Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
пачаў выхваляцца, што закапаў молат на восем міль у зямлю. I дадаў, што асы атрымаюць молат назад, толькі калі ўсватаюць яму Фрэю.
Ты разумееш, Сафія? Усе добрыя багі раптам апынуліся ў жудасным становішчы заложнікаў. Тролі захапілі найважнейшую ахоўную зброю багоў, і сітуацыя склалася складаней няма куды. ІІакуль Тораў молат у руках троляў, яны будуць уладарамі над светам багоў і людзей. Замест молата яны патрабуюць Фрэю. Але такая мена таксама немагчымая: калі багі будуць вымушаныя развітацца з багіняй урадлівасці, якая ахоўвае ўсё жывое, трава на зямлі засохне, а самі багі і людзі памруць. Становішча цалкам безвыходнае. Каб зразумець, што я маю на ўвазе, уяві сабе, што група тэрарыстаў пагражае ўзарваць атамную бомбу ў цэнтры Парыжа ці Лондана, калі іх вусцішныя патрабаванні не будуць выкананыя.
Далей у міфе расказваецца, як Локі вярнуўся дадому ў Осгард і пайшоў прасіць Фрэю ўбрацца ў шлюбнае, бо яе павязуць сватаць за троля. (Што зробіш, што зробіш!) Фрэя ўзлавалася і сказала, што, калі яна пойдзе за троля, людзі прымуць яе за распусніцу.
Але бога Хэймдала раптам натхніла. Ён прапанаваў пераапрануць нявестаю Тора і выдаць яго за Фрэю. Заплесці яму валасы, падвесіць камяні на грудзі і будзе, не раўнуючы, як жанчына. Натуральна, што Тору такая прапанова асабліва па душы не прыйшлася, але ўрэшце ён зразумеў, што, толькі зрабіўшы так, як радзіць Хэймдал, багі змогуць адабраць молат у троляў.
Тады Тора ўбралі, як маладую, а Локі ўзяўся яго суправаджаць у якасці дружкі. «Вось і выпраўляемся мы да Ётунхэйма, пераапранутыя ў жанок», сказаў на развітанне Локі.
Па-сучаснаму кажучы, Top і Локі гэта «паліцыя па барацьбе з тэрарызмам», арганізаваная багамі. Пераапранутыя ў жанок, яны мусілі трапіць у тролеву цытадэль і вярнуць Тораў молат.
Толькі яны пад’ехалі да Ётунхэйма, як тролі распачалі вясельны баль. Але падчас балявання маладая то бок Top з’ела цэлага быка і восем ласосяў. А таксама выпіла тры бочкі піва. Трум
гэтаму вельмі здзівіўся і восв-вось выкрыў бы пераапранутых «лазутчыкаў», але Локі апярэдзіў яго і адвёў навіслую небяспеку. Ён паглумачыў, што Фрэя восем начэй нічога не піла, не ела так моцна радавалася, што едзе ў Ётунхэйм.
Тут Трум палез да маладой цалавацца, адкінуў нявесцін вэлюм і як падскочыць, згледзеўшы, як гараць у Тора вочы! Але і гэты раз Локі выратаваў сітуацыю. Ён патлумачыў, што маладая ўжо больш за тыдзень не змежвала вачэй так моцна радавалася вяселлю. Тады Трум загадаў прынесці молат і пакласці яго на калені нявесце, пакуль іх шлюбаваць будуць.
Паданне гаворыць, што, як толькі молат наклалі Тору на калені, ён моцна зарагатаў. Спярша ён забіў гэтым молатам Трума, а пасля і ўсіх астатніх ётунаў. Так шчасліва скончылася гэтая вусцішная гісторыя пра тэрарыстаў. Top зноў перамог злыя сілы, бы той «Бэтмэн» ці які «Джэймс Бонд».
Вось табе кораценька змесг гэтага міфа, Сафія. Але што ён насамрэч азначае? Наўрад ці яго прыдумалі, каб пазабавіцца. Гэты міф, як і ўсе інвіыя, таксама нешта тпумачыць. Але вось што за ім стаіць?
Калі ў краі наставала сухмень, людзям трэба было неяк растлумачыць, чаму раптам няма дажджу. Можа, праз троляў, якія скралі ў Тора молат?
Хутчэй за ўсё, змену паравін года чалавек таксама глумачыў праз міфы: зімою прырода памірае, бо Тораў молат знаходзіцца ў Ётунхэйме. А вясною Top зноў бярэ молат у рукі. Такім чынам міф глумачыць людзям з’явы, ход якіх яны не разумеюць.
