• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Такім чынам, ва ўсіх пераменах і супярэчнасцях у прыродзе Геракліт бачыў пэўнае адзінства, пэўную цэласнасць. Гэтае «нешта», якое ёсць фундаментам усяго існага, ён і называў «богам», або «логасам».
    Чатыры першаэлементы
    Парменід і Геракліт былі, у некаторым сэнсе, абсалютнымі супрацьлегласцямі. Як добра відаць з Парменідавых разваг пра розум нішто не здольна змяняцца. А вось з Гераклітавых разваг пра пачуццёвы вопыт не горш відаць, што змены ў прыродзе адбываюцца бесперастанна. I хто з іх меў рацыю? На што нам пакладацца на довады розуму ці на пачуцці?
    Парменід і Іёракдіт зыходзяць з дзвюх акалічнасцяў. Парменід сцвярджаў, што
    а)	нішто не змяняецца і
    б)	пачуццёвыя ўражанні з гэтай прычыны ненадзейныя.
    Геракліт, наадварот, сцвярджаў, што
    а)	усё змяняецца («усё цячэ») і
    б)	пачуццёвыя ўражанні надзейныя.
    Большай нязгоды паміж філосафамі і ўявіць цяжка! Але ўсё ж хто з іхмеў рацыю? Выйсце з блытаніны, у якую трапілі філосафы, удалося знайсці Эмпедоклу з Сіцыдіі (каля 494-434 гг. да н. э.). Ён меркаваў, што і Парменід, і Геракліт мелі рацыю ў адной са сваіх акалічнасцяў. Але ў другой абодва памыляліся.
    Эмпедокл называў прычынай вялікай нязгоды тое, што філосафы прымалі за нязменную аснову толькі адзін першаэлемент. Калі так, то паміж тым, што кажа розум, і тым, што мы «бачым на свае вочы», існавала б неадольная бездань.
    Вада, натуральна, не можа зрабіцца рыбінай або матылём. Вада ўвогуле не здольная змяняцца. Чыстая вада заўсёды застаецца чыстай вадою. Такім чынам, выходзіла, што Парменід меў рацыю, сцвярджаючы, што «нічога не змяняецца».
    Але разам з тым, Эмпедокл пагаджаўся з Гераклітам: нам грэба давяраць пачуццям. Нам трэба верыць у тое, што мы бачым, а бачым мы якраз няспынныя перамены ў прыродзе.
    Эмпедокл прыйшоў да высновы, што ўяўленні пра існаванне толькі аднаго першаэлемента былі безгрунтоўныя. Hi вада, ні паветра самі па сабе не здольныя ператварыцца ў ружовы куст або матыля. Такім чынам, у прыродзе напэўна існуе болып за адзін «першаэлемент».
    Эмпедокл меркаваў, што такіх першаэлементаў або, як ён іх яшчэ называў, «каранёў» у прыродзе чатыры. Гэтымі чатырма каранямі ён лічыў зямлю, паветра, агонь і ваду.
    Прычынаю ўсіх перамен у прыродзе было злучэнне гэтых чатырох элеменгаў і іх наступнае распадзенне. Бо ўсё склада-
    ецца з зямлі, паветра, агню і вады, але бяруцца яны ў розных суадносінах. Калі гніе расліна або памірае жывёла, чатыры элементы зноў распадаюцца. Гэтую перамену мы можам заўважыць простым вокам. Але самі зямля і паветра, агонь і вада заўсёды застануцца нязменнымі або «некранутымі» ўсімі тымі злучэннямі, у якія яны ўваходзяць. Таму памылкаю будзе сцвярджаць, што «ўсё» змяняецца. У аснове сваёй не змяняецца нічога. Проста чатыры розныя элементы спярша злучаюцца разам, а пасля распадаюцца каб пазней зноў злучыцца.
    Можна параўнаць гэта з жывапісам. Калі ў мастака пад рукою толькі адна фарба напрыклад, чырвоная, ён не здолее намаляваць дрэвы зялёнымі. А калі ў яго ёсць і жоўтая, і чырвоная, і сіняя, і чорная фарбы ён здольны маляваць сотнямі ўсемагчымых адценняў, бо змешвае фарбы ў розных прапорцыях.
    Тое самае можна ўбачыць на кухні. Калі ў мяне ёсць толькі мука, то, каб спячы пірог, мне трэба будзе добра-такі паваражыць. Але калі ў мяне да мукі знойдуцца яйкі, малако і цукар, то з гэтых чатырох складнікаў я напяку мноства розных ласункаў.
