Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
- Гэта крыху нагадвае ўзнікненне грэцкіх гарадоў за дзве тысячы гадоў да таго.
- Можа быць. Я казаў табе, што грэцкая філасофія адасобілася ад міфічнай карціны свету, якая панавала ў культуры земляробаў. Гэтак сама і гарадскія жыхары эпохі Адраджэння пачалі вызваляцца з-пад улады царквы і феадалаў. Адначасова абуджаўся інтарэс да грэцкай культуры, які прыспешвалі ўсё болей цесныя кантакты з арабамі ў Іспаніі і з візантыйскай культурай на ўсходзе.
- 1 тры антычныя плыні зліліся ў адзін шырокі паток.
- Ты ўважлівая вучаніца. Але досыць пра вытокі Рэнесансу. Пяройдзем да новых ідэяў.
- Давай, але мне да вячэры трэба паспець дадому.
Альбэрта толькі цяпер зноў сеў на канапу і, паглядаючы на Сафію, павёў аповед далей:
Рэнесанс вызначаецца перш-наперш узнікненнем новага погляду на чалавека. Гуманісты гэтай эпохі паверылі ў чалавека і каштоўнасць чалавечага жыцця, што ішло ў разрэз з аднабаковай сярэднявечнай тэзай пра грэшнасць чалавечай прыроды. Чалавека пачалі ўспрымаць, як нешта неверагодна велічнае і каштоўнае. Адным з найбольш выбітных дзеячаў Адраджэння быў Марсыльё Фічына, які некалі ўсклікнуў: «Пазнай самога сябе, о боскі род у чалавечых шатах!» Друті гуманіст, Піка дэла Мірандола, напісаў трактат «Усхваленне чалавечай годнасці», што ў часы Сярэднявечча было немажліва. Цягам сярэдніх вякоў асноваю ўсяго існага лічыўся Бог, а гуманісты-адраджэнцы асноваю ўсяго назвалі самога чалавека.
- Але тое самае рабілі і грэцкія філосафы.
- Таму мы і гаворым пра «адраджэнне» антычнага гуманізму. Але рэнесансавы гуманізм быў у большай ступені прасякнуты індывідуалізмам. Мы не проста людзі, мы яшчэ і ўнікальныя асобы. Такая думка магла прывесці да амаль бязмежнага ўсхвалення чалавечага генію. Ідэалам зрабіўся так званы «чалавек Адраджэн-
ня», то бок чалавек, які бярэ ўдзел ва ўсіх сферах жыцця, мастацтва і навукі. Новы погляд на чалавека выявіўся таксама ў цікавасці да анатоміі. Як і ў Антычнасці, зноў пачалося анатамаванне трупаў з мэтаю даведацца, з чаго складаецца чалавечае цела. Гэта было важным як для медыцыны, так і для мастацтва. У мастацтве чалавека зноў пасля тысячы гадоў сарамлівасці пачалі паказваць голым. Чалавек зноў адважыўся быць самім сабой. Яму больш не было чаго саромецца.
Як учадзелі, заўважыла Сафія, нахіляючыся над невялікім столікам, што стаяў паміж ёю і настаўнікам.
Твая праўда. Новы погляд на чалавека прывёў да зусім новага жыццёвага настрою. Чалавек, як высвятлялася, быў створаны не толькі для Бога. Бог стварыў чалавека і дзеля самога чалавека. Таму людзям нішто не перашкаджала радавацца жыццю тут і цяпер. А як толькі чалавеку нічога больш не перашкаджала развівацца, перад ім адкрываліся бясконцыя магчымасці, і яго мэтаю рабілася пераадоленне ўсякіх межаў. У параўнанні з антычным гуманізмам гэтая думка таксама была новай, бо старажытныя гуманісты заклікалі чалавека быць спакойным, ва ўсім умеркаваным і стрыманым.
- А гуманісты Адраджэння страцілі стрыманасць?
Яны, прынамсі, не ва ўсім ведалі меру. Ім здавалася, што разам з імі нанова абудзіўся цэлы свет. Таму яны жылі вострым усведамленнем свайго часу. I якраз тады ўвайшло ва ўжытак слова «Сярэднявечча» дзеля пазначэння стагоддзяў, што аддзялялі Антычнасць ад іхняй эпохі. Амаль усе сферы жыцця перажывалі неверагодны росквіт выяўленчае мастацтва і архітэктура, літаратура і музыка, філасофія і навука. Прывяду наглядны прыклад. Мы ўжо згадвалі пра старажытны Рым, уганараваны ў свой час такімі назвамі, як «горад гарадоў» і «пуп зямлі». Цягам сярэдніх вякоў ён прыйшоўу заняпад, і ў 1417 годзе яго некалі мільённае насельніцтва скарацілася да сямнаццаці тысяч.
