• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Але якім быў Сакрат не так важна. Бо заходніх мысляроў ужо амаль 2500 гадоў перадусім натхняе сам вобраз Сакрата, створаны Платонам.
    Прамоўніцкае мастацтва
    Навучанне зусім не было галоўным заняткам Сакрата. Наадварот, складалася ўражанне, быццам ён сам хоча навучыцца ў таго, з кім яму выпала размаўляць. Іначай кажучы, ён не вучыў, як нейкі школьны настаўнік. Ён проста гутарыў.
    Але, калі б ён толькі слухаў іншых, ён не зрабіўся б знакамітым мысляром. I натуральна, яго не пакаралі б за гэта смерцю. Свае пытанні ён задаваў, толькі каб скіраваць размову. Спачатку ён прыкідваўся, быццам нічога не ведае. Падчас размовы падштурхоўваў суразмоўцу ўбачыць хібы ў яго разважаннях. А пасля заганяў яго ў кут, і ўрэшце той усведамляў, што зусім не меў рацыі.
    Кажуць, што Сакратава маці была павітухай, і Сакрат таксама параўноўваў свой занятак са «спавівальным майстэрствам». Павітуха ж не нараджае дзіця сама. Яна толькі прысутнічае пры родах, каб дапамагчы. Вось і Сакрат бачыў сваю ролю ў дапамозе людзям «нарадзіць» правільныя веды. Бо сапраўднае ўсведамленне ўзнікае ў самім чалавеку. Яно не можа быць навязанае іншымі. I толькі такое ўсведамленне, якое прыйшло да чалавека знутры, дае сапраўдныя веды.
    Удакладню: здольнасць нараджаць дзяцей гэта натуральная чалавечая ўласцівасць. Гэтак сама ўсе людзі здольныя ўсведамляць філасофскія ісціны, дзеля гэтага ім трэба толькі скарыстаць свой розум. Калі чалавек «бярэцца» за розум, ён здабывае такое ўсведамленне ў самім сабе.
    Прыкідваючыся, быццам нічога не ведае, Сакрат прымушаў людзей карыстацца іх розумам. Ён мог «скрывадушнічаць», удаючы з сябе невука ці робячы выгляд, што ён дурнейшы, чым ёсць. Мы называем гэта «сакратавай іроніяй». 3 дапамогай такога прыёму ён бесперастанна выкрываў памылкі ў мысленні афінян. Часцяком ён займаўся гэтым пасярод плошчы то бок, ва ўсіх на вачах. У такой сітуацыі Сакрат мог выставіць чалавека на смех, бы якога дурня, пры вялікім скопішчы людзей.
    Таму не дзіўна, што ўрэшце ён пачаў шмат каму дакучаць і шмат каго раздражняць, асабліва тых, хто меў уладу ў грамадстве. Сакрат казаў: «Афіны што разамлелая кабыла, а я той сляпень, які намагаецца яе раскатурхаць і вярнуць да жыцця». (А што чалавек робіць, калі яго даймае сляпень, Сафія? Ты можаш адказаць на гэта пытанне?)
    Боскі голас
    Але не дзеля таго, каб дапячы сваім бліжнім, Сакрат джгаў іх за лыткі. Нешта ўсярэдзіне не давала яму іншага выбару. Ён заўжды казаў, што ў ім гаворыць нейкі «боскі голас». Сакрат выступаў, напрыклад, супраць асуджэння людзей на смерць. Акрамя таго,
    ён адмаўляўся паклёпнічаць на сваіх палітычных супраціўнікаў. Урэшце гэта каштавала яму жыцця.
    У 399 гг. да н. э. яго абвінавацілі ў тым, што ён «уводзіць новыя боствы» і «наварочвае моладзь на грэх». Невялікаю большасцю галасоў калегія з 500 прысяжных прызнала яго вінаватым.
    Безумоўна, ён мог папрасіць літасці. Ці прынамсі ўратаваў бы сабе жыццё, уцёкшы з Афінаў. Але ён не быў бы Сакратам, калі б зрабіў гэта. Рэч у тым, што сваё сумленне і праўду ён ставіў вышэй за сваё жыццё. Ён пераконваў, што робіць на карысць дзяржаве. Але ўсё адно быў асуджаны на смерць. Неўзабаве ён выпіў келіх з атрутай у прысутнасці самых блізкіх сваіх сяброў. Пасля лёг і памёр.
