Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
Камера выхапіла аднаго афіцэра, амаль з такой самай чорнай бародкай, як у Альбэрта. Ён раптам падняў кардонку з надпісам: «Хільда! Я хутка прыеду!» I махнуўшы ў камеру свабоднай рукой, знік з экрана.
Што ён сабе дазваляе! абурыўся Альбэрта.
Гэта быў маёр?
Нават адказваць не хачу.
Яны пайшлі праз парк перад касцёлам і выйшлі на галоўную вуліцу. Усё яшчэ крыху раздражнёны, Альбэрта спыніўся ля ўваходу ў краму «Лібрыс» найбуйнейшую кнігарню горада.
Гэта тут?
Давай зойдзем.
У кнігарні Альбэрта падвёў Сафію да палід самага вялікага
аддзела. Паліцы былі падзеленыя на тры часткі: НЬЮ ЭЙДЖ, АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ і МІСТЫКА.
На паліцах шэрагамі стаялі кнігі з прываблівымі назвамі: «Жыццё пасля смерці?», «Таямніцы спірытызму», «Таро», «Феномен НЛА», «Альтэрнатыўныя метады лячэння», «Багі вяртаюцца», «Ты тут не ўпершыню», «Што такое астралогія?» і гэтак далей. Сотні назваў. На ніжэйшай паліцы кнігі ляжалі стосамі.
Вось гэта, Сафія, таксама XX стагоддзе. Перад табой храм нашай эпохі.
Але ж ты ў гэта ўсё не верыш?
Тут практычна ўсё ашуканства. Затое ідзе за мілую душу не горай за парнаграфію. Хоць большасць з усяго гэтага годнае называцца якраз парнаграфіяй. Сённяшнія падлеткі лёгка знойдуць у гэтай пісаніне ідэі, якія вельмі ўзбуджаюць. Але такая літаратура стасуецца з сапраўднай філасофіяй не болып, чым парнаграфія з сапраўдным каханнем.
He, ну, ты ўжо з гэтымі пошлымі параўнаннямі перабіраеш.
Хадзем у парк.
Яны выйшлі з кнігарні. Ля касцёла ім трапілася свабодная лаўка. Пад дрэвамі круціліся галубы, а паміж імі шасталі пранырлівыя вераб’і.
Усё тое чытво, што мы бачылі, прысвечана такім цікавым абшарам, як экстрасэнсорыка, ці парапсіхалогія, загаварыў Альбэрта. А яшчэ тэлепатыя, празорлівасць, прадбачанне, псіхакінэз... He трэба забываць, вядома ж, і пра спірытызм, астралогію, уфалогію... Як той казаў, у любага дзіцяці імён багата.
Але скажы, ты напраўду думаеш, што ўсё гэта ашуканства?
Безумоўна, сапраўднаму філосафу не да твару падганяць усё пад адзін капыл. Але я практычна ўпэўнены, што згаданыя мною назвы належаць карце мясцовасці, якой напраўду не існуе. Ва ўсякім разе, вялікая частка гэтага чыстае «спараджэнне фантазіі», якое Юм даўно аддаў бы агню. Большасць гэтых кніг пабудаваныя на вельмі вузкім, абмежаваным досведзе.
Чаму ж тады іх друкуюць у такой колькасці?
Рэч у тым, што гэта адна з самых прыбытковых справаў у свеце. Ахвочых на такое хапае.
-1 чаму, па-твойму?
Гэта натуральна, бо людзі прагнуць «містыкі» і «незвычай нага», што расквеціла б іх панурае штодзённае жыццё. Але ж гэта ўсё адно, хто хадзіць па ваду за ручай.
Што ты маеш на ўвазе?
Нашае жыццё і так незвычайнае, як сапраўдная казка. Вакол нас увесь час нешта творывда, проста на наіпых вачах, Сафія! Ці ж гэта не цуд?
Цуд.
Тады навошта хадзіць па цыганках і ўсякіх падваротных акадэміях у пошуках «таямніц» і «дзівосаў»?
Па твойму, аўтары такіх кніг хлусы і махляры?
Нс, я так не казаў. Я проста думаю, што тут таксама працуе механізм своеасаблівай «дарвінаўскай сістэмы».
Патлумач!
Уяві, колькі ўсяго адбываецца за адзін дзень. Возьмем хоць бы дзень твайго жыцця. Падумай, колькі ты за гэты дзень перажываеш і бачыш.
Ну?
Часам у цябе могуць здарацца дзіўныя супадзенні. Напрыклад, ты ідзеш у краму і купляеіп нешта за 28 крон. Потым да цябе прыходзіць Ёрунь і аддае 28 крон, якія некалі ў цябе пазычала. А яшчэ пазней вы ідзяце ў кіно, і ў цябе аказваецца дваццаць восьмае месца.
