Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Для дзяцей свет і ўсё, што ў ім ёсць, гэта заўжды нешга новае, нешта, што абуджае здзіўленне. Для дарослых яно так не заўсёды. Для большасці дарослых свет гэта даволі звыклая з’ява.
Філосафы складаюць прыемнае выключэнне з гэтага правіла. Ніякі філосаф ніколі не прыме свет гакім, які ён ёсць. Для яго свет па-ранейшаму неверагодны загадка, таямніца. Такім чынам, філосафам і дзецям уласціва адна важная здольнаодь. Або скажам так: філосаф усё жыццё застаецца такім жа ўразлівым, як немаўля.
А зараз, дарагая Сафія, выбірай. Ці ты яшчэ дзіця, якое не паспела ператварыцца ў абывацеля? Ці ўжо філосаф і можаш паклясціся, што абывацелем ніколі не зробішся?
Калі ты ў адказ толькі паціснеш плячыма, маўляў, ніякае ты не дзіця, але й не філосаф, значыць, што ты ўжо паспела ўладкавацца ў гэтым свеце і гэты свет цябе больш ніяк не здзіўляе. Сцеражыся гэтага! Вось жа якраз каб адвесці ад цябе такую небяспеку, я і пасылаю табе гэты курс філасофіі. Мне не хочацца, каб ты далучылася да натоўпу неспагадлівага і абыякавага люду. Мне хочацца, каб ты пазбегла панылага жыцця.
Гэты курс бясплатны. Таму ты не выгадаеш ніякіх грошай, калі вырашыш, што ён табе не патрэбны. Калі табе захочацца спыніць курс, ты цалкам вольная гэта зрабіць. У такім выпадку, проста паведамі мне. Ну, скажам, пакладзі ў паштовую скрыню жывую жабу. Ці так што-небудзь зялёнае, калі не хочаш напалохаць паштальёна.
Кораценыса падсумуем: нехта паволі дастае з капелюша белага труса. Той трус дужа вялікі, таму на фокус ідуць мільярды гадоў. Усе людзі, калі нараджаюцца, апынаюцца на саміх кончыках танюткіх шарсцінак. Менавіта таму ўсе яны здольныя здзіўляцца гэтаму неверагоднаму фокусу. Але час ідзе, яны сталеюць і ўсё глыбей зашываюцца ў трусіную поўсць. Так яны і застаюцца ў ёй сядзець. I ім у ёй так цёпла, што яны нізавошта не насмеляцца зноў падняцца ўверх па танюткіх шарсцінках трусінага футра. Толькі філосафы адважваюцца на небяспечнае падарожжа да самых крайніх межаў мовы і быцця. Нехта з іх зрываецца ўніз, а нехта моцна трымаецца за шарсцінкі трусінай поўсці і гаворыць да ўсіх людзей, якія сядзяць, зашыўшыся ў мяккім футры, і цешацца добрай ежаю і пітвом.
Шаноўнае спадарства! крычаць яны. Мы лунаем у пустой прасторы!
Але людзі ўнізе, у футры, не зважаюць на покліч філосафаў.
Фу, ну што за крыкуны! адмахваюцца яны.
I вядуць далей распачатую раней размову: псрадай мне масла! Які сёння курс акцый? Колькі каштуюць памідоры? Ты чула, што Лэдзі Дзі зноў цяжарная?
Пакуль маці не іірыйшла з працы, Сафія не знаходзіла сабе месца. Бляшанка з лістамі ад таемнага філосафа была надзейна прыбраная ў Сховамку. Сафія спрабавала сесці за ўрокі, але ўсе яе думкі былі толькі пра тое, што яна прачытала.
Раней яна шмат чаго пакідала без увагі! Яна больш не адчувала сябе дзіцём, але не адчувала яшчэ і цалкам дарослай. Сафія ўсведамляла, што пачала ўжо спускацца ўглыб густога футра белага труса, якога дасгаюць з чорнага капелюша Сусвету. Але філосаф спыніў яе. Ён ці яна? схапілі яе за каўнер і выцягнулі назад, на танюткія шарсцінкі, на якіх яна некалі гушкалася, калі была зусім малая. I там, на самым версе, яна зноў, нібыта ўпершыню, убачыла свет.
Філосаф яе ўратаваў. У гэтым не даводзіцца сумнявацца. Незнаёмы адпраўнік лістоў уратаваў яе ад паўсядзённай абыякавасці.
А пятай, калі прыйшла маці, Сафія пацягнула яе ў гасцёўню і пасадзіла ў фатэль.
Мама, табе жыццё не здаецца дзіўным? спытала яна.
