• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Цябе не было больш за дзесяць гадзін! ускрыкнула Ёрунь.
    Сафія закруціла галавою:
    Мяне не было больш за тысячу год.
    Дзе ты была?
    На спатканні з сярэднявечным манахам. Ну, ён і дзіўны тып!
    Ты пры сваім розуме? Твая маці паўгадзіны назад тэлефанавала!
    -	1 што ты ёй сказала?
    -	Сказала, што ты пабегла ў кіёск.
    -	1 што яна?
    -	Прасіла, каб ты, калі прыйдзеш, патэлефанавала. А вось з маімі бацькамі выйшла горай. Яны каля дзесятай прыйшлі да мяне ў пакой з какавай і булачкамі. А другі ложак пусты. Уяўляеш?
    -1 што ты сказала?
    Так няёмка! Я сказала, што ты пайшла дадому, бо мы пасварыліся.
    Тады нам трэба хуценька зноў памірыцца. I трэба зрабіць так, каб твае бацькі пару дзён з маёй мамай не сустракаліся. Думаеш, у нас атрымаецца?
    Ёрунь паціснула плячыма. Раптам яны ўбачылі Ёрунінага бацьку, які, у камбінезоне, каціў па садзе вазок. Яму, мабыць, не давала спакою леташняе жаўталісце.
    Што, зноў не-разлі-вада? спытаў ён. А я засланку варыўні ад лісця разгроб.
    Гэта добра! адазвалася Сафія. Мабыць, цяпер мы зможам папіць какавы, седзячы на варыўні, а не на ложку.
    Бацька напружана ўсміхнуўся, а Ёрунь аж перасмыкнула. У Сафііным доме ўсе размаўлялі паміж сабой не так цырымонна, як у сям’і фінансавага дарадцы Інгебрыгцэна з жонкай.
    Прабач, Ёрунь, але ж мне трэба таксама неяк падыграць.
    Ну, дык ты раскажаш што-небудзь?
    Раскажу, калі правядзеш мяне дадому. Гэта ўсё роўна не для вушэй фінансавых дарадцаў і перарослых Барбі.
    He грубіянь! Табе больш даспадобы паўразвалены шлюб, дзе адзін адпраўляе другога валындацца па марах?
    Зусім не. Проста я ноччу амаль не спала. I ведаеш, мне здаецца, што Хільда бачыць усё, што мы робім.
    Яны павярнулі да Канюшынавай вуліцы.
    Ты хочаш сказаць, яна празорца?
    Можа, празорца. А можа, і не.
    Па ўсім відаць, уся гэтая таемнасць Ёрунь не задавальняла.
    А як тады растлумачыць, што яе бацька адпраўляе ўсе гэтыя дурныя паштоўкі на адрас нейкай закінутай у лесе халабуды?
    Прызнацца, не ведаю.
    Ты так і не скажаш, дзе была?
    I Сафія ўсё расказала. У тым ліку пра таемны курс філасофіі. Але яна прымусіла Ёрунь урачыста паабяцаць, што ўсё застанецца толькі паміж імі.
    Потым яны доўга ішлі, не гаворачы ні слова.
    He падабаецца мне ўсё гэта, сказала Ёрунь, калі яны наблізіліся да дома № 3 па Канюшынавай вуліцы.
    Перад весніцамі Сафіінага сада яна спынілася і хацела была павярнуць дадому, калі пачула голас сяброўкі:
    Ніхто і не просіць, каб табе нешта падабалася. Але ж філасофія не бяскрыўдная гульня. Яна высвятляе, хто мы і адкуль паходзім. Ты думаеш, у школе нам раскажуць пра гэта?
    -	Усё адно ніхто не ведае адказу на такія пытанні.
    -	Але нас такія пытанні нават задаваць не вучаць.
    Калі Сафія зайшла на кухню, суботняя каша ўжо стаяла на стале. Маці не запыталася, чаму яна не патэлефанавала ад Ёрунь.
    Паеўшы, Сафія сказала, што пойдзе паспіць, бо з Ёрунь ім заснуць амаль не ўдалося. Урэшце, у гэтым не было нічога дзіўнага, яна ж начавала ў сяброўкі.
    Перш чым легчы, Сафія спынілася перад масянжовым люстрам, якое раней павесіла на сцяну. Спачатку яна ўгледзела толькі свой бледны, змораны твар. Але раптам скрозь яго абрысы праступіў няясны контур нейкага чужога аблічча.
    Сафія сумна ўздыхнула. Ну вось, пачынае ўжо вярзціся ўсякае.
