• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    па-ранейшаму строга забаронена. Сафія пачухала патыліцу. Гэта і ёсць філасофія?
    Наступным было такое выказванне: «Разумнейшы той, хто ведае, што нічога не ведае».
    Разумнейшы за каго? Калі філосаф лічыць разумнейшым таго, хто ведае, што не ведае ўсяго, а не таго, хто ведае мала, але ўяўляе, што ведае шмат, тады з ім лёгка пагадзіцца. Раней Сафія ніколі над гэтым не задумвалася. Але чым больш яна разважала, тым ясней ёй рабілася, што ведаць, што нічога не ведаеш, па сутнасці, таксама ўяўляе сабой своеасаблівае веданне нечага. Ва ўсякім разе, самымі неразумнымі яна лічыла тых, хто фанабэрыцца, быццам нешта ведае, а напраўду не ведае ані трасцы.
    Далей было пра сапраўднае разуменне, якое прыходзіць знутры. Але хіба не ўсе веды прыходзяць некалі звонку і толькі пасля асядаюць у галаве? Зрэшты, Сафія памятала, як часам мама ці школьныя настаўнікі спрабавалі ёй нешта давесці, а да яе гэта ну ніяк не даходзіла. А вось каб сапраўды нешта ўцяміць, яна мусіла падбаць пра гэта неяк сама. I бывала, яе магло знянацку натхніць, тады, напэўна, і прыходзіла так званае «сапраўднае разуменне».
    Ну што ж, Сафія лічыла, што з першымі заданнямі ўправілася няблага. Але цяпер настала чарга выказванню такому дзівацкаму, што ёй зрабілася смешна: «Той, хто ведае, штб ёсць добра, будзе рабіць добрыя ўчынкі».
    Выходзіць, рабаўнік лупежыць банк таму, што не ведае, што гэта дрэнна? Сафія так не думала. Наадварот, яна лічыла, што дзеці і дарослыя робяць шмат глупстваў пра што, мабыць, пазней і шкадуюць, але робяць іх якраз таму, што ведаюць, што так рабіць нельга.
    Так яна сядзела ў сваіх думках, аж пакуль не пачула, як у жываплоце, з боку, што бліжэйшы да лесу, затрашчала сухое галлё. Мо, пасланец? Сафія адчула, як прыпусцілася ў грудзях сэрца. А калі побач пачулася звярынае дыханне, не на жарт спалохалася.
    У тое ж імгненне ў Схованку пралез вялізны сабака. Напэўна, гэта быў лабрадор. У пашчы ён трымаў вялікі жоўты канверт, які
    паклаў ля Сафііных ног. Усё адбылося так хутка, што Сафія нават крыкнуць не паспела. За нейкія пару секунд яна ўжо сядзела з вялікім канвертам у руках, а руды сабака зноў знік у лесе. Калі ўсё скончылася, яе адпусціла: Сафія закрыла твар рукамі і заплакала.
    Яна не ведала, колькі так прасядзела, але праз некаторы час зноў падняла галаву.
    Дык вось ён які, гэты пасланец! Сафія выдыхнула. Цяпер яна зразумела, чаму белыя канверты былі па краях вілыотныя. I чаму такія пагнутыя. Як яна раней не здагадалася? Апроч таго, яна цяпер разумела, навошта, каб паслаць ліст філосафу, у канверт трэба пакласці кавалачак печыва ці грудок цукру.
    Яна не заўсёды здагадвалася пра ўсё адразу. Але здагадацца, што вястун дрэсіраваны сабака, было не так проста. Ба ўсякім разе цяпер яна ўжо не думала прымушаць пасланца расказаць, дзе жыве Альбэрта Кнокс.
    Сафія распячатала вялікі канверт і пачала чытаць:
    Філасофія ў Афінах
    Дарагая Сафія, калі ты гэта чытаеш, значыць, ты ўжо сустрэлася з Гермесам. На ўсякі выпадак яшчэ раз зазначу, што гэта сабака. Але табе не трэбаяго баяцца. Ён вельмі добры і, апроч таго, кемлівейшы за многіх людзей. Ва ўсякім разе, ён не спрабуе выглядаць разумнейшым, чым ёсць напраўду.
    Зазначу таксама, што сваю мянушку ёй атрымаў не выпадкова. Гермес быў пасланцом грэцкіх багоў. За бога яго шанавалі і мараплаўцы, але пакуль што пакінем гэта. Важней, бадай, што ад імя «Гермес» паходзіць слова «герметычны», якое азначае «схаваны» або «недаступны». Такая мянушка пасуе нашаму пасланцу, бо ён дапамагае нам адно ад аднаго хавацца.
