• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Хутка мы праедзем Рысэр, хоць выехалі з Маёрстуэн не болып за гадзіну назад. Я хачу кавы.
    Праязджаючы праз вёску Фіянэ, што ў былой камуне Сэндэлед, яны заўважылі па левы бок ад дарогі карчму. Яна называлася «Папялушка». Альбэрта завярнуў да яе і прыпаркаваўся проста на паплаўцы.
    У карчме Сафія наважылася ўзяць бутэльку колы з лядоўні, але тая нават не скранулася з месца. Стаяла, нібы прыклееная. Тым часам Альбэрта намагаўся наліць кавы ў кардонны кілішак, які знайшоў у машыне. Яму трэба было проста адкруціць кранік на кавярніку, але як ён ні пяўся, наліць кавы сабе ў яго ніяк не выходзіла.
    Раззлаваны, ён павярнуўся да тых, хто сядзеў за столікамі, і папрасіў памагчы. Калі ніхто не адрэагаваў, ён закрычаў так гучна, што Сафія закрыла вушы рукамі:
    Я хачу кавы!!!
    Але злосць хутка мінула, і Альбэрта зарагатаў:
    Яны ж нас не чуюць. I мы, зразумела, іхняй кавы таксама пакаштаваць не можам.
    Яны хацелі ўжо ісці, калі з-за аднаго століка насустрач ім устала старая цётачка у ярка-чырвонай спадніцы, блакітналедзянога колеру вязанцы і белай хусце. Сакавітыя фарбы яе адзення, дый уся яе постаць глядзеліся неяк выразней, чым усё астатняе ў гэтай карчме.
    Цётачка падышла да Альбэрта і сказала:
    Ну, ты чаго так крычыш, сынку?
    Прабачце.
    Кавы хацеў?
    Так, але...
    Ёсць у нас тут непадалёк адно месца.
    Следам за старой яны выйшлі надвор і рушылі сцежкаю, што вяла за карчму. Па дарозе цётачка спытала:
    Вы, відаць, тут упершыню?
    -	Так і ёсць, адказаў Альбэрта.
    -	Ну-ну. To сардэчна вітаю ў вечнасці, дзеткі.
    -	А вы самі хто будзеце?
    -	Я з казкі братоў Грым. Хутка дзве сотні гадоў, як тут. А вы адкуль?
    -	Мы з кнігі пра філасофію. Я настаўнік філасофіі, а Сафія мая вучаніца.
    Ат, гэта і праўда штось новае.
    Хутка яны выйшлі да вялікай прагаліны паміж дрэваў, Тут стаяла багата прыгожанькіх карычневых дамкоў, а на пляцоўцы паміж дамкамі гарэла купалаўскае вогнішча. Вакол агню тоўкся натоўп у самых розных строях. Сафія многіх пазнала: тут былі Беласнежка і некалькі гномаў, Эспэн Аскелад' і Шэрлак Холмс, Пітэр Пэн і Піпі-Доўгаяпанчоха, Чырвоны Каптурок і Папялушка... Хапала і іншых знаёмых, якія не мелі сваіх імёнаў: усякія дамавікі і лесавікі, фаўны і вядзьмаркі, анёлы і чарцяняты. Сафія ўгледзела наваг аднаго самага сапраўднага троля.
    Ого, што тут робіцца! ускрыкнуў Альбэрта.
    Ну дык’ Сёння ж Купалле, адказала старая. Нас столькі ад самай ночы святой Вальпургіі не збіралася. Мы яе адзначалі ў Нямеччыне. Я тут, па шчырасці сказаць, у адведзінах. Што там табе, кавы?
    Так, дзякую.
    Толькі цяпер Сафія заўважыла, што ўсе дамкі зроблены з пернікаў, карамелі і глазуру. Многія прысутныя частаваліся, проста адломваючы кавалачак ад дамка. А калі які дамок быў ужо ладна паскубаны, да яго падыходзіла пекарка і папраўляла. Сафія адшчапіла кавалачак вільчыку на даху: пернік аказаўся смачней шы і саладзейшы за ўсё, што ёй некалі даводзілася каштаваць.
    Старая хутка вярнулася з кубкам кавы.
    Шчыра вам дзякую, адказаў Альбэрта.
    1 Кемлівы герой народных ііарвежскіх казак.
    I як госцейкі заплацяць?
    Заплацяць?
    Ну, мы звычайна, як плату, расказваем якую показку. А за каву хопіць і паўпоказкі.
    Мы маглі б расказаць і ўсю неверагодную гісторыю чалавецтва, сказаў Альбэрта. Але, разумееце, у нас зусім няма часу. Можна, мы заедзем і расплацімся іншым разам?
    Можна, вядома. Але куды вы так спяшаецеся?