    Яе бледны твар адбіваўся ў люстры, выразна падкрэслены чорнымі валасамі, не прыдатнымі ні да якой прычоскі, іх можна было насіць, хіба толькі сабраўшы ў косы або распусціўшы проста. Але з-пад яе твару то праяўлялася, то раставала выява іншай дзяўчынкі.
    I раптам незнаёмка пачала часта міргаць абаімі вачыма. Яна нібыта хацела падаць знак, што сапраўды існуе па той бок люстра. Гэта доўжылася ўсяго некалькі секунд. Потым дзяўчынка знікла.
    Сафія села на ложак. Яна ні на каліўца не сумнявалася, што там, у люстры, быў твар Хільды. Аднойчы яна мімаходзь бачыла яе фотаздымак на вучнёўскім білеце, у Маёравай хатцы. Гэта яўна была тая самая дзяўчынка.
    Ці не дзіўна, што ўсе гэтыя неверагодныя рэчы здараюцца з ёю кожны раз, калі яна ледзь стаіць на нагах ад стомы? А пасля сама ў сябе пытаецца, ці не прымроілася ёй усё гэта.
    Сафія павесіла адзенне на крэсла, шмыгнула пад коўдру і імгненна правалілася ў сон. А сон гэты быў неверагодна выразны і яркі.
    Яна стаяла ў вялікім садзе, які спускаўся да чырвонага лодачнага дамка. Каля дамка на прыстані сядзела светлавалосая дзяўчынка, якая ўглядалася ў мора. Сафія падышла да яе і села побач. Але не-
    знаёмка, здавалася, яе не заўважыла. «Мяне завуць Сафія», назвалася яна. Але дзяўчынка па-ранейшаму не бачыла яе і не чула. «Ты, мабыць, глухая і сляпая», сказала Сафія. I незнаёмая дзяўчынка зноў ніяк не адрэагавала на яе словы. Але раптам да іх даляцеў голас, які гукаў: «Хільдэмур!» і дзяўчынка адразу падхапілася і з усіх ног кінулася да дома. Выходзіць, яна была ніякая не глухая і не сляпая. Ад дома да яе бег мужчына сярэдняга веку, у форме і ў блакітным берэце. Дзяўчынка кінулася яму на шыю, а мужчына падхапіў яе на рукі і закружыў у паветры. Толькі цяпер Сафія заўважыла на прыстані, дзе сядзела дзяўчынка, ланцужок з залатым крыжыкам. Яна нахілілася, падабрала яго... і прачнулася.
    Сафія зірнула на гадзіннік. Яна праспала пару гадзін. Сеўшы ў ложку, яна задумалася над сваім неверагодным сном. Ён быў такі выразны, быццам усё адбывалася з ёю на яве. Сафія была ўпэўненая, піто і дом, і прыстань сапраўды дзесь існуюць. Ці не такая карціна вісела ў Маёравай хатцы? Ва ўсякім разе, дзяўчынка, якую яна сасніла, яўна была ніхто іншы, як Хільда Мёлер Кнаг, а мужчына яе бацька, які вярнуўся з Лівана. У сне ён нечым нагадваў Альбэрта Кнокса.
    Сафія выбралася з-пад коўдры і, калі пачала прыбіраць ложак, знайшла пад падушкай залаты ланцужок з крыжыкам. На другім баку крыжыка стаялі тры вьп равіраваныя літары: «ХМК».
    Сафіі не аднойчы снілася, што яна знаходзіла каштоўныя рэчы. Але ёй упершыню надарылася прыхапіць нешта са сну з сабой.
    Вось паскудства, і здарыцца ж такое! вылаялася яна ўголас.
    Яна так раззлавалася, што, рвануўшы на сябе дзверы шафы, шпурнула ў яе аздобу туды, дзе ўжо ляжалі шаўковы шалік, белая панчоха і паштоўкі з Лівана.
    У нядзелю маці пабудзіла Сафію да снедання з цёплымі булачкамі і памяранцавым сокам, яечняй і італьянскай салатай. Маці рэдка ўставала па выходных раней за яе, а калі такое здаралася, спачатку ад душы шчыравала над багатым нядзельным сняданкам, а пасля ўжо будзіла дачку.
    За сталом маці сказала:
    Па садзе цэлую раніцу бегае нейкі сабака, усё нешта вынюхвае ля старой агароджы. Ты не ведаеш, чый ён?
    А, дык гэта... хацела была адказаць Сафія, але адразу прыкрыла рот.
    Ён тут бегаў раней?
    Сафія тым часам ужо стаяла каля акна, што выходзіла ў прасторны сад. Так яна і думала! Гермес разлёгся ля патаемнага лаза ў Схованку.
    Што ж ёй сказаць маме? Але не паспела яна нічога прыдумаць, як маці ўжо стаяла побач.