- Гэта не на шмат больш, чым у Лілесандзе.
- Гуманісты Адраджэння паставілі сабе за мэту аднавіць былую культурную і палітычную славу Рыма. I перадусім узяліся будаваць
над магілаю апостала Пятра велічны сабор Святога Пятра. I ўжо што да гэтага сабора, дык ні пра ўмеркаванасць, ні пра стрыманасць гаварыць ніяк не выпадае. Даўзвядзення найвялікшагаў свеце храма спрычыніліся шматлікія знакамітыя дзеячы Адраджэння. Распачатая ў 1506 годзе будоўля доўжылася аж сто дваццаць гадоў, але спатрэбілася яшчэ пяцьдзесят гадоў, каб завершыць і велічную плошчу вакол сабора.
Відаць, велізарны сабор атрымаўся.
Больш за дзвесце метраў у даўжыню, сто трыццаць метраў у вышыню і плошчаю больш за шаснаццаць тысяч квадратных метраў. Але хопіць пра заўзятасць людзей Адраджэння. У той час узнік і новы погляд на прыроду, які таксама меў вялікае значэнне. Тое, што чалавек адчуў сябе гаспадаром рэчаіснасці і перастаў глядзець на зямное жыццё, як на падрыхтоўку да жыцця на небе, сфармавала цалкам новае стаўленне да фізічнага свету. Прыроду пачалі ўспрымаць пазітыўна. Многія казалі нават пра прысутнасць Бога ва ўсіх яго стварэннях. Бо ён бясконцы, а значыць усюдыісны. Такі погляд на рэчаіснасць называецца пантэізмам. Калі сярэднявечныя філосафы схіляліся да думкі, што паміж Богам і яго тварэннем ляжыць неадольная прорва, то цяпер пераважала меркаванне, што прырода боская па сваёй сутнасці, што яна якраз і ёсць «праява Бога». Але царква не заўсёды ўхваляла такія новыя ідэі. Часам за іх даводзілася дорага плаціць, як здарылася, напрыклад, з Джардана Бруна. Ён сцвярджаў не толькі, што Бог прысутнічае ва ўсім, але і што Сусвет бязмежны. I быў за гэта люта пакараны.
-Як?
У 1600 годзе яго спалілі на плошчы Кампа-дэ-Ф’ёры ў Рыме...
Гэта жахліва... і неразумна. I ты называеш гэта гуманізмам?
Гуманізмам я называю не гэта. Гуманістам быў Бруна, а не ягоныя каты. Але ў час гуманізму квітнеў і так званы «антыгуманізм», то бок аўтарытарная ўлада царквы і дзяржавы. Рэнесанс быў таксама эпохай, калі чынілі шматлікія суды над ведзьмамі, на вогнішчах палілі ерэтыкоў, верылі ў чарнакніжжа і забабоны, усчыналі крывавыя войны ў імя рэлігіі, у тым ліку барбарскія заваёвы Амерыкі.
Гуманізму заўсёды супрацьстаіць яго антыпод. Ніводная эпоха не бывае толькі добрай ці толькі дрэннай. Дабро і зло гэта дзве неразлучныя ніткі, якія цягнуцца праз усю гісторыю чалавецтва... і якія часцяком пераблытваюцца між сабой. Такая дваістасць уласцівая, у прыватнасці, і яшчэ адной з’яве, пра якую я павяду гаворку далей. Я маю на ўвазе новы навуковы метад, які сфармаваўся ў эгюху Адраджэння.
Дык гэта тады пачалі будаваць першыя заводы і фабрыкі?
He зусім. Але новы навуковы метад, або цалкам новы погляд на сутнасць навукі, стаў перадумоваю ўсяго тэхнічнага прагрэсу, які распачаўся пасля Рэнесансу. Тэхнічны плён новага метаду праявіўся не адразу.
I ў чым заключаўся гэты новы метад?
Найперпі ён заключаўся ў даследаванні прыроды ўласнымі органамі пачуццяў. Ужо ў XVI стагоддзі ўсё часцей загучалі перасцярогі супраць сляпой веры ў старыя аўтарытэты, пад якімі разумеліся як царкоўныя догмы, так і Арыстоцелева натурфіласофія. Гучалі перасцярогі і наконт таго, што не варта верыць, быццам усякую задачу можна рашыць, проста добра падумаўшы. Перабольшаная вера ў значэнне розуму панавала цягам усяго Сярэднявечча. А цяпер пачалі настойваць, што ўсякае даследаванне прыроды мусіць грунтавацца на назіранні, вопыце і эксперыменце. Такі падыход называецца эмпірычным.
