• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Чырвоны дом стаяў пасярод вялікага саду. Вакол было шмат кветнікаў, ягадных кустоў, розных пладовых дрэваў, прасторная паляна з арэлямі і нават невялічкая альтанка, якую дзед збудаваў для бабулі, калі ў іх памерла першае дзіцятка, усяго пару тыдняў ад нараджэння. Бедненысую дзяўчынку назвалі Марыя. На надмагіллі значылася: «Марыечка прыйшла да нас, кволенька нас павітала і пайшла».
    У самай глыбіні сада за маліннікам плялося густое кустоўе, на якім ніколі не бывала ні кветак, ні ягад. Насамрэч некалі гэта быў жываплот, які аддзяляў сад ад лесу, але апошнія дваццаць гадоў яго ніхто не даглядаў і кустоўе разраслося да непрагляднага зарасніку. Бабуля расказвала, што ў вайну, калі куры разбрыдаліся па ўсім садзе, лісіцам праз тую агароджу было не так проста іх упаляваць.
    Усім, апроч Сафіі, стары жываплот здаваўся ні на што не годным, як і трусіныя клеткі крыху наводдаль. Але гэта таму, што ніхто не ведаў Сафіінай таямніцы.
    Колькі Сафія сябе памятала, яна заўсёды ведала гэты вузкі пералаз у жываплоце. Праціснуўшыся праз яго, яна трапляла ў прасторную адтуліну між кустамі. Кшталту маленькага буданчыка. Там яна магла быць цалкам упэўненая, што яе ніхто не знойдзе.
    Трымаючы ў руках канверты, яна пабегла праз сад і на карачках пралезла ўглыб кустоўя. Схованка была такая вялікая, што ў ёй можна было стаяць амаль на поўны рост, але цяпер ёй хацелася проста ўладкавацца сярод разложыстага карэння. Адсюль яна магла вызіраць надвор праз пару маленькіх прасветаў паміж галля і лісця. Няхай нават дзірачкі былі не больш за пятак, увесь сад ляжаў у яе навідавоку. У маленстве ёй падабалася назіраць, як маці з бацькам блукалі між дрэвамі і яе шукалі.
    Сам гэты сад заўсёды здаваўся Сафіі цэлым светам. I кожны раз, калі яна чула аповеды пра стварэнне свету і Эдэмскі сад, ёй, седзячы ў Схованцы, уяўлялася, што яна таксама назірае за сваім маленькім раем.
    «Адкуль пайшоў свет?»
    Каб яна гэта ведала! Сафіі было вядома толькі, што Зямля гэта маленькая планета ў вялізным Сусвеце. А адкуль пайшоў сам Сусвет?
    Канешне, можна падумаць, што Сусвет існаваў бясконца, і тады не будзе патрэбы шукаць адказу на пытанне, адкуль ён пайшоў. Але ці можа нешта быць бясконцым? Штосьці ўсярэдзіне Сафіі гэтаму супраціўлялася. Усё, што існуе, павінна мець свой пачатак? Тады атрымоўваецца, што і свет некалі з чагосьці ўзнік.
    Але ж калі Сусвет некалі раптам з чагосьці ўзнік, то гэтае штосьці таксама павінна было некалі з чагосьці ўзнікнуць. Сафія разумела, што такім чынам ні да чаго не дойдзе. Урэшце нешта павінна было некалі ўзнікнуць з нічога. Але ці такое бывае? Ці можна сабе ўявіць, што свет існаваў заўсёды?
    У школе іх вучылі, што свет стварьгў Бог, і цяпер Сафія старалася пагадзіцца з тым, што такое выйсце з праблемы, напэўна, самае лепшае. Але яе адразу пачыналі даймаць новыя думкі. Яна, бадай, можа нрыняць, што Бог стварыў свет, але хто тады стварыў Бога? Ці ён стварыў сябе сам, з нічога? Штосьці ўсярэдзіне яе зноў гэтаму супраціўлялася. Нават калі Бог мог напэўна стварыць усё, ён быў не ў сіле стварыць самога сябе да таго, пакуль у яго не з’явілася з чаго «сябе самога» ствараць. Тады адзінае, што заставалася дапусціць Бог існаваў вечна. Але такую магчымасць яна толькі што сама выключыла! Усё, што існуе, павінна мець свой пачатак.
    Цьху ты!
    Яна зноў зазірнула ў канверты.
    «Хто ты?»
    «Адкуль гіайшоў свет?»
    Ну і каверзныя пытанні! А ўласна, адкуль узяліся два гэтыя лісты? Гэта таксама выглядала таямніча.