Гэта было б проста містычнае супадзенне.
Містычнае не містычнае, але супадзенне. Дык вось людзі збіраюць такія супадзенні. Яны збіраюць містычныя або невытлумачальныя выпадкі. А калі пазней такія выпадкі (з жыцця мільярдаў людзей) апісваюцца ў кнізе, гэта стварае ўражанне цалкам перакаяаўчага матэрыялу. I таму такіх кніг пішацца ўсё болей. Але перад намі зноў латарэя, дзе нам паказваюць толькі выйгрышныя білеты.
Дык хіба празорцаў ці «медыумаў», з якімі такое адбываецца ўвесь час, напраўду няма?
Чаму ж няма, ёсць, але нават калі мы забудзем пра чыстых махляроў і прыгледзімся да «сапраўдньіх празорцаў», іх «містычным перажыванням» таксама знойдзецца тлумачэнне.
Цікава, расказвай!
Памятаеш, мы абмяркоўвалі Фройдава вучэнне аб неўсвядомленым?
Колькі разоў табе паўтараць: я на правалы памяці не хварэю?
Дык вось, яшчэ Фройд заўважаў, што мы часцяком выступаем як «медыумы» сваёй падсвядомасці. Мы раптам ловім сябе на тым, што думаем ці робім нешта, самі не разумеючы, адкуль гэта ўзялося. А ўсё таму, што мы маем нашмат болып назапашаных у нас думак, перажыванняў і іншага вопыту, чым мы ўсведамляем.
Праўда?
Яшчэ бывае, што ў сне чалавек гаворыць і ходзіць. Такі феномен называюць своеасаблівай праявай «душэўнага аўтаматызму». Г этак сама «аўтаматычна» чалавек можа нешта рабіць і казаць пад гіпнозам. I, безумоўна, ты памятаеш сюррэалістаў, якія ўжывалі метад «аўтаматычнага пісьма», стараючыся стаць «медыумамі» сваёй падсвядомасці.
Ды ўжо ж памятаю.
Праз роўныя прамежкі часу ў нашым стагоддзі неаднаразова адбывалася «абуджэнне спірытызму». Пашырана меркаванне, што «медыум» здольны ўваходзіць у кантакт з душамі памерлых. Ен або пачынае гаварыць голасам памерлага, або напрыклад, з дапамогай «аўтаматычнага пісьма» атрымлівае інфармацыю ад чалавека, які жыў, скажам, некалькі стагоддзяў назад. А гэта, маўляў, сведчыць, што або ёсць жыццё пасля смерці, або што чалавек мае некалькі жыццяў.
Зразумела.
Я не кажу, што такія «медыумы» ашуканцы. Некаторыя з іх шчыра вераць у тое, што робяць. Яны сапраўды з’яўляюцца
«медыумамі» (або «пасярэднікамі»), але зноў жа пасярэднікамі ўласнай падсвядомасці. 3 медыумамі была праведзеная безліч сур’ёзных эксперыментаў, падчас якіх яны ўваходзілі ў транс і праяўлялі такія веды ці здольнасці, пра якія ніхго (у тым ліку яны самі) не мог сказаць, адкуль яны ўзяліся. Адна жанчына, нанрыклад, не ўмеючы ні слова сказаць па-габрэйску, раптам пачала перадаваць нейкія звесткі на гэтай мове. Выходзіць, у яе сапраўды было папярэдняе жыццё ці яна ўвайшла ў кантакт з духам памерлага?
А ты як мяркуеш?
Высветлілася, што ў дзяцінстве яе даглядала няня-габрэйка. Ага-а...
Ты расчаравалася? Але ж хіба не ўражвае сама гэтая здольнасць людзей захоўваць інфармацыю ад самага маленства.
Я разумею, што ты хочаш сказаць.
Нямала кур’ёзных выпадкаў паўсядзённага жыцця могуць быць растлумачаныя з дапамогай Фройдавага вучэння пра неўсвядомленае. Напрыклад: я пачынаю шукаць тэлефонны нумар сябра, з якім не бачыўся шмат гадоў, і раптам ён сам мне тэлефануе...
Ад такога мурашы па спіне могуць пабегчы.
А можа, мы проста адначасова пачулі па радыё старую мелодыю тую самую, што гучала, калі мы бачыліся апошні раз. Усё ў тым, што гэта схаваная ўзаемасувязь намі не ўсведамляецца.