Што гэта значыць?
Гэта значыць усяго толькі, што чалавек здабывае веды пра рэчаіснасць, абапіраючыся на свой досвед, а не шукаючы іх у запыленых пергаментных скрутках або стараючыся вывесці праз напружванне мазгоў. Эмпірычны падыход ужываўся і ў старажытны час. Той самы Арыстоцель сабраў мноства важных назіранняў за прыродай. Але сістэматычныя эксперыменты былі поўнаю навіною.
Але ж тады не было такіх тэхнічных прыладаў, як сёння?
Натуральна, ні вылічальных машын, ні электронных шаляў тады не было. Але шалі звычайныя былі, і была матэматыка. Ця-
nep першаступенную важнасць набывала ўменне выкласці навуковыя назіранні дакладнай матэматычнаю мовай. «Вымярай усё, што вымяраецца, а што не вымяраецца, рабі вымяральным», казаў Галілеа Галілей, адзін з найбуйнейшых навукоўцаў XVII стагоддзя. I яшчэ ён сцвярджаў, што «кніга прыроды напісана матэматычнаю мовай».
-1 ўсе гэтыя эксперыменты і вымярэнні адкрылі дарогу адкрыццям і вынаходніцтвам?
Першай прыступкай стаў новы навуковы метад. Ён зрабіў магчымай тэхнічную рэвалюцыю, а тэхнічны прагрэс, у сваю чаргу, прывёў да шматлікіх вынаходніцтваў. Можна сказаць, што людзі пачалі вызваляцца ад улады прыроды. Чалавек больш не быў яе часткай. ІДяпер сам ён над ёю ўладарыў і ёю карыстаўся. «Веды сіла!», абвясціў ангельскі філосаф Фрэнсіс Бэкан, тым самым падкрэсліўшы практычную карысць ведаў, і гэта было новым. Чалавек пачаў умешвацца ў прыроду і падпарадкоўваць яе сабе.
Але не толькі сабе на карысць.
Гэта праўда. Тут самы час згадаць пра ніткі дабра і зла, упрадзеныя ў любую чалавечую дзейнасць. Пачаты ў эпоху Адраджэння тэхнічны прагрэс прынёс з сабой ткацкія варштаты і беспрацоўе, лекі і новыя хваробы, меліярацыю земляў і спусташэнне глебы, такія практычныя гаспадарчыя прылады, як пральная машына ці лядоўня, і забруджванне наваколля. У сувязі з пагрозаю прыродных катаклізмаў, якая навісае над намі, многія пачынаюць успрымаць тэхнічны прагрэс як небяспечнае адхіленне ад натуральнага развіцця прыроды. Пагаворваюць, што чалавецтва распачало працэс, які цяпер само ўжо няздольнае кантраляваць. Аптымісты, аднак, мяркуюць, што мы ўсё яшчэ жывем у дзіцячым веку тэхнічнай цывілізацыі, якая ўрэшце адолее свае дзіцячыя хваробы, і чалавек з часам навучыцца падпарадкоўваць прыроду без рызыкі сапсаваць яе ўшчэнт.
А ты сам што пра гэта думаеш?
Думаю, пэўную рацыю маюць і адны, і другія. У некаторых сферах людзям варта спыніць сваё ўмяшанне ў прыроду, а ў нека-
торых яно можа быць паспяховым. Напэўна скажу хіба адно: шляху назад, да Сярэднявечча, няма. Пачынаючы з Рэнесансу, чалавек перастаў быць проста часткаю ўсяго існага. Ён сам пачаў умешвацца ў прыроду і фармаваць яе ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі. Гэта яшчэ раз даказвае, якім дзіўным стварэннем ёсць чалавек.
Мы ўжо пабывалі на Месяцы. У Сярэднявеччы, пэўна, ніводзін чалавек уявіць сабе такога не мог бы?
Ясна, не мог бы. I гэта падводзіць нас да новай карціны свету. Праз усё Сярэднявеччачалавек хадзіў пад небам і паглядаў на сонца і месяц, планеты і зоркі. I ніхто не сумняваўся, што Зямля цэнтр Сусвету. Ніякія назіранні за прыродай не дазвалялі засумнявацца, што Зямля заўсёды стаіць на месцы, а «нябесныя целы» круцяцца вакол яе. Такую карціну свету калі ўсё круціцца вакол Зямлі мы называем геацэнтрычнай. Яе ўтварэнню паспрыялі і хрысціянскія ўяўленні пра тое, што ўсімі нябеснымі целамі кіруе Бог.