Маці збянтэжылася і адразу не знайшла, што адказаць. Яна прызвычаілася, што кожны раз, вярнуўшыся з нрацы, заспявае Сафію за ўрокаімі.
Ну... часам бывае... вымавіла яна.
Часам? Я маю на ўвазе, табе не здаецца дзіўным, што свет наогул існуе?
Сафія, што ты такое гаворыш?
А што? Ты лічыш, напэўна, што свет гэта нешта цалкам натуральнае?
А што яшчэ я магу лічыць? Па вялікім рахунку, яно ж так і ёсць.
Сафія разумела цяпер, што філосаф меў рацыю. Для дарослых свет быў з’явай звычайнай. Некалі паўсядзённае жыццё загушкала іх, і яны заснулі, як тая прыгажуня ў сонным лесе.
Так і ёсць! Ты так прыгрэлася ў гэтым свеце, што ён цябе больш не здзіўляе, патлумачыла Сафія.
Пра што гэта ты?
Я пра тое, што ты ператварылася ў абывацеля. У нікчэмнага, безуважнага абывацеля.
He, ну як ты са мной размаўляеш, Сафія?
Скажу тады па-іншаму. Ты зашылася глыбока ў поўсць белага труса, якога дастаюць з чорнага капелюша Сусвету. А хутка ты пойдзеш варыць бульбу. Пасля прагледзіш газету, а праз паўгадзіны пасля вячэры будзеш глядзець навіны.
На матчыным твары адбіўся клопат. Але спярша яна пайшла на кухню і паставіла варыцца бульбу. Пасля вярнулася ў гасцёўню і гэты раз ужо сама ўсадзіла Сафію ў фатэль.
Мне трэба з табою пагаварыць, распачала яна. Сафія па голасе зразумела, што гаворка будзе сур’ёзная.
Дзіця ты маё, гэта, няўрокам, не наркотыкі?
Сафія адно рассмяялася, разумеючы, аднак, чаму менавіта пра гэта пыталася маці.
Ды ты з глузду з’ехала! Ад іх жа робяцца яшчэ больш абыякавымі! адказала яна.
Больш яны ні пра наркотыкі, ні пра белага труса гэтым вечарам не гаварылі.
МІФЫ
...хісткая раўнавага паміж сіламі дабра і зла ...
Наступнай раніцай ніякага ліста для Сафіі ў паштовай скрыні не аказалася. Дзень у школе цягнуўся бясконца, было сумна. Яна ўвесь час падлашчвалася да Ёрунь на перапынках. Па дарозе дадому яны пачалі планаваць, як паставяць намёт у лесе, калі пасушэе.
I вось яна зноў ля паштовай скрыні. Першы выняты ёю канверт быў праштампаваны ў Мексіцы. Паштоўка ад таты. Ён пісаў, што сумуе па дому і што яму ўпершыню ўдалося абыграць свайго памочніка ў шахматы. Акрамя таго, ён скардзіўся, што прачытаў ужо амаль усе дваццаць кілаграмаў кніг, якія ўзяў з сабой у плаванне пасля зімовых вакацый.
Але ў скрыні ляжаў яшчэ адзін жоўты канверт, пазначаны яе імем! Сафія занесла заплечнік і ўсю іншую пошту ў хату, а сама па бегла да Схованкі. Там, выцягнуўшы з канверта нскалькі надрукаваных на машынцы старонак, яна пачала чытаць:
Міфічная карціна свету
Дабрыдзень, Сафія! Нам трэба яшчэ шмаі у чым разабрацца, дык адразу й пачнем.
Філасофіяй мы называем цалкам новы склад мыслення, які ўзнік у Грэцыі недзе за 600 гадоў да нашай эры. А датуль на ўсе пытанні, якія турбавалі людзей, адказ давалі рэлігіі, Такія рэлігійныя тлумачэнні перадаваліся з ііакалення ў пакаленне ў выглядзе міфаў. Міф гэта паданне пра багоў, якое тлумачыць, чаму ў жыцці ўсё так, як яно ёсць.
Ва ўсім свеце тысячагоддзямі, бы якое пустазелле, буяла міфічнае тлумачэнне ўсіх філасофскіх пытанняў. I вось грэцкія філосафы паспрабавалі давесці людзям, што такім тлумачэнням верыць не варта.
Каб зразумець склад мыслення першых філосафаў, мы павінны ўсведамляць, што такое міфічная карціна свету. Для прыкладу возьмем міфічныя ўяўленні скандынаваў. Каб па ваду праз ручай не хадзіць.
