• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Аж мароз па скуры дзярэ, як пра такое падумаеш.
    У выніку «Вялікага выбуху» матэрыя разляцелася ва ўсе бакі і, пакуль ляцела, ахалоджвалася, і з яе ўтвараліся зоркі і галактыкі, планеты і іх месяцы...
    Але ты сказаў, што Сусвет па-ранейшаму пашыраецца?
    Так і ёсць, і ўсё гэта з прычыны выбуху, які здарыўся некалькі мільярдаў гадоў назад. Сусвет не мае стабільнага краявіду. Сусвет гэта безупынны рух. Сусвет гэта выбух. Яго галактыкі дагэтуль аддаляюцца адна ад адной на неймавернай хуткасці.
    -1 так будзе вечна?
    Можа, вечна, а можа, і не. Ёсць яшчэ адна магчымасць. Памятаеш, Альбэрта расказваў Сафіі пра дзве сілы, якія ўтрымліваюць планеты на сталых калясонечных арбітах?
    Сіла прыцягнення і сіла інэрцыі?
    Па такіх самых законах адбываецца і рух галактык. Хоць Сусвет няспынна пашыраецца, ёсць і другая сіла, якая дзейнічае ў адваротным кірунку, сіла прыцягнення. I аднойчы праз мільярды гадоў, калі энэргія выбуху згасне, сілапрыцягнення можа прымусіць нябесныя целы зноў пачаць збліжацца. Тады адбудзецца адваротны выбух «выбух, накіраваны ўнутр». Але таму, што гаворка вядзецца пра вельмі вялікія адлегласці, усё будзе адбывацца марудна, як у запаволеным фільме. Гэты працэс можна параўнаць з няспешным вьшусканнем паветра з балоніка.
    -1 ўсе галактыкі зноў збяруцца ў адну шчыльную кролку?
    -Як бачу, ты зразумела. А што адбудзецца пасля?
    Пэўна, адбудзецца новы «выбух», і Сусвет зноў пачне пашырацца. Бо законы прыроды застануцца тыя ж. Т будуць стварацца новыя зоркі і новыя галактыкі.
    Правільна. Астраномы мяркуюць, што ёсць дзве магчымасці развіцця Сусвету: або ён будзе пашырацца бясконца, і галактыкі будуць аддаляцца адна ад адной, або ён пачне сыходзіцца. Усё залежыць ад таго, якая ў Сусвету маса. Але дакладна адказаць на гэта пытанне астраномы пакуль не могуць.
    Але калі Сусвет мае дастатковы цяжар, каб аднойчы пачаць збірацца, значыць, вельмі верагодна, што ён ужо не аднойчы так разыходзіўся і сыходзіўся?
    Такая выснова напрошваецца сама сабой. Але тут меркаванні вучоных розняцца. Ёсць меркаванне, што пашырэнне Сусвету з’ява адзінкавая. I калі прыняць, што Сусвет будзе пашырацца бясконца, тады яшчэ вастрэйшым робіцца пытанне, з чаго менавіта ўсё пачалося.
    I тое праўда. Адкуль узялася ўся гэтая матэрыя, што пасля вы бухнула?
    Вернікі, ясная рэч, будуць бачыць у «Вялікім выбуху» сам момант стварэння. Бо напісана ж у Бібліі: «I сказаў Бог: хай будзе святло!» А як ты, напэўна, памятаеш, Альбэрта заўважаў, што хрысціянству ўласцівы «лінейны» погляд на гісторыю. Таму з пункту погляду «хрысціянскага стварэння свету» лагічней меркаваць, што Сусвет будзе пашырацца няспынна.
    Вось як?
    А на Ўсходзе пераважае «цыклічны» погляд на гісторыю. I тамтэйшыя вернікі лічаць, што гісторыя бясконца паўтараецца. У Індыі, напрыклад, існуе старажытнае вучэнне, згодна з якім свет то пашыраецца, a то зноў сціскаецца. Такім чынам, кажуць індусы, «дзень Брахмы» чаргуецца з «ноччу Брахмы». Такі пункт погляду больш стасуецца з меркаваннем, што Сусвет пашыраецца, потым сціскаецца, а тады пашыраецца зноў, ствараючы вечны «цыкл». У мяне перад вачыма адразу ўзнікае вялізнае касмічнае сэрца, якое ўвесь час б’ецца, і б’ецца, і б’ецца...
    Як на мяне, дык абодва гэтыя пункты погляду аднолькава цікавыя і неспасціжныя.
    Іх можна параўнаць са спрадвечным парадоксам, над якім некалі разважала Сафія: або Сусвет існаваў заўсёды, або раптам узнік з нічога...
    А-ёй!
    Хільда раптам схапілася за лоб.
    Што там?
    Мяне, пэўна, джгануў сляпень.
    Вось бачыш, гэта Сакрат спрабуе цябе раскатурхаць...
    Сафія з Альбэрта сядзелі ў спартовым аўтамабілі і слухалі, як маёр расказвае Хільдзе пра Сусвет.
    Ты заўважыла: мы ўжо і ролямі памяняліся, хмыкнуў Альбэрта.
    Ты пра што?
    Раней яны нас слухалі, а мы іх не бачылі. А цяпер мы іх слухаем, а яны нас не бачаць.
    I гэта яшчэ не ўсё.
    А што яшчэ?
    У самым пачатку мы і не здагадваліся, што існуе другі свет, дзе жывуць Хільда і маёр. А цяпер яны не здагадваюцца пра нашае існаванне.
    Помста, яна такая салодкая.
    Але ж маёр мог умешвацца ў наш свет...
    Дык наш свет ім і быў створаны.
    Усё роўна мне хочацца спадзявацца, што і мы зможам умяшацца ў іх свет таксама.
    Ну, ведаеш, ты непапраўная! Ці ты забыла, што здарылася ў карчме «Папялушка»? Я вельмі добра бачыў, як ты мучылася з той бутэлькаю колы.
    Пэўны час Сафія моўчкі глядзела на сад і слухала, як маёр расказвае пра «Вялікі выбух». Сама назва яе нібыта натхніла.
    Сафія падхапілася.
    Ты чаго? спытаў Альбэрта.
    Нічога.
    Яна адчыніла бардачок, ухапіла гаечны ключ, што там ляжаў, і, выскачыўшы з машыны, падбегла да арэляў, дзе сядзелі Хільда і яе бацька. Стаўшы перад імі, яна спяріпа паспрабавала перахапіць Хільдзін позірк, але беспаспяхова. Тады яна размахнулася і з усяе сілы гвазданула Хільду ключом у лоб.
    А-ёй! войкнула Хільда.
    Сафія, не марудзячы, гвазданула па лбе і маёру, але той ніяк не адрэагаваў.
    Што там? спытаў ён у Хільды.
    Хільда паглядзела на яго:
    Мяне, пэўна, джгануў сляпень.
    Вось бачыш, гэта Сакрат спрабуе цябе раскатурхаць...
    Сафія лягла на траву і паспрабавала нагамі штурхануць арэлі. Але яны нават не варухнуліся. Ці, можа, зрушылі на які міліметр?
    Нешта з зямлі так холадам пацягнула, сказала Хільда.
    Ды ну, я дык не адчуваю. Па-мойму, цёпла.
    Я не ў гэтым сэнсе. Мне здаецца, што тут нехта ёсць.
    Каму тут быць: толькі мы з табой ды свежая летняя ноч.
    He, ёсць нешта яшчэ.
    -1 што, напрыклад?
    Памятаеш, у Альбэрта быў нейкі сакрэтны план?
    Ну як мне не памятаць?
    I яны зніклі з філасофскае вечарыны. Як скрозь зямлю праваліліся...
    Алеж...
    Там так і напісана: «як скрозь зямлю праваліліся...»
    Ну, трэба ж было неяк скончыць гісторыю. Словам, усё гэта я сам выдумаў.
    Правільна: усё да іх знікнення, а што было потым? Што, калі яны тут...
    Ты сама ў гэта верыш?
    Тата, я гэта адчуваю.
    Сафія тым часам пабегла назад да машыны.
    Уражвае, не здолеў стрымацца ад каментару Альбэрта, калі Сафія са сваім гаечным ключом залазіла ў аўтамабіль. А гэтая дзяўчына яўна мае не абы якія здольнасці.
    Маёр прыгарнуў да сябе Хільду.
    Ты чуеш, як цудоўна спяваюць хвалі?
    Чую.
    Заўтра абавязкова трэба выбрацца ў мора.
    А ты чуеш, як дзіўна шапоча ветрык? Глядзі, як дрыжаць асінавыя лісточкі.
    Гэта жывая планета...
    Ты нешта пісаў наконт таго, што трэба ўмець чытаць «між радкамі».
    -Ну?
    Можа, у гэтым садзе нешта таксама хаваецца «між радкамі»?
    Прырода поўніцца таямніцамі, гэта бясспрэчна. Вось мы сядзім і размаўляем пра зоркі на небе...
    А пад вадой таксама ёсць марскія зоркі.
    Дарэчы, калі ты была маленькая, ты так называла планктон, што свяціўся. I мела рацыю. Бо і планктон, і ўсе астатнія арганізмы складаюцца з элементаў, якія некалі, зліўшыся разам, маглі складаць адну зорку.
    -1 мы таксама?
    Так, і мы таксама зорны пыл.
    Гучыць прыгожа.
    Калі радыётэлескопы пачалі фіксаваць свягло далёкіх галактык, размешчаных за мільярды светлавых год ад нас, узнікла магчымасць скласці карту касмічнай прасторы такой, якою яна выглядала калісьці ў пракаветны час, адразу пасля «Вялікага выбуху». Усё, што чалавек бачыць на небе, гэта касмічныя выкапні, якім сотні мільёнаў гадоў. Так што астролагі могуць хіба што тлумачыць мінулае, а не прадказваць будучае.
    Бо зоркі ў сузор’ях, пакуль іх святло даляцела да нас, аддаліліся адна ад адной?
    Усяго пару тысячагоддзяў назад сузор’і мелі зусім іншы вы гляд, чым сёння.
    А я і не ведала.
    У зорную ноч можна зазірнуць на мільёны, нават на мільярды гадоў назад у гісторыю Сусвету. Мы нібыта глядзім на свае вытокі.
    Патлумач гэта.
    Мы з табой таксама пачаліся з «Вялікага выбуху», бо ўся матэрыя Сусвету складае арганічнае цэлае. Некалі ў дагістарычныя часы ўся гэтая матэрыя злілася ў адзін камяк такі шчыльны, піто нават гаяоўка шпількі важыла б некалькі мільярдаў тон. 3 прычыны агромністай гравітацыі гэты «дагістарычны атам» выбухнуў. Нешта тады нібы распалася на кавалкі. I калі мы сёння глядзім на неба, мы спрабуем знайсці дарогу назад, да саміх сябе.
    Неяк дзіўна гэта гучыць.
    Усе зоркі і ўсе галактыкі складаюцца з адной матэрыі. Часткі гэтай матэрыі збіраліся ў згусткі адны там, адны тут. Між галактыкамі могуць ляжаць мільярды светлавых гадоў, але ўсе яны
    маюць аднолькавыя вытокі. Ва ўсіх зорак і ўсіх планет адно паходжанне...
    Ясна.
    Але што гэта была за сусветная матэрыя? Што выбухнула мільярды гадоў таму? I адкуль яно ўзялося?
    Гэта вялікая таямніца.
    I яна мае самае непасрэднае дачыненне да нас, бо мы таксама складаемся з гэтай матэрыі. Мы іскра ад вялікага вогнішча, распаленага мільярды гадоў назад.
    Таксама гучыць прыгожа.
    Але перабольшваць значэнне вялікіх лічбаў усё ж не варта. Вазьмі вунь той камень. Сусвет застаўся б аднолькава неспасціжным, нават калі б сціснуўся да памераў гэтага каменя велічынёй з памяранец. I тады зноў паўстала б праклятае пытанне: адкуль гэты камень узяўся?
    Сафія раптам схамянулася і паказала ўніз, на бухту.
    Мне вельмі хочацца пакатацца на чоўне, заявіла яна.
    Ён прывязаны. Акрамя таго, нам нізавошта не асіліць вёслы.
    А можа паспрабуем? Сёння ж Купалле...
    Ва ўсякім разе, можам спусціцца да мора.
    Яны выйшлі з машыны і праз сад пабеглі ўніз па адхоне.
    На прыстані яны паспрабавалі адвязаць вяроўку, моцна прывязаную да жалезнага колца. Але не змаглі яе хоць бы трошкі прыўзняць.
    Зацягнута мёртва, сказаў Альбэрта.
    Але ж часу ў нас багата.
    Правільна, сапраўдны філосаф ніколі не адступае. Толькі б нам... гэты вузел трошкі расслабіць...
    На небе зорак яшчэ пабольшала, сказала Хільда.
    Так, цяпер самы цёмны час гэтай белай ночы.
    А ўзімку неба аж ззяе ад зор. Памятаеш, якая выдалася ноч напярэдадні твайго ад’езду ў Ліван? Першага студзеня.
    Тады я і вырашыў напісаць для цябе кнігу пра філасофію. Перад тым я абышоў ці не ўсе кнігарні ў Крысціянсане, быў і у бібліятэцы. Але нідзе не знайшоў такой кнігі, якая падыходзіла б для падлеткаў.
    Мы з табой нібыта сядзім на самых кончыках танюткіх шарсцінак трусінай поўсці.
    Цікава, штб там, у глыбіні гэтай светлай ночы.
    Човен адвязаўся!
    Го, і праўда...
    Але гэтага не можа быць. Я перад самым тваім прыездам хадзіла і правярала вяроўку.
    Вось я к?
    А памятаеш, як Сафія аднойчы вырашыла скарыстацца Альбэртавым чоўнам, а пасля, пакуль яна была ў хатцы, яго аднесла на сярэдзіну азярца?