Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Такім чынам выходзіць, што пошук адказу, навошта мы жывем, не тое самае, што «выпадковае» захапленне маркамі. Той, хто цікавіцца гэтым пытаннем, займаецца тым, чым займаліся людзі спрадвечна. А пытанні, адкуль пайшлі Сусвет, Зямля і жыццё на ёй, глабальнейшыя і значнейшыя за пытанне, хто ўзяў больш залатых медалёў на мінулагодняй алімпіядзе.
Каб наблізіцца да разумення філасофіі, лепш за ўсё задаць сабе філасофскія пытанні:
Як быў створаны свет? Ці стаіць нечая воля за тым, што адбываецца, і ці ёсць ва ўсім гэтым сэнс? Ці ёсць жыццё пасля смерці? Ці можна ўвогуле знайсці адказы на такія пытанні? I перадусім: як нам належыць жыць?
Гэтыя пытанні турбавалі чалавецтва ва ўсе часы. Нам не вядомыя культуры, дзе не цікавіліся б, хто такі чалавек і адкуль пайшоў свет.
Па сутнасці, філасофскіх пытанняў знойдзецца не так многа. Пра некаторыя мы ўжо даведаліся. Але гісторыя дае на кожнае з іх шмат розных адказаў.
Таму атрымоўваецца, што задаць філасофскае пытанне лягчэй, чым на яго адказаць.
Некаторыя і сёння спрабуюць адказаць на гэтыя пытанні пасвойму. Але мы не знойдзем ні ў якіх энцыклапедыях, ці існуе Бог і ці ёсць жыццё пасля смерці. Гэтак сама і на пытанне, як нам належыць жыць, ніякая энцыклапедыя не адкажа. Аднак кнігі пра тое, штб меркавалі іншыя людзі, могуць дапамагчы нам сфармаваць асабісты погляд на жыццё.
Філасофскія пошукі ісціны можна, бадай, параўнаць з дэтэктыўнай гісторыяй. Так, нехта, напрыклад, мяркуе, што забойства ўчыніў Андэрсэн, а другія ўпэўненыя, што гэта зрабілі Нільсэн ці Епсэн. Калі гаворка тычыцца такой таямніцы, як сапраўднае злачынства, то можа стацца, што аднаго дня паліцыя яе і раскрые. Хоць, натуральна, можа стацца і так, што паліцыя яе не раскрые ніколі. Але таямніца ўсё ж мае сваю разгадку.
I нават калі ііытанне здаецца цяжкім, на яго ўсё роўна знойдзецца адзін і толькі адзін правільны адказ. Жыццё пасля смерці або існуе, або не.
Многія старыя таямніцы пакрысе знаходзяць сваё навуковае тлумачэнне. Некалі было вялікай загадкай, як выглядае Месяц з другога боку.
Ніякімі разважа.чнямі на такое пытанне было не адказаць, і таму брала верх фантазія. Але сёння мы дакладна ведаем, як выглядае Месяц з другога боку. Мы больш не верым, што гам нехта жыве ці што Месяц гэта круглы кавалак сыру.
Адзін са старажытных грэцкіх філосафаў, які жыў больш за дзве тысячы гадоў назад, меркаваў, што філасофія пайшла ад чалавечага здзіўлення. На яго меркаванне, чалавек настолькі дзівіўся жыццю, што філасофскія пытанні пачалі ўзнікаць у яго самі сабой.
Гэта як з фокусамі: мы не здольныя зразумець, адкуль раптам бярэцца тос, што ўзнікае ў нас перад вачыма. Таму паставім пытанне так: як фокуснік ператварае пару шаўковых шалікаў у жывога труса?
Многім здаецца, што свет неспасціжны гэтак сама, як незразумела, якім чынам фокусніку ўдаецца выцягнуць труса з капелюіпа, які толькі што быў ііусты.
Што да труса, дык мы разумеем, што фокуснік нас перахітрыў. I нам карціць даведацца, як ён гэта зрабіў. А калі мы гаворым пра свет, выходзіць крыху па-іншаму. Мы ведаем, што свет гэта яіякае не махлярства і не хітрыкі, бо мы ходзім па Зямлі і самі з’яўляемся часткаю свету.
Па сутнасці, мы і ёсць той белы трус, якога фокуснік выцягвае са свайго капелюша. Розніца паміж намі і трусам хіба ў тым, што трусу і ў галаву не прыходзіцв, што ён з’яўляецца часткаю нейкага фокуса. 3 намі крыху інакш. Нам здаецца, што нас уцягнулі ў нешта загадкавас, і мы з усяе сілы намагаемся зразумець, як яно ўсё дзейнічае.