Аднак міф не толькі тлумачыў. Часта здаралася, што людзі выконвалі розныя рэлігійныя дзействы, звязаныя з міфам. Калі, напрыклад, здараліся засуш або няўрод, людзі ладзілі дзейства, імігуючы тое, пра што апавядалася ў міфе. Здаралася, што ў нейкім сяле маглі пераапрануць мужчыну ў нявесту, падвесіўшы яму на грудзі камяні, і рабілася гэта нібыта дзеля таго, каб забраць у троляў молат. Людзі не сядзелі, склаўшы рукі, а стараліся самі нешта зрабіць, каб закрапаў дождж і жыта на полі ўзялося ў рост.
У іншых народаў мы напэўна таксама знойдзем нямала нрыкладаў, як людзі ладзілі розныя дзействы паводле сваіх міфаў пра гадавы цыкл, каб прыспешыць нейкія прыродныя з’явы.
Мы з табою пакуль толькі кораценька пазнаёміліся з міфічным светам скандынаваў. Там знойдзецца незлічонае мноства розных іншых паданняў пра Тора і Одына, Фрэя і Фрэю, Хэда і Бальдра і многіх многіх іншых. Міфічныя ўяўленні квітнелі па ўсім свеце, аж пакуль да іх не прычапіліся філосафы. У грэкаў таксама існавала міфічная карціна свету да таго, як у іх з’явіўся першьі філосаф. Стагоддзямі, з пакалення ў пакаленне пераказвалі яны паданні пра багоў. У Грэцыі былі Зэўс і Апалон, Гера і Афіна, Дыяніс і Асклепій, Геракл і Гефест. I гэта толькі некаторыя з іх.
Недзе каля 700 года да нашай эры Гамэр і Гесіёд многія міфы запісалі. Гэта цалкам змяніла сітуацыю. Як толькі міф быў запісаны, зрабілася магчымым яго абмяркоўваць.
Першыя грэцкія філосафы крытыкавалі Гамэрава вучэнне пра баіоў за тое, што багі ў яго вельмі нагадвалі людзей, былі таксама эгаістычнымі і ненадзейнымі, як і мы. Тады ўпершыню прагучала меркаванне, што міфы гэта не што іншае, як чалавечыя ўяўленні.
Прыклад такой крытыкі міфаў можна знайсці ў філосафа Ксенафана (каля 570 470 гг. да н. э.). Ён казаў: «Людзі нарабілі сабе багоў па сваім падабенстве. Яны думаюць, што багі нараджаюцца, што ў іх ёсць цела і адзенне на целе, а таксама мова, як і ў людзей. Негры думаюць, што багі чорныя і кірпаносыя, фракійцы ўяўляюць сваіх багоў блакітнавокімі і светлавалосымі. Дык вось, калі б быкі, коні і львы маілі маляваць, у іх бы атрымаліся багі ў выглядзе быкоў, коней і львоў!»
Якраз у гэты час грэкі закладаюць шмат гарадоў-дзяржаў як у самой Ірэцыі, так і ў грэцкіх калоніях на поўначы Італіі і ў Малой Азіі. Усю фізічную працу там выконвалі рабы, а вольныя грамадзяне маглі бавіць час за палітыкай і культурным жыццём.
У грамадзян такіх гарадоў адбываецца пераварот у складзе мыслення. Цяпер кожны асобны індывід па сваёй ініцыятывемог
удзельнічаць у арганізацыі грамадства. I таксама кожны індывід мог разважаць над філасофскімі пытаннямі, не звяртаючыся да вядомых яму міфаў.
Мы называем гэта пераходам ад міфічнага мыслення да мыслення, заснаванага на досведзе і здаровым розуме. Першыя грэцкія філосафы спрабавалі знайсці натуральныя тлумачэнні прыродным з’явам.
Сафія хадзіла туды-сюды па садзе. Яна спрабавала выкінуць з галавы ўсё, чаму яе вучылі ў школе. Асабліва важна было выкрасліць з памяці завучанае з падручнікаў па прыродазнаўстве.
Калі б яна вырасла ў гэтым садзе і не мела ніякага ўяўлення пра прыроду, як бы яна ставілася да прыходу вясны?
Ці пачала б яна выдумляць нейкае тлумачэнне, чаму ў той ці іншы дзень лье дождж? Ці пачала б строіць домыслы, чаму раптам растае снег, а сонца падымаецца на неба?
