• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Калі яна вярнулася ў той дзень са школы, у паштовай скрынцы яе ўжо чакаў тоўсты канверт. Сафія накіравалася, як і мінулыя разы, да Схованкі.
    Прадмет даследавання філосафаў
    Ну, вось і ты! Адразу прыступім да сённяшняй лекцыі, не адрываючыся на ўсякіх там белых трусоў ці што іншае.
    Зараз я кораценька распавяду табе, як ад Антычнасці да нашых дзён у людзей мяняліся погляды на філасофскія праблемы. Але ўсё па парадку.
    3 той прычыны, што філосафы жылі ў іншы час і, мабыць, у культуры, зусім не падобнай да нашай, перадусім нам трэба акрэсліць прадмет даследавання кожнага з іх. Інакш кажучы, мы паспрабуем разабрацца, што асабліва займала таго ці іншага філосафа. Бо аднаму цікава было даведацца, адкуль пайшлі расліны і жывёлы. Другому ці ёсць Бог і ці бессмяротная чалавечая душа.
    Калі мы будзем добра ўяўляць, што менавіта складае прадмет даследавання таго ці іншага мысляра, нам будзе зручней сачыць за хадой яго думак. Такое становішча тлумачыцца тым, што ніякі філосаф не займаецца адразу ўсімі філасофскімі пытаннямі.
    Гаворачы пра філосафа, я згадаў пра «хаду яго думак». «Яго» таму, што ў гісторыі філасофіі, бадай, не было жанчын. Жанчыны ў той час не мелі ніякіх правоў, і што яны меркавалі, нікога не турбавала. Шкада, вядома, бо праз гэта была страчаная значная доля жыццёвага вопыту. Спрычыніцца да філасофіі жанчыны змаглі тодькі ў XX стагоддзі.
    Я не буду задаваць габе заданняў на дом, ва ўсякім разе, ніякіх цяжкіх задач як, напрыклад, па матэматыцы. I дарэчы, мне самому не надта цікава, як спрагаюцца ангельскія дзеясловы. Але час ад часу табе ўсё ж грэба будзе крыху папрактыкавацца.
    Калі ты згодная з такімі ўмовамі, то пойдзем далей.
    Натурфілосафы
    Першых грэцкіх мысляроў яшчэ называюць «натурфілосафамі», бо яны займаліся перадусім прыродай і прыроднымі з’явамі.
    Мы ўжо задаваліся пытаннем, адкуль паходзіць усё існае. Сёння многія схіляюцца да думкі, што некалі нешта ўтварылася з нічога. Грэкі, між тым, такое меркаванне абміналі. 3 тае ці іншае прычыны, для іх было само сабою зразумелым. што «нешта» існавала спрадвеку.
    Таму пытанне, як гэтае нешта ўзнікае з нічога, іх не займала.
    Затое іх цікавіла, як вада ператвараецца ў жывую жабу, а безжыццёвая зямля у гонкія дрэвы або рознакаляровыя кветкі. Ужо не кажучы пра тое, як у матчыным улонні запачаткоўваецца дзіця!
    Філосафы назіралі перамены ў прыродзе на свае вочы. Але якім чынам гэтыя перамены адбываліся? Як з нейкага аднаго рэчыва атрымоўвалася штось зусім іншае, напрыклад, жывая істота?
    Тагачасныя філосафы аднадушна меркавалі, што існуе нейкі першаэлемент, адказны за ўсе перамены. Як яны прыйшлі да такога меркавання, сказаць цяжка. Вядома толькі, што на той час панавала ўяўленне пра такі першаэлемент, які ўдзельнічае ва ўсіх пераменах у прыродзе. Такое сабе «нешта», з чаго ўсё ўзнікае і ў што потым вяртаецца.
    Нас цікавіць не так адказ, да якога прыйшлі філосафы, як тыя пытанні, якія яны сабе задавалі, і якога кшталту адказы на іх шукалі. Перш за ўсё нас займае, не што, а як яны меркавалі.
    Мы напэўна ведаем, што іхнія пытанні тычыліся бачных перамен ва ўсім існым. Яны намагаліся адкрыць нейкія вечныя законы прыроды. Ім рупіла самім зразумець, што адбываецца ў наваколлі, а не звяртацца да вядомых міфаў. Перш за ўсё яны спрабавалі ўразумець прыродныя з’явы, непасрэдна назіраючы за самой прыродай. А гэта зусім не тое, што тлумачыць гром з маланкай ці зіму з вясною, распавядаючы пра падзеі ў свеце багоў!