    Тое, што Эмпедокл называў зямлю, паветра, агонь і ваду «каранямі» існага, было не выпадковым. Іншыя філосафы раней за яго спрабавалі даказаць, чаму першаэлементам маглі быць паасобку або вада, або паветра, або агонь. Фалес і Анаксімен называлі ваду і паветра важнымі элементамі ў прыродзе. Грэкі верылі, што першасная роля належыць агню. Акрамя таго, яны разумелі, якое значэнне мае сонца для ўсяго жывога на зямлі, і напэўна ж ведалі, што жывое цела чалавека і жывёлы захоўвае ў сабе цеплыню.
    Можа, Эмпедокл неяк падглядзеў, як гараць дровы. Тое, што пры гэтым адбываецца, якраз і называецца распадам элементаў. Мы чуем, як у дровах нешта патрэсквае і клякоча. Гэта «вада». Нешта ідзе дымам. Гэта «паветра». Сам «агонь» мы бачым. А калі агонь дагарыць, застанецца нешта на вогнішчы. Гэта попел, або «зямля».
    Нават калі Эмпедокл паказаў, што прычынаю ўсіх перамен
    у прыродзе 5ыло злучэнне чатырох элементаў і іх наступнае распадзенне, некаторыя пытанні застаюцца пакуль нявысветленыя. Што менавіта прымушае элементы злучацца і ўтвараць новае жыццё? I што прымушае такое «злучэнне», напрыклад, кветку, зноў распадацца?
    Эмпедокл меркаваў, што ў прыродзе дзейнічаюць, так бы мовіць, дзве розныя сілы. Ён назваў іх «любоўю» і «нянавісцю». Тое, што яднае, гэта «любоў», а тое, што раз’ядноўвае, «нянавісць».
    Туг ён размяжоўвае «элементы» і «сілу». Заўваж гэта сабе. I на сённяшні дзень навукоўцы размяжоўваюць «першаэлементы» і «сілы прыроды». Сучасныя навукоўцы лічаць, што ўсе прыродныя працэсы можна растлумачыць узаемадзеяннем паміж рознымі першаэлементамІ і некаторымі даволі нешматлікімі сіламі прыроды.
    Эмпедокл задаваўся таксама пытаннем, што адбываецца, калі мы нешта ўспрымаем. Як, напрыклад, я «бачу» кветку? Што пры гэтым адбываецца? Сафія, ты калі-небудзь над гэтым задумвалася? Калі не, то ў цябе ёсць магчымасць зрабіць гэта зараз’
    Эмпедокл меркаваў, што нашы вочы складаюцца з зямлі, паветра, агню і вады, як і ўсё іншае ў прыродзе. Таму «зямля» ў маім воку адрознівае зямлю ва ўсім, што я бачу, «паветра» адрознівае паветра, «агонь» у вачах адрознівае агонь, а «вада» адрознівае ваду. Калі б воку не ставала аднаго з чатырох першаэлементаў, я нічога вакол сябе не ўбачыў бы.
    Ва ўсім ёсць частка ўсяго
    Наступным філосафам, які не мог прымірыцца з існаваннем толькі аднаго першаэлемента напрыклад, толькі вады, здольнага ператварацца ва ўсё, шго мы бачым. быў Анаксагор (каля 500-428 гг. да н. э.)He па душы яму прыйшлося таксама, што зямля, паветра, агонь або вада здольныя ператварацца ў кроў і косці.
    Анаксагор меркаваў, што ўсё ў прыродзе складаецца з мноства
    вельмі дробных часцінак, нябачных воку. Усё падзяляецца на меншыя часткі, але нават у найдрабнейшых з іх ёсць частка ўсяго. Гэты мысляр разважаў, што калі б скура і валоссе не складаліся з нечага іншага, дык тады і ў малацэ, якое мы п’ем, і ў ежы, якую ядзім, таксама былі б скура і валоссе.
    Пара сучасных прыкладаў дапаможа зразумець, што Анаксагор меў на ўвазе. 3 сённяшнімі лазернымі тэхналогіямі можна зрабіць так званую «галаграму». Калі ў нас ёсць галаграма з выявай, напрыклад, машыны, і мы гэтую галаграму раструшчым, то мы ўсё роўна пабачым цэлую машыну, нават калі ад галаграмы застанецца адзін дробны аскепак з выяваю бампера. I так яно таму, што ўвесь матыў прысутнічае ў кожнай найдрабнейшай частцы цэлага.
