Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Адначасова Дэмакрыт падымаў і новыя пытанні. Ён казаў, на прыклад, што ўсё рухаецца механічна. У адрозненне ад Эмпедокла і Анаксагора ён не прымаў ніякіх звьшінатуралыіых сілаў ва ўладкаванні быцця. Апроч таго, ён лічыў, што чалавечая душа смяротная.
Ці магла быць Сафія ўпэўненая, што гэта так?
Яна пакуль не ведала. Але курс філасофіі толькі пачынаўся.
ЛЁС
... варажбіт намагаецца растлумачыць цалкам невытлумачальнае...
Чытаючы пра Дэмакрыта, Сафія час ад часу паглядала праз акно на брамку ў садзе. Але на ўсякі выпадак вырашыла яшчэ й схадзіць да паштовай скрыні.
I як толькі адчыніла ўваходныя дзверы, заўважыла на ганку маленькі канверт. Ну, так і ёсць, на канверце было пазначана: «Сафіі Амундсэн».
Выходзіць, ён яе ашукаў! Якраз сёння, калі яна так пільнавала паштовую скрыню, таямнічы філосаф пракраўся да дома з іншага боку, паклаў ліст на ганак і зноў знік у лесе. Фу ты!
Як ён даведаўся, што акурат сёння яна надумаецца не выпускаць паштовую скрыню з вачэй? Мабыць, ён ці яна? убачылі яе ў акне? Але ўсё роўна Сафія была рада, што знайшла канверт да матчынага прыходу.
He спяшаючыся, яна паднялася ў свой пакой і адкрыла там ліст. Па краях белы канверт быў вільготны і, апроч таго, у двух месцах добра пагнуты. Чаму? Дажджу ж некалькі дзён не было. На паперцы было выведзена:
Ці верыш ты ў лёс?
Ці з’яўляецца хвароба боскаю карай?
Якія сілы кіруюць ходам гісторыі?
Ці верыць яна ў лёс? He, шчыра кажучы, не зусім. Але шмат хто з яе знаёмых верыў. Напрыклад, многія аднакласніцы чыталі
гараскопы ў штотыднёвіках. А калі яны верылі ў астралогію, то, напэўна, верылі і ў лёс, бо, на думку астролагаў, размяшчэнне зорак на небе здольнае ўплываць на жыццё чалавека на Зямлі.
Ці значыць гэта, што чалавек, які верыць, што чорны кот, перабегшы яму дарогу, прыносіць няшчасце, таксама верыць у лёс? Чым больш яна пра гэта думала, тым больш знаходзіла прыкладаў такой веры. Чаму, напрыклад, гавораць «пастукай па дрэве»? I чаму пятніца 13-га лічыцца нешчаслівым днём? Сафія чула, што ў многіх гатзлях не бывае нумара 13.1 ўсё гэта, пэўна, таму, што прымхлівых людзей вельмі нямала.
«Прымхі, забабоны». Дарэчы, ці не дзіўныя словы? Калі чалавек верыць у хрысціянства ці іслам, гэта называецца «верай». Але калі хто верыць у астралогію ці пятніцу 13 та гэта ўжо адразу забабоны!
Хто мае права называць чужую веру «забабонамі»?
Ва ўсякім разе, Сафія была ўпэўненая ў адным: Дэмакрыт у лёс не верыў. Ён быў матэрыяліст. Ён верыў толькі ў атамы і пустэчу.
Сафія перайшла да іншых пытанняў з цыдулкі.
«Ці з’яўляецца хвароба боскаю карай?» Сёння, бадай, так ніхто ўжо не мяркуе. Але раптам ёй падумалася, што многія хворыя шукаюць дапамогі, молячыся аб сваім здароўі Богу, а значыць, яны вераць, што ад Бога залежыць, каму хварэць, а каму быць здаровым.
На апошняе пытанне знайсці адказ ёй было не так проста. Сафія ніколі не задумвалася над тым, штб кіруе хадой гісторыі. Ну, напэўна ж, людзі? Бо калі б Бог ці лёс, то ў людзей не было б свабоднае волі.
Развагі пра свабодную волю навялі Сафію на зусім іншае. Ці доўга яшчэ ёй трываць гульню ў хованкі з гэтым таемным філосафам? Чаму б ёй не напісаць філосафу ліст? Сёння ўвечары або заўтра ў першай палове дня ён ці яна, напэўна, кінуць чарговы вялікі канверт у паштовую скрыню. Вось тады яна і падкіне ліст свайму насгаўніку філасофіі.
