• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі

    Сацыяльна-бытавыя казкі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1976
    162.52 МБ
    Аналіз сацыяльна-бытавых казак дае магчымасць лепш пазнаць гісторыю жыцця і барацьбы працоўных, іх імкнснні, думкі і мары, зразумець глыбокія супярэчнасці ў ідэйна-палітычных поглядах сялян, прасачыць эвалюцыю светапогляду народа, яго светасузіранне ў розныя эпохі. Сацыяльна-бытавыя казкі, у якіх адлюстраваўся гнеўны пратэст супраць эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага прыгнёту, адыгрывалі важную ролю ў класавай барацьбе, у выхаванні працоўных мас. Пазнавальнае і эстэтычна-выхаваўчае значэнне маюць гэтыя казкі і зараз.
    Рыхтуючы тэксты да друку14, мы імкнуліся захаваць лексічныя і аспоўныя марфалагічныя асаблівасці твораў у адпаведнасці з першапачатковымі запісамі, але паводле сучасных норм правапісу. Варыянты друкуюцца толькі найбольш далёкія, а пра блізкія паведамляецца ў каментарыях.
    14 У выверцы тэкстаў прымалі ўдзел A. I. Гурскі, В. I. Скідан, С. Т, Бахмет, A. М. Акунькова.
    САЦЫЯЛЬНА-БЫТАВЫЯ
    КАЗКІ
    1.	САМЫ ВУМНЫ
    Цар пытае сваіх губернатараў:
    — Ці ўсё спраўна ў маім гасударстве, ці няма якога машэнства?
    — Усё спраўна, ваша царскае вялічаства.
    Наймае цар сабе дзядзька падзённым рашчотам, адзяваецца ў дзеравенскую адзежу, падпаясваецца вяроўчынай і паехаў у свет. Заязджае ў дзярэўню, у адну, у другую, у трэцюю, а ў чацвёртай на адной хаце бачыць вывеску: «Я вумней за ўсіх». Цар на звозчыка гаворыць:
    — Астанавіся.
    Астанавіліся, цар злез, заходзіць у хату.
    — Дзень добры! Хто тут хазяін?
    — Я.
    — Вывеска твая?
    — Мая.
    — Ці ж ты вумней за ўсіх?
    — Да, вумней мяне няма на свеце.
    А ён, гэты дзядзька, гэтым самым грошы дабываў сабе вялікія. Цар кажа яму:
    -— Збірайся, паедзем са мной, мой савет будзець доўгі, я цябе абратна завязу.
    Селі, паехалі. Урэмя было зімняе. Праехалі колькі, відзяць, аўчыннік мые аўчыны. Цар спрашывае:
    — Ці ж сем пяці не апраўдвае?
    — He,— адказвае аўчыннік.
    — А індыка скубсці можаш?
    — Свабодна магу.
    — А яго імператарскае вялічаства 1000 раз за раз відзець можаш?
    — Свабодна магу.
    Цар на звозчыка:
    — Паязджай!
    Паехалі яны, цар і спрашывае:
    — Ты вумнейшы за ўсіх, паясні, што азначаюць гэтыя вапросы. Калі праз два месяцы не атвеціш — галава з плеч. Паязджай пака дамоў і вывеску знімі.
    Распрануў адзежу і паказаў царскі кафтан. Прыехаў чдлавек дамоў, думаў, думаў і нічога не выдумаў. Надумаўся ісці да аўчынніка. Прыйшоў, пытае ў яго:
    — Скажы мне, аб чым вы з царом гаварылі?
    Аўчыннік гаворыць:
    — Дай 1000 рублёў, тады скажу.
    Той яму даець і 300 рублёў, і 500 — не, толькі 1000.
    Пайшоў чалавек дамоў і думае: «Век грошы збіраў, а тут трэба аддаць усе за раз». Ну, як ні думаў, а нічога не дапамагае — трэба несці грошы. Прынёс, аддаў — усё срэбраныя рублі, на кожным галава імператара.
    Гаворыць яму аўчыннік:
    — Сем месяцаў цёплых у гаду я даўжон паработаць, штоб пяць халодных аддыхаць. А ў мяне сем месяцаў пяці не апраўдваюць, прыходзіцца работаць і зімой. А індыка скубсці — гэта я цябе абскуб сразу. Ты абрастаў, абрастаў, а я цябе і абскуб. А тышчу раз за раз імператара ўбачыць, дак паглядзі і ты на грошы: на кожным рублі яго імператарскае вялічаства.
    Падыйшло ўрэмя, яўляецца вумнік к цару.
    — Ваша імператарскае вялічаства, я ўжо знаю вашы вапросы.
    — Ну, калі пабываў у навуцы ў аўчынніка да ведаеш, як індыка скубуць, цяпер ужо болын не вывесіш аб’яўлення. Першы раз абскублі, а за другім патрашыць будуць.
