Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
. Юстэйн Гордэр
САФІІН СВЕТ.
Юстэйн Гордэр
СВЕТ САФІІ
Раман пра гісторыю філасофіі
Jostein Gaarder
SOFIES VERDEN
Roman omfilosofiens historic
Oslo
H. Aschehoug & Co. (W. Nygaard) AS
1991
Юстэйн Гордэр
САФІІН СВЕТ
Раман пра гісторыю філасофіі
Пераклад з нарвежскай
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2014
УДК 821.113.5-93
ББК 84(4Нор)-44
Г68
Пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансан пад рэдакцыяй Зміцера Коласа.
Sofies verden by Jostein Gaarder ©1991, H. Aschehoug & Co. (W. Nygaard) AS.
This translation has been published with the financial support ofNORLA
ISBN 978-985-6992-45-5	© 1991, H. Aschehoug & Co. (W. Nygaard) AS.
© Ёхансан Лідыя, пераклад на беларускую мову, 2014.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2014.
Гэтая кніга з’явілася на свет, дзякуючы падтрымцы ізаахвочванню Сіры Данэвіг.
Хачу таксама выказаць удзячнасць Майкен Імс, якая вычытвала рукапіс і рабіла каштоўныя каментары.
Апроч таго, я вельмі абавязаны Тронду Бэргу Эрыксану за яго зычлівыя заўвагі і грунтоўную прафесійную падтрымку на працягу многіх гадоў.
Хто тры тысячы стагоддзяў He ўлічыў ў жыцці сваім, Той жыве бы ў цемры ходзіць: Дзень пражыў, жыве другім...
Ё. В. Гётэ
ЭДЭМСКІ САД
... урэшце нешта павінна было ўзнікнуць з нічога ...
Сафія Амундсэн вярталася са школы дадому. Да гандлёвага цэнтра яны ішлі разам з Ёрунь. Яны размаўлялі пра робатаў. Ёрунь меркавала, што чалавечы мозг той самы кампутар, толькі вельмі складаны. Сафія была не ўпэўненая, што можа з ёю пагадзіцца. Чалавек усё-ткі нешта большае, чым машына?
Каля гмаху гандлёвага цэнтра яны развіталіся. Сафія жыла ў самым канцы вялікага квартала, забудаванага прыватнымі дамамі, і ісці да школы ёй было ўдвая даўжэй, чым Ёрунь. Яе дом стаяў ледзь на краі свету, бо ніякіх іншых будынкаў за садам ужо не было там пачынаўся густы лес.
Яна павярнула на Канюшынавую вуліцу. Далей гэтая вуліца крута зварочвала ў «Капітанаў завулак», як яго тут называлі. Убачыць людзей у гэтым закутку можна было хіба па суботах і нядзелях.
Быў адзін з першых травеньскіх дзён. У некаторых садах пад пладовымі дрэвамі шчыльнымі купкамі павылазілі нарцысы. Бярозы ўвабраліся ў празрыстую яшчэ радзюжку зеляніны.
Ці не дзіўна, як гэтай парою ўсё раптам пачынае брацца ў рост і буяць? Што прымушае кілі зеленаватых карэньчыкаў чапляцца за безжыццёвую глебу і вылазіць з зямлі з першым цяплом, як толькі сыходзіць снег?
Адчыняючы брамку ў сад, Сафія зазірнула ў паштовую скрыню. Звычайна там ляжала мностза рэкламных праспектаў і некалькі вялікіх канвертаў, адрасаваных маці. Яна звыкла несла тоўсты пачак на кухню, звальвала там усё на стол і падымалася ў свой пакой рабіць урокі.
А вось бацьку лісты прыходзілі гады ў рады і заўжды толькі з банка, але ж і звычайным татам яго нелыа было назваць. Сафіін бацька быў капітан вялікага нафтавага танкера і большую палову года не бываў дома. Прыязджаючы, ён праводзіў з сям’ёй некалькі тыдняў запар, шоргаючы пантофлямі па хаце і робячы ўсё, каб дагадзіць Сафіі і жонцы. А калі зноў выпраўляўся ў плаванне, ад яго падоўгу нічога не было чуваць.
Сёння ў паштовай скрыні ляжаў толькі адзін невялічкі ліст і адрасаваны ён быў Сафіі.
«Сафіі Амундсэн», было напісана на маленькім канверціку. «Канюшынавая вуліца, дом 3». I ўсё. Ад каго ліст, пазначана не было. На ім нават не было наклеена ніякай маркі.