Ты напэўна чула пра Тора з молатам. Да таго, як у Нарвегію прыйшло хрысціянства, скандынавы верылі, што Top раз’язджае па небе ў калясцы, запрэжанай парай казлоў. Калі ён махаў сваім молатам грукатаў гром і бліскала маланка. Нарвежскае слова «тордэн», што значыць «гром», якраз і паходзіць ад старажытнага «Тор-дэн», або «Тораў грукат». Па-шведску гром будзе «оска», правільней «ос-ака», што значыць «язда бога» па небе.
Калі грыміць гром і бліскае маланка, звычайна лье дождж. Дождж быў жыццёва неабходны сялянам, якія жылі ў часы вікінгаў. Таму Тора шанавалі за бога ўрадлівасці.
Такім чынам, міф тлумачыў, што дождж лье таму, што Top махае сваім молатам. А калі ліў дождж, на палях усё буяла і каласілася.
Сяляне дакладна не зразумелі, чаму пасевы на палях ідуць у рост і даюць ураджай. Але што гэта звязана з дажджом, яны ведалі напэўна. I ўсе верылі таксама, што дождж лье дзякуючы Тору. Таму ён лічыўся за аднаго з галоўных багоў у Скандынавіі.
Top быў важным богам яшчэ і з іншай прычыны: ён удзельнічаў ва ўпарадкаванні свету.
Вікінгі верылі, што свет, у якім яны жывуць, уяўляе сабою востраў і яму ўвесь час пагражае знешняя небяспека. Гэтую частку свету яны называлі Мідгард. Гэта значыць царства, якое ляжыць пасярэдзіне. Акрамя таго, у Мідгардзе месціўся Осгард дом багоў. За Мідгардам распасціраўся Утгард, то бок царства, што ляжыць на ўскраіне. Там жылі пачварныя тролі (ётуны), якія ўвесь час намагаліся разбурыць свет сваімі хітрыкамі і мудрагельствамі. Гэтых злосных пачвар мы называем «сіламі хаосу». У рэлігіі
скандынаваў, а таксама ў многіх іншых культурах, людзі зазначалі, што існуе хісткая раўнавага паміж сіламі дабра і зла.
Разбурыць Мідгард тролі маглі, толькі выкраўшы багіню ўрадлівасці Фрэю. Калі б ім пашчасціла ўчыніць такое разбойства, на зямлі нічога ўжо не расло б, а жанчыны больш не нараджалі б дзяцей. Таму было дужа важна, каб добрыя багі трымал< троляў на адлегласці ад свайго жытла.
I ў гэтым Тору адводзілася значная роля. Яго молат не толькі выклікаў дождж, але быў яшчэ і зброяй у барацьбе з разбуральнымі сіламі хаосу. Молат надаваў Тору амаль бясконцую ўладу. Ён мог, напрыклад, кінуць молатам у троляў і забіць іх. I яму не трэба было клапаціцца няўрокам згубіць свой молат, бо той заўсёды вяртаўся назад яму ў рукі, бы які бумеранг.
Такім чынам міфы тлумачылі, як адбываецца колазварот у прыродзе і чаму ідзе няспынная барацьба паміж дабром і злом. Якраз такія міфы філосафы і намагаліся зняпраўдзіць.
Але міфы не толькі тлумачылі.
У часы нягоды засухі або якой пошасці людзі не маглі ся дзець склаўшы рукі і чакаць, пакуль багі ўмяшаюцца. Людзям даводзілася самім змагацца са злом. I яны рабілі гэта з дапамоі ай розных рэлігійных дзействаў абрадаў.
Найважнейшымрэлігійнымдзействамбылодхвярапрындшэнне. Скласці ахвяру богу значыла ўзмацніць яго ўладу. Таму людзі мусілі складаць ахвяры багам, каб гым было чым падсілкавацца і перамагчы сілы хаосу. Зрабіць гэта можна было, ахвяруючы богу якую жывёлу. Тору часцей за ўсё ахвяравалі казлоў. Одыну, здаралася, ахвяравалі нават і людзей.
Самы славуты міф у Нарвегіі вядомы нам з «Песні пра Трыма». У песні распавядаецца, як Top ляжаў і спаў, а калі прачнуўся, то не знайшоў свайго молата. Top моцна ўзлаваўся так, што ў яго задрыжала барада і затрэсліся рукі. Тады ён са сваім спадарожпікам Локі пайшоў да Фрэі і пазычыў у яе покрыва, зробленае з пер’я, каб Локі мог злятаць у Ётунхэйм і выведаць, ці не тролі скралі ягоны молат. Там Локі сустрэў уладара ётунаў Трыма, які і ут жа