    Будзем лічыць, ты з ім пазнаёмілася. Ён аклікаецца на сваю мянушку і, увогуле, даволі паслухмяны.
    Але вернемся да філасофіі. 3 першым аддзяленнем мы ўжо разабраліся. Я маю на ўвазе натурфіласофію з яе адыходам ад
    міфічнай карціны свету. Цяпер настала пара пазнаёміцца з трыма найзнакаміцейшымі філосафамі старажытнасці. Іх імёны Сакратп, Платон і Арыстоцель. Кожны па-свойму, яны зрабілі значны ўплыў на развіццё еўрапейскай цывілізацыі.
    3 прычыны, што натурфілосафы жылі да Сакрата, іх яшчэ іначай называюць «дасакратыкамі». Дэмакрыт памёр на некалькі гадоў пазней за Сакрата, але мысліў, як натурфілосаф, і таму таксама лічыцца «дасакратыкам». Такім чынам, важна не толькі, да ці пасля Сакрата жыў мысляр. Мы перамесцімся таксама ў прасторы. Сакрат стаў першым мысляром, які нарадзіўся ў Афінах і, разам са сваімі двума паслядоўнікамі, там жыў і дзейнічаў. Ты, мабыць, памятаеш, што Анаксагор таксама некаторы час жыў у гэтым горадзе, але яго адтуль выгналі, бо ён лічыў, што сонца гэта распалены шар. (Дарэчы, з Сакратам выйшла не лепш!)
    3 Сакратавых часоў усё культурнае жыццё Старажытнай Грэцыі пачало канцэнтравацца ў Афінах. Але яшчэ важней адзначыць, што з пераходам ад натурфілосафаў да Сакрата змяніўся сам прадмет філасофскіх даследаванняў.
    Аднак перш чым пазнаёміцца з Сакратам, пагаворым крыху пра так званых сафістаў, якія значна паўплывалі на жыццё Афінаў у час, калі жыў Сакрат.
    Што ж, Сафія, заслона падымаецца! Гісторыя філасофскай думкі гэта драма ў многіх дзеях.
    Чалавек у цэнтры
    Пачынаючы прыблізна з 450 г. да н. э. Афіны робяцца культурным цэнтрам Старажытнай Грэцыі. I з гэтай пары філасофія таксама рушыць у новым кірунку.
    Натурфілосафы былі перадусім даследчыкамі прыроды. Таму ім адводзіцца важнае месца і ў гісторыі навукі. Што да Афінаў, то ўвагу тутэйшых мысляроў прыцягвалі ў асноўным чалавек і яго месца ў грамадстве.
    3	цягам часу ў Афінах атрымала развіццё дэмакратыя з на-
    роднымі сходамі і судамі. Існаванне дэмакратыі стала магчымым дзякуючы таму, што людзі атрымоўвалі неабходнае навучанне для ўдзелу ў дэмакратычных працэсах. Сёння мы таксама бачым, што народная асвета значна спрыяе развіццю дэмакратыі. Сярод афінян асабліва важным лічылася валодаць прамоўніцкім майстэрствам рыторыкай.
    3	грэцкіх калоній у Афіны пачалі сцягвацца вандроўныя настаўнікі і мысляры. Яны называлі сябе «сафістамі». Слова «сафіст» азначае «вучоны» або «дасведчаны чалавек». У Афінах сафк ты зараблялі сабе на жыццё тым, што вучылі мясцовых грамадзян.
    Сафістаў з натурфілосафамі аб’ядноўвала адна значная акалічнасць: яны крытычна ставіліся да існуючых міфаў. Але, разам з тым, не нрымалі, як яны гэта называлі, непатрэбнага філасофскага марнатраўства. На іх меркаванне, нават калі адказ на філасофскія пытанні і ёсць, людзям усё роўна не дадзена разгадаць загадкі прыроды й Сусвету. Такі пункт погляду ў філасофіі называецца скептыцызмам.
    Але нават калі мы не здольныя разгадаць усё загадкі прыроды, мы ведаем, што ўсе мы людзі, і павінны навучыцца жыць разам. Сафісты цікавіліся чалавекам і яго месцам у грамадстве.
    «Чалавек мерыва ўсіх рэчаў», сказаў сафіст Прапгагор (каля 487-420 гг. да н. э.). Ён меў на ўвазе, што пры вызначэнні, што праўда, а што няпраўда, што дабро, а што зло, заўсёды трэба зыходзіць з людскіх патрэбаў. Калі яго спыталі, ці верыць ён у грэцкіх багоў, ён адказаў: «Справа заблытаная, а чалавечае жыццё кароткае». Таго, хто вось так не дае пэўнага адказу на пытанне, ёсць бог ці не, мы называем агностыкам.