P.S. Што да белага труса, то яго лепш, бадай, параўнаць з цэлым Сусветам. А нас, хто ў ім жыве, з маленькімі кузуркамі, якія корпаюцца глыбока ў трусіным футры. А вось філосафы спрабуюць узлезці па танюткіх шарсцінках вышэй, каб зазірнуць у вочы вялікаму магу.
Табе ўсё зразумела, Сафія? Працяг будзе.
Сафія зусім стамілася. Ці ўсё яна зразумела? Яна прачытала ліст на адным дыханні.
Хто яго прынёс? Хто, хто?
Напэўна, не той, хто адправіў паштоўку з віншаваннямі Хільдзе Мёлер Кнаг, бо на паштоўцы былі марка і штэмпель. А гэты жоўты канверт паклалі проста ў паштовую скрынку гэтак сама, як і два першыя, белыя.
Сафія глянула на гадзіннік. Было толькі без пятнаццаці тры. Заставалася амаль дзве гадзіны да часу, калі маці вернецца з працы.
Сафія зноў вылезла ў сад і пабегла да паштовай скрыні. Можа, там ляжыць што яшчэ?
Яна знайшла яшчэ адзін жоўты канверт, пазначаны яе імем. Сафія азірнулася, але нікога не ўбачыла. Тады яна пабегла да ўзлеску паглядзець, ці не йдзе там хто сцежкаю.
I там ні жывой душы.
Але ёй раптам здалося, што недзе ў глыбіні лесу затрашчала галлё. Праўда, яна не была ў гэтым цалкам упэўненая, дый не паскача ж яна следам, раз некаму дужа хочацца пайсці нябачным.
Сафія вярнулася ў хату, скінула заплечнік і аднесла на стол пошту для маці. Пасля пабегла да сябе ў пакой, дастала з паліцы вялікую пернікавую бляшанку, поўную розных пекных каменьчыкаў, высыпала іх на падлогу і запхнула туды абодва вялікія канверты. I зноў сіганула ў сад, гэты раз з бляшанкай. Але перад тым, як замкнуць хату, насыпала Шархану паесці.
Кысь-кысь-кысь.
Зашыўшыся ў Схованцы, яна адкрыла канверт, выцягнула з яго некалькі надрукаваных на машынцы старонак і ўзялася чытаць.
Дзіўнае стварэнне
Ну, дык вось, як ты разумееш, гэты кароткі курс філасофіі будзе прыходзідь невялікімі порцыямі. У гэтым лісце мы працягнем уводзіны.
Ці казаў я ўжо, што, каб стаць добрым філосафам, трэба ўмець здзіўляцца? Калі не, дык скажу зараз: АДЗІНАЕ, ШТО ТРЭБА, КАБ ЗРАБІЦЦА ДОБРЫМ ФІЛОСАФАМ, ГЭТА ЎМЕННЕ ЗДЗІЎЛЯЦЦА.
Усе малыя дзеці ўмеюць гэта. А як жа. Праз нейкія там пару месяцаў ад нараджэння перад імі паўстаезусім новая рэчаіснасць. Але час ідзе, яны растуць і пакрысе гэтая здольнасць знікае. Чаму так? Ці можа гэта растлумачыць Сафія Амундсэн?
Калі б якое немаўля магло гаварыць, яно напэўна расказала б, у які дзіўны свет яно трапіла. Бо, нават калі дзіця не здольнае гаварыць, мы бачым, як яно паказвае нальчыкам на рэчы вакол сябе і з цікавасцю за іх хапаецца.
Пакрысе вучачыся першым словам, дзіця кожнага разу, як згледзіцьсабаку, нерухомее і верашчыць: «Гаў-гаў!» Мы бачым, як яно падскоквае ў калясцы і махае ручкамі: «Гаў-гаў! Гаў-гаў!» Нас, старэйшых, вельмі здзіўляе такое захапленне малечы. «Ну, так, гэта гаў-гаў, але сядзі ціха, бо перакулішся», звыклыя да свету, заўважаем мы яму. Мы так не захапляемся. Мы ўжо наглядзеліся на сабак.
Такая забаўная сітуацыя паўтараецца, можа, разоў сто, пакуль дзіця не прывыкне, не губляючы розуму, праходзіць міма сабак. Або міма слана, або міма бегемота. Але задоўга да таго, як дзіця пачне добра гаварыць, і задоўга да таго, як навучыцца думаць, як філосаф, свет зробіцца для яго звычайным.
Як на мяне, дык шкада!