    Альбэрта расказаў, і старая на развітанне параіла:
    Ну, бачу, што тут вы зусім новенькія. Таму глядзіце не марудзьце і хутчэй абразайце пупавіну, якая звязвае вас з вашай крыніцай. Мы тут жывем незалежна ад цела і ад усякай крыві хрысціянскай, не хрысціянскай. Ад гэтага часу вы належыце «нябачнаму люду».
    Альбэрта з Сафія пабеглі назад да карчмы і свайго чырвонага аўтамабіля, пасярод якога ў гэты момант стаяла нейкая спагадлівая матуля і дапамагала свайму сыночку папісяць.
    Далей яны паляцелі, не гледзячы ні вока ні бока, абы карацей, і хутка былі ў Лілесандзе.
    Рэйс SK876 з Капенгагена прызямліўся ў Хевіку акурат па раскладзе у 21.35. Яшчэ на вылеце з Каструпа, калі самалёт толькі набіраў вышыню, маёр адкрыў канверт, знойдзены на рэгістрацыйнай стойцы. Тэкст паведамлення быў такі:
    Маёру Кнагу, які ў гэты момант аддае свой пасадачны талон у аэрапорце Каструпа, пярэдадзень Купалля 1990.
    Дарагі mama! Ты, мабыць, спабзяваўся, што я аб’яўлюся ў Капенгагене? Але неўсё так проста. Я, mama, цябе і без таго паўсюль бачу. Я тут навеЬала адну цыганскую сям’ю, якая шануе свае традыцыі і некалі, вельмі-вельмі Ьаўно, прадала магічнае люстэрка нашай прабабцы. Дык я набыла ў іх яшчэ і крышталёвы шар. I вось цяпер бачу, як ты падымаешся на борт самалёта. Нагадаю, што ты павінен зашпіліць рэмень
    бяспекі і не апускаць білца крэсла, пакуль на панэлі ўверсе не згасне лямпачка «Зашпіліць рамяні». Як толькі самалёт набярэ вышыню, ты зможаш раскласці крэсла і крыху падрамаць. Бо ты мусіш быць добра адпачыўшы, калі прыбубзеш дадому. Надвор’е ў Лілесандзе цудоўнае, але тэмпература на некалькі градусаў ніжэй, чым у Ліване. Жадаю прыемнага палёту. Твая дачка-вядзьмарка, уладарка Люстэрка і заступніца Іроніі.
    Альбэрт ніяк не мог зразумець, ці ён сярдуе, ці проста прыгнечаны стомай. Але раптам яго разабраў смех. Ён засмяяўся так гучна, што пасажыры пачалі на яго азірацца. У гэты момант самалёт узляцеў.
    Вось яму і далі пакаштаваць яго ж горкіх лекаў. Але ж ці дачушка нічога не зблытала? Бо ён сваё лекі ўжываў на Альбэрта і Сафіі. А яны ж... ну, што яны проста фантазія.
    Ён зрабіў усё так, як прадракала Хільда. Апусціў білца крэсла і задрамаў. А канчаткова прачнуўся, калі ўжо прайшоў паппіартны кантроль у аэрапорце Хевіка і калі апынуўся ў зале прылёту, дзе яго сустракала дэманстрацыя.
    Дэманстрантаў было чалавек 8-10, болыпасць Хільдзінага веку. Плакаты казалі: «3 ПРЫЕЗДАМ, ТАТА!», «ХІЛЬДА ЧАКАЕ Ў САДЗЕ» і «ІРОНІЯ HE СПЫНЯЕЦЦА».
    Найгорш было тое, што скочыць адразу ў таксоўку ён не мог трэба было чакаць багажу. I ўвесь час, пакуль ён чакаў, школьныя сябры Хільды хадзілі кругамі, і яму зноў і зноў даводзілася чытаць надпісы на плакатах. Толькі калі да яго падышла нейкая дзяўчынка з букетам ружаў, ён адтаў. Палез у пакет і дастаў кожнаму дэманстранту па марцыпану. У выніку Хільдзе іх засталося толькі два. Як толькі маёр атрымаў багаж, да яго падбег малады чалавек, які заявіў, што мае ад уладаркі Люстра загад завезці яго ў Б’еркелі. Дэманстранты тым часам зніклі.
    Яны выехалі на шашу E18. На ўсіх сустрэчных мастах і ўездах у тунэлі былі развешаныя плакаты і стужкі: «3 прыбыццём!», «Індычка чакае», «Тата, я цябе бачу».
    Ля брамы Б’еркелі Альбэрт Кнаг шчодра аддзячыў шафёру, сунуўшы на гасцінец сто крон і тры бляшанкі дацкага піва.
    Перад сядзібай яго чакала жонка Марыт. Яны моцна абняліся, і потым маёр спытаў:
    Дзе яна?
    Сядзіць на прыстані, Альбэрт.