Сафія пачала пісаць. Але зварот да таго, каго яна ні разу не бачыла, даваўся ёй дужа цяжка. Яна нават не ведала, хто гэта быў мужчына ці жанчына. Яііа не ведала таксама, былі ён ці яна ста-
рыя або маладыя. Акрамя таго, Сафія не выключала, што таемны філосаф проста мог аказацца кім-небудзь з яе знаёмых.
Неўзабаве ў яе ўсё-ткі атрымалася кароценькае пасланне:
Глыбокапаважаны філосаф!
Мы дужа ўдзячныя Вам за Ваш завочны курс філасофіі. Але мы адчуваем сябе няёмка з тае нагоды, што не ведаем, хто Вы. Таму не маглі б Вы зрабіць ласку і падпісацца сваім поўным імем? Са свайго боку, мы сардэчна запрашаем Вас зайсці да нас на кубачак кавы, але пажадана, калі мамы не будзе дома. 3 панядзелка па пятніцуяна працуез 7.30 да 17.00. Сама я ўдзень у школе, але, акрамя чацвяргоў, вяртаюся дадому ў 14.15. Апроч таго, я гатую даволі смачную каву. Загадзя дзякую і да пабачэння.
Ваша ўважлівая вучаніца Сафія Амундсэн, 14 гадоў.
У самым нізе яна прыпісала: «Просьба адказаць».
Ліст здаўся Сафіі занадта афіцыйным. Але не так лёгка знайсці патрэбныя словы для таго, каго ў вочы ні разу не бачыў.
Яна паклала ліст у ружовы канверт і заклеіла яго, пазначыўшы: «Філосафу».
А цяпер трэба было падумаць, як засунуць канверт у паштовую скрыню, каб маці не заўважыла. Па-першае, нельга было класці яго туды да таго, як маці вернецца дадому. Разам з тым, трэба было не забыць зазірнуць у паштовую скрыню ўранку да прыходу паштальёна. Калі новага адпраўлення ўвечары ці ўначы ёй не прыйдзе, тады яна павінна будзе забраць ружовы канверт назад.
I чаму ўсё такое заблытанае?
Увечары, нягледзячы на тое, што была пятніца, Сафія рана пайшла да сябе наверх. Маці спрабавала спакусіць яе піцай і дэтэктывам па пятніцах, але Сафія сказала, што стамілася і лепш пойдзе пачытае. Пакуль маці пільна сачыла за падзеямі ў тэлевізары, Сафія ціхенька выйшла з лістом да паштовай скрыні.
Маці, па ўсім відаць, была крыху занепакоеная. Яна размаўляла
з Сафіяй неяк па-іншаму пасля таго, як пачула пра вялікага труса і капялюш. Сафіі не хацелася яе засмучаць, але цяпер ёй трэба было назад у пакой пільнаваць паштовую скрыню.
Калі маці зайшла да яе каля адзінаццатай, Сафія сядзела ля акна іглядзела надвор.
Пільнуеш пошту?
Што хачу, тое пільную.
Сафія, мне здаецца, ты сапраўды закахалася. Ну, не на ноч жа гледзячы ён прыйдзе ўкінуць табе новы ліст.
Фу ты! Сафія цярпець не магла ўсякага сюсюкання пра каханне. Але няхай ужо лепш маці думае пра што-небудзь такое.
Маці сказала зноў:
Гэта ён табе распавёў пра труса і капялюш?
Сафія кіўнула.
А ён... а ён ніякай дурноты не ўжывае?
Сафіі зрабілася яе вельмі шкада. Яна не павінна прымушаць маці хвалявацца пра такія рэчы. Але як усё-ткі можна быць такім неразумным, каб верыць, што нешта пацешнае прыходзіць у галаву толькі пад уплывам наркотыкаў! Дарослыя сапраўды часам здаваліся гакімі дурнямі.
Яна павярнулася да маці:
Мама, я проста тут і цяпер перад табой абяцаю, што ніколі нават не даткнуся ні да чаго такога... I «ён» таксама ніякай атруты не ўжывае. Ён захапляецца філасофіяй.
Ён старэйшы за цябе?
Сафія крутанула галавою.
Taxi, як ты?
Яна кіўнула.
-1 захапляецца філасофіяй?
Сафія зноў кіўнула.
Ён, напэўна, прыгожы. Але зараз, дзіцятка, кладзіся спаць.
Але Сафія яшчэ доўга пазірала на дарогу. Каля першай ночы яна так стамілася, што вочы пачалі зліпацца. Яна вырашыла была пайсці спаць, але раптам заўважыла цень, які набліжаўся ад лесу.