Мне хочацца, каб ты, дарагая Сафія, нс аказалася сярод тых, для каго свет нешта цалкам звыклае і зразумелае. А таму, перш чым распачаць курс філасофіі, правядзем на ўсякі выпадак пару мысленчых доследаў.
Уяві сабе, што аднаго дня ты пайшла пагуляць у лес. Раптам на сцежцы перад табой узнікла маленькая лятучая талерка. I з гэтай лятучай талеркі паказаўся маленькі марсіянін, злез на зямлю і паглядае на цябе знізу ўверх...
Што б ты тады падумала? Зрэшты, гэта не важна. Але ці прыходзіла табе калі ў галаву, што ты сама такі ж марсіянін?
Малаверагодна, што некалі табе надарыцца натрапіць на якое стварэнне з іншай планеты. Мы нават не ведаем, ці ёсць жыццё на іншых планетах. Але, можа стацца, што ты натрапіш на саму сябе. Проста раптам спынішся аднойчы і паглядзіш на сябе зусім іншымі вачыма. He выключаю, што гэта можа здарыцца, калі ты пойдзеш пагуляць у лес.
«Я нейкае дзіўнае стварэнне, падумаеш ты. Нейкая м істычная жывёла...»
Нібы тая прыгажуня ў сонным лесе, ты абуджаешся ад стогадовага сну. «Хто я?» спытаешся ты. Ты ведаеш, што соўгаешся па адной з планетаў Сусвету. Але што такое Сусвет?
Калі ты пачнеш так у сабе капацца, можна лічыць, што ты сустрэла таемную істоту, як той марсіянін, якога мы згадалі раней. Ты не толькі сустрэла істоту з космасу. Табе пачне здавацца, што ты сама такое ж дзіўнае стварэнне.
Табе зразумела, Сафія? Правядзем яшчэ адзін дослед.
Раніцай на кухні снедаюць мама, тата і двух-трохгадовы Томас. Мама ўстае з-за стала і ідзе да буфета, а тата ў гэты момант узлятае кудысьці пад столь. Томас, між тым, сядзіць і за ўсім назірае.
Што, па-твойму, скажа Томас? Мабыць, ён пакажа на тату пальчыкам і скажа: «Тата лятае!»
Томас напэўна мусіць такому здзівіцца, але ён не зробіць гэтага і правільна. Тата творыць шмат чаго дзіўнага, так што і гэты палёт над сталом нічога асаблівага для Томаса ўяўляць не будзе. Кожнага дня тата голіцца нейкай смешнай прыладай, калі-нікалі ўспіраецца на дах і круціць антэну або совае галаву ў матор машыны і вылазіць адтуль чорны, як негр.
А цяпер пяройдзем да мамы. Яна пачула, што сказаў Томас,
і адразу павярнулася. Як, па-твойму, яна адрэагуе, калі ўбачыць, што тата луііае над сталом?
Яна выпусціць з рук слоік з сочывам і завішчыць ад жаху. Мабыць, ёй давядзецца схадзіць да докгара, калі тата нарэшце спусціцца і зноў сядзе на крэсла. (Яму даўно трэба было навучыцца прыстойна трымаць сябе за сталом!)
Чаму, па-твойму, Томас і мама рэагуюць так па-рознаму?
Уся справаў звычцы. (Заўваж гэта сабе!) Мама прызвычаілася, што людзі не лятаюць. А Томас пакудь гэтага не ведае. Ён яшчэ не зусім упэўнены, як у гэтым свеце бывае, а як не бывае.
Але як нам быць з самім светам, Сафія? Ці так бывае? Свет жа таксама вольна лунае!
Сумна, што мы не толькі пакрысе прызвычайваемся да зямнога прыцягнення, але адначасова прызвычайваемся і да свету, у якім жывем.
Здаецца, сталеючы, мы страчваем здолвнасць гэтаму свету здзіўляцца. Але ў такім разе мы страчваем нешта істотнае тое, што філосафы ўвесь час стараюцца захаваць. Бо недзе ўсярэдзіне нас ёсць нешта, што нагадвае нам, якая гэта вялікая загадка наша жыццё. Нешта, што мы адчулі яшчэ да таго, як уразумелі.
Удакладняю: нават калі філасофскія пытанні тычацца ўсіх людзей, не ўсе становяцца філосафамі. Па розных прычылах паўсядзённае жыццё паглынае некаторых так, што само здзіўлен не жыццём адыходзіць далёка на задні план, (Такія людзі зашываюцца ўглыб трусінае поўсці, выгодна ўладкоўваюцца і капошацца там да канца сваіх дзён).