    Такім чынам, мысляры пазбыліся рэлігіі. Мы можам сказаць, што натурфілосафы зрабілі першы крок у напрамку навуковага мыслення. Тым самым яны заклалі асновы ўсім прыродазнаўчым навукам, якія ўзніклі пазней.
    Амаль нічога з таго, пра што гаварылі і пісалі натурфілосафы, да нас не дайшло. Тая крыха, што вядомая нам, была зафіксавана Арыстоцелем, які жыў на пару стагоддзяў пазней за першых мысляроў. У сваіх развагах Арыстоцель толькі спасылаецца на высновы, зробленыя да яго тымі філосафамі. Гэта значыць, што мы не заўсёды патрапім зразумець, якім чынам мысляры прыйшлі да сваіх высноваў. Але нам дакладна вядома, што прад-
    метам даследаванняў першых грэцкіх філосафаў былі першаэлемент і перамены ў прыродзе.
    Тры філосафы з Мілегпа
    Першым вядомым нам філосафам быў Фалес, які жыў у грэцкай калоніі Мілет, што ў Малой Азіі. Ён шмат падарожнічаў па свеце. Між іншым расказваюць, што ён прыдумаў, як вызначыць вышыню егіпецкіх пірамідаў, вымераўшы цень ад іх акурат у момант, калі яго ўласны цень зрабіўся роўны яго ўласнаму росту. Апроч таго, ён патрапіў праз вылічэнні прадказаць сонечнае зацьменне ў 585 г. да н. э.
    Фалес лічыў, што асноваю ўсяго існага ёсць вада. Што дакладна ён меў на ўвазе, сцвярджаючы гэта, нам невядома. Можа, ён меркаваў, што ўсякае жыццё зараджаецца ў вадзе і, распадаючыся, у ваду сыходзіць.
    Падарожнічаючы па Егіпту, ён напэўна бачыў, як адразу пасля разводдзя ў дэльце Ніла буйна зелянеюць палі. Ён, мабыць, заўважыў таксама, як пасля дажджу большае жаб і чарвякоў.
    Фалес разважаў і над тым, як вада ператвараецца ў лёд ці пару каб пасля зноў ператварыцца ў ваду.
    Фалесу належыць выказванне, што «ўсё поўніцца багамі». I тут нам таксама невядома, што ён меў на ўвазе. Можа, ён аднойчы заўважыў, што з чорнай зямлі можа вылузацца ўсё ад кветак і зерня да казюрак і прусакоў. Гэта навяло яго на думку, што зямля поўніцца малым нябачным «зернем жыцця». 3 дакладнасцю можна сцвярджаць хіба толькі, што ён гаварыў не пра багоў, якіх апісваў Гамэр.
    Другім вядомым нам філосафам быў Анаксімандр, які таксама жыў у Мілеце. Ён меркаваў, што наш свет адзін з мноства светаў, якія ўзнікаюць і сыходзяць у так званае «неазначанае». Нельга сказаць, што менавіта ён меў на ўвазе, кажучы пра «неазначанае», але ўжо налэўна гэта быў не бачны першаэлемент Фалеса. Мабыць ён меркаваў, што тое, з чаго ўсё ствараецца, павінна
    якраз адрознівацца ад створанага. У такім выпадку самая звычайная вада не магла выступаць першаэлементам ім было гэтае самае «неазначанае».
    Трэцім філосафам з Мілета быў Анаксімен (каля 570-526 гг. да н. э.). Ён меркаваў, што першаэлементам было паветра, або не акрэсленасць.
    Безумоўна, Анаксімен быў знаёмы з вучэннем Фалеса пра ваду. Але адкуль паходзіць сама вада? Анаксімен лічыў, што вада гэта згушчанае паветра. Мы бачым гэта, калі пачынае ліць дождж: паветра так сціскаецца, што з яго падаюць кроплі. А калі сціснуць паветра яшчэ мацней, думаў мысляр, з яго атрымаецца зямля. Можа, ён нскалі й бачыў, як зямля і пясок выступаюць з лёду, калі той растае. Па яго меркаванні, агонь таксама ўзнікаў з паветра, толькі разрэджанага. Такім чынам, гэты філосаф сцвярджаў, што і зямля, і вада, і агонь паходзілі з паветра.
    Ад зямлі і вады да зямной расліннасці, і праўда, недалёка. Мабыць, Анаксімен лічыў, што, каб узнікла жыццё, патрэбна зямля, паветра, агонь і вада ў адначассе. Але першапачаткам існага было ўсё ж «паветра», або «неакрэсленасць». Такім чынам, ён падзяляў Фалесава меркаванне пра існаванне нейкага першаэлемента, які ўдзельнічае ва ўсіх пераменах у прыродзе.