    Дык кажаш, ён ужо раней тут бываў?
    Ён, мабыць, схаваў тут недзе костку. Вось цяпер і прыбег па свой скарб. У сабак таксама ёсць памяць...
    Можа быць, Сафія. Ты ў нас больш цяміш у сабачай псіхалогіі.
    Сафія напружана думала.
    Я адвяду яго дадому, сказала яна.
    Дык ты ведаеш, дзе ён жыве?
    Сафія паціснула плячыма.
    У яго адрас павінен быць на аброжку.
    Сафія заспяшалася ў сад. Гермес, ледзь яе згледзеўшы, паляцеў насустрач і, шалёна матляючы хвастом, пачаў радасна скакаць вакол.
    Гермес, малайчынка! пахваліла Сафія.
    Яна ведала, што маці стаіць ля акна. Каб ён толькі не палез да Схованкі ў жываплоце! Але сабака патрухаў па дарожцы, перасек пляцоўку перад домам і падбег да брамкі.
    Калі яны зачынілі за сабою брамку, Гермес так і бег далей за пару метраў наперадзе. Яны доўга пятлялі па завулках паміж сядзібамі. Сафія з Гермесам выбраліся на нядзельны шпацыр не адны. Людзі гулялі цэлымі сем’ямі. I Сафію балюча ўкалола зайздрасць.
    Час ад часу Гермес адбягаў панюхаць якога іншага сабаку ці нешта на ўзбочыне, але варта Сафіі было загадаць: «На месца!» і ён адразу вяртаўся.
    Неўзабаве яны прамінулі старую паіну, вялікі стадыён і дзіцячую пляцоўку і выйшлі да кварталаў з больш ажыўленым транспартным рухам. Па шырокай брукаванай вуліцы з тралейбуснай лініяй яны скіравалі да цэнтра горада.
    Калі яны туды дабраліся, Гермес перабег цэнтральную плошчу Стурторге і рушыў далей па Хіркегатэн. Яны апынуліся ў старой частцы горада з вялікімі будынкамі пачатку мінулага стагоддзя, Час блізіўся да паловы другой.
    Урэшце яны апынуліся на другім канцы горада, дзе Сафія бывала зусім не часта. Памятаецца, калі яна была маленькая, яны адведвалі старую цётачку, што жыла на адной з гэтых вуліц.
    Неўзабаве яны дайшлі да маленькай плошчы са старымі будынкамі, якая называлася Нюторге Новая плошча, хоць была такой самай старой, як усё навокал. Урэшце ж і сам горад быў старажытны, заснаваны яшчэ ў Сярэднявеччы. Гермес наблізіўся да дома № 14 і спыніўся, чакаючы, пакуль Сафія адчыніць дзверы. У жываце ў дзяўчынкі нешта кальнула.
    У пад’ездзе віселі зялёныя паштовыя скрыні. Зверху адной скрыні Сафія заўважыла паштоўку, на якой паштальён надпісаў, што адрасат невядомы. У радку з адрасатам было пазначана: «Хільдзе Мёлер Кнаг, Нюторге, 14...» і на штэмпелі стаяла дата: 15 чэрвеня. Да дня заставалася яшчэ два тыдні з гакам, але паштальён, відаць, не звярнуў на гэта ўвагі.
    Сафія зняла паштоўку са скрыні і прачытала:
    Дарагая Хільда! Сафія зараз ідзе да настаўніка філасофіі. Хутка ёй будзе пятнаццаць, а табе пятнаццаць споўнілася ўжо ўчора. А можа сёння, Хільдэмур? Калі сёння, то павінен быць ужо позні вечар. Але наш час бяжыць крыху па-рознаму. Адно пакаленне старэе, другое падрастае. Гісторыя, між тым, ідзе сваім парадкам. Табе калі-небудзь прыходзіла ў галаву, што гісторыю Еўропы можна параўнаць з чалавечым жыццём? Антычнасць у такім выпадку будзе дзяцінствам Еўропы. Потым настае доўгі перыяд Сярэднявечча, калі
    Еўропа вучыцца ў школе. I нарэшце прыходзіць Адраджэнне. Цяжкія гады вучобы засталіся ззаду і маладой Еўропе так карціць кінуцца з галавойу вір жыцця. Мабыць, Рэнесанс можна назваць пятнаццацігоддзем Еўропы. Цяпер сярэдзіна чэрвеня, дзіця маё, і «як цудоўна жыць на свеце! Як прывабліва жыццё!»' P.S. Шкада, што ты згубіла свой залаты крыжык. Табе трэба вучыцца лепш глядзець за сваімі рэчамі! Твой mama, якіўжо не за гарамі.