    Хто выцягнуў Сафію са звыклага існавання і паставіў перад вялікімі загадкамі Сусвету?
    Сафія трэці раз накіравалася да паштовай скрынкі.
    Паштальён толькі нядаўна разнес дзённую пошту. Сафія выцягнула тоўсты пачак рэкламных паперак, газеты і пару лістоў для маці. Сярод іншага была і паштоўка з выявай нейкага паўднёвага пляжа. Яна перавярнула паштоўку. На ёй былі наклееныя нарвежскія маркі, пагашаныя штэмпелем «Батальён ААН». Можа гэта ад таты? Але ж ці ён не на другім канцы свету? Апроч таго, почырк таксама быў не ягоны.
    Сафія адчула, як паскорыўся яе пульс, калі прачытала, каму адрасавана паштоўка. «Хільдзе Мёлер Кнаг, атрымальнік Сафія Амундсэн, Канюшынавая вуліца, 3...» Адрас супадаў. На паштоўцы значылася:
    Дарагая Хільда!
    Сардэчна віншую цябе з пятнаццацігоддзем! Як ты разумееш, мне хочацца зрабіць табе падарунак, які пазней прынёс бы карысць. Прабач, што дасылаю паштоўку Сафіі. Так лягчэй.
    Твой mama.
    Сафія кінулася дадому, на кухню. Усярэдзіне ў яе ўсё калацілася.
    Хто такая гэтая «Хільда», якой спаўняецца 15 гадоў, прычым амаль за месяц да яе, Сафіінага, дня нараджэння?
    Яна забегла ў вітальню па тэлефонны даведнік. Там было шмаг людзей з прозвішчам Мёлер, крыху менш з прозвішчам Кнаг. Але ніводзін ва ўсім таўшчэзным даведніку не насіў прозвішча Мёлер Кнаг.
    Яна яшчэ раз пільна зірнула на таямнічую паштоўку. Ну, так самая што ні на ёсць сапраўдная, з маркамі, штэмпелем.
    Які бацька надумае дасылаць віншаванні Сафіі, калі ясна, што яны прызначаюцца іншаму чалавеку? Які бацька захоча пазбавіць сваю дачку радасці самой атрымаць паштоўку, накіраваўшы яе
    на чужы адрас? I з чаго раптам «так лягчэй»? А галоўнае: як ёй знайсці гэтую Хільду?
    Так у Сафіі ўзнікла яшчэ адна праблема, над якой цяпер даводзілася разважаць. Яна пастаралася нанава ўпарадкаваць свае думкі: за нейкія пару гадзін ёй падкінулі тры загадкі. ГІершая хто сунуў два белыя канверты ў яе паштовую скрынку. Другая цяжкія пытанні, якія яна ў іх знайшла. Трэцяя хто такая Хільда Мёлер Кнаг і чаму віншавальная паштоўка незнаёмай дзяўчынцы прыйшла на адрас Сафіі.
    Яна была цалкам упэўненая, што ўсе гэтыя тры загадкі неяк звязаныя паміж сабой, бо да гэтага дня ўсё яе жыццё было даволі-такі звычайнае.
    КАПЯЛЮШ
    ... адзінае, што трэба, кабзрабіцца добрым філосафам, гэта ўменне здзіўляцца...
    Сафія не сумнявалася, што чалавек, які напісаў гэтыя ананімныя лісты, хутка зноў дасць пра сябе знаць. А пакуль вырашыла нікому пра іх не гаварыць.
    У школе ёй было цяжка сканцэнтравацца на тым, што тлумачыў настаўнік. Усё, пра што б ён ні казаў, здавалася Сафіі нязначным. Чаму б яму не распавесці, што такое чалавек ці што такое свет і як ён узнік?
    Да яе прыйшло нейкае новае адчуванне: і ў школе, і наогул паўсюль людзей займаюць, па сутнасці, нязначныя рэчы. А разам з тым існуюць пытанні значныя і цяжкія, адказ на якія здаецца важнейшым за школьныя прадметы.
    Ці ведае хто-небудзь адказ на такія пытанні? Сафія лічыла, што, ва ўсякім выпадку, важней думаць над імі, чым дзяўбці няправільныя дзеясловы.
    Калі празвінеў званок з апошняга ўрока, яна так заспяшалася са школы, што Ёрунь давялося прыпусціцца подбегам, каб яе дагнаць.
    Будзем вечарам гуляць у карты? спытала Ёрунь нарэшце.
    Сафія паціснула плячыма:
    Мне больш не цікава гуляць у карты.
    У Ёрунь быў такі выгляд, быццам яе толькі што скінулі з месяца:
    Го? Тады, можа, пагуляем у бадмінтон?
