе, няхай абажджэ,— кажа Стопак і пакурвае сабе люлечку.
    — Прэндзэй ідзі!
    — Зараз, зараз, толькі люльку дакуру.
    Ждаў, ждаў пан Стопка — не даждаўся. Гоніць удругае лёкая па Стопка. А Стопак агінаецца да шавеліцца, бы мокрае гарыць. От ён дакурыў люльку, выбіў з яе попел і схаваў за пазуху і толькі тады памаленьку пасунуўся к пану ў крэданс. Лёкай, бы сабака, бяжыць наперадзе да адчыняе дзверы. От улез Стопак к нану ў крэданс да і закашляўся. Рыгае Стопак, а пан чакае да толькі вусы круціць.
    — Дзень добры, паночку!
    — А цо повеш? — пытаецца пан.
    — Усё добрае, паночку.
    — А па добрум цо?
    — Да от, паночку, мяне прыслаў аканом... Панскі сцізорык зламаўся.
    — Які сцізорык?
    — Да гэта ж, мабыць, той, што пану пер’я рабілі.
    — Як жа его зламалі?
    — Кажуць жа, пане, што без нажэндзя і вошы не заб’еш. Але ўсялякае нажэндзе пры рабоце псуецца. От так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла шкуру, узялі сцізорык... Але на панскім выжлу вельмі ж моцная шкура... Спізорык і зламаўся.
    — Якего выжла? Цо ты плецеш, галган!
    — Панскі выжал: той самы, можа, пан памятае, ён яшчэ ўскочыў у калодзесь, а Мікіту паслалі даставаць да ён і ўтапіўся там. Эгэ ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Эж, дай, божа, памяць, здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
    — Цо ж, мой выжэл здэх?
    — Здох, пане.
    — 3 чэго ж он здэх?
    — Кажуць, паночку, быў здароў, але як каніны аб’еўся, дак разам і ногі выпруціў.
    — Якей каніны?
    — Да мяса ж жарабца.
    — Якего жжэбца?
    — Панскага ж буланога жарабца, з лысінкаю.
    — Цо ж, і он здэх?
    — Здох, паночку. А шкода — добры быў жарабец.
    — Я несчэнслівы!
    — Э, пане, чаго вельмі турбавацца? Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
    — 3 чэго ж жжэбец здэх?
    — Падарваўся, мабыць.
    — Цо ж на нім рабілі? Прэнтко ездзілі, чы цо?
    — He, пане, на ём не ездзілі: заўжды ён стаяў на стайні.
    — А цо ж?
    — Воду, пане, вазілі.
    — Але ж на цо была та вода?
    — Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, то і за брытву хопішся. От як загарэўся ў двары свінух, дак аканом вялеў і на жарабцу воду вазіць.
    Цо ж і свінух спалілсе?
    — Згарэў, паночку.
    — Як жа ён запалілсе?
    — Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, от ад яе і загарэўся.
    — To і абора паліласен?
    — Гарэла, пане, як свечка.
    — 3 чаго ж она запаліласен?
    — От гэтага, паночку, добра не ведаю, ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
    — Езус Мар’я! To й пакоі спалілысен?
    — Згарэлі, пане, суздром усё змокла, от як бы хто языком злізаў.
    -— I вшыстэк двор спалілсен?
    — Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.
    Ухваціўся тут пан за голаў і давай божкаць.
    — Але з чэго ж запалілысен пакоі? — пытае зноў пан Стопка.
    — Ад свечак, пане,— кажа Стопак.
    — Для чэго ж палілы свецы?
    — Ну, як жа, пане? Ведама, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
    — Кто ж там змарл?
    — Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памерла.
    — Цо-цо? Цо ты гадаш? Пані змарла? О, я несчэнслівы!..— давай тут пан плакаць, убівацца.
    — Чаго ж пан плача? Пану ж бог даў і прыбытак.
    — Які? Гадай прэндзэй!
    — Пану бог даў унука. Большая панская даненка сына мела. Гожы, кажуць, хлапчук ці бо паніч, от рыхтык як выліты панскі хурман Мікіта.
    Пачуўшы тое, пан зваліўся з крэсла, а Стопак пайшоў сабе ў пякарню падвячоркаваць. Дык от які быў Стопак і як ён умеў з панамі гаварыць.
    81.	МУЖЫК 3 РАПОРТАМ
    Едэн аконам паслаў мужыка з рапортам да пана, а той пан жыў у месце.
    Прыходзіць мужык да пана і кажа:
    — Дзень добры, пану!
    — Як се маш, a no повеш?
    — Прышоў да яснага пана з лямпортам.
    — А но, дай, дай.
    Мужык мац, мац кала се — няма!
    — Згубіў, пане!
    — Шукай, можа, дзе за пазухаю.
    Той яшчэ памацаў і кажа:
    — Гавары з панам як з дурням: кеды згубіў, то няма!
    — Но ты, можа, ведаеш, аб чом там было, то скажы.
    — А ведаю, пане, тылё не ведаю, з каторага канца зачынаць: чы з старшага, чы з малодшага?
    — Ушыстко роўно, гавары з малодшага.
    — Панска сучка хфаварытка здохла.
    — I чаго ж она здэхла?
    — Як аб’елася агера, то і здохла.
    — Я-ак, і огер здэх — чэго?
    — Як павязлі панску матку пад касцёл, як зазванілі, то як спалохаўся, палётаў па полю і здох.
    — Я-ак, і матка не жые? Чэго она ўмарла?
    — А таго, пане: двор як загарэўся, яна перапалохалася і ўмярла.
    — Як? I двор спалілсе?
    — Спаліўся, пане.
    — А ідзь ты — нех вас ушысцы д’яблі вэзмо! Нема юж чэго там ехаць!
    82.	ЯКУЮ СВЯТЫ МАРЦІН ДАУ НЕМЦУ НАВУКУ
    Адзін парабак, годзячыся да немца на службу, вымавіў, каб усе польскія свята святкаваць. Так ён да ўсіх святых ніц не казаў: свята, ну, то святкуй. Надышоў дзень усіх святых, так парабак ідзе і кажа:
    — Но, паночку, буду святкаваць, бо дзісь ушысткіх святых.
    Аж немец так урадаваўся, даў парабку водкі, мяса, усяго, бо думаў, цо ўжо больш свят не будзе. Ну, перайшло кілька дзён, аж парабак прыходзіць і кажа:
    — Пане, заўтра ў нашай парафіі свята.
    — Ато зноф яке?
    ■— Святога Марціна.
    — To як он застал една, кеды юж была ўшыстке свентэ? Ты гультай! Ты едзь мі зараз до ляс по дрова!
    Парабак паехаў і агледзеў мядзведзя ў ломе, так вярнуўся назад і кажа:
    — Пане, ніц не бэндзе—святы Марцін не дае дроў!
    Так немец:
    — Ну, ты, фозіць мне до его, я з нім розпрафіцьсе!
    Прыехаўшы, кажа:
    — А дзе он?
    — А о тут лежы! — і сам у ногі.
    Так немей падышоў і кажа:
    — Но, чэму то ты, свенты Марцін, не даеш мі з моя лясу дрэв?
    А мядзведзь устаў з лома, як зачаў немца біць, як зачаў біць, так ён гоп! на землю, утаіў дух і ляжыць. Мядзведзь нюх, нюх, падумаў, цо нежывы і пакінуў. Немец, устаўшы, ну ж дадому, прыляцеў і кажа:
    — To не свенты, то бэстыя: біл, біл, біл, біл і ешчэ прыкладал своего уха до мэго духа.