Значыць, або ашуканства... або эфект рэкламы латарэйных выйгрышаў... або «неўсвядомленае»?
Прынамсі, ніколі не зашкодзіць паставіцца да такіх кніг скептычна, тым больш філосафу. У Англіі ёсць нават таварыства скептыкаў. Шмат гадоў назад заснавалі вялікую грашовую прэмію, якая будзе дадзеная таму, хто дасць пераканаўчы прыклад чаго-небудзь звышнатуральнага. Яны не патрабавалі вялікага цуду, ім хапіла б і аднаго маленечкага ўзору перадачы думак на адлегласці. Але дагэтуль прэтэнзій на прэмію ніхто не выказаў.
Ясна.
Іншая справа, што людзі пакуль шмат чаго не разумеюць. Вельмі верагодна, што мы адкрылі яшчэ не ўсе законы прыроды. У XIX стагоддзі магнетызм і электрычнасць успрымаліся як чарадзейства. Думаю, мая прабабка вырачыла б вочы, каб я ёй расказаў пра тэлевізары і кампутары.
Выходзіць, ты ні ў што звышнатуральнае не верыш?
Мы ўжо гаварылі пра гэта. Само слова «звышнатуральнае» гучыць неяк дзіўна. He, я веру, што існуе толькі адна «натура», адна прырода. Але гэтая прырода тоіць у сабе безліч дзівосаў.
А што наконт містычных з’яваў, пра якія балабоняць незлічоныя кнігі?
Сапраўдны філосаф павінен заўсёды захоўваць пільнасць. Нават калі мы ніколі не бачылі белай вароны, мы не павінны спыняць яе пошукі. I аднойчы нават такі скептык, як я, будзе вымушаны прызнаць тое, у што раней не верьгў. Калі б я не дапускаў такой магчымасці, я быў бы не сапраўдным філосафам, а дагматыкам.
Пэўны час Альбэрта з Сафіяй сядзелі моўчкі. Галубы вакол лаўкі буркавалі і выцягвалі шыі, а час ад часу ўспырхвалі, спалоханыя роварам ці якім рэзкім рухам.
Пайду дадому рыхтавацца да свята, сказала ўрэшце Сафія.
Але перш чым пойдзеш, я пакажу табе белую варону. Яна бліжэй, чым ты думаеш.
Ён устаў з лаўкі і жэстам паказаў Сафіі, што хоча вярнуцца ў кнігарню.
Гэты раз яны не спыняліся ля паліц, прысвечаных звышнатуральнаму. Альбэрта адразу рушыў да вузенькай палічкі ў самой глыбіні крамы, над якою вісела маленькая шыльдачка з надпісам: «ФІЛАСОФІЯ».
Альбэрта паказаў на кніжку, што стаяла дзесь унізе, і Сафія аж сцепанулася, прачытаўшы назву: «САФІІН СВЕТ».
Хочаш, куплю яе табе?
Нешта мне трошкі ніякавата...
Але неўзабаве Сафія ішла дадому з кнігай у адной руцэ і пакетам з закупамі для вечарыны ў другой.
ФІЛАСОФСКАЯ ВЕЧАРЫНА
... белая варона...
Хільда сядзела ў ложку нібыта зачараваная. Плечы ў яе знямелі, рукі, што сціскалі тоўстую тэчку, дрыжалі.
Было каля адзінаццатай. Значыць, яна чытала амаль дзве гадзіны. Часам яна адрывалася і смяялася ўголас, а часам з ціхім енкам адварочвала галаву ў бок. Добра, што ў хаце нікога не было.
Чаго толькі яна не прачытала за гэтыя дзве гадзіны! Пачалося з таго, што Сафія, вяртаючыся з Маёравай хаткі дадому, старалася адцягнуць на сябе маёраву ўвагу. У выніку яна ўзлезла на верхавіну дрэва, адкуль яе мусіў ратаваць гусак Мортэн, які, бы анёл-заступнік, прыляцеў на дапамогу з Лівана.
Хоць тое было вельмі-вельмі даўно, Хільда не забыла, як бацька чытаў ёй «Цудоўнае падарожжа Нільса Хольгерсана з гусямі». Усе гэтыя гады Хільда з бацькам размаўлялі таемнай моваю з гэтай кнігі. I цяпер ён зноў, калі ласка, прыпомніў іх старога знаёмцагусака.
Потым Сафія ўпершыню самастойна наведалася ў кавярню. Хільдзе асабліва цікава было чытаць, як Альбэрта расказваў пра Сартра і экзістэнцыялізм. Яму амаль удалося яе пераканацв. Зрэшты, гэта здаралася ўвесь час у працэсе чытання кнігі.