    Сафія перавяла позірк з асфальту на Ёрунь:
    -1 ў бадмінтон мне гуляць не цікава.
    Ну, калі так!..
    Сафія адчула ў Ёруніным голасе ноткі расчаравання.
    Ну, можа, тады раскажаш, што іншае цябе раптам так зацікавіла?
    Сафія толькі паківала галавой:
    Гэта... гэта таямніца.
    Вой, ды ты, пэўна, закахалася!
    Дзяўчаты крочылі пэўны час моўчкі. Калі яны параўняліся з футбольным полем, Ёрунь сказала:
    Пайду праз поле.
    Ісці «праз поле» Ёрунь было карацей, гэтую дарогу яна выбірала, толькі калі ёй трэба было хутка дадому з прычыны гасцей ці прыёму ў дантыста.
    Сафія разумела, што сяброўка непрыемна ўзрушаная, пакрыўдзілася на яе. Але што яна магла адказаць? Што раптам яе зацікавіла, хто яна і адкуль пайшоў свет, ды так, што цяпер няма часу пагуляць у бадмінтон? Ці зразумела б яе сяброўка?
    Чаму так выходзіць, што цікавіцца самымі важнымі і, у пэўным сэнсе, самымі звычайнымі з усіх пытаннямі так цяжка?
    Адкрываючы паштовую скрынку, яна адчула, як тахкае ў грудзях сэрца. Спачатку яна выцягнула толькі ліст з банка і яшчэ некалькі вялікіх жоўтых канвертаў, адрасаваных маці. Фу ты, у душы Сафія так спадзявалася атрымаць ліст ад незнаёмага адпраўніка!
    Але прычыніўшы за сабою брамку, яна раптам згледзела на адным вялікім канверце сваё імя. На адваротным баку, там, дзе канверт заклейваўся, было пазначана: Курс філасофіі. Абыходзіцца вельмі асцярожна.
    Сафія пабегла па жвіровай дарожцы дадому, зняла заплечнік і паклала яго на ганку. Астатнія лісты засунула пад дыванок і паляцела за дом у сад, каб зашыцца ў Схованку. Вялікі ліст мусіў быць распячатаны толькі там.
    Следам за ёю прыскакаў Шархан, але ён не перашкодзіць. Сафія была ўпэўненая, што кот таямніцы не выдасць.
    У канверце ляжалі тры надрукаваныя на машынцы і сашчэпленыя разам аркушы. Сафія ўзялася чытаць.
    Што такое філасофія?
    Дарагая Сафія, у людзей бываюць розныя захапленні. Адзін збірае старыя манеты ці маркі, другі любіць майстраваць, а яшчэ нехта ў вольны час займаецца спортам.
    А яшчэ многія любяць чытаць. Але тое, што мы чытаем, дужа розніцца. Адны чытаюць толькі газеты і коміксы, другім падабаецца чытаць раманы, а трэція аддаюць псравагу кнігам нра такія рэчы, як астраномія, жыццё жывёлаў або тэхнічныя вынаходніцтвы.
    Калі мне падабаюцца коні ці каштоўныя камяні, я не магу паграбаваць ад іншых, каб яны таксама ўпадабалі гэта. Калі я з захапленнем гляджуўсе спартыўныя праграмы, якія паказваюць па тэлевізару, мнс трэба паважаць меркаванне іншых, хто лічыць, што глядзець спорт нудна.
    Але ці зчойдзецца нешта, здольяае зацікавіць усіх? Ці знойдзецца нешта, аднолькава важнае для ўсіх людзей, незалежна ад таго, хто яны і ў якім кутку свету жывуць? Так, дарагая Сафія, ёсць такія пыганні, якімі трэба цікавіцца ўсім людзям. Пра такія пытанні і вядзецца гаворка ў гэтым курсе.
    Што ў жыцці самае галоўнае? Калі мы спытаем пра гэта ў згаладалага, ён адкажа, што ежа. Калі зададзім тое самае пытанне змерзламу, той адкажа, што цяпло. А калі спытаемся ў чалавека, які адчувае сябе пакінутым і самотным, ён напэўна ж адкажа, што супольнасць з іншымі.
    Але калі гэтыя патрэбы задаволіць, ці заоанецца нешта, у чым людзі будуць мець патрэбу? «Так!» мяркуюць філосафы. Яны лічаць, што чалавек не можа жыць адным хлебам. Безумоўна, ежа патрэбна ўсім. Апроч яе, людзям трэба, каб іх любілі і пра іх клапаціліся. Але ж застаецца яшчэ нешта, у чым людзі маюць патрэбу. I гэта якраз адказ на пытанне, хто мы і навошта жывем.