    Чаму, Сафія? Чаму Сакрат мусіў памерці? Ужо 2400 гадоў чалавецтва думае над гэтым пыганнем. Але ў гісторыі ён не адзіны, хто пайшоў на смерць за свае перакананні. Нядаўна я згадваў Ісуса, бо сапраўды паміж Ісусам і Сакратам знойдзецца шмат агульных рысаў. Пералічу некаторыя.
    Як Ісусавы, так і Сакратавы сучаснікі лічылі іх загадкавымі асобамі. Hi адзін, ні другі не пакінуў пасля сябе ніякай пісьмовай спадчыны. Таму наша ўяўленне пра іх цалкам залежыць ад сведчанняў, пакінутых іхнімі вучнямі. I адзін, і другі, несумненна5 былі цудоўнымі прамоўцамі. Акрамя таго, яны прамаўлялі з ярка выяўленым натхненнем, якое магло адначасова і захапляць і раздражняць. Абодва лічылі, што прамаўляюць ад імя таго, хто стаіць вышэй за іх. Яны не давалі спакою ўладам, крытыкуючы ўсялякія формы несправядлівасці і ўжывання сілы. I нарэшце, абодва паплаціліся жыццём за сваю дзейнасць.
    Агульныя рысы выразна праступаюць і ў судовых працэсах над Ісусам і Сакратам. Абодва, насамрэч, маглі папрасіць літасці і тым захаваць сабе жыццё. Але яны разумелі сваё прызначэнне, якому здрадзілі б, не прыняўшы смерць. Яны прынялі пакаранне з высока паднятаю галавой і тым самым здабылі сабе тысячы нрыхільнікаў і пасля смерці.
    Параўноўваючы Ісуса з Сакратам, я зусім іх не атаясамліваю.
    Перш за ўсё, мне хочацца давесці, што іх погляды былі неаддзельныя ад іх асабістай мужнасці.
    Афінскі джокер
    Ізноў Сакрат, Сафія! He думай, што мы з ім ужо скончылі. Мы разгледзелі яго метад. Але які быў прадмет яго філасофскіх даследаванняў?
    Сакрат быў сучаснікам сафістаў і, як і яны, больш цікавіўся чалавекам і яго жыццём, чым натурфіласофскімі праблемамі. Некалькімі стагоддзямі пазней рымскі філосаф Цыцэрон сказаў, што Сакрат «запрасіў філасофію сысці з нябёсаў на зямлю, пасяліўшы яе ў гарадах і ўвёўшы ў дамы, чым змусіў людзей разважаць пра жыццё і норавы, пра дабро і зло».
    Але Сакрат адрозніваўся ад сафістаў адною важнаю рысай. Ён не лічыў сябе за «сафіста», то бок за вучонага ці дасведчанага чалавека. Таму ён, у адрозненне ад сафістаў, не браў грошай за навучанне. Сакрат называў сябе «філосафам» у самым сапраўдным значэнні гэтага слова. «Філо-саф» азначае, насамрэч, «той, хто імкнецца да мудрасці».
    Табе зручна сядзець, Сафія? Каб далей разабрацца з курсам, табе важна засвоіць розніцу паміж «сафістам» і «філосафам». Сафісты бралі грошы за свае мудрагелістыя прамовы, і такіх «сафістаў» за ўсю гісторыю нам вядома нямала. Мне згадваюцца розныя школьныя настаўнікі і ўсёведы, якія або цалкам задаволеныя той крыхай, якую ведаюць, або робяць выгляд, што ведаюць шмат, а напраўду ні каліва. 3 такімі «сафістамі» ты напэўна сустракалася ў сваім жыцці. Сапраўдны ж філосаф, Сафія, гэта нешта зусім іншае, цалкам супрацьлеглае «сафісту». Філосаф разумее, што напраўду ведае вельмі мала. Якраз з гэтай прычыны ён безупынна імкнецца да ведаў. Сакрат быў адной з такіх рэдкіх асобаў. Ён разумеў, што нічога ні пра жыццё, ні пра свет не ведае. Але самае галоўнае тое, што ён так мала ведаў, не давала яму спакою.
    Такім чынам, філосаф гэта чалавек, які прызнаё, што ёсць процьма ўсяго, чаго ён не разумее. I гэта не дае яму спакою. Але якраз праз гэта ён мудрэйшы за ўсіх, хто робіць выгляд, быццам ведае шмат, а насамрэч ні ў чым не разбіраецца. Я сказаў: «Разумнейшы той, хто ведае, што нічога не ведае». Сам жа Сакрат гаварыў, што ён ведае толькі адно: што ён не ведае. Запомні гэта выказванне, бо такое прызнанне ад філосафаў пачуеш надзвычай рэдка. Апроч таго, яго разгалашэнне бывае так небяспечна, што можа каш гаваць жыцця. Найбольшую пагрозу нясе той, хто пытаецца. Той, хто адказвае, вялікай шкоды не зробіць. Усяго адно пытанне можа хаваць у сабе большую пагрозу, чым тысяча адказаў.