    Прыблізна так пабудаванае й наша цела. Калі я вылучу клетку скуры з пальца, то ў яе ядры знойдуцца не толькі звесткі пра выгляд маёй скуры. У той самай клетцы знойдуцца таксама звесткі пра тое, якія ў мяне вочы, якога колеру мае валасы, колькі ў мяне пальцаў, што за пальцы і гэтак далей. У кожнай клетцы цела знойдзецца падрабязнае апісанне будовы ўсіх іншых клетак цела. Так бы мовіць, «частка ўсяго» ў кожнай клетцы. Цэлае прысутнічае ў кожнай найдрабнейшай часцінцы.
    Анаксагор называў гэтыя «найдрабнейшыя часцінкі», што захоўваюць у сабе «нешта ад усяго», «зернеткамі» ці «завяззю».
    Як мы памятаем, на думку Эмпедокла, «любоў» аб’ядноўвае часцінкі ў цэлае цела. Анаксагор таксама лічыў, што ёсць нейкая сіла, якая «ўпарадкоўвае» і стварае жывёл і людзей, кветкі і дрэвы. Гэтую сілу ён называў «духам», або «розумам» (па-грэцку «нус»).
    Анаксагор цікавы яшчэ й тым, што стаў першым вядомым нам афінскім філосафам. Ён паходзіў з Малой Азіі, але ў саракагадовым узросце перабраўся ў Афіны. Там ён быў абвінавачаны ў бязбожжы і ўрэшце мусіў зноў пакінуць горад. Ён казаў, між іншым, што сонца не бог, а распаленая маса, большая за паўвыспу Пэлапанэс.
    Анаксагор увогуле вельмі цікавіўся астраноміяй. Ён лічыў, што
    ўсе нябесныя целы складаюцца з таго самага рэчыва, што і Зямля. Да такой высновы ён прыйшоў, пасля як даследаваў кавалак метэарыта. Таму, на думку Анаксагора, можна было дапусціць, што на іншых планетах таксама жывуць людзі. Далей ён зазначаў, што месяп сам па сабе свяціць не можа, ён асвятляецца святлом з Зямлі. Акрамя таіо, ён растлумачыў, як узнікае сонечнае зацьмененне.
    P.S. Дзякуй за ўвагу, Сафія! Можа стацца, што табе прыйдзецца перачытаць гэты раздзел два ці нават тры разы, перш чым ты ўсё зразумееш. Але каб зразумець, трэба й самой крыху папрацаваць! Ты ж не прыйшла б у захапленне ад сяброўкі, якая зусім не стараецца ні ў чым разабрацца.
    Найлепшы развязак праблемы першаэлемента і перамен у прыродзе адкладзем да заўтра. Тады ты пазнаёмішся з Дэмакрытам. А болып нічога не скажу!
    Сафія сядзела ў Схованцы і праз маленькую адтуліну ў вецці пазірала ў сад. Ёй трэба было сабрацца з думкамі пасля ўсяго, што яна нрачытала.
    Яна, вядома, разумела, што звычайная вада можа ператварыцца ў лёд ці ў пару. Але ж яна не можа ператварыцца ў кавун, бо, хоць той і складаецца з вады, у ім ёсць нешта яшчэ. Упэўненасць у гэтым паходзіла з таго, што яе гэтаму навучылі ў школе. Але ж ці была б яна такая ўпэўненая, што лёд, напрыклад, складаецца з вады, калі б яе не навучылі гэтаму? Ёй давялося б самой пільна назіраць за замярзаннем вады і раставаннем лёду.
    Сафія зноў пастаралася скарыстацца толькі сваім розумам, не звяртаючыся да таго, чаму яе навучылі.
    Парменід не згаджаўся ні з якімі формамі пераменаў. I чым больш Сафія пра гэта думала, тым больш упэўнівалася, што ў пэўным сэнсе ён меў-такі рацыю. Яго розум не ўспрымаў, што «нешта» можа ўраз ператварыцца «ў штось зусім іншае». Ён, сапраўды, быў дужа смелы, бо яму прыходзілася адмаўляць усе перамены ў прыродзе, якія кожны чалавек бачыць на свае вочы. 3 яго напэўна многія смяяліся.
    Дый Эмпедокл таксама быў хоць куды майстрам выкарыстоўваць свой розум, калі заявіў аднойчы, што свет складаецца больш чым з аднаго першаэлемента. Уласна, таму ўсе змены ў прыродзе і магчымыя без таго, каб па сутнасці нешта змянялася.
    Да такой высновы старажытны грэцкі філосаф прыйшоў, абапіраючыся толькі на свой розум. Ён, безумоўна, назіраў за прыроднымі з’явамі, але ў яго не было магчымасці ставіць вопыты з хімічнымі рэчывамі, як робяць сучасныя навукоўцы.