    2.	ЯК СЕЛЯНІН ЗРАБІЎСЯ ПАМОЧНІКАМ ЦАРА
    Аднойчы рубіў мужык ля дарогі дровы. Была зіма, а ў яго ве было рукавіцаў. Рукі мёрзлі, але трэба было зарабіць на хлеб. Па дарозе міма ехаў цар, які ўбачыў, што чалавек у мароз голымі рукамі сячэ дровы. Цар сказаў астанавіць коні і падышоў да чалавека.
    — Ці ж тыя пяць не могуць гэтым семяром адпачыць даць? — запытаў цар.
    Чалавек спачатку разгубіўся, а потым сцяміў, што цар гэтым хацеў сказаць, і адказаў:
    — Маглі б тыя пяць даць адпачынак семяром, але трыццаць два не дазваляюць.
    Цар задумаўся над адказам мужыка, нічога не кажучы, паехаў у свой палац.
    У палацы цар доўга думаў, што азначае адказ чалавека, але нічога не выдумаў і загадаў прывясці таго чалавека да сябе.
    Той, перапужаўшыся, стаяў перад царом, які запытаўся, што азначае яго адказ і ці зразумеў ён яго пытанне.
    Чалавек адказаў:
    — Тваё пытанне зразумеў так: пяць — ёсць летнія месяцы, а сямёра — зімнія. Але ўлетку няма сілЛГтаго зрабіць, што за зіму з ясі — таму я і казаў, што трыццаць два не дазваляюць, бо чалавек мае 32 зубы.
    — Так,— цар адказаў,— віжу, што ты разумны і таму не будзеш болей дроў сячы, а будзеш маім памочнікам.
    3.	КНЯЗЬ I ПАЛЯСОУШЧЫК
    У старыя часы князі дужа блізка жылі з народам: часта яны ці пехатой, ці на каню ездзілі па свайму княству, каб паглядзець, як жывуць іх людзі, разабраць іх спрэчкі і параіць ім, як лепш жыць.
    Вось аднойчы адзін князь, полацкі Усяслаў, перапрануўся ў вопратку простага селяніна, каб яго не ўзналі, і пайшоў па дарозе. Спачатку ён ішоў па бальшаку, потым звярнуў на прасёльную дарогу і па ёй зайшоў у лес.
    Ідзе князь па лесу і бачыць, што дарожка канчаецца, пачынаецца маленькая сцежачка.
    Заблудзіўся князь у лясу. Як выйсці?
    Прыслухоўваецца, ці не чуваць дзе якога гуку ці сабачага лаю, каб знайсці чалавечае жыллё.
    Вось здалёку пачулася яму, што дзесьці сякуць лясіну.
    Пайшоў ён на гэты гук.
    Чым бліжэй ідзе, тым гук больш чутна.
    Выйшаў князь на лясную палянку і бачыць, што якісь-та чалавек сячэць дровы.
    — Хто ты? — запытвае князь чалавека.
    — Я палясоўшчык, пільную вось лес! — адказвае чалавек.
    — А колькі ж ты атрымоўваеш за сваю працу?
    — Ды нямнога: маю дармавую хатку, дровы, крыху зямелькі ды яшчэ 30 грыўнаў у год!
    — Куды ж ты гэткія грошы дзяеш?
    — А вось куды: адну частку — доўг аддаю, другую даю на пазыку, трэцюю — у ваду кідаю, а чацвёртую — падаткі плачу!
    — Нічога не разумею,— кажа князь,— растлумач ясней!
    — Доўг аддаю — гэта я кармлю свайго старога бацьку і старую маці, на пазыку даю — сыноў вучу, у рэчку кідаю — дачок гадую, а што падаткі плачу — гэта для князя, зразумела.
    — Добра ты растлумачыў, толькі вось табе наказ: нікому без маёй прысутнасці не кажы аб гэтым. А цяпер падвязі мяне да нашага стайнага месту, Полацку! — просіць князь.
    Палясоўшчык пачаў адмаўляцца, што далёка, што наступае вечар.
    Князь кажа:
    — Вось табе 3 грыўны і вязі мяне хутчэй!
    Палясоўшчык пачасаў затылак, але дужа спакушалі яго 3 грыўны, і пайшоў запрагаць каня. Селі на павозку і паехалі.
    У час падарожжа князь запытвае палясоўшчыка:
    — Ці бачыў ты калі-небудзь свайго князя ў вочы?
    — Ды вось не прыходзілася спаткаць, а аб князю нашым многа чуваць: і што ён з ворагамі добра ваюе за нашу краіну, і што ён сваіх людзей шчадзіць і нікога не крыўдзіць. Дужа жадаў бы яго бачыць!