Пачала б яна ў гэтым была цалкам упэўненая, і тут жа ўзялася выдумляць:
Зіма закавала край у лёд, бо злы Мюрыят захапіў у палон і пасадзіў у ледзяную цямніцу прыгажуню-прынцэсу Сікіту. Але аднойчы прыскакаў адважны прынц Бравата і вызваліў яе. Сікіта была такая шчаслівая, што кінулася танчыць па палях і заспявала песню, якую склала ў халоднай цямніцы. Зямля і дрэвы, пачуўшы, расчуліліся так, што снег ператварыўся ў слёзы. Але хутка ўзышло сонейка і ўсе слёзы высушыла. Птушкі падхапілі Сікіціну песню, а калі прыгажуня-прынцэса распусціла свае залатыя косы, некалькі завіткоў упалі на зямлю і прараслі на зямлі лілеямі...
Сафіі спадабалася, якую гісторыю яна прыдумала. Калі б яна не ведала іншага тлумачэння, чаму паравіны года змяняюць адна адну, яна напэўна сама паверыла б у тое, што напрыдумляла.
Яна разумела, што чалавек спрадвеку меў патрэбу знайсці тлумачэнне кожнай прыроднай з’яве. А можа, людзям было б і не выжыць без такіх вось тлумачэнняў. Таму яны і складалі некалі міфы, калі ніхто не ведаў яшчэ пра навуку.
НАТУРФІЛОСАФЫ
... нішто не паўстаез нічога ...
Калі вечарам маці прыйшла з работы, Сафія гойдалася на арэлях у садзе, разважаючы, якая ўсё ж сувязь паміж курсам філасофіі і Хільдай Мёлер Кнаг, якой так і не дайшла паштоўка з віншаваннямі ад таты.
Сафія! здалёк гукнула маці. Табе ліст!
Сафія скаланулася: яна ж забірала пошту! Пэўна, зноў ліст ад філосафа. Што яна зараз скажа маці?
Яна саскочыла з арэляў і не спяшаючыся рушыла да маці.
Без маркі. Глядзі, як бы не палюбоўнае пасланне.
Сафія ўзяла ліст.
He адкрыеш?
I што ёй адказаць?
Дзе ты бачыла, каб палюбоўныя лісты адкрывалі ў прысутнасці маці?
Хай лепей так думае. Сафія адчувала сябе няёмка ад таго, што нават і закахацца ні ў каго не паспела, каб лісты атрымоўваць... Але ж прызнацца, што яна атрымлівае па пошце курс ад зусім незнаёмага філосафа, які, апроч таго, гуляе з ёю ў хованкі, было б яшчэ горш.
Зноў невялікі белы канверт. Падняўшыся ў свой пакой, Сафія прачытала на панерчыне тры новыя пытанні:
Ці ёсць які першаэлемент, з якога складаецца ўсё на свеце?
Ці можа вада ператварыцца ў віно?
Як з зямлі і вады атрымаць жывую жабу?
Сафіі пытанні падаліся на дзіва бязглуздымі, але цэлы вечар не выходзілі ў яе галавы. На другі дзень у школе яна таксама думала пра іх па чарзе.
Ці ёсць «першаэлемент», з якога складаецца ўсё на свеце? А нават калі б і быў нейкі там «элемент», з якога ўсё на свеце складаецца, як з яго раптам утвараецца кураслеп ці, калі на тое пайшло, цэлы слон?
Такія самыя супярэчнасці выклікала і пытанне пра тое, ці можа вада ператварыцца ў віно. Сафія чула аповед, як Ісус аднойчы зрабіў з вады віно, але ніколі не ўспрымала гэтага літаральна. I калі сапраўды так было, што некалі Ісус зрабіў з вады віно, дык гэта быў цуд, а ў жыцці звычайна так не бывае. Сафія напэўна ведала, што вады шмат і ў віне, і амаль ва ўсім астатнім, што існуе ў прыродзе. Але нават калі гурок на 95 адсоткаў складаецца з вады, павінна быць яшчэ нешта, каб гурок быў гурком, а не адною вадой.
Тое самае з жабай. Здаецца, яе настаўніка філасофіі жабы дужа займалі. Сафія магла, бадай, пагадзіцца, што нейкая там рапуха складаецца з зямлі і вады, але тады выходзіла, што зямля складаецца больш, чым з аднаго рэчыва. А калі зямля складаецца з мноства розных рэчываў, тады, канешне, можна ўявіць, што з зямлі і вады атрымалася б жаба. Ну, зрэшты, не сама жаба, а спярша жабурынне і апалонік. Бо жаба не магла проста так узяць і ўтварыцца на агародзе, як бы ты рупліва яго не абвадняў.