    Нішто не ўзнікае з нічога
    Названыя тры філосафы з Мілета былі ўпэўненыя, што ёсць адзін, і толькі адзін, першаэлемент, з якога складаецца ўсё існае. Але ж якім чынам нейкі элемент можа ператварацца раптам у штось зусім іншае? Гэтую праблему мы можам назваць праблемаю пераменлівасці.
    Прыблізна ў V ст. да н. э. філосафы з грэцкай калоніі Элеа на поўначы сённяшняй Італіі, так званыя «элеаты», ламалі сабе галаву над гэтымі пытаннямі. Самы вядомы сярод іх быў Парменід (каля 540-480 гг. да н. э.).
    Парменід меркаваў, што ўсё, што існуе, існавала заўсёды. Грэкі,
    на вялікім рахунку, такой думкі і грымаліся. Для іх было само сабой зразумелым, што ўсё на гэтым свеце існавала вечна. Парменід лічыў, што нішто не ўзнікае з нічога. I тое, што ёсць, не можа ператварыцца ў нішто.
    Але Парменід пайшоў яшчэ далей. Ён меркаваў, што насамрэч ніякіх перамен адбывацца не можа. Нішто не можа ператварыцца ў нешта, чым яно не было.
    Парменід разумсў, а як жа, што перамены ў прыродзе ўвесь час адбываюцца. Яго пачуцці рэгістравалі, як усё існае мяняецца. Але ён ніяк не мог дапасаваць гэта да іаго, што яму казаўрозум. Таму, калі ён вымушаны быў выбраць паміж пачуццямі і розумам, ён аддаў перавагу розуму.
    Нам вядома выказванне: «Не паверу, пакуль не пабачу на свае вочы». Але Парменід не верыў, нават калі бачыў. Ен меркаваў, што пачуцці даюць нам скажоную карціну свету, якая ніяк не стасуецца з чалавечым розумам. Як філосаф, ён лічыў сваім абавязкам выкрыць усе мажлівыя формы «падману пачуццяў».
    Такая моцная вера ў чалавечы розум называецца рацыяналізмам. Той, хто называе сябе рацыяналістам, верыць, што чалаве чы розум гэта крыніца ведаў пра рэчаіснасць.
    Усё цячэ
    Сучаснікам Парменіда быў Геракліт (каля 540-480 гг. да н. э.), які жыў у Эфесе, што ў Малой Азіі. Галоўную ролю ў існаванні ўсяго існага ён адводзіў зменлівасці. Геракліт, бадай, больш за Парменіда пакладаўся на тое, што яму паведамлялі пачуцці.
    «Усё цячэ», казаў Геракліт. Усё змяняецца і не знойдзецца нічога вечнага. Таму «нельга ўвайсці ў адну й тую самую раку двойчы». Бо калі я зноў ступлю ў тую самую раку, дык гэта будзе ўжо іншая рака і іншы я.
    Геракліт зазначаў таксама, што на рэчаіснасць увесь час уплываюць супярэчнасці. Калі б мы ніколі не хварэлі, мы не ведалі б, што такое здароўе. Калі б мы ніколі не галадалі, мы не спазналі б
    радасці насычэння. Калі б ніколі не было вайны, мы не цанілі б мір, а без зімы не пабачылі б надыходу вясны.
    Геракліт меркаваў, што і дабро, і зло аднолькава неабходныя для цэласнасці. Без няспыннага ўзаемадзеяння супрацьлегласцяў не існавала б самой рэчаіснасці.
    «Бог ёсць дзень і ноч, зіма і лета, вайна і мір, голад і сыць», казаў гэты мысляр. Ужываючы слова «бог», ён, безумоўна, меў на ўвазе зусім іншае, чым багоў, пра якіх распавядаецца ў міфах. Для Геракліта бог або боскае гэта нешта ўсюдыіснае. Менавіта так, бог праяўляецца якраз праз няспынна зменлівую і працятую супрацьлегласцямі рэчаіснасць.
    Замест слова «бог» ён ужывае грэцкае слова «логас». Яно азначае «розум». Нават калі людзі не заўсёды думаюць аднолькава, то бок маюць не аднолькавы розум, то, на думку Геракліта, павінен існаваць нейкі «сусветны розум», які запраўляе ўсім, што адбываецца ў рэчаіснасці. Гэты «сусветны розум» або «закон прыроды» і ёсць тое агульнае для ўсіх людзей, чым ім належыць кіравацца. Аднак Геракліт заўважаў, што болыпасць гэтым грэбуе і жыве сваім одумам. Увогуле, ён быў невысокай думкі пра сваіх суайчыннікаў. «Погляды людскія што забаўкі дзіцячыя», казаў ён.