    У Лілесандзе Альбэрта з Сафіяй прыпыніліся на плошчы каля гатэля «Нарвегія». Час быў без пятнаццаці дзесяць. Воддаль, на беразе, гарэла вялікае вогнішча.
    Ну, і як цяпер мы знойдзем Б’еркелі? спытала Сафія.
    Хто шукае той знойдзе. Ты ж памятаеш, што было на карціне ў Маёравай хатцы.
    Тады трэба спяшацца. Я хацела б дабрацца туды раней за яго.
    Яны даволі доўга ездзілі вузкімі дарожкамі паўз пагоркі і скалы. Галоўным арыенцірам служыла тое, што сядзіба павінна быць каля мора.
    Раптам Сафія закрычала:
    Вунь! Мы знайшлі!
    Здаецца, ты маеш рацыю. Але нашто так крычаць.
    Ат, нас усё роўна ніхто не чуе.
    Дарагая Сафія, мяне расчароўвае, што пасля такога доўгага курсу філасофіі ты па-ранейшаму робіш паспешлівыя высновы.
    Алеж...
    Няўжо ты думаеш, што тут не водзяцца дамавікі і тролі, лесавікі і добрыя феі?
    Ой, ну, прабачце-прабачце!
    Яны ўехалі ў браму і пакацілі па дарожцы да сядзібы. Альбэрта спыніў машыну ля садовых арэляў. Крыху глыбей у садзе стаяў стол, накрыты на тры асобы.
    Я яе бачу! шапнула Сафія. Яна сядзіць на прыстані, акурат як у маім сне.
    Ты заўважыла, як гэты сад нагадвае твой на Канюшынавай вуліцы?
    I праўда. I арэлі такія самыя, і астатняе. Я падыду да яе?
    Канешне ідзі. А я пасяджу тут...
    Сафія пабегла да прыстані і ледзьве паспела спыніцца, каб не наляцець на Хільду. А тады ціхенька села побач.
    Хільда самотна тузала вяроўку, якой да прыстані быў прывязаны човен. У левай руцэ яна трымала кавалак паперчыны. Было відаць, што яна кагосьці чакае: раз-пораз яна паглядала на гадзіннік.
    Сафіі Хільда падалася вельмі прыгожай. Бялявыя, кучаравыя валасы, неверагодна зялёныя вочы. I жоўтая летняя сукенка. Яна трошкі нагадвала Ёрунь.
    Сафія паспрабавала была да яе загаварыць, хаця ведала, што нічога з гэтага не атрымаецца.
    Хільда! Гэта Сафія!
    Тая ніяк не адрэагавала.
    Сафія нахілілася і крыкнула ў самае вуха:
    Хільда, ты мяне чуеш? Ці ты глухая і сляпая?
    Няўжо яна зусім нічога не бачыць? I не чуе хоць бы самага слабенькага шэпту?
    I раптам Хільда на яе азірнулася: рэзка павёўшы галавой управа, яна зірнула Сафіі ў самыя вочы. Праўда, позірк быў нейкі рассеяны, нібыта глядзеў скрозь Сафію.
    He крычы так, Сафія!
    Гэта сказаў Альбэрта, высунуўшыся з машыны.
    Мне не хочацца, каб тут зараз сабраўся поўны сад русалак.
    Сафія кінула спробы загаварыць. Ёй і так было добра проста пасядзець побач з Хільдай.
    Але неўзабаве яна пачула мужчынскі, які гукнуў:
    Хільдэмур!
    Гэта быў маёр у вайсковай форме і ў блакітным берэце. Ён спускаўся па адхону да прыстані.
    Хільда падскочыла і з усіх ног кінулася яму насустрач. Яны сустрэліся паміж арэлямі і спартовым аўто. Бацька ўзняў Хільду ўгору і закружыў.
    Хільда сядзела на прыстані і чакала бацьку. 3 таго моманту як ён прызямліўся ў Каструпе, яна кожныя пятнаццаць хвілін спрабавала ўявіць сабе, дзе ён цяпер, што робіць і думае і як да ўсяго гэтага ставіцца. На паперку яна запісала ўсё, што павінна адбывацца з маёрам у адпаведнасці з яе планам, і за цэлы дзень гэтую паперку з рук не выпускала.
    Ці магло бацьку ўсё гэта раззлаваць? A то ён думаў, што напіша містычную кнігу і не здарыцца нічога ніякага?
    Яна зноў глянула на гадзіннік. Дзесяць пятнаццаць. Ён павінен быць з хвіліны на хвіліну.
    Але што гэта? Хільда адчула нейкі слабы подых акурат як у сне пра Сафію.
    Яна рэзка павярнулася. Нешта там, у паветры, было, яна яўна адчувала гэта. Але што? Летні вячэрні ветрык?