Ледзь паспеўшы прычыніць за сабою брамку, Сафія адразу разарвала канверт. Адзінае, што яна ў ім знайшла, была невялікая паперка, не большая за сам канверт. На паперцы было выведзена: Хто ты?
I больш нічога. Ніякага прывітання ці подпісу, толькі гэтыя два накрэмзаныя рукою словы з маленькім пытальнікам у канцы.
Яна зноў паглядзела на канверт. Ну, так і ёсць ліст на яе імя. Але хто ўкінуў яго ў паштовую скрыню?
Сафія хуценька адамкнула ўваходныя дзверы ў чырвоны дом. У гэтае імгненне аднекуль з кустоў, як звычайна, узнік кот Шархан, які ўскочыў на ганак і паспеў ушчаміцца ў дзверы якраз перад тым, як яна іх зачыніла.
Кысь-кысь-кысь!
Калі Сафііна маці, бывала, на штось сердавала, яна называла дом, у якім яны жылі, звернікам. Звернік гэта месца, дзе поўна рознага звяр’я, а ўжо ж Сафіі наракаць на сваю калекцыю было немагчыма. Спачатку ў яе з’явіўся акварыум з залатымі рыбкамі Золатавалоскай, Чырвоным Каптурком і Чорным Пітам. Пасля хвалістыя папугайчыкі Сміт і Смюле, потым чарапаха Гавінда і, нарэшце, падобны да тыгра карычнева-руды кацюк Шархан. Усіх сваіх звяроў яна атрымала ў якасці своеасаблівай кампенсацыі
за тое, што маці дадому вярталася позна, а бацька зашмат часу праводзіў у плаванні.
Сафія скінула заплечнік і насыпала ў місу Шархану кацячага корму. Пасля села на зэдлік, трымаючы ў руцэ загадкавы ліст.
Хто ты?
Гэх, каб ёй гэта было вядома! Ну, само сабой, яе завуць Сафія Амундсэн, а вось хто яна такая? Гэтага яна пакуль не ведала.
А што калі б яе звалі па-іншаму? Анэ Кнютсэн, напрыклад. Ці была б яка праз гэта іншая7.
Ёй раптам успомнілася, што тата спачатку хацеў назваць яе Сюнёвэ. Сафія паспрабавала ўявіць, як падаё руку і называе сябе Сюнёвэ Амундсэн, але не, нешта не сыходзілася. Так увесь час называла сябе нейкая іншая дзяўчынка.
Яна саскочыла з зэдліка, грымаючы дзіўны ліст у руцэ, пабегла ў ванны пакой і, стаўшы перад люстрам, пачала ў сябе ўглядацца.
Я Сафія Амундсэн, сказала яна.
Дзяўчынка ў люстры ніяк не адрэагавала. Што б Сафія ні рабіла, адбітак ні на імгненне ад яе не адставаў. Сафія паспрабавала яго абагнаць, раптоўна сцепануўшыся, але і з гэтага нічога не выйшла.
Хто ты? спытала яна.
I зноў не атрымала ніякага адказу. Яна раптам збянтэжылася: хто задаў гэтае пытанне яна ці адбітак у люстры?
Сафія ткнула пальцам у нос адбітку:
Ты гэта я.
Ніхто не адказаў, тады яна перавярнула сказ дагары нагамі:
-	Я гэта ты.
Сафія Амундсэн не заўсёды была задаволеная сваёй знешнасцю. Ад людзей яна часта чула, што ў яе прыгожыя міндалепадобныя вочы, але гэта казалі, напэўна, каб яе суцешыць за надта маленькі нос і дужа вялікі рот. Апроч таго, вушы ў яе былі пасаджаныя надта блізка з вачамі. Але горшым за ўсё было простае гладкае валоссе, якому немагчыма было надаць ніякай прычоскі. Часам бацька, водзячы рукою па яе валасах, называў яе «дзяўчынай з ільнянымі валасамі», як у адной п’есе Клода Дэбюсі. Яму было добра яго чор-
ныя валасы не віселі ўсё жыццё ўніз. А Сафііна валоссе не трымалі ніякія спрэі, ні гелі.
Часам ёй здавалася, што з такой дзіўнай знешнасцю яна выглядае брыдкай. Маці, ва ўсякім разе, казала, што роды былі цяжкія. Але ці праўда, што ад родаў залежыць, як чалавек выглядае?
Ці не дзіўна, што яна не ведае, хто яна? I ці справядліва, што яна ніяк не можа паўплываць на свой знешні выгляд? Ён проста ўзнік з ніадкуль. Яна магла выбіраць сабе сяброў, але не саму сябе. Ёй нават не прыйшлося выбіраць, ці нарадзіцца ёй чалавекам.