    Ты, мусіць, чула казку пра новае ўбранне караля? Напраўду на каралі ў той гісторыі не было нічога, але ніводзін падданы не насмеліўся сказаць гэта. I тут з’явілася дзіця, якое крыкнула, што кароль і олы. Гэта было адважнае дзіця, Сафія. Вось і Сакрат так сама адважыўся паведаміць, як мала людзі ведаюць. Але пра падабенства паміж дзецьмі і філосафамі мы ўжо раней згадвалі.
    Паўторым яшчэ раз: перад чалавецтвам стаіць шэраг важных пытанняў, на якія не так проста знайсці адказ. У сувязі з гэтым у нас ёсць дзве магчымасці: або мы будзем ашукваць саміх сябе і іншых, робячы выгляд, што ўсё нам патрэбнае мы ведаем, або ўвогуле не будзем заўважаць вялікія пытанні і назаўсёды адмовімся ад іх далейшага вырашэння. Такім чынам, чалавецтва можна падзяліць на дзве часткі. Па вялікім рахунку, людзі або занадта ўпэўненыя, або абыякавыя. (I як адны, так і другія мітусяцца, зашываючыся глыбей у трусіную поўсць!) Гэта, дарагая Сафія, быццам раскладаеш калоду карт. Чорныя фарбы ў адзін стосік, чырвоныя у другі. Але бывае, што выцягваеш з калоды джокера, які не належыць ні да чырваў ці жалудоў, ні да звонкаў ці вінаў. Сакрат якраз і стаў у Афінах такім вось джокерам. Ён не быў ні занадта ўпэўнены, ні абыякавы. Ён ведаў толькі, што нічога не ведае. I начай кажучы, ён быў філосафам чалавекам, які не адсгупае ад свайго, які нястомна імкнецца да сапраўднай веды.
    Расказваюць, што аднойчы афіняне спыталі ў Дэльфійскага аракула, хто ў Афінах самы разумны. Аракул адказаў, што Сакрат. Калі Сакрат пра гэта пачуў, ён, мякка кажучы, здзівіўся. (Думаю, Сафія, што ён рассмяяўся!) Хутка ён выправіўся ў горад сустрэцца з чалавекам, які ў сваім уяўленні і на думку людзей быў дужа разумны. Але калі выявілася, што гэты чалавек няздольны даць дакладныя адказы на яго пытанні, Сакрат нарэшце паверыў, што аракул меў рацыю.
    Галоўным для Сакрата было знайсці трывалы падмурак нашаму пазнанню. I ён меркаваў, што знайшоў такі падмурак у чалавечым розуме. Са сваёй непахіснай верай у чалавечы розум ён быў перакананым рацыяналістам.
    Правільныя веды вядуць да правільных учынкаў
    Я ўжо згадваў, што Сакрат чуў у сабе нейкі боскі голас, голас «сумлення», які тлумачыў яму, штб ёсць праўда. «Той, хто ведае, штб ёсць добра, будзе рабіць добрыя ўчынкі», гаварыў ён. Ён меў на ўвазе, што правільныя веды памнажаюць правільныя ўчынкі. I тодькі той, хто робіць правільна, будзе «правільным чалавекам». Калі мы робім дрэнна, гэта значыць, што мы не ведаем, як зрабіць лепш. Таму свае веды трэба бесперастанна множыць. Сакрат якраз і займаўся тым, што спрабаваў знайсці зразумелыя і ўсеагульныя вызначэнні праўды і няпраўды. У адрозненне ад сафістаў, ён меркаваў, што здольнасць аддзяляць праўду ад няпраўды ідзе ад розуму, а не ад грамадства.
    Табе, Сафія, мабыць, не так лёгка гэта зразумець. Паспрабую яшчэ раз: Сакрат лічыў, што чалавек не можа быць шчаслівым, калі ідзе супраць сваіх перакананняў. А вось калі ён ведае, як яму стаць шчаслівым, то будзе намагацца гэта зрабіць. Менавіта таму чалавек, які ведае, штб ёсць добра, будзе рабіць добрыя ўчынкі. Бо, напэўна ж, нікому не хочацца зрабіцца няшчасным?
    Сафія, а што ты сама думаеш? Ці змагла б ты жыць шчасліва,