    — Дык хутка яго ўбачыш! Як прыедзем у Полацк і як увідзіш там людзей без шапак, а каго ў шапцы — вось той і князь!
    Абрадаваўся палясоўшчык, што ўбачыць князя, і барджэй паехаў да места.
    Вось ужо відаць высокія вежы цэркваў, дахі замкаў і будынкаў Полацка.
    Між тым у месце і ў замку, дзе жыў князь, паднялася сумяціца — прапаў князь.
    Трэба ехаць вышуківаць князя. У гэты ж час князь з палясоўшчыкам уязджаюць у места. Князь кажа палясоўшчыку:
    — Вязі мяне да верхняга замку!
    Пад’язджаюць к замку. Тут некаторыя княжыя слугі завідзелі павозку з князем, радасна здымаюць усе шапкі і адчыняюць браму ў замак.
    — Ці бачыш ты цяпер, хто князь?— запытвае князь палясоўшчыка.
    Палясоўшчык аглядаецца пужліва і, бачучы, што ён ды сядок у шапках, сцяміў, у чым справа, і сам скідае шапку і радасна кажа:
    — Ты князь!
    Князь адарыў цямлівага палясоўшчыка і зноў кажа яму:
    — Ну, глядзі ж, каб без маёй прысутнасці ты нікому не адгадываў сваёй загадкі.
    Цераз некалькі дзён у княжаскім замку было піршаства, на якое сабралася шмат баяр, княжаскіх служкаў і слаўных людзёў.
    Вось князь у час піршаства і задае ўсім прысутным загадку палясоўшчыка, хто адгадае яе, князь абяшчае шчодра наградзіць.
    Усе ламалі галаву і ніхто не мог адгадаць, тады двое княжых служкаў сцямілі, што, мусіць, князь чуў гэту загадку ад палясоўшчыка.
    Пайшлі к палясоўшчыку і кажуць яму:
    — Адгадай нам загадку, якую ты князю нашаму казаў. Дадзім табе многа грошаў!
    А палясоўшчык ім адказывае:
    — Вымайце па чарзе з сваіх кішэняў грыўны па адной, і ў каго апошняя грыўна будзе, таму і адгадаю загадку!
    Умовіліся слугі падзяліць папалам княжую награду і пачалі выкладываць на стол па адной грыўні.
    Кладуць, кладуць, а два стоўбчыка грошаў растуць усё вышэй і вышэй. Урэшты рэштаў адзін служка ўсе свае грошы на стол паклаў, а другі яшчэ кладзе.
    Палясоўшчык тады і адгадаў загадку апошняму слузе.
    Радасныя паспяшаліся слугі ў княжы замак.
    Адзін з служак уваходзе к князю і кажа:
    — Я адгадаю загадку!—і адгадаў.
    Князь наградзіў слугу, але ў той жа самы час сцяміў, што пэўна служка з ездзіў к палясоўшчыку і той выдаў тайну.
    Едзе князь к палясоўшчыку і кажа яму строга:
    — Як ты адважыўся без маёй прысутнасці адгадаць загадку! I цябе чакае такая кара!
    А палясоўшчык адказвае:
    — Я свае словы стрымаў! — і паказывае князю грыўны, якія ён атрымаў ад служак і на якіх выбіты княжы твар.
    — Сцямлівы ты! Жыві шчасліва!—і паехаў князь назад.
    А палясоўшчык зажыў багата: пабудаваў сабе добрую хату, завёў сабе вялікую гаспадарку і да канца дзён сваіх часта ўспамінаў сваім дзеткам пра спатканне з князем і пра загадку, якая яму прынесла шчасце.
    4.	АБ КРОЛЮ РУСКІМ ДАЙ МЛЫНАРУ
    Раз ехаў кроль рускі дай то па дарозе ўбачыў багаты кляштар, шкода яму яго стала, так загадаў паклікаць бернардына самага найстаршага дай кажа:
    — Забяру гэты кляштар, калі мне не адгадаеце гэтыя тры загадкі. Першая: як можна аб'ехаць цэлы свет? Другая: што я варты? А трэцяя: чаго я не ведаю?
    Даў яму часу да намыслу цэлы год, дай то сам паехаў. Недалёка ад таго кляштара жыў млынар, а быў і хітры і не жарт які разумны. Прыязджае ён аднаго разу да кляштара з мукой дай бачыць, што той бернардын ці штось вельмі смутны. Так пыгае яго:
    — Чаго ж гэта ксёндз такі смутны?
    Так бернардын кажа, што так і так.
    — Гэта байкі,— кажа млынар,— я ксёндзу параджу: няхай ксёндз дасць мне сваю адзежу, дак я стану перад кролем і адкажу за ксёндза.
    — Добра.
    Надышоў тэрмін, прыязджае кроль, так стаў перад ім млынар дай адказвае: