Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Калі яна зноў выйшла ў сад, карціна больш нагадвала вынік дзіцячых гульняў, а не святкаванне пятнаццацігоддзя. Паўсюль
валяліся бутэлькі з-пад сідру, пірог быў размазаны па ўсім стале, на траве ляжаў перакулены паднос з булачкамі. У той самы момант, калі Сафія адыходзіла да стала, адзін хлопец уторкнуў петарду ў крэмавы торт. Ляснула так, што ўвесь стол і госці аказаліся ўквэцаныя крэмам. Найбольш пацярпеў чырвоны касцюм фру Інгебрыгцэн.
На здзіўленне, і яна, і астатнія паставіліся да падзеі цалкам спакойна. Тады Ёрунь схапіла вялікі кавалак шакаладнага торта і размазала яго па твары Ёргену, пасля чаго адразу пачала яго начыста злізваць.
Маці з Альбэрта сядзелі на садовых арэлях крыху ад усіх наводдаль. Яны замахалі Сафі.
Нарэшце, вам надарылася пагаварыць сам-насам, сказала Сафія.
Ты мела рацыю, узрушана пачала маці, Альбэрта прыстойны чалавек. Я аддаю цябе ў яго моцныя рукі.
Сафія ўладкавалася паміж імі.
Два хлопцы ўскараскаліся на дах. Адна дзяўчына хадзіла кругом і заколкай дзіравіла ўсе балонікі. А тут яшчэ на мапедзе пад’ехаў няпрошаны госць. Ззаду на багажніку ў яго стаяла скрыня з півам і гарэлкай. Насустрач яму радасна кінулася некалькі рупліўцаў.
Фінансавы дарадца ўстаў з-за стала. Ён папляскаў у далоні і сказаў:
Дзеці, давайце гуляць!
Падабраўшы бутэльку з-пад піва, ён дапіў рэшткі і паставіў яе пасярод паляны. Потым пайшоў да стала, выцягнуў з міндальнай піраміды пяць ніжніх колцаў і пачаў паказваць гасцям, як трэба іх кідаць, каб надзець на бутэльку.
Гэта ўжо агонія, сказаў Альбэрта. Нам пара выбірацца, пакуль маёр не паставіў кропку і Хільда не закрыла вялікую тэчку.
- Табе зноў давядзецца ўсё прыбіраць самой, мама.
- Дзетанька, якое гэта мае значэнне? Усё адно тут не жыццё.
Калі Альбэрта падорыць табе лешпае існаванне, я буду самая шчаслівая. Ты казала, у яго ёсць белы конь?
Сафія агледзела сад. Яго нелыа было пазнаць. Паўсюль валяліся пустыя бутэлькі, курыныя косткі, растаптаныя булачкі, палопаныя шарыкі.
Некалі гэта быў мой маленькі рай, сказала яна.
А цяпер настае выгнанне з раю, азваўся Альбэрта.
Адзін хлопец залез у белы «мерсэдэс», той раптам завёўся, праламаў зачыненыя вароты і па жвіровай дарожцы паехаў у сад.
Раптам нехта моцна схапіў Сафію за руку і з усяе сілы пацягнуў да Схованкі. I тут пачуўся голас Альбэрта:
Зараз!
У гое ж імгненне белы «мерсэдэс» урэзаўся ў яблыню і на капот пасыпаліся недаспелыя яблыкі.
Ну, гэта ўжо занадта! закрычаў фінансавы дарадца. Я запатрабую немалой кампенсацыі!
Яго чароўная жоначка цалкам яго падтрымала.
1 ўсё праз гэтага шэльму! Дарэчы, дзе ён?
Яны скрозь зямлю праваліліся, не без гонару паведаміла Гэлеііа Амундсэн.
Распрастаўшы плечы, яна падышла да запаскуджаяага стала і пачала прыбірацца пасля філасофскай вечарыны.
А можа, каму яшчэ кавы?
КАНТРАПУНКТ
... адначасовае гучанне дзвюх і болей мелодый ...
Хільда ўстала з ложка. Гісторыя пра Сафію і Альбэрта скончылася. Але што насамрэч адбылося?
Навошта бацьку спатрэбілася пісаць гэты апошні раздзел? Яму што, хацелася яшчэ раз прадэманстраваць сваю ўладу над светам Сафіі?
У глыбокім задуменні яна пабрыла ў ванную апранацца. Хутка паснедаўшы, яна выйшла ў сад і села на арэлі.
Яна была згодная з Альбэрта: адзіны пробліск здаровага сэнсу ў тым святкаванні быў у яго прамове. Няўжо бацька думаў, што Хільдзін свет такі ж бязладны, як Сафііна філасофская вечарына? I няўжо яе свету таксама наканавана некалі знікнуць?
I што, дарэчы, з Сафіяй і Альбэрта? Што сталася з іх сакрэтным планам?
Можа, Хільдзе цяпер трэба дадумваць усё да канца самой? Ці ім сапраўды пашчасціла ўцячы з апавядання?
Але ўцячы куды?
I раптам яе як асвяціла: калі Альбэрта з Сафіяй сапраўды здолелі ўцячы з кнігі, тады ў тэчцы пра гэта і не можа быць напісана нічога. Бо пра ўсё, што там напісана, цудоўна вядома бацьку.
А што, калі там нешта ёсць між радкамі? Пра гэта, здаецца, быў недвухсэнсоўны намёк у тэксце. Гушкаючыся арэлях, Хільда зразумела, што ёй давядзецца перачытаць гісторыю яшчэ раз, а можа і не адзін.
Калі белы «мерсэдэс» уехаў у сад, Альбэрта схапіў Сафію і пацягнуў за сабой у Схованку. Выбраўшыся па той бок жываплоту, яны кінуліся праз лес да Маёравай хаткі.
Хутчэй! крычаў Альбэрта. Нам трэба паспець выбрацца да таго, як ён пачне нас шукаць.
А цяпер мы па-за межамі яго ўвагі?
На памежжы.
Яны пераплылі азярцо і ўляцелі ў Маёраву хатку. Альбэрта прыўзняў у сутарэнні вечка і падштурхнуў Сафію ўніз. Настала цемра.
Усе наступныя дні Хільда працавала над сваім планам. Яна паслала пару лістоў Анэ Квамсдал у Капенгаген, і тая некалькі разоў тэлефанавала сама. У Лілесандзе яна заручылася дапамогай сяброў і знаёмых, яе падахвоціўся падтрымаць амаль увесь клас.
Адначасова яна перачытвала «Свет Сафіі». Адзін раз прачытаць гэту гісторыю было не дастаткова. Раз-пораз у Хільды ўзнікалі ўсё новыя думкі наконт таго, што сталася з Сафіяй і Альбэрта далей, пасля таго, як яны зніклі з філасофскай вечарыны.
Раніцай у суботу 23 чэрвеня яна раптам прахапілася ля дзевятай. Яна ведала, што бацька ўжо выехаў з лагера міратворчых сіл у Ліване. Заставалася толькі чакаць. Рэшта дня была ёю распісаная па хвілінах.
Днём яны з маці пачалі рыхтавацца да Купалля. Хільда не магла не ўспомніць, як Сафія з яе маці ладзілі сваё Купальскае свята.
Здаецца, яны ж не толькі гатавалі і займаліся аздабленнем. Але што ж яны рабілі яшчэ'
Сафія з Альбэрта апынуліся на палянцы непадалёк ад двух вялікіх будынкаўз пачварнымі вентылятарамі і вентыляцыйнымі трубамі на фасадах. 3 аднаго будынкаў выйшлі дзяўчына і хлопец, ён з карычневай сумкай у руцэ, яна з чырвонай, цераз плячо. Воддаль па вузенькай дарожцы праехала машына.
Што здарылася? спытала Сафія.
У нас атрымалася!
А дзе мы?
Гэта месца называецца Маёрстуэн.
Маёрстуэн? Маёрава хатка?
Гэта раён у Осла.
Ты дакладна ведаеш?
Дакладна. Адзін з гэтых будынкаў называецца «Chateau Neuf», што па-французску значыць «Новы палац». У ім вывучаюць музыку. А другі тэалагічны факультэт, дзе вывучаюць багаслоўе. Вышэй стаіць будынак факультэта прыродазнаўчых навук, а яшчэ вышэй гуманітарнага факультэта, дзе вывучаюць літаратуру і філасофію.
Але ці праўда, што мы выбавіліся за межы Хільдзінай кнігі і маёр нас больш не кантралюе?
Праўда-праўда. Тут яму нас ніколі не знайсці.
А што сталася пасля таго, як мы беглі праз лес?
Пакуль маёр малаціў машыну фінансавага дарадцы аб яблыню, мы, скарыстаўшыся момантам, стаіліся ў Схованцы. Мы тады знаходзіліся ў зародкавай стадыі развіцця, Сафія. Мы належалі адначасова да старога і новага свету. Але маёру і ў галаву не магло прыйсці, што мы куды-небудзь схаваемся.
Чаму не магло?
Таму што ён нікуды нас не адпусціў бы. Усё здарылася, як у сне. Зрэшты, не выключаю, што ён і сама крыху паспрыяў нашай задуме.
Што ты хочаш сказаць?
Што «мерсэдэс» завёў не хто іншы, як ён. Можа, ён сам прыкладаў усе сілы, каб трымаць нас далей ад сваіх вачэй. А можа, дарэшты з сіл выбіўся пасля ўсяго, што наварочаў...
Дзяўчына з хлопцам набліжаліся. Сафіі было трошкі няёмка, што яна сядзіць на траўцы з мужчынам, нашмат за яе старэйшым. Акрамя таго, ёй хацелася пачуць пацверджанне Альбэртавым словам.
Яна ўстала і падышла да парачкі.
Калі ласка, не скажаце, як называецца гэтае месца?
Дзяўчына з хлопцам не толькі не адказалі, а нават не глянулі на яе.
Сафію гэта раззлавала, і яна падсгупілася зноў:
Вам што, на пытанне адказаць цяжка?
Хлопец з захапленнем нешта тлумачыў дзяўчыне:
Кантрапунктавая кампазіцыя разгортваецца ў двух вымярэннях: у гарызантальным, або меладычным, і ў вертыкальным, або гарманічным. Такім чынам, мы маем адначасовае гучанне дзвюх ці болей мелодый.
Прабачце, што я вам перашкаджаю, але...
Мелодыі спалучаюцца такім чынам, каб кожная захоўвала сваё незалежнае, адрознае ад друтой, гучанне. Пры гэтым іх сумеснае гучанне павінна быць гарманічным. У гэтым і заключаецца кантрапункт. Інакш кажучы, гэта сугучча, дзе ідзе «тон супраць тона».
Ну як так можна! Яны ж не глухія, не сляпыя. Сафія паспрабавала трэці раз, забегшы наперад і заступіўшы дароіу.
На яе проста махнулі рукой.
Нібыта вецер узняўся, сказала дзяўчына.
Сафія пабегла назад да Альбэрта.
Яны не чуюць мяне! сказала яна і раптам успомніла сон пра Хільду і залаты крыжык.
Так, гэта плата за тое, што мы пакінулі кнігу. Але мы не можам разлічваць, што дасягнем таго самага статусу, што і яе аўтар. Затое мы цяпер тут, у адным з ім свеце. I пачынаючы з сённяшняга дня мы болын не будзем старэць, мы назаўсёды застанемся такімі, якімі былі, калі пакідалі філасофскую вечарыну.
Але мы ніколі не здолеем увайсці ў нармальны кантакт з людзьмі вакол нас?
Сапраўдны філосаф ніколі не кажа «ніколі». Маеш гадзіннік?
Восем.
Роўна колькі было, калі мы пакінулі Капітанаў завулак.
Хільдзін бацька вяртаецца сёння з Лівана.
Таму нам трэба паспяшацца.
Гэта яшчэ з якой прычыны?
Табе не цікава, што адбудзецца, калі маёр прыедзе ў Б’еркелі?
Ну, вядома, цікава, але...
Тады пайшлі!
Яны рушылі ўніз, да цэнтра горада. Па дарозе ім трапляліся людзі, але ўсе праходзілі міма іх, паўз іх, нібыты яны былі складзеныя з паветра. Абапал дарогі стаялі прыпаркаваныя машыны. Альбэрта раптам спыніўся ля чырвонага спартовага аўто з адкінутым верхам.
Думаю, гэтая нам падыдзе, сказаў ён. Толькі зараз гляну яшчэ раз, ці яна наша.
Нічога не разумею.
Тлумачу: мы не можам скарыстацца звычайнай машынай, якая належыць нейкаму жыхару гэтага горада. Як, па-твойму, людзі будуць рэагаваць, убачыўшы аўтамабіль без шафёра? Дый, акрамя таго, нам не ўдасца яе завесці.
А што з гэтым аўто?
Здаецца, я бачыў яго ў нейкім старым фільме.
Ты, вядома, прабач, але твая загадкавыя намёкі пачынаюць мяне даставаць.
Гэта выдуманае аўто, Сафія. Такое самае, як і мы. Звычайныя гараджане замест яго бачаць пустое месца і могуць на ім прыпаркавацца. Вось гэта нам трэба і праверыць, перш чым сядаць у гэту машыну.
Яны сталі побач з чырвоным аўтамабілем і пачалі чакаць. Неўзабаве яны ўгледзелі хлопчыка, які ехаў на ровары па тратуары. Параўняўшыся з імі, ён рэзка павярнуў, праехаў скрозь спартовы аўтамабіль і пакаціў па дарозе.
Цяпер ты бачыш? Машына сапраўды наша!