    Сафісты шмат вандравалі і нагледзеліся на самыя розныя формы кіравання. Нормы паводзінаў і законы ў гарадах-дзяржавах часам дужа розніліся паміж сабою. Абапіраючыся на гэгы досвед, сафісты ўзнялі ў Афінах дэбаты пра тое, што абумоўлена прыродай, а што створана грамадствам. Такім чынам, дзякуючы ім, у Афінах былі закладзеныя асновы ірамадскай крытыкі.
    Яны зазначалі, напрыклад, што такія паняцці, як «натуральная сарамлівасць» часам бываюць супярэчлівымі. Бо калі быць сарамлівым «натуральна», значыць, сарамлівасць даецца нам ад прыроды. Але падумай, Сафія, прыродная яна ці створаная грамадствам? Той, хто дастаткова павандраваў па свеце, доўга думаць над адказам не будзе: саромецца хадзіць без адзення гэта зусім не «натуральна» і не «дадзена ад прыроды». Сарамлівасць або бессаромнасць трактуецца ў адпаведнасці з нормамі паводзінаў, прынятымі ў тым ці іншым грамадстве.
    Як ты разумееш, дзякуючы вандруючым сафістам, якія не прызнавалі ніякіх абсалютных норм пры размежаванні праўды й няпраўды, у афінскім грамадстве распачаліся гарачыя спрэчкі. А вось Сакрат, наадварот, стараўся даказаць, што такія нормы насамрэч існуюць і з’яўляюцца абсалютнымі і ўніверсальнымі.
    Хто такі Сакрат?
    Сакрат (каля 470-399 гг. да н. э.) самая, бадай, загадкавая постаць за ўсю гісторыю філасофіі. Ён не пакінуў ніводнага напісанага радка. Аднак ён з’яўляецца адным з тых, хто зрабіў найбольшы ўплыў на развіццё еўрапейскага мыслення. Гэта звязана і з яго трагічнаю смерцю.
    Мы ведаем, што ён нарадзіўся ў Афінах і большую частку жыцця правёў, блукаючы па вуліцах і плошчах горада і заводзячы размовы з людзьмі, якія трапляліся яму па дарозе. «Дрэвы за горадам мяне нічому не навучылі», казаў ён. Або ён мог шмат гадзін запар стаяць на адным месцы і над нечым разважаць.
    Яшчэ пры жыцці яго лічылі загадкавай асобай, а калі ён памёр, то амаль адразу зрабіўся роданачальнікам шэрагу розных філасофскіх напрамкаў. Якраз праз загадкавасць яго натуры і неакрэсленасць яго выказванняў многія ідэйныя плыні скарысталіся ім для падтрымання сваіх поглядаў.
    Напэўна мы ведаем, хіба, што з выгляду ён быў непрыгожы, як чорт. Нізенькі, тоўсты, з вырачанымі вачыма і кірпатым носам.
    Затое душою і думкамі, як нехта зазначыў, ён «не меў сабе роўні». I яшчэ: «Ні сярод сучаснікаў, ні сярод тых, хто жыў раней, нельга знайсці падобнага да яго». Тым не менш, за сваю філасофскую дзейнасць ён быў асуджаны на смерць.
    Пра жыццё Сакрата нам вядома перш за ўсё дзякуючы Платону, які быў яго вучнем і адным з найбуйнейшых філосафаў у гісторыі. Платон напісаў шмат дыялогаў або філасофскіх гутарак, у якіх праз Сакрата выказваў свае погляды.
    Калі Платон укладае нейкія выказванні ў вусны Сакрату, мы не можам быць цалкам упэўненыя, што якраз гэта й казаў Сакрат. Бо напраўду бывае не так лёгка адрозніць, што гаварыў Сакрат, а што сам Платон. 3 такой самай праблемай мы сутыкаемся кожнага разу, калі пытанне стаіць пра гістарычных асобаў, якія не пакінулі пасля сябе ніякай пісьмовай спадчыны. Самы вядомы прыклад гэта, безумоўна, Ісус. Мы не можам быць цалкам упэўненыя, што было сказана самім «сапраўдным Ісусам», а што прыпісана яму Мацвеем ці Лукашам. Так і тут: назаўжды застанецца загадкай, што насамрэч казаў «сапраўдны Сакрат».