На дварэ было даволі цёмна, але яна змагла разглядзець чалавечую постаць. Гэта быў мужчына, і як падалося Сафіі, даволі пажылы. Ва ўсякім разе, не яе аднагодак! На галаве ў яго была берэтка ці нешта такое.
Сафіі здалося, што ён прыставіў руку да вачэй і ўважліва ўгледзеўся ў вокны, але свет у яе не гарэў. Мужчына накіраваўся да паштовай скрыні і ўкінуў у яе вялікі канверт. Заўважыўшы Сафіін ліст, ён прасунуў руку ў вечка і выцягнуў яго. He доўга думаючы, ён зноў накіраваўся да лесу. Прыпусціў трушком па сцежцы і знік.
Сафія адчула, як тахкае ў грудзях сэрца. Больш за ўсё ёй хацелася пусціцца ўслед за незнаёмцам проста ў начной сарочцы. Але, безумоўна, яна ніколі не адважылася б на такое і не насмелілася б даганяць незнаёмца сярод ночы. А вось за канвертам яна проста павінна зараз схадзіць.
Сафія пракралася ўніз па лесвіцы, асцярожна адамкнула ўваходныя дзверы і пашыбавала да паштовай скрыні. Неўзабаве яна зноў была ў сябе ў пакоі з вялікім канвертам у руцэ. Яна забралася ў ложак і прыслухалася. Праз пару хвілін, калі ў хаце па-ранейшаму панавала цішыня, яна распячатала ліст і ўзялася чытаць.
Яна, вядома, не спадзявалася атрымаць адказ на сваё пасланне. Ва ўсякім разе, не раней, чым заўтрашнім ранкам.
Лёс
Добрай раніцы, Сафія! Дазволь толькі яшчэ раз на ўсялякі выпадак нагадаць, каб ты не думала за мною шпіёніць. Можа, мы калі-небудзь сустрэнемся, але я сам прызначу месца і час. Ну, дамовіліся? Табе ж напэўна не хочацца рабіцца непаслухмянай?
Вернемся да нашых філосафаў. Мы ўжо ўбачылі, як яны спрабавалі знайсці натуральныя тлумачэнні пераменам у прыродзе. Да іх усё гэта тлумачылася праз міфы.
Але не толькі ў гэтай галіне ведаў людзі стараліся пазбыцца старых забабонаў. Мы пабачым, як гэта адбывалася ў пытан-
нях, звязаных з хваробамі і здароўсм, а таксама з палітычнымі падзеямі. У абедзвюх гэгых галінах ведаў грэкі моцна верылі ў лёс.
Пад вераю ў лёс маецца на ўвазе вера, што будучыня вызначаная загадзя. Такое ўспрыманне рэальнасці было пашыранае ва ўсім свеце цягам усяе гісторыі і грывае нават дагэтуль. У Скандынавіі пра моцную веру ў «долю» апавядалася яшчэ ў старажытных ісландскіх сагах.
Лкрамя таго, грэкі, а таксама іншыя народы верылі, што людзі могуць даведацца пра свой лёс у розных аракулаў. Гэга значыла. што лёс людзей ці дзяржаў можна было прадказаць.
Да іэтай пары многія вераць, што зазірнуць у будучыню можна, калі «паваражыць на картах», «пачытаць па руцэ» ці «прадрачы па зорках».
Адмысловым варыянтам вяшчунства ў Нарвегіі лічыцца варажба на кававай гушчы. Калі выпіваеш каву, на дне кубка застаецца невялікая колькасць гушчы. Гушча расплываецца ў пэўны малюнак ці ўзор ва ўсякім разе, калі ўключыць крыху фантазіі. Калі абрысы нагадваюць машыну, то, напэўна, гаму, хто выпіў каву, выпадзе доўгае падарожжа на машыне?
Мы бачым, як «варажбіт» намагаецца растлумачыць цалкам невытлумачальнае. Гэта ўласціва ўсім відам варажбы. 1 якраз таму, што тое, па чым варожаць, такое невыразнае, запярэчыць варажбіту бывае нялёгка.
Гледзячы на зорнае неба, мы бачым толькі хаатычнае скопішча святлівых крапінак. Але і дагэтуль многія вераць, што зоркі здольныя нешта сказаць пра жыццё на Зямлі. Дагэтуль знойдуцца палітычныя лідэры, якія раяцца з астролагамі, перш чым прыняць нейкае важнае рашэнне.
Дэльфійскі аракул
Грэкі верылі, што могуць дазнацца пра свой лёс у вядомага аракула ў Дэльфах. Богам аракула быў Апалон. Ен гаварыў праз жрыцу Піфію, якая сядзела на крэсле над раскодінай у зямлі.