Што такое чалавек?
Сафія зноў паглядзела на дзяўчынку ў люстры.
Напэўна, мне пара ісці да сябе і сядаць за ўрокі па прыродазнаўстве, вымавіла яна, як бы просячы прабачэння ў свайго адбітка, і выйшла ў калідор.
«Не, лепш пайду ў сад», падумала яна.
-	Кысь-кысь-кысь-кысь.
Сафія выграбла нагою ката на ганак і зачыніла за сабою дзверы.
Яна спынілася пасярод жвіровай дарожкі ад нейкага дзіўнага адчування і паглядзела на таямнічы ліст. Ёй здалося, быццам яна лялька, над якою паваражылі, і яна ажыла.
Ці не дзіўна, што яна жыве цяпер на гэтым свеце, рухаецца, нібы ў чароўнай казцы?
Шархан бясшумна пераскочыў цераз дарожку і шаснуў у густы парэчнік. Бач ты, які жывы кот! Яшчэ які жывы ад белых вусоў аж да самага хваста, які так і віхляе ззаду ільснянага цельца. Вось ён таксама шмыгае па садзе, але наўрад ці калі задумваўся над тым, над чым цяпер думала Сафія.
Пакрысе думкі пра існаванне змяніліся думкамі пра тое, што яна будзе жыць не вечна.
«Цяпер я жыву на гэтым свеце, падумала яна. Але прыйдзе дзень і мяне не стане».
Ці ёсць жыццё пасля смерці? Ката гэтае пытанне таксама ні кроплі не турбавала.
Мінула не так шмат часу, як памерла Сафііна бабуля. 1 за апошнія паўгода не праходзіла амаль ні дня, каб Сафія па ёй не сумавала. Ці справядліва, што жыццё некалі заканчваецца?
Сафія стаяла пасярод жвіровай дарожкі і разважала. Яна з усяе сілы старалася думаць толькі пра тое, што яна жыве, і забыць, што будзе жыць не вечна. Але гэта было немагчыма. Як толькі ўдавалася сканцэнтравацца на тым, што яна жыве, адразу ўзнікала думка пра канец жыцця. I наадварот: як толькі яна пачынала востра ўсведамляць, што аднойчы яе не стане, адразу прыходзіла адчуванне бязмернай каштоўнасці жыцця. Гэта былі нібы два бакі адной манеткі, якую яна ўвесь час падкідвала. I чым выразней выступаў адзін бок манеткі. тым выразнейшай рабілася наяўнасць адваротнага боку. Жыццё і смерць былі нібыта двума бакамі адной сутнасці.
«Чалавек не можа адчуваць, што жыве, не адчуваючы пры гэтым, што ён памрэ», думала яна. Гэтак сама як нельга думаць, што чалавек памрэ, не думаючы пры гэтым, як цудоўна жыць на свеце.
Сафія ўспомніла, што нешта падобнае сказала і бабуля ў той дзень, калі дазналася ад доктара, што невылечна хворая. «Толькі цяпер я разумею, якое гэта багацце жыццё», сказала яна тады.
Ці не сумна, што большасць людзей мусяць спачатку захварэць, каб зразумець, як цудоўна жыць? Вось бы ім такі таямнічы ліст у паштовую скрынку!
А што калі ў яе зазірнуць яшчэ раз можа, там ляжыць што яшчэ? Сафія гіабегла да весніц, прыадчыніла зялёнае вечка. I аж сцепанулася, пабачыўшы ў скрыні яшчэ адзін такі самы канверт. Няўжо яна не ўсё выняла, дастаючы першы ліст?
I гэтым разам на канверце стаяла яе імя. Яна разарвала яго і выцягнула белы аркуш такі самы, як першы.
Адкуль пайшоў свет? было напісана на ім.
«Каб я ведала> падумала Сафія. Гэтага, мабыць, не ведае ніхто?» I ўсё ж пытанне падалося Сафіі цалкам слушным. ІІершы раз у жыцці яна думала, што нельга жыць у свеце, не задаючыся пытаннем, адкуль ён, уласна, пайшоў.
Ад двух таямнічых лістоў галава ў Сафіі пайшла кругам, і яна вырашыла пасядзець у сваёй Схованцы.
Схованка была Сафііным суперпатаемным месцам. Яна бегала сюды, толькі калі была дужа раззлаваная, дужа засмучаная або дужа шчаслівая